Радыё Свабода — Беларусь
18.6K subscribers
48.2K photos
7.49K videos
2 files
37.6K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
🥇 Спартоўцы папрасілі Міжнародны алімпійскі камітэт спыніць фінансаваньне НАК Беларусі

Вядомыя беларускія спартоўцы напісалі ліст у Міжнародны алімпійскі камітэт з просьбай зьвярнуць увагу на дыскрымінацыю з палітычных матываў 22 беларускіх атлетаў на фоне пратэстаў, піша РБК. Падпісанты ліста просяць:

правесьці належнае расьсьледаваньне фактаў дыскрымінацыі і гвалту ў дачыненьні да беларускіх спартоўцаў;

прыняць меры, прадугледжаныя Алімпійскай хартыяй, у дачыненьні да НАК Беларусі. У прыватнасьці, прыпыніць фінансаваньне сяброўства нацыянальнага камітэту ў МАК да нармалізацыі сытуацыі;

дапамагчы спартоўцам, якія пацярпелі ад незаконнай дыскрымінацыі, удзельнічаць у спартовых мерапрыемствах пад эгідай МАК
«Вяла ў РУУС сэмінар для ўчастковых, а потым сядзела там затрыманая»

Былая кіраўніца прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава», актыўная ўдзельніца жаночых маршаў Вольга Гарбунова расказвае, як раней яе сьцягам быў чорны, анархісцкі, а цяпер стаў бел-чырвона-белы, а таксама пра ўдзел ЛГБТ-людзей у мірных пратэстах.

Сьцісла:
Я не пазнала ніводных вачэй у проразі балаклавы. Не магу ім сказаць, што мы ж працавалі разам на сэмінарах, прысьвечаных праблеме хатняга гвалту.
Ёсьць дазвол на зьбіцьцё, якая розьніца, каго ты б’еш — мірнага пратэстоўца на вуліцы ці жонку дома.
Я ганаруся, што сама выйшла, ганаруся каляжанкамі і калегамі, якія адважваюцца выходзіць у тым ліку пад вясёлкавымі сьцягамі.
Прэзыдэнцкая рэспубліка не для мяне. Мне не патрэбны ні прэзыдэнт, ні прэзыдэнтка. Галасавала, вядома, за Ціханоўскую.
Калі хто з нас павінен пабачыць гэтыя перамены, то гэта Ніна Багінская. Столькі гадоў, столькі сілаў, столькі часу, столькі сьцягоў ёй прышлося пашыць.

👉 Відэа
👉 Тэкст
Дошка на гаражы ў цэнтры Менску: «Месца нараджэньня IT-дзяржавы» 🤔

Што менавіта нарадзілася ў гаражы, не ўдакладняюць, але кажуць: там група таленавітых студэнтаў распачала сваю ўласную тэхнічную кампанію замест таго, каб ісьці працаваць на заходнія кампаніі.

Устаноўку дошкі прыпісваюць «Хуткасмачнаму дэпартамэнту замежных сувязяў Нацыянальнага рэгістру гістарычных месцаў»
«Амапавец біў хлопца за тое, што мае прозьвішча Ціхановіч»

«Мяне затрымалі 9 жніўня і павезьлі на Акрэсьціна, — расказвае 28-гадовы Уладзіслаў Салавей, памочнік выхавальніка ў дзіцячым садку. — Там сустракалі ўзброеныя людзі з аўтаматамі, у масках і з сабакамі.

Пасьля „калідора“ нас паставілі ўздоўж плота на калені, прымусілі трымаць рукі над галавой. Пры гэтым падыходзілі то да аднаго, то да другога чалавека і білі. Спачатку я думаў, што гэта мае нейкую сыстэму, але пазьней зразумеў, што гэта проста форма зьдзеку. Як нізка ці высока ты ня будзеш апускацца, стаяцьмеш на каленях у адной позе або ў іншай, цябе ўсё роўна будуць біць.

Таксама яны выкарыстоўвалі псыхалягічны ціск. Напрыклад, калі адзін чалавек цябе б’е, а другі цэліцца ў цябе з аўтамата».

