Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.5K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
У Севастопальскім парку ў Менску сёньня выступаў фокусьнік
Бабруйск: за збор подпісаў — штраф і звальненьне

16 верасьня ў Бабруйску асудзілі зборшчыцу подпісаў за адкліканьне мясцовага дэпутата Кацярыну Корзан: яе аштрафавалі на 540 рублёў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Корзун на судзе сказала, што 30 жніўня сапраўды прыйшла на плошчу Леніна, але толькі з мэтай законнага збору подпісаў за правядзеньне сустрэчы з дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Рынейскай, у мітынгу і шэсьці ня ўдзельнічала. Міліцыянты Канавалаў і Бараценка сьцьвярджалі, што яна «размахвала рукамі і крычала», хоць на прадстаўленым імі відэа гэтага не відаць.

З 16 верасьня маці трох малых дзяцей Кацярына Корзан ужо не працуе на мясакамбінаце — кантракт разарваны «па згодзе бакоў».
На мосьце ў Малінаўцы
Радыё Свабода — Беларусь
Сквер каля Рыгі. Ззаду ў бусіку міліцыя. Ужо папярэдзілі ў рупары, маўляў, парушаеце грамадскі парадак
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паспрабавалі затрымаць хлопца — людзі адбілі. Пасьля міліцыя пусціла газ з балёнчыка. Даслана чытачамі Свабоды
Горадня цяпер
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларускія адвакаты запісалі вiдэа ў падтрымку арыштаваных юрыстаў Максіма Знака і Ільлі Салея. Яны таксама выступілі супраць парушэньня закону з боку ўлады ў дачыненьні да сваіх грамадзянаў.

«Мы ня носім балаклаваў і не хаваем свае імёны. Мы дапамагаем людзям. У нас адна мэта – выканьне закону. Мы адвакаты, і мы будзем дапамагаць сваім грамадзянам», – кажуць яны ў сваім звароце.
🇺🇸 Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заклікаў усе краіны, асабліва Расею, «паважаць сувэрэнітэт Беларусі».

Пампэо падкрэсьліў, што Вашынгтон каардынуе зь Вялікай Брытаніяй і Эўразьвязам санкцыі, закліканыя абараніць «законныя патрабаваньні беларускага народу».

«Беларусы, якія пратэстуюць супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў, сапраўды натхняюць усіх нас. Жорсткасьць да іх мусіць спыніцца. І ўлады павінны вызваліць грамадзяніна ЗША Віталя Шклярава, якога затрымалі памылкова», – сказаў Пампэо.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск раніцай, Сьляпянка. Побач Акадэмія МУС. Даслана чытачамі Свабоды
Сьвятлана Ціханоўская складае санкцыйны «сьпіс Тарайкоўскага»:

«Нам перадалі імёны і прозьвішчы тых, хто катуе і б'е людзей. Таму мы рыхтуем асобны сьпіс чыноўнікаў і сілавікоў, якія ўдзельнічалі і працягваюць удзельнічаць у міліцэйскім свавольстве. Мы назвалі яго «сьпісам Тарайкоўскага». Аляксандар Тарайкоўскі стаў першай ахвярай міліцэйскага гвалту. У санкцыйны сьпіс увойдуць асобы, датычныя да катаваньняў, незаконных арыштаў і зьдзекаў з затрыманых. Для ідэнтыфікацыі вінаватых мы актыўна працуем з праваабаронцамі і праектам «Чорная кніга Беларусі». Сьпіс будзе апублікаваны і будзе пастаянна пашырацца.

Я прапаную сілавікам спыніць гвалт і перайсьці на бок беларускага народу. У адваротным выпадку вам не пазьбегнуць справядлівага суду і пакараньня», інфармуе Пул Первой
Ад чытачоў Свабоды
Намесьнік міністра замежных спраў Украіны Яўген Енін пра дзеяньні Беларусі ў «справе хасідаў»:
«Улады Беларусі сьвядома садзейнічаюць таму, каб у раёне пунктаў пропуску была вялікая колькасьць людзей»

Беларускія ўлады "літаральна некалькі дзён таму ўносяць Ізраіль у чырвоны сьпіс: для грамадзян, якія прыбываюць з гэтай дзяржавы, забаронены нават элемэнтарна транзыт. Але беларускія ўлады вырашаюць парушыць чамусьці сваё ўласнае заканадаўства і дазваляюць уезд на тэрыторыю сваёй краіны соцень і соцень прадстаўнікоў дзяржавы Ізраіль. Больш за тое, яны ствараюць умовы для іх транзыту ў бок украінска-беларускай мяжы. Яны відавочна сьвядома садзейнічаюць таму, каб у раёне пунктаў пропуску была вялікая колькасьць людзей, што відавочна не спрыяе прафіляктыцы распаўсюджваньня COVID-19".

Больш прачытаць можна тут
Фота чытача. Часам у ІТ-краіне даводзіцца вяртацца да старых спосабаў інфармаваньня - праз улёткі ў паштовыя скрыні