🇱🇻 Міністар замежных справаў Латвіі Эдгарс Рынкевічс напісаў у Twitter:
«Сакрэтная „інаўгурацыя“ Аляксандра Лукашэнкі ў # Беларусь не легітымізуе фальсыфікацыі выбараў і яго статусу кіраўніка дзяржавы.
На жаль, галасы беларускага народу і міжнароднай супольнасьці ня маюць значэньня, толькі сапраўдны палітычны працэс можа закончыць палітычны крызіс у Беларусі»

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Адзін зь лідэраў Каардынацыйнай рады Максім Баграўцоў — пра таемную інаўгурацыю Лукашэнкі
Замежных паслоў на інаўгурацыю Лукашэнкі не запрашалі, — амбасада Расеі🇷🇺
«Па нашых зьвестках, кіраўнікам акрэдытаваных у Беларусі дыпляматычных місій, запрашэньні не накіроўваліся. Ня паступала яно і расійскаму амбасадару», — паведаміў «Інтэрфаксу» прэс-сакратар расейскай амбасады ў Беларусі Аляксей Маскалёў

Больш за 600 студэнтаў і выпускнікоў біяфака БДУ падпісалі зварот да дзяржаўных органаў з патрабаваньнем новых выбраў
Супрацоўнікі, студэнты і выпускнікі біялягічнага факультэту БДУ зьвярнуліся да дзяржаўных органаў Беларусі. Яны патрабуюць не дапускаць затрыманьняў і гвалту да мірных грамадзянаў, вызваліць палітвязьняў, адхіліць ад пасады Юрыя Караева, прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі і правесьці новыя выбары пры новым складзе ЦВК

Чаму інаўгурацыя Лукашэнкі была сакрэтнай і як адкажа грамадзтва. Першыя ацэнкі аналітыкаў
Дракахруст:
➖ Лукашэнка не хацеў карцінкі на тэлеканалах па ўсім сьвеце: інаўгурацыю ў атачэньні войскаў, а вакол — дзясяткі тысяч пратэстоўцаў.
➖ Лукашэнка зьвёў інаўгурацыю да тэхнічнай працэдуры.
➖ Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль учора заявіў, што прызнаньне Лукашэнкі легітымным прэзыдэнтам Беларусі сканчаецца з інаўгурацыяй.
Карбалевіч:
➖ Лукашэнка выдатна адчувае сытуацыю ў краіне, ён разумее, што ягоная легітымнасьць сумнеўная.
➖ Я ня думаю, што такая інаўгурацыя паўплывае на дынаміку пратэстаў.
➖ Я ня думаю, што Ціханоўская правядзе альтэрнатыўную інаўгурацыю. Калі б яна была ў Беларусі, у гэтым быў бы сэнс. Інаўгурацыя за мяжой ня мае сэнсу, Захад не прызнае Ціханоўскую прэзыдэнтам Беларусі.
Відэа: https://youtu.be/xk0Ob4UlWMs

Студэнтка БНТУ выйшла на адзіночны пікет. Фота: Студэнцкая ініцыятыўная група
Як у рэжыме сакрэтнасьці праходзіла інаўгурацыя Лукашэнкі. ФОТАРЭПАРТАЖ
🇨🇿 Чэхія не прызнала інаўгурацыю Лукашэнкі легітымнай
«Выбары ў Беларусі не былі ні вольнымі, ні справядлівымі, — напісаў у Twitter міністар замежных справаў Чэхіі Томаш Пэтршычак. — Таму іх вынік нелегітымны, таму і сёньняшняя інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі нелегітымная. Беларуская грамадзянская супольнасьць мае поўную падтрымку Чэскай Рэспублікі. Беларусы заслугоўваюць свабоду»

🇩🇰 Міністар замежных справаў Даніі: «Лукашэнка пацьвердзіў брак легітымнасьці прызначэньнем сакрэтнай інаўгурацыі»
«Беларусі патрэбны вольныя і справядлівыя выбары, дэмакратычна выбраны прэзыдэнт, — напісаў у Twitter міністар замежных справаў Даніі Епэ Кофад. — Сфальсыфікаваныя выбары павінны прывесьці Лукашэнку не ў прэзыдэнцкі палац, а ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу»

«Баіцца свайго народу». Што менчукі кажуць пра таемную інаўгурацыю Лукашэнкі
https://youtu.be/RvhkV6LHiVU
https://youtu.be/RvhkV6LHiVU
YouTube
Што ў Менску кажуць пра таемную інаўгурацыю Лукашэнкі | Минчане про тайную инаугурацию
23 верасьня нечакана стала вядома, што адбылася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Мы спыталі мінакоў на вуліцах Менску, чаму, на іх думку, пра гэтую падзею ўлады не паведамілі загадзя.
📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак: http:…

Тым часам зьнялі арышт з рахункаў менскага офісу PandaDoc
Адвакат PandaDoc Антон Гашынскі атрымаў пастанову сьледчага пра зьняцьцё арышту з рахункаў менскага офісу кампаніі. Гэта значыць, што PandaDoc зможа выплаціць заробак каля 250 супрацоўнікам кампаніі, чаго раней не магла зрабіць праз блякаваньне рахункаў.
Паводле заснавальніка кампаніі Мікіты Мікады, галоўным прыярытэтам стаіць вызваленьне арыштаваных супрацоўнікаў.
«Людзі ўжо каторы тыдзень сядзяць у СІЗА. Пры гэтым да маёй ініцыятывы яны ніякага дачыненьня ня мелі і ня маюць. Ініцыятыву я спыніў. Іх далейшае ўтрыманьне ня мае сэнсу», — сказаў Мікіта Мікада

Радыё Свабода — Беларусь
‼️ Студэнтка БДТУ, якая брала ўдзел у сёньняшняй акцыі, паведаміла Свабодзе, што двух затрыманых забралі ў турму на Акрэсьціна, у тым ліку тую, якая несла сьцяг. Яшчэ дваіх здолеў забраць зь міліцыі дэкан унівэрсытэту
‼️ Дзьвюх затрыманых 22 верасьня студэнтак БДТУ 23 верасьня асудзілі на 10 дзён арышту
🇵🇱🇮🇹 Прэзыдэнты Польшчы і Італіі: «Трэба аддаць голас беларусам на свабодных выбарах»
Падчас візыту ў Рым польскі прэзыдэнт Анджэй Дуда абмеркаваў сытуацыю ў Беларусі з прэзыдэнтам Італіі Сэрджа Матарэлі. Пра гэта паведаміў кіраўнік канцылярыі Дуды Кшыштаф Шчэрскі Польскаму агенцтву друку.
«Прэзыдэнты падкрэсьлілі, што трэба аддаць голас беларусам на свабодных выбарах, каб яны маглі выбраць сваю будучыню. Дуда і Матарэлі прыйшлі да згоды, што нікому нельга ўспрымаць Беларусь інструмэнтальна, гэта датычыць таксама Расеі, а Эўразьвяз павінен быць у справе Беларусі актыўны і прымаць рашэньні, якія б падтрымлівалі права беларусаў на свабодныя выбары», — сказаў Шчэрскі

Студэнты юрыдычнага факультэту БДУ выйшлі на акцыю пратэсту. Фота ад чытачоў