Радыё Свабода — Беларусь
17.5K subscribers
49.9K photos
7.62K videos
2 files
39.3K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
«Лука прамяняў дарогу на бронекамізэлькі»

Пра такі плякат у Бярозавай Гары, што ў Менскай вобласьці, нам учора расказаў чытач. Паводле яго, жыхары вёскі ўжо некалькі гадоў змагаюцца за асфальтаваньне дарогі да іх і да васьмі садовых таварыстваў. Гэтую дарогу ўключалі ў дзяржаўны плян на 2017–20 гады, абяцалі зрабіць з 15 па 30 верасьня, але «да пачатку працаў мы даведаліся, што грошай на нашую дарогу няма — мы, мякка кажучы, „незадаволеныя“». Плякат прастаяў толькі 12 гадзінаў — пасьля яго зьняў невядомы, а «да сьцяга не дацягнуўся»
Чытачы перадаюць нам кадры ўчорашніх акцыяў салідарнасьці з усіх канцоў Беларусі: 1 — Мядзел, 2 — Стоўпцы, 3 — Ліда, 4 — Беліца. На відэа 5 — дарога ў Стрэшыне, што ў Жлобінскім раёне.

📲 А што адбываецца сёньня ў вашым горадзе, вёсцы ці двары? Калі вы маеце фота і відэа сёньняшніх падзеяў, дасылайце нам на @SvabodaBelarus (публікуем ананімна, але можам пазначыць аўтарства, калі захочаце)
🇺🇦 Украіна далучыцца да новых эўрапейскіх санкцыяў супраць уладаў Беларусі

Міністры замежных справаў Эўразьвязу 12 кастрычніка зацьвердзілі, што Эўразьвяз пашырыць санкцыйны сьпіс беларускіх чыноўнікаў, уключыўшы туды і Аляксандра Лукашэнку. Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што Кіеў далучыцца. Кажа, гэта такі альгарытм: «спачатку Эўрапейскі Зьвяз ухваляе санкцыі, а потым мы разглядаем пытаньне пра далучэньне да іх»
На дзяржаўным тэлеканале АНТ заявілі, што «дзясяткі затрыманых» нібыта ўжо абвінавацілі ў «масавых беспарадках» і «экстрэмізьме». Раней было вядома толькі пра адну справу супраць пратэстоўца за «экстрэмізм» — супраць блогера Паўла Сьпірына (за фільм «Грань» пра наркагандаль).

Адзін зь людзей у кадры АНТ моцна зьбіты. Ён называе імя: Антон Урупін. Такі чалавек (грамадзянін Расеі) ёсьць у сьпісах затрыманых у Менску за 11 кастрычніка. Калі вам нешта вядома пра яго, напішыце нам: @SvabodaBelarus
👮 У Баранавічах разьбілі акно пракуратуры, завялі крымінальную справу

Паводле сьледзтва, невядомыя закінулі шклянку з вадкасьцю і тканінай у вакно Баранавіцкай міжраённай пракуратуры, ваконнае шкло разьбілася. Пра пацярпелых не паведамляюць. Завялі крымінальную справу за «хуліганства». Паводле ч. 3 арт. 339 КК вінаватым пагражае ад трох да 10 гадоў турмы
«Паламалі рэбры і прызналі вінаватым»

«Яны накінуліся на мяне, павалілі на зямлю, пачалі штурхаць, — расказвае Андрэй Казановіч пра падзеі 10 жніўня. — Надзелі кайданкі, білі па галаве. Потым паднялі мяне і завалаклі ў мікрааўтобус. Там таксама ўжывалі сілу. Рукі ў мяне былі за галавой, галава апушчаная. Здавалася, што я нібы трапіў у нейкі фільм.

Амапаўцы ўвесь час брыдка лаяліся на затрыманых. Казалі: „Вы што, свабоды захацелі? Вам перамены патрэбныя? Не хапае чагосьці вам? Мы вам зараз пакажам гэтае жыцьцё!“ Пад гэтыя словы яны ўвесь час білі: калацілі рукамі па галаве, па тулаве. Яны былі ў балаклавах. Маладыя хлопцы, гадоў па 25-30. Калі ў мікрааўтобусе назьбіраліся шэсьць затрыманых, усіх перавезьлі ў аўтазак. Там таксама пры зачыненых дзьвярах кожнага пачалі дубасіць».

Гісторыі гвалту сілавікоў пасьля выбараў: https://bit.ly/34i7PZf
🔥 «Кактэйль Молатава» кінулі ў аўтобус у двары менскага аддзяленьня міліцыі

Як сьцьвярджае Міністэрства ўнутраных справаў, ноччу ў двары Савецкага РУУС кінулі тры бутэлькі з гаручай сумесьсю, адна трапіла ў службовы аўтобус. Пра пацярпелых не паведамляюць.

