Радыё Свабода — Беларусь
17.5K subscribers
49.9K photos
7.62K videos
2 files
39.3K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Фота ад чытачоў. Студэнты юрыдычнага факультэту БДУ ў Менску «паказалі сучасную мадэль беларускай Фэміды», прадэманстраваўшы парушаныя артыкулы Канстытуцыі Беларусі.

Тым часам у Менску студэнты хімічнага факультэту БДУ сьпяваюць «Тры чарапахі», а на праспэкце Дзяржынскага пашыхтаваўся «ланцуг салідарнасьці» зь бел-чырвона-белымі сьцягамі
Радыё Свабода — Беларусь
🇷🇺 Пскоўскія дэсантнікі прыбылі ў Беларусь на вучэньні «Славянскае братэрства» «Падразьдзяленьні 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Расеі прыбылі на палігон Брэсцкі», — паведамілі ў Міністэрстве абароны. Ад Узброеных…
🇷🇺 Расея заявіла, што адвяла ад беларускай мяжы «рэзэрву сілавікоў», які Пуцін абяцаў Лукашэнку

14 верасьня па выніках перамоваў Пуціна з Лукашэнкам было абвешчана аб тым, што Расея верне на месцы дысьлякацыі байцоў з рэзэрву, засяроджанага каля беларускай мяжы. 15 верасьня ў ТВ-праграме «60 хвілін» зьявіліся кадры, на якіх паказаная загрузка сілавікоў у машыны і рух калёны
«Хацелі паказаць, што Лукашэнка стаіць на нагах ня так трывала, як Пуцін». Адмыслоўцы разабралі мову цела на сустрэчы ў Сочы

Падчас сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным у Сочы многія зьвярнулі ўвагу ня толькі на тое, пра што яны гаварылі, але і на тое, як яны сядзелі і як ладзілася іх камунікацыя.

Мову цела двух кіраўнікоў тэлеканал «Дождь» абмеркаваў з аўтарам ютуб-каналу Mental, дасьледнікам невэрбальнай камунікацыі Сяргеем Бубовічам
— Супрацоўнік міліцыі стаіць перад дзецьмі…
— І што?
— Гэта было ці не?
— І што, нельга ніякіх забаў?
— Дык гэта забава такая?
— Усё! Да пабачэньня!

Такі камэнтар наконт фота міліцыянта ў дзіцячым садку атрымала «Эўрарадыё»
Не працуюць сайты дзяржаўных закупак і Ўнівэрсальнай таварнай біржы. «Кібэрпартызаны» ня бралі на сябе адказнасьці, але толькі спыталі, ці сайты адкрываецца, і дадалі: «няма чаго бронікі ў мірнай краіне закупляць»
Радыё Свабода — Беларусь
🇺🇦 Вярхоўная Рада Ўкраіны не прызнала прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі вольнымі і справядлівымі Вярхоўная Рада «мае падставы лічыць, што афіцыйна абнародаваныя вынікі выбараў не адлюстроўваюць рэальнага волевыяўленьня беларускіх грамадзянаў», асуджае празьмерную…
🇺🇦 Украінскія праваабаронцы прапанавалі ўраду дазволіць беларусам, якія вымушаныя ўцякаць з краіны ад перасьледу, пабыць у краіне бяз статусу ўцекача ці віду на жыхарства да 360 дзён цягам аднаго каляндарнага году

Зварот падпісалі 12 праваабарончых арганізацый, у тым ліку Мэдыйная ініцыятыва за правы чалавека, праект «Без Кордонів», Free Belarus Center, дабрачынны фонд «Восток SOS», Украінскі Гельсынскі саюз у правах чалавека, Цэнтар правоў чалавека ZMINA і іншыя.
🇨🇿 Унівэрсытэт Палацкага ў Чэхіі гатовы даць стыпэндыі беларускім студэнтам і навукоўцам. Можна пачаць ужо ў лютым

Унівэрсытэт заплянаваў стыпэндыі для 5 студэнтаў і 3-4 навукоўцаў зь менскага БДУ і горадзенскага ГДУ. Для студэнтаў — чатырохмесячная стыпэндыя ў 800 эўра на месяц. Для навукоўцаў — месячны стаж у Оламаўцы з аплатай у 3500 эўра. Кожны атрымае дапамогу на праезд у памеры 275 эўра. Першыя стыпэндыяты могуць прыбыць у Оламаўц у лютым 2021.

