Радыё Свабода — Беларусь
19.1K subscribers
47.6K photos
7.45K videos
2 files
36.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск, станцыя мэтро «Пушкінская». Таймлапс, як там зьбіраўся марш
Менск. Геаграфія пратэсту такая: паведамляюць, што людзі з Пушкінскай ідуць да ізалятара на Акрэсьціна, у раёне скрыжаваньня праспэкту Пушкіна з Адоеўскага людзі сталі ў счэпку, а сілавікі перакрываюць праспэкт Дзяржынскага на скрыжаваньні з Жукава (перад самым ізалятарам на Акрэсьціна). Аўтобусы зь сілавікамі заехалі на тэрыторыю ізалятара на Акрэсьціна. Пратэстоўцы застаюцца на Нямізе, іх не падпускаюць да асноўнай калёны сілавікі
‼️ У Магілёве затрымалі карэспандэнта БелаПАН Алеся Асіпцова, піша Tut.by. Сувязі зь ім няма
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Менск, 16:10. Так затрымлівалі людзей каля бізнэс-цэнтру «Роял-плаза»
Радыё Свабода — Беларусь
‼️ У Горадні затрымалі дзьвюх журналістак: карэспандэнтку Tut.bу і «Народнай волі» Вольгу Камягіну, фатографку Tut.bу і «Народнай волі» Кацярыну Гардзееву, піша Tut.by
Горадня. Журналістку Вольгу Камягіну выпусьцілі з РАУС Ленінскага раёну. Яна расказала, што ў яе праверылі дакумэнты, пасьведчаньне журналіста, выбачыліся за затрыманьне і адпусьцілі.

З Кацярынай Гардзеевай праводзяць «прафіляктычную гутарку»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Так сьпявалі «Магутны Божа» ў белых, чырвоных і зноў белых балаклавах каля 16 гадзіны на праспэкце Пераможцаў у Менску.
У Гомлі міліцыянты падышлі да людзей, якія сядзяць на лаўцы на плошчы Леніна, і загадалі: «Ідзіце ўжо дахаты! Nexta напісаў ужо, што ў Гомлі пратэст зьліўся!»

Цяпер людзі мірна спрачаюцца зь міліцыянтамі. Міліцыянты кажуць: «Мы выдатна ведаем, чаго вы тут седзіце. Вас у горадзе 200 чалавек, і вы, і мы ведаем усіх у твар», «У вашым чаце „Гомель-97“ усяго 11 тысяч чалавек, а жыве ў горадзе паўмільёна, дык які вас адсотак? А выйшлі вас 200 чалавек увогуле»
⚡️ Нагадаем, калі ў вас ёсьць фота ці відэа, што цяпер адбываецца ў Менску ці іншых гарадах Беларусі — дасылайце яго нам на @SvabodaBelarus!
⛔️ Закрылі станцыі менскага мэтро «Грушаўка» і «Міхалова», але адкрылі «Плошчу Перамогі», «Плошчу Якуба Коласа» і ўваход з боку вакзалу на «Плошчу Леніна»
Радыё Свабода — Беларусь
Горадня, сілавікі затрымліваюць людзей у цэнтры гораду.
‼️ Горадня. Стала вядома, што на Савецкай плошчы затрымалі 13-гадовую дзяўчыну. Па яе ў пастарунак прыехала маці
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск, толькі што на вуліцы Кальварыйскай зьявілася яшчэ адна калёна людзей, яны павярнулі ў бок «Пушкінскай»
Праваабаронцам вядомыя імёны ўжо 46 затрыманых у некалькіх гарадах Беларусі. Сьпіс абнаўляецца, акцыя пратэсту працягваецца ў Менску, ідуць акцыі ў шэрагу іншых гарадоў — і ня толькі абласных цэнтрах, а, напрыклад, у Вялейцы
Радыё Свабода — Беларусь
Праваабаронцам вядомыя імёны ўжо 46 затрыманых у некалькіх гарадах Беларусі. Сьпіс абнаўляецца, акцыя пратэсту працягваецца ў Менску, ідуць акцыі ў шэрагу іншых гарадоў — і ня толькі абласных цэнтрах, а, напрыклад, у Вялейцы
Менск. Калёна пратэстоўцаў дайшла да ізалятара на Акрэсьціна. Як піша Tut.by, валянтэры не падпускалі пратэстоўцаў бліжэй як на 500 мэтраў. Пратэстоўцы іх не паслухалі, падышлі бліжэй.

Журналісты раней бачылі, як на тэрыторыю ізалятара заяжджалі машыны зь сілавікамі. Цяпер сілавікоў ня бачна, кажа карэспандэнт у эфіры «Белсату»
Мазыр. Людзі ў масках і форме, падобнай да міліцэйскай, затрымалі мужчыну на дзіцячай пляцоўцы, як толькі ён дастаў сьцяг. Людзі спрабавалі выцягнуць затрыманага зь іх рук, але ня здолелі
Радыё Свабода — Беларусь
‼️ У Бабруйску затрымалі 29 чалавек, у ліку якіх 4 журналісты У ліку затрыманых Юры Камісараў, Алеся Лацінская, Дзяніс Носаў, Марына Маўчанава
У Бабруйску сярод іншых затрымалі актора Сяргея Васіленку. У 18.00 у яго спэктакль, замены яму няма.

Абноўлена: у тэатар яму далі патэлефанаваць за 10 хвілін да пачатку спэктаклю
Forwarded from Onliner
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Протестующие дошли до Окрестина
Радыё Свабода — Беларусь
Протестующие дошли до Окрестина
‼️ Менск. Сілавікі пачалі разганяць другую калёну, якая ішла да ізалятара на Акрэсьціна па вуліцы Кальварыйскай з боку «Пушкінскай», піша «Эўрарадыё». Людзей сталі выхопліваць з хваста калёны ля кварталу «Каскад», пратэстоўцы пабеглі ў двары