На відэа МУС відаць толькі адну бутэльку з гаручай сумесьсю, але ня бачна, ці кінулі яе з-за агароджы, ці з тэрыторыі аддзяленьня міліцыі
У Менску ўжо пачаліся акцыі салідарнасьці. На фота — «ланцуг салідарнасьці» на вуліцы Багдановіча. Паведамляюць таксама пра акцыю студэнтаў гістфаку БДУ.

📲 Бачыце цікавыя падзеі паблізу? Дасылайце нам фота і відэа: @SvabodaBelarus (публікуем ананімна, але можам пазначыць аўтарства, калі захочаце)
👮 Пабілі проста ў аддяленьні міліцыі?

Сёньня раніцай невядомыя «людзі ў цывільным» затрымалі ў Менску Максіма Харошына і яго жонку (відэа 1 ад чытача). Пасьля жонку вызвалілі, а мужчыну забралі зь міліцыі мэдыкі. На кадрах, што публікавала «Наша ніва» (відэа 2) ён выглядае пабітым і ня можа вымавіць слова. Адвакатка сям’і расказала Onliner, што ў РУУС яго «білі нагамі і дручкамі».

Цяпер жонка зь ім у лякарні, за што затрымлівалі — ня ведае. Знаёмыя кажуць, хто «ён добры, вясёлы хлопец, дарыў жанчынам кветкі на акцыях». Чытач Свабоды паведамляе, што ў кветкавай краме, якой валодае затрыманы, цяпер ператрус
Каля МДЛУ людзі ў форме без апазнавальных знакаў, але бяз масак, схапілі студэнта. Як піша «Студэнцкая ініцыятыўная група», гэта ўдзельнік традыцыйных акцыяў перад уваходам ва ўнівэрсытэт.

Нягледзячы на гэта, чарговая акцыя студэнтаў сабралася
Пратэсты, якія трываюць у Беларусі трэці месяц, можна дакладна назваць рэвалюцыяй. Андрэй Ягораў, палітоляг, дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі, тлумачыць, чаму гэта сапраўды рэвалюцыя
🔊 Плятформа «Голас» запусьціла апытаньне аб папраўках у Канстытуцыю

Да 18 кастрычніка заклікаюць узяць удзел у апытаньні наконт стаўленьня да хуткага ўнясеньня паправак у Канстытуцыю. Аўтары праекту лічаць, што іх інструмэнт дапаможа беларусам выказаць стаўленьне да канстытуцыйнай рэформы, ініцыяванай уладамі.

І ўдакладняюць: «Спачатку новыя выбары — пасьля новая Канстытуцыя. Рэформа патрэбна, але толькі пры новай уладзе і з улікам патрабаваньняў грамадзянскай супольнасьці»
«Выбачаць нельга, іх трэба судзіць», — Ганна Хітрык пра злачынцаў, ліст у турму КДБ і купалаўцаў

Былая акторка Купалаўскага тэатру, сьпявачка Ганна Хітрык, якая цяпер жыве ў Ізраілі, расказвае, як была напісаная песьня «Письмо» аб пратэстах у Беларусі. Яна лічыць, што злачынствы нельга забываць і дараваць, параўноўвае праўладныя мітынгі з «мазьнёй». Ганна расказвае, як яна ў Ізраілі навучылася «не перапрашаць» за тое, што ў яе асаблівы сын, і як важна ўсім перастаць баяцца, хлусіць і саромецца.

Відэа, 25 хвілін: https://youtu.be/XZbGAy4qzZA
Тэкст цалкам: https://bit.ly/34SQeHp
Радыё Свабода — Беларусь
🚜 Лідэра страйкаму МТЗ Дылеўскага звольнілі з заводу Сяргей Дылеўскі быў звольнены пасьля 12 гадоў працы на Менскім трактарным заводзе, піша Tut.by. Ён напісаў заяву «паводле ўласнага жаданьня» і забраў працоўную кнігу. Дылеўскі ў канцы лета стаў лідэрам…
Сяргей Дылеўскі зьехаў зь Беларусі

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады і лідэр страйкаму МТЗ Сяргей Дылеўскі пакінуў Беларусь, цяпер знаходзіцца ў Варшаве. Як кажа прэс-сакратар КР Антон Раднянкоў, Дылеўскі быў вымушаны зьехаць, бо хваляваўся за сваю бясьпеку.

Два дні таму стала вядома, што ён звольніўся з МТЗ — казаў, вымусілі праз шантаж лёсам бацькоў. Раней Дылеўскі адбыў 25 дзён за кратамі за «несанкцыянаваныя мерапрыемствы»