Радыё Свабода — Беларусь
19.1K subscribers
47.5K photos
7.44K videos
2 files
36.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
‼️ Яшчэ 12 палітвязьняў — агулам ужо 70

Праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі 12 чалавек, якім выставілі абвінавачаньні ў «масавых беспарадках» (арт. 293 КК РБ), піша «Вясна».

Гэта Cяргей Капанец, Дзяніс Кірэшчанка, Аляксей Караткоў, Станіслаў Міхайлаў, Алена Маўшук, Алег Мазгоў, Дэвід Масьціцкі, Мікалай Сасеў, Ігар Салавей, Ягор Сугойдзь, Дзяніс Чыкалёў і Вячаслаў Шэлямет
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Наш чытач сьцьвярджае, што стаў сьведкам сачэньня за дэпутатам Варанецкім, які раней выступіў супраць гвалту адносна мірных пратэстоўцаў, выказаў зь імі салідарнасьць
🇧🇾🇪🇺 МЗС Беларусі пракамэнтавала рэзалюцыю Эўрапарлямэнту па сытуацыі ў Беларусі

«Мы расчараваныя тым, як Эўрапарлямэнт, які пазыцыянуе сябе ў якасьці сур’ёзнай, абʼектыўнай і дэмакратычнай структуры, ня змог знайсьці ў сабе палітычнай волі зазірнуць далей за свой нос, пераадолець аднабокасьць і ня стаць закладнікам ходкіх штампаў», — гаворыцца ў афіцыйным камэнтары на сайце МЗС.

«Недасканаласьць заклікаў да санкцый і згортваньня адносін для інтарэсаў людзей з Эўропы і Беларусі зусім відавочная. Але зразумела, што эўрапарлямэнтары, у адрозьненьне ад бізнэсу і простых грамадзян, на сабе гэта не адчуюць, таму так лёгка жанглююць гэтымі катэгорыямі. Але на ўсё ёсьць суд гісторыі», — гаворыцца ў камэнтары МЗС.
У менскім раёне Малінаўка зьявіўся такі герб, перадае чытач Свабоды
⛔️ У БНТУ супрацоўнікам забаранілі выказваць свае палітычныя сымпатыі і выкарыстоўваць «недзяржаўную сымболіку»

Тэкст загаду «Аб зацьвярджэньні правілаў прафэсійнай этыкі і паводзінаў работнікаў БНТУ» ад 15 верасьня зьявіўся 17 верасьня ў сацсетках. Згодна зь ім, работнікам ВНУ забараняецца:

«публічна выказваць свае сымпатыі і антыпатыі» палітычным партыям, грамадзкім аб’яднаньням, якія маюць палітычныя мэты,
выкарыстаньне недзяржаўнай сымболікі і «незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да дзяржаўных сымбаляў»,
на тэрыторыі БНТУ нельга праводзіць масавыя мерапрыемствы (мітынгі, шэсьці, дэманстрацыі, пікеты, спартовыя, культурныя, рэлігійныя акцыі) без узгадненьня з адміністрацыяй ВНУ,
выдаваць інфармацыю аб дзейнасьці ўнівэрсытэта і зьвесткі аб прыватным жыцьці яго работнікаў, выкарыстоўваць яе з мэтамі, не зьвязанымі з выкананьнем службовых абавязкаў,
у непрацоўны час работнікі павінны «ўстрымацца ад дзеяньняў і выказваньняў», якія могуць пашкодзіць рэпутацыі БНТУ ці скампрамэтаваць, паставіць пад сумнеў кампэтэнтнасьць і бесстароннасьць ВНУ.

Першы прарэктар БНТУ Георгі Вяршына прызнаў, што правілы сапраўдныя
«Адзін са сьцягоў мне прысьніўся»: Як людзі ствараюць сымболіку раёнаў і гарадоў

Жыхары многіх гарадоў і раёнаў ствараюць цяпер сваю сымболіку. Мянчанка Тацяна за паўдня намалявала 14 такіх выяваў.

