Радыё Свабода — Беларусь
17.2K subscribers
50.4K photos
7.66K videos
2 files
39.8K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Радыё Свабода — Беларусь
Менск, сілавікі адступілі перад ланцугом жанчын
Невядомыя «зялёныя чалавечкі» без апазнавальных знакаў ня толькі ўдзельнічалі ў спробе затрыманьня, але і здымалі людзей на камэры, падобныя да тых, што выкарыстоўваюць «людзі ў цывільным»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сілавікі, якія спрабавалі затрымаць байкераў, але гэта ў іх не атрымалася, зьяжджаюць зь месца пад воклічы «Ганьба!»
Радыё Свабода — Беларусь
‼️ На паркоўцы перад ГЦ «Эўропа» пачаліся затрыманьні Спачатку сталі затрымліваць матацыклістаў — дзяўчыну і хлопца. Падбеглі журналісты. Удзельніцы менскага «жаночага маршу» абкружылі «людзей у цывільным». Зьявіліся людзі ў балаклавах, мікрааўтобусы. Удзельніцы…
Фота 1: плякаты на «жаночым маршы» ў Менску. Фота 2: калёна байкераў перад спробай затрыманьня. Фота 3, ад чытача: «ланцуг салідарнасьці» на вуліцы Якуба Коласа.

Удзельніцы «жаночага маршу» тым часам рухаюцца па вуліцы Сурганава. Яны заўважылі аўтазакі на суседняй вуліцы і ўтварылі счэпкі
‼️ Каля «Айсбэргу» на скрыжаваньні Сурганава і Якуба Коласа ў Менску пачаліся затрыманьні, перадае наш карэспандэнт. Шмат сілавікоў у балаклавах, яны абкружылі групу ўдзельніц маршу
Радыё Свабода — Беларусь
‼️ Каля «Айсбэргу» на скрыжаваньні Сурганава і Якуба Коласа ў Менску пачаліся затрыманьні, перадае наш карэспандэнт. Шмат сілавікоў у балаклавах, яны абкружылі групу ўдзельніц маршу
Заблякаваныя сілавікамі жанчыны стаяць у счэпцы і гучна крычаць. Ідуць затрыманьні. супраць адной дзяўчыны «зялёны чалавечак» без апазнавальных знакаў выкарыстаў здушальны прыём
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Каля «Айсбэрга» ў Менску пачаліся затрыманьні
Радыё Свабода — Беларусь
‼️ Ніна Багінская затрыманая, яе зацягнулі ў аўтазак
Затрыманых пад «Айсбэргам» дзясяткі, пры затрыманьнях прымяняюць фізычную сілу. Вырываюць жанчын са счэпак, хто ўпіраецца — цягнуць па асфальце
Радыё Свабода — Беларусь
Затрыманых пад «Айсбэргам» дзясяткі, пры затрыманьнях прымяняюць фізычную сілу. Вырываюць жанчын са счэпак, хто ўпіраецца — цягнуць па асфальце
Пляцоўка перад «Айсбэргам» фактычна зачышчаная сілавікамі. Яшчэ каля сотні жанчын стаяць у счэпцы побач, абкружаныя АМАПам і «зялёнымі чалавечкамі». Яны сьпяваюць «Купалінку». Сілавікі адганяюць журналістаў «на 50 мэтраў»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Затрыманьні жанчын каля «Айсбэргу» ў Менску працягваюцца
Радыё Свабода — Беларусь
Пляцоўка перад «Айсбэргам» фактычна зачышчаная сілавікамі. Яшчэ каля сотні жанчын стаяць у счэпцы побач, абкружаныя АМАПам і «зялёнымі чалавечкамі». Яны сьпяваюць «Купалінку». Сілавікі адганяюць журналістаў «на 50 мэтраў»
АМАП і «зялёныя чалавечкі» без апазнавальных знакаў затрымліваюць удзельніц менскага «жаночага маршу» перад «Айсбэргам».

‼️ Затрымліваюць літаральна ўсіх — гэта сотні чалавек.

«Усе
будуць затрыманыя», — кажа супрацоўнік АМАП, — Прапаную прайсьці самастойна»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Тыя жанчыны, якіх не затрымалі дагэтуль, сталі ў счэпку і сьпяваюць «Купалінку»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сілавікі кажуць, што выклікалі хуткую дапамогу жанчыне, якая страціла прытомнасьць. Да іх падбегла жанчына, якая крычыць, што гэта яе сястра і ў яе эпілепсія. Яна просіць, каб ёй аддалі сястру, але сілавікі яе не падпускаюць
Радыё Свабода — Беларусь
АМАП і «зялёныя чалавечкі» без апазнавальных знакаў затрымліваюць удзельніц менскага «жаночага маршу» перад «Айсбэргам». ‼️ Затрымліваюць літаральна ўсіх — гэта сотні чалавек. «Усе будуць затрыманыя», — кажа супрацоўнік АМАП, — Прапаную прайсьці самастойна»
Жанчын па адной выцягваюць са счэпкі і заводзяць у аўтазак. Частцы жанчын, якія знаходзілася ў галаве калёны, удалося сысьці раней. Каля аўтазакаў вялікія чэргі
UPD: Жанчына, якая ляжала на ходніках, апрытомнела і сышла разам са сваёй сястрой