Прэзыдыюм Каардынацыйнай рады і прадстаўнікі дыяспараў пачалі рыхтаваць Кангрэс беларусаў замежжа
Павал Латушка і Вольга Кавалькова ўзялі ўдзел у онлайн-сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх дыяспар ЗША, Нямеччын, Францыі, Ізраіля, Нідэрляндаў, Нарвэгіі, Аўстраліі і іншых краін, паведамляе ТГ-канал Каардынацыйнай рады.
Прадстаўнікі прэзыдыюму КР і беларускіх дыяспар абмеркавалі працоўныя пытаньні падрыхтоўкі Кангрэсу беларусаў замежжа.
Каардынацыйная рада і беларусы ўсяго сьвету, гаворыцца ў паведамленьні, адзіныя і перакананыя ў неабходнасьці расьсьледаваньня ўсіх крымінальных злачынстваў, прыцягненьня вінаватых да адказнасьці, вызваленьні ўсіх палітычных вязьняў і правядзеньні новых сумленных выбараў у Беларусі.

Сёньня — месяц з моманту затрыманьня Марыі Калесьнікавай.
Яе адвакаты падалі ў Сьледчы камітэт хадайніцтва на зьмяненьне меры стрыманьня з заключэньня пад варту на асабістае паручальніцтва. Хадайніцтвы напісалі, у тым ліку, віцэ-прэзыдэнт нямецкага Бундэстагу Кляўдыя Рот і дэпутат бундэстагу Мануэль Сарацын, дырэктарка тэатру Theater Rampe ў Штутгарце Марціна Громанн, паведамляе Тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі апусьціліся да парогавага ўзроўню
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 кастрычніка склалі 7.321,4 мільёна даляраў ЗША, зьнізіўшыся за верасень на 136,4 млн даляраў ЗША (на 1,8%), да мінімальнага значэньня з красавіка 2019 году.
З пачатку году яны зьнізіліся больш як на 2 мільярды даляраў. Замежныя аналітыкі мяркуюць, што да канца 2020 году золатавалютныя рэзэрвы Беларусі могуць апусьціцца ніжэй за мэтавы паказьнік (7,3 мільярда даляраў), які ў асноўных кірунках грашова-крэдытнай палітыкі вызначыў Нацбанк Беларусі.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Некаторыя менчукі цяпер на працу езьдзяць так.
У Кіргізстане новы сьпікер парлямэнту і часовы кіраўнік ураду
Дэпутаты Жогорку Кеңеш (парлямэнту) Кіргізстану выбралі Мыктыбека Абдылдаева новым сьпікерам, паведамляе кіргіская служба Радыё Свабода.
З увагі на тое, што прэм’ер-міністар Кіргізстану Кубатбек Баронаў падаў у адстаўку, дэпутаты вылучылі на пасаду новага кіраўніка ўраду Садыра Жапарава, які павінен прадставіць парлямэнту праграму, структуру і склад ураду. Да зацьвярджэньня ў парлямэнце ён будзе выконваць абавязкі кіраўніка ўраду.
Пакуль няясна, ці мае Жапараў падтрымку большасьці дэпутатаў 120-мандатнага парлямэнту Кіргізстану.

Былая акторка Купалаўскага тэатру, сьпявачка Ганна Хітрык, якая цяпер жыве ў Ізраілі, запісала песьню “Пісьмо” ў адказ на падзеі ў Беларусі.
Ты знаешь, что прямо сейчас вокруг
Людей превращают в осколки.
За то, что хотели не так, как есть,
За то, что подняли флаги,
За то, что успели сказать и спеть,
За то, что не строем, а шагом.
За то, что ленты белые
За то,что дети смелые...
Ты знаешь, что прямо сейчас вокруг
Людей превращают в осколки.
За то, что хотели не так, как есть,
За то, что подняли флаги,
За то, что успели сказать и спеть,
За то, что не строем, а шагом.
За то, что ленты белые
За то,что дети смелые...
YouTube
Аня Хитрик - Письмо (official audio)
За то,что ленты белые
За то,что дети смелые...
Вокал ,слова и музыка - Ань Хитрик
Гитара,запись,сведение - Сергей Руденя
Видео - Сергей Руденя
insta:https://www.instagram.com/xitrik_a/
Донаты по ссылке:https://www.donationalerts.com/r/ahitrik