Гісторыі гвалту сілавікоў пасьля выбараў: https://bit.ly/34i7PZf
Telegram-каналы «Беларусь головного мозга» і «Мотолько помоги» парушылі стандарт журналісцкай этыкі, зьмясьціўшы пірацкую вэрсію фільму «Купала», пастанавіла Камісія ў пытаньнях этыкі Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Акрамя таго, пастанавілі, што ў публікацыі Міхася Скоблы «Фільм „Купала“ — глядзець усім!» у «Народнай волі» адсутнічае парушэньне прафэсійнай журналісцкай этыкі, бо аўтар ня ўтойваў факту незаконнага зьмяшчэньня і распаўсюду фільма ў інтэрнэце, а сам артыкул прысьвечаны ягонаму зьместу
800 беларускіх дзеячоў культуры выказаліся супраць гвалту і фальсыфікацыяў

Адкрыты ліст будзе разасланы беларускаму чынавенству, у беларускія і сусьветныя СМІ. Падпісанты «аднагалосна і салідарна» патрабуюць:

правесьці паўторныя выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі адпаведна міжнародным стандартам, а таксама зьняць з пасадаў дзейны склад ЦВК з прыцягненьнем да прадугледжанай заканадаўствам адказнасьці;
спыніць запалохваньне і рэпрэсіі супраць работнікаў сфэры культуры з боку сілавых структураў і іншых службовых асобаў;
зьліквідаваць інстытут «чорных сьпісаў»;
аднавіць на працоўным месцы ўсіх работнікаў сфэры культуры, звольненых за сваю грамадзянскую пазыцыю;
вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зьняволеных, а таксама ўсіх грамадзянаў, затрыманых падчас мірных акцыяў;
спыніць супрацьпраўную дзейнасьць супрацоўнікаў сілавых органаў і правесьці праверку законнасьці іхных дзеяньняў;
прыцягнуць да адказнасьці кіраўнікоў сілавых структураў, адказных за гвалт, расправы і пагрозы, за ўмяшаньне ў прыватнае жыцьцё грамадзянаў;
неадкладна пачаць адкрыты грамадзкі дыялёг улады з прадстаўнікамі народу аб правядзеньні сумленных, празрыстых і справядлівых выбараў у Рэспубліцы Беларусі з наступнай перадачай прэзыдэнцкіх і ўладных паўнамоцтваў законна выбранаму кіраўніку дзяржавы
Сьвятлана Ціханоўская выступіла ў Нацыянальнай асамблеі Францыі

У сваім звароце да францускага парлямэнту яна падзякавала Францыі за падтрымку беларускага народу і за гатоўнасьць дапамагчы ў вырашэньні беларускага крызісу.

«Мы таксама ўдзячныя Францыі як дзяржаве – удзельніцы АБСЭ за запуск маскоўскага мэханізму для стварэньня незалежнай экспэртнай місіі для вывучэньня парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. Усе злачынствы супраць беларускага народу павінны расьсьледавацца, а вінаватыя мусяць абавязкова панесьці адказнасьць.

І я б хацела яшчэ раз нагадаць, што дзеяньні для падтрыманьня ўсеагульнай павагі правоў чалавека не зьяўляюцца ўмяшаньнем ва ўнутраныя справы Беларусі», — цытуе Ціханоўскую яе Telegram-канал
‼️ Яшчэ 20 чалавек прызналі палітвязьнямі

У сьпіс дадалі фігурантаў крымінальных справаў за «масавыя беспарадкі» і «групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».

Гэта Мікіта Ганчароў, Уладзімер Гарох, Максім Зіневіч, Міхаіл Калішук, Антаніна Канавалава, Іван Красоўскі, Ільля Мігно, Віктар Шаўра, Ганна Сунгурава, Тамаз Піпія, Цімур Піпія, Расьціслаў Стафановіч, Арцём Касакоўскі, Дзяніс Марусевіч, Марк Салоньнікаў, Ільля Паланянкін, Марына Глазава, Яўген Каханоўскі, Аляксандар Кісялёў і Андрэй Расулаў.