Унівэрсытэт Палацкага ў Оламаўцы — адна з галоўных ВНУ ў Чэхіі, другая паводле ўзросту пасьля Карлавага ўнівэрсытэту.

Раней унівэрсытэт імя Масарыка ў Брно заявіў пра адкрыцьцё стыпэндыяльнай праграмы для студэнтаў і дасьледчыкаў зь Беларусі, якія зазнаюць перасьлед
«Сядзіць, бо беларус». Як вядомаму спартоваму журналісту Сяргею Шчурко далі 15 сутак

Яго забралі з дому. Судзілі ў Першамайскім судзе без адваката. Перадачу ад сяброў у аўторак прынялі.

Што кажуць Аляксандра Герасіменя і калегі зьняволенага: https://bit.ly/2RsvqAj
ПАРЭ: Празрыстае і бесстароньняе расьсьледаваньне дзеяньняў сілавікоў — важны першы крок для аднаўленьня даверу грамадзян Беларусі да ўладаў

☝️ Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы «рашуча асуджае празьмернае прымяненьне сілы» супрацоўнікамі сілавых ведамстваў супраць мірных дэманстрантаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў дэклярацыі, прынятай 15 верасьня сталым камітэтам ПАРЭ.

✌️ Асамблея заклікае ўлады краіны неадкладна спыніць рэпрэсіі і гвалт у дачыненьні да грамадзян, вызваліць усіх затрыманых удзельнікаў пратэстаў і пачаць празрыстае і бесстароньняе расьсьледаваньне ўсіх шматлікіх выпадкаў гвалту і жорсткасьці з боку сілавікоў з мэтай прыцягненьня да адказнасьці ўсіх вінаватых.

👉 У ПАРЭ таксама лічаць, што Беларусі неабходны «дэмакратычны, шырокамаштабны і інклюзіўны палітычны дыялёг» з паўнавартасным удзелам у ім грамадзянскай супольнасьці для мірнага выхаду з крызісу.
Дэклярацыю падтрымалі 24 краіны, супраць выказалася толькі Расея
Тысяча выпускнікоў, выкладчыкаў і студэнтаў Беларускай акадэміі музыкі далучыліся да кампаніі #FreeKalesnikava, абвешчанай беларускім Свабодным тэатрам

Яны падпісалі адкрыты ліст у абарону Марыі Калесьнікавай з патрабаваньнем спыніць яе незаконны перасьлед.

Сярод падпісантаў ляўрэаты міжнародных конкурсаў, вядомыя ў Беларусі і сьвеце кампазытары, выканаўцы і дырыгенты, паведаміў ініцыятар кампаніі Мікалай Халезін, разьмясьціўшы адкрыты ліст на сваёй старонцы ў Facebook
Радыё Свабода — Беларусь
Аднавіўся працэс у справе фатографа Ўладзя Грыдзіна. Ён скардзіцца на дрэнную сувязь, амаль ня чуе словаў судзьдзі Паводле матэрыялаў справы, Грыдзін браў удзел у мітынгу ўвечары 13 верасьня ў Менску, на вуліцы Раманаўская Слабада. Выкрыкваў лёзунгі «Сыходзь»…
Справу затрыманага разам з Грыдзіным і Васюковічам Ягора Калягіна «адправілі на дапрацоўку», але зноў могуць судзіць — да 18 гадзінаў судзьдзя сказала быць адвакату ў судзе.

‼️ Тым часам журналістаў «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Максіма Калітоўскага аштрафавалі на 1375 рублёў кожнага за «парушэньне заканадаўства аб СМІ» (справу аб «непадпарадкаваньні міліцыі» «адправілі на дапрацоўку»), перадае БАЖ. Іх трымалі ў няволі з 12 верасьня.

У Бабруйску аштрафавалі на 270 рублёў Ірыну Купцэвіч — журналістку Reform.by. Яна прызнала віну ў тым, што ўдзельнічала ў несанкцыянаваным мітынгу 6 верасьня, піша Tut.by
🇸🇪 Кавалькову прынялі ў Стакгольме

Міністарка замежных справаў Швэцыі Эн Ліндэ ў панядзелак прыняла ў Стакгольме сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Беларусі Вольгу Кавалькову.

