Радыё Свабода — Беларусь
17.6K subscribers
49.8K photos
7.61K videos
2 files
39.2K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
😊 Гамельчукі запісалі зварот з падзякай журналістам:

«Перадаем прывітаньне ўсім вольным беларусам, якія ня згодныя з гвалтам і бязьмежжам, што чыняць цяпер на нашых вуліцах людзі ў балаклавах. Аднак бясчынства не абмяжоўваецца вуліцай! Па ўсёй краіне ўлады кляпаюць ліпавыя пратаколы і справы! Мы выходзім за тых, хто пацярпеў у «гэтай мясарубцы» прававога бясчынства! А таксама за тых, хто пацярпеў, выконваючы сваю працу! Любімыя нашы СМІ – трымайцеся!!!»❤️
🙂«Ланцуг салідарнасьці» на Першамайскай, ля парку Горкага ў Менску
«Ланцуг салідарнасьці» ў Лебядзіным. Менчукі працягваюць выходзіць, нягледзячы на жорсткія разгоны двух папярэдніх дзён
Forwarded from Галоўнае. Каротка. Раз на дзень
«Народны ўльтыматум» Ціханоўскай, зьехаў за мяжу Дылеўскі – чалец прэзыдыюму Каардынацыйнай Рады. Найважнейшае за 13 кастрычніка

⚡️Ціханоўская абвясьціла «народны ўльтыматум» Лукашэнку і дала яму 13 дзён, каб «выканаць 3 абавязковыя патрабаваньні»: сысьці, спыніць гвалт, вызваліць палітвязьняў

🚜 Зьехаў Сяргей Дылеўскі — апошні сябра прэзыдыюму Кааардынацыйнай рады, які быў на волі

‼️Віктар Бабарыка пра сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА: Ніякіх дамоўленасьцяў не дасягнулі

🙅🏼Марыя Калесьнікава адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ

👨🏻‍✈️МУС: 186 чалавек затрымалі ў Беларусі падчас пратэстаў 12 кастрычніка

🥇«Мой публічны гнеў ня вырашыць грамадзкіх праблемаў». Алімпійская чэмпіёнка Домрачава адрэагавала на пабіцьцё брата

📝Плятформа «Голас» запусьціла апытаньне аб папраўках у Канстытуцыю
Відэа сёньняшніх затрыманьняў ва Ўруччы (каля 22-й гадзіны). Тут пратэстоўцы на нейкі час перакрылі дарожны рух
І яшчэ зь сёньняшніх «ланцугоў салідарнасьці» ў Менску: Фота 1-2 – Грушаўка, 3-4 – мост на вуліцы Чыгуначнай, 5-6 – недзе на трасе М1. А апошняе фота – прывітаньне з Горадні 😀
Што за тэлефоны прадаюць у краме канфіскату, якая належыць кіраўніцтву спраў прэзыдэнта?

У краме «Канфіскат» у Менску выставілі на продаж дзясяткі мабільных тэлефонаў, многія зь якіх пашкоджаныя. У сеціве выказваюцца меркаваньні, што гэта тэлефоны ўдзельнікаў акцыяў пратэсту. Свабода паспрабавала разабрацца, ці ёсьць сярод канфіскату тэлефоны, якія забіралі ў пратэстоўцаў на Акрэсьціна, і чаму сярод тавараў так шмат пашкоджаных тэлефонаў. Чытайце тут
Былому старшыню Нацыянальнага агенцтва турызму прысудзілі 13 содняў арышту

Рыгора Памяранцава затрымалі ў нядзелю на праспэкце Машэрава ў Менску. Калі ён разам з жонкай і сынам ішлі па вуліцы, побач спыніліся мікрааўтобусы і АМАПаўцы пачалі хапаць людзей навокал.

— Калі схапілі мяне, тата спрабаваў выхапіць мяне з рук АМАПаўцаў і яго таксама затрымалі, — пацьвердзіў Свабодзе сын Памяранцава.

Усю сям’ю даставілі аўтазакам у РУУС. Сына адпусьцілі праз 7 гадзін, маці праз 13. Нацыянальнае агенцтва турызму Памяранцаў узначальваў 7 месяцаў, да пачатку 2016 году.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Раніцай пратэстоўцы перакрывалі Раманаўскую Слабаду ў Менску
Рада Эўропы заклікала ўлады Беларусі спыніць гвалт і пачаць дыялёг
• Масавыя арышты мірных удзельнікаў пратэстаў і шматлікія выпадкі жорсткага абыходжаньня зь імі недапушчальныя на нашым кантынэнце.
• Перамовы наконт выхаду з крызісу ня будуць пасьпяховымі, калі ў іх ня будуць удзельнічаць усе бакі, уключна з тымі, хто ў апазыцыі да ўладаў.
• Рада Эўропы гатовая дапамагчы Беларусі на шляху да сапраўдных рэформаў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Хто быў сьведкам затрыманьня гэтага хлопца, ведае, хто ён, ці вы яго сваякі, — напішыце на @SvabodaBelarus
🥊 Гуркоў не зьбіраецца вяртацца ў Беларусь

Славуты беларускі тайбаксэр-чэмпіён і сьпявак гурту Brutto цяпер ва Ўкраіне. У інтэрвію «Трыбуне» ён сказаў, чаму не зьбіраецца вяртацца на радзіму: «Будзе непрыемна, калі АМАП праломіць галаву Гуркову або наадварот»