Натхніла яе фота сьцяга сталічнай Грушаўкі. Цяпер Тацяну просяць маляваць яшчэ, людзі хочуць сваю сымболіку для раёнаў і асобных вуліц.

Адну ідэю Тацяна ўбачыла ў сьне: гэта сымболіка Пушкінскай — чалавек з раскінутымі рукамі і прабітым сэрцам.

Каб запраектаваць сьцяг, Тацяна вывучае «гісторыю месца», але шмат у якіх выпадках «хочацца дадаць нейкага крэатыву»

(гэта толькі некаторыя выявы Тацяны, больш тут)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Відэа ад чытача. Ноччу на Слуцкай чыгунцы абвясьцілі: «Чыгунка з народам, Жыве Беларусь!» — і ўключылі песьню «Перемен»
Радыё Свабода — Беларусь
👮 Судова-выкрадальны дайджэст (няпоўны) за першую палову 15 верасьня Гомель. Невядомыя ў цывільным выкралі актывіста Алега Левянца, на якога чатыры дні палявала міліцыя. Маці актывіста расказала, што 11 верасьня міліцыя пяць разоў прыяжджала да яе, шукалі…
‼️ Гомельскі журналіст Яўген Меркіс атрымаў 15 дзён арышту

17 верасьня суд Навабеліцкага раёну Гомля пакараў журналіста арыштам за нібыта ўдзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве».

Журналіста затрымалі ў панядзелак 14 верасьня разам з калегай Марынай Драбышэўскай. 15 верасьня суд пакараў Драбышэўскую арыштам на 10 дзён.

Суд над Меркісам праходзіў у будынку РАУС, туды нікога не пусьцілі. Яўгену Меркісу апошні раз прысудзілі 5 дзён арышту 24 жніўня, абвінаваціўшы ў «парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства». Да гэтага журналіст таксама быў затрыманы і мусіў адседзець 15 дзён, але яго адпусьцілі праз тры дні.

Цяпер 8 журналістаў знаходзяцца за кратамі паводле адміністрацыйных прысудаў
Канстытуцыйная рэформа Лукашэнкі — праставаты спосаб зьбіць народны пратэст. Піша Валер Карбалевіч

Сьцісла:

Пуцін падштурхоўвае Лукашэнку да кампрамісу з народам у выглядзе канстытуцыйнай рэформы ў зьвязцы з датэрміновымі прэзыдэнцкімі выбарамі.
Але тэма канстытуцыйнай рэформы — гэта спроба пераключыць увагу грамадзтва з галоўнага пытаньня (нелегітымнасьць прэзыдэнцкіх выбараў, статус Лукашэнкі) на зусім іншае пытаньне, падмяніць агульнанацыянальны парадак дня.
Абяцаньні Лукашэнкі вельмі нявызначаныя і занадта зацягнутыя ў часе. У яго шмат варыянтаў адкруціцца ад усіх абяцаньняў і захаваць уладу па ходу рэалізацыі канстытуцыйнай рэформы.
Калі ўжо казаць пра рэальны кампраміс, то новую Канстытуцыю трэба было прымаць на працягу трох месяцаў, новыя прэзыдэнцкія выбары праводзіць праз паўгода. Гэта магло б прымірыць краіну і дало б магчымасьць мірным шляхам выйсьці з крызісу.

Чытаць цалкам: https://bit.ly/2FMQZsy
🇪🇺 21 верасьня Сьвятлана Ціханоўская выступіць на сустрэчы міністраў замежных спраў Эўразьвязу ў Брусэлі, паведаміў афіцыйны Telegram-канал «Страна для жизни».

Рада Эўразьвязу 21 верасьня на ўзроўні кіраўнікоў МЗС разгледзіць сытуацыю ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, патэнцыйную падтрымку Эўразьвязам нацыянальнага інклюзіўнага дыялёгу, абноўленую інфармацыю аб фінансавай дапамозе Эўразьвязу народу Беларусі і кірунках перагляду адносін Эўразьвяз-Беларусь, гаворыцца ў апублікаваным у Брусэлі праекце парадку пасяджэньня рады