🇩🇪 Міністар фінансаў Нямеччыны пахваліў Ціханоўскую і нагадаў пра непрызнаньне Лукашэнкі
На сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай, як перадае яе Telegram-канал, міністар фінансаў і віцэ-канцлер Нямеччыны Олаф Шольц сказаў, што:
➖ «Ціханоўская — адважная змагарка за дэмакратыю і грамадзянскія правы ў Беларусі».
➖ «Цяжкі стан пратэстоўцаў гняце».
➖ «Эўразьвяз на баку ўсіх тых, хто хоча пакласьці канец гвалту ў Беларусі, змагаецца за вызваленьне палітычных зьняволеных і справядлівыя выбары».
➖ «Лукашэнка страціў усялякую легітымнасьць»

«Улада спрабуе зламіць і зьнішчыць беларускі народ, — кажуць у відэазвароце студэнты БДУКМ. — Але ён паказаў сваю моц і веліч»
Telegram
Выборы видишь? | TUT.BY Политика
Студенты БГУКИ обратились к белорусам и властям.
«Беларусы заўсёды былi сумленным народам з высокiмi маральнымi каштоўнасцямi».

🥇 Спартоўцы папрасілі Міжнародны алімпійскі камітэт спыніць фінансаваньне НАК Беларусі
Вядомыя беларускія спартоўцы напісалі ліст у Міжнародны алімпійскі камітэт з просьбай зьвярнуць увагу на дыскрымінацыю з палітычных матываў 22 беларускіх атлетаў на фоне пратэстаў, піша РБК. Падпісанты ліста просяць:
➖ правесьці належнае расьсьледаваньне фактаў дыскрымінацыі і гвалту ў дачыненьні да беларускіх спартоўцаў;
➖ прыняць меры, прадугледжаныя Алімпійскай хартыяй, у дачыненьні да НАК Беларусі. У прыватнасьці, прыпыніць фінансаваньне сяброўства нацыянальнага камітэту ў МАК да нармалізацыі сытуацыі;
➖ дапамагчы спартоўцам, якія пацярпелі ад незаконнай дыскрымінацыі, удзельнічаць у спартовых мерапрыемствах пад эгідай МАК

«Вяла ў РУУС сэмінар для ўчастковых, а потым сядзела там затрыманая»
Былая кіраўніца прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава», актыўная ўдзельніца жаночых маршаў Вольга Гарбунова расказвае, як раней яе сьцягам быў чорны, анархісцкі, а цяпер стаў бел-чырвона-белы, а таксама пра ўдзел ЛГБТ-людзей у мірных пратэстах.
Сьцісла:
➖ Я не пазнала ніводных вачэй у проразі балаклавы. Не магу ім сказаць, што мы ж працавалі разам на сэмінарах, прысьвечаных праблеме хатняга гвалту.
➖ Ёсьць дазвол на зьбіцьцё, якая розьніца, каго ты б’еш — мірнага пратэстоўца на вуліцы ці жонку дома.
➖ Я ганаруся, што сама выйшла, ганаруся каляжанкамі і калегамі, якія адважваюцца выходзіць у тым ліку пад вясёлкавымі сьцягамі.
➖ Прэзыдэнцкая рэспубліка не для мяне. Мне не патрэбны ні прэзыдэнт, ні прэзыдэнтка. Галасавала, вядома, за Ціханоўскую.
➖ Калі хто з нас павінен пабачыць гэтыя перамены, то гэта Ніна Багінская. Столькі гадоў, столькі сілаў, столькі часу, столькі сьцягоў ёй прышлося пашыць.
👉 Відэа
👉 Тэкст

Дошка на гаражы ў цэнтры Менску: «Месца нараджэньня IT-дзяржавы» 🤔
Што менавіта нарадзілася ў гаражы, не ўдакладняюць, але кажуць: там група таленавітых студэнтаў распачала сваю ўласную тэхнічную кампанію замест таго, каб ісьці працаваць на заходнія кампаніі.
Устаноўку дошкі прыпісваюць «Хуткасмачнаму дэпартамэнту замежных сувязяў Нацыянальнага рэгістру гістарычных месцаў»

«Амапавец біў хлопца за тое, што мае прозьвішча Ціхановіч»
«Мяне затрымалі 9 жніўня і павезьлі на Акрэсьціна, — расказвае 28-гадовы Уладзіслаў Салавей, памочнік выхавальніка ў дзіцячым садку. — Там сустракалі ўзброеныя людзі з аўтаматамі, у масках і з сабакамі.
Пасьля „калідора“ нас паставілі ўздоўж плота на калені, прымусілі трымаць рукі над галавой. Пры гэтым падыходзілі то да аднаго, то да другога чалавека і білі. Спачатку я думаў, што гэта мае нейкую сыстэму, але пазьней зразумеў, што гэта проста форма зьдзеку. Як нізка ці высока ты ня будзеш апускацца, стаяцьмеш на каленях у адной позе або ў іншай, цябе ўсё роўна будуць біць.
Таксама яны выкарыстоўвалі псыхалягічны ціск. Напрыклад, калі адзін чалавек цябе б’е, а другі цэліцца ў цябе з аўтамата».
Гісторыі гвалту сілавікоў пасьля выбараў: https://bit.ly/34i7PZf