Агулам у Беларусі праваабаронцы прызнаюць палітычнымі зьняволенымі ўжо 97 чалавек. Іх патрабуюць вызваліць з-пад варты і спыніць іх перасьлед
Радыё Свабода — Беларусь
Выглядае гэта вось так
На БТ🇧🇾 патлумачылі, чаму суседзяў Беларусі падпісвалі савецкімі назвамі

Палітычны аглядальнік БТ Андрэй Крывашэеў патлумачыў, чаму ў некаторых навіновых сюжэтах на БТ Літву, Польшчу і Ўкраіну краіны падпісвалі як «былая Польская Народная Рэспубліка», «былая савецкая рэспубліка Літва», «былая УССР».

На яго думку, гэтым «перш за ўсё падкрэсьлівалася наша агульнае і слаўнае мінулае з Польшчай, Літвой і Украінай», а таксама «такімі настальгічнымі тытрамі галоўныя тэлеканалы Беларусі вырашылі дастукацца да нашых калег на захадзе і поўдні. І, мяркуючы па іх вострай рэакцыі, нас сапраўды пачулі»
Сына палітзьняволенай Тацьцяны Канеўскай вызвалілі, крымінальная справа «зьнікла»

7 кастрычніка выйшаў на свабоду Аляксандр Канеўскі. Ён быў затрыманы 22 верасьня. На Аляксандра завялі крымінальную справу за «гвалт над міліцыянтам».

«Сёньня ранкам Сашу вызвалілі. Аказалася, як я зразумеў, што ўжо няма на яго крымінальнай справы. Ён „даседжваў“ на ІЧУ тыя „суткі“, якія засталіся за ім ад жніўня», — паведаміў Мікалай Канеўскі, бацька Аляксандра.

Сам ён пакуль недасяжны, бо ў яго забралі тэлефон.

Тацьцяну Канеўскую, якая зьяўляецца адной з заснавальніц руху «Маці 328» і была даверанай асобай Сьвятланы Ціханоўскай, арыштавалі перад выбарамі ў адміністрацыйнай справе, а потым абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. У Канеўскай чацьвёра дзяцей. Малодшаму сыну 13 гадоў
Радыё Свабода — Беларусь
Беларусы Санкт-Пецярбургу дзякуюць Мэркель за сустрэчу зь Ціханоўскай
🇷🇺 Беларусы Санкт-Пецярбургу ўчора сабраліся пад беларускай амбасадай, выказалі падзяку Ангеле Мэркель за падтрымку Сьвятланы Ціханоўскай, зачыталі ўрывак з «Фаўста» Гётэ па-беларуску
🧬 Нобэлеўскую прэмію – 2020 у хіміі прысудзілі за рэдагаваньне геному

Ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі 2020 году ў хіміі сталі Эманюэль Шарпанцье з Францыі і Джэніфэр Даўдна з ЗША «за распрацоўку мэтаду рэдагаваньня геному». Пра гэта было абвешчана на цырымоніі ў Стакгольме 7 кастрычніка
Стала вядома, калі могуць запусціць акумулятарны завод пад Берасьцем

Акумулятарны завод, супраць якога пратэстуюць мясцовыя жыхары, плянуюць запусьціць у эксплюатацыю ў канцы студзеня 2021 году, калі ня будзе ніякіх перашкодаў. Пра гэта паведаміў дырэктар «Акумулятарнага альянсу» Зьміцер Бутаў 6 кастрычніка падчас сустрэчы з грамадзкасьцю
Як беларусы правялі ўчорашні вечар: 1 — Піт Паўлаў на менскай «плошчы Пераменаў», 2–5 — «вечар прагляду мультфільмаў» у Шабанах, прыйшоў у госьці раён Сокал, 6–7 — менскі раён «Шарыкі» піша лісты ў Палату прадстаўнікоў супраць рэфэрэндуму аб Канстытуцыі, 8 — менская Масюкоўшчына, 9 — горадзенская Дзевятоўка, 10 — «Горадня танчыць».

📲 Маеце цікавыя фота і відэа таго, што адбываецца вакол вас? Прышліце нам: @SvabodaBelarus (публікуем ананімна, але можам пазначыць аўтарства, калі захочаце)