Эн Ліндэ асудзіла «непрымальныя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі» і абмеркавала з Кавальковай шляхі да нацыянальнага дыялёгу. Міністарка назвала сустрэчу «плённай» і апублікавала фота з Кавальковай у сябе ў Twitter
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кадры гэтай акцыі зьявіліся ў чаце раёну «Маяк Менску» сёньня ўночы. Акцыя, верагодна, прайшла 14 верасьня
Каля БДУІР цяпер студэнты чытаюць вершы, а на гістарычным факультэце БДУ студэнты і выкладчыкі сталі ў «ланцуг салідарнасьці»
Заснавальнік Wargaming расказаў, ці зьбіраецца кампанія сыходзіць зь Беларусі

«Я не казаў, што мы будзем перамяшчаць кампанію. Але ёсьць група распрацоўнікаў, якая можа захацець пераехаць. Яны могуць падысьці да мяне і пагаварыць. Калі яны адчуваюць, што ім будзе камфортней у іншым месцы, то мы як кампанія ўсім ім дапаможам. А як будзе выглядаць будучыня, у мяне няма такіх зьвестак», — расказаў Віктар Кіслы.

Паводле яго, кампанія «кіруецца сытуацыяй тут і цяпер», бяз панікі абмяркоўвае розныя варыянты і «цалкам відавочна разумее рызыкі»
Радыё Свабода — Беларусь
Сваё 100-годзьдзе Купалаўскі тэатар сустракае за зачыненымі дзьвярыма Дырэктар, рэжысэры і большасьць актораў звольненыя. У тэатры афіцыйна аб’яўлены трохмесяцовы прастой. Дзеячы культуры і спартоўцы выступілі ў падтрымку спустошанага тэатру ў межах акцыі…
Сьвятлана Ціханоўская павіншавала Купалаўскі тэатар са стагодзьдзем:

«Дарагія купалаўцы, вы ня толькі найлепшыя акторы краіны. Вы сталі сапраўднымі героямі сучаснай Беларусі. Нягледзячы на тое, што свой юбілей вы адзначаеце за зачыненымі дзьвярыма, мы, вашы гледачы, і ўся краіна захапляемся вашай цьвёрдасьцю і адвагай. Вы вытрымалі пагрозы, падтрымалі свайго дырэктара Паўла Латушку, асудзілі фальсыфікацыю выбараў і рэпрэсіі. Гэтым вы зрабілі нашу перамогу бліжэйшаю...

Я ўпэўнена, што легендарны тэатар хутка адкрыецца ў новай і свабоднай Беларусі, якая паважае сваю культуру і гісторыю», — напісала Сьвятлана Ціханоўская ў сваім канале «Пул первой»
Абаронцы Калесьнікавай і Знака падалі хадайніцтвы аб спыненьні крымінальнага перасьледу

Адвакатка Людміла Казак, якая сёньня падала хадайніцтва, лічыць, што ў публічных выступах Марыі не было заклікаў да захопу дзяржаўнай улады або ажыцьцяўленьня іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы. Яна заявіла, што перасьлед Калесьнікавай зьяўляецца палітычна матываваным.

Адвакат Максіма Знака Дзьмітры Лаеўскі таксама падаў хадайніцтва аб спыненьні крымінальнага перасьледу. Як лічыць Дзьмітры Лаеўскі, з боку Максіма Знака «адсутнічалі заклікі як такія, а выказваньні і камэнтары Знака ў публічнай прасторы ніяк не былі накіраваныя супраць нацыянальнай бясьпекі, ён не заклікаў да гвалтоўных дзеяньняў, а, наадварот, растлумачваў права»
Радыё Свабода — Беларусь
Людзі без апазнавальных знакаў, якія называюцца міліцыяй, не выпускаюць з дому суседзяў кватэры, у якой узламалі дзьверы. Відэа дзеяньняў невядомых публікуе «Мая краіна Беларусь». Пра гэта ж паведамляе Tut.by
Сьцяпана Латыпава, якога сёньня выкралі невядомыя і ў кватэру якога ўламілася група людзей, што назвалася міліцыяй, вывелі з кватэры — ён пасьпеў паведаміць, што затрыманы, піша Tut.by. На відэа, зьнятым сьведкамі, відаць, што яго вядуць «зялёныя чалавечкі» без апазнавальных знакаў
«Самая вялікая мара — быць свабоднымі». Нобэлеўскі ляўрэат Марыё Варгас