Telegram-каналы «Беларусь головного мозга» і «Мотолько помоги» парушылі стандарт журналісцкай этыкі, зьмясьціўшы пірацкую вэрсію фільму «Купала», пастанавіла Камісія ў пытаньнях этыкі Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Акрамя таго, пастанавілі, што ў публікацыі Міхася Скоблы «Фільм „Купала“ — глядзець усім!» у «Народнай волі» адсутнічае парушэньне прафэсійнай журналісцкай этыкі, бо аўтар ня ўтойваў факту незаконнага зьмяшчэньня і распаўсюду фільма ў інтэрнэце, а сам артыкул прысьвечаны ягонаму зьместу

✊ 800 беларускіх дзеячоў культуры выказаліся супраць гвалту і фальсыфікацыяў
Адкрыты ліст будзе разасланы беларускаму чынавенству, у беларускія і сусьветныя СМІ. Падпісанты «аднагалосна і салідарна» патрабуюць:
➖ правесьці паўторныя выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі адпаведна міжнародным стандартам, а таксама зьняць з пасадаў дзейны склад ЦВК з прыцягненьнем да прадугледжанай заканадаўствам адказнасьці;
➖ спыніць запалохваньне і рэпрэсіі супраць работнікаў сфэры культуры з боку сілавых структураў і іншых службовых асобаў;
➖ зьліквідаваць інстытут «чорных сьпісаў»;
➖ аднавіць на працоўным месцы ўсіх работнікаў сфэры культуры, звольненых за сваю грамадзянскую пазыцыю;
➖ вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зьняволеных, а таксама ўсіх грамадзянаў, затрыманых падчас мірных акцыяў;
➖ спыніць супрацьпраўную дзейнасьць супрацоўнікаў сілавых органаў і правесьці праверку законнасьці іхных дзеяньняў;
➖ прыцягнуць да адказнасьці кіраўнікоў сілавых структураў, адказных за гвалт, расправы і пагрозы, за ўмяшаньне ў прыватнае жыцьцё грамадзянаў;
➖ неадкладна пачаць адкрыты грамадзкі дыялёг улады з прадстаўнікамі народу аб правядзеньні сумленных, празрыстых і справядлівых выбараў у Рэспубліцы Беларусі з наступнай перадачай прэзыдэнцкіх і ўладных паўнамоцтваў законна выбранаму кіраўніку дзяржавы

Сьвятлана Ціханоўская выступіла ў Нацыянальнай асамблеі Францыі
У сваім звароце да францускага парлямэнту яна падзякавала Францыі за падтрымку беларускага народу і за гатоўнасьць дапамагчы ў вырашэньні беларускага крызісу.
«Мы таксама ўдзячныя Францыі як дзяржаве – удзельніцы АБСЭ за запуск маскоўскага мэханізму для стварэньня незалежнай экспэртнай місіі для вывучэньня парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. Усе злачынствы супраць беларускага народу павінны расьсьледавацца, а вінаватыя мусяць абавязкова панесьці адказнасьць.
І я б хацела яшчэ раз нагадаць, што дзеяньні для падтрыманьня ўсеагульнай павагі правоў чалавека не зьяўляюцца ўмяшаньнем ва ўнутраныя справы Беларусі», — цытуе Ціханоўскую яе Telegram-канал

‼️ Яшчэ 20 чалавек прызналі палітвязьнямі
У сьпіс дадалі фігурантаў крымінальных справаў за «масавыя беспарадкі» і «групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».
Гэта Мікіта Ганчароў, Уладзімер Гарох, Максім Зіневіч, Міхаіл Калішук, Антаніна Канавалава, Іван Красоўскі, Ільля Мігно, Віктар Шаўра, Ганна Сунгурава, Тамаз Піпія, Цімур Піпія, Расьціслаў Стафановіч, Арцём Касакоўскі, Дзяніс Марусевіч, Марк Салоньнікаў, Ільля Паланянкін, Марына Глазава, Яўген Каханоўскі, Аляксандар Кісялёў і Андрэй Расулаў.
Агулам у Беларусі праваабаронцы прызнаюць палітычнымі зьняволенымі ўжо 97 чалавек. Іх патрабуюць вызваліць з-пад варты і спыніць іх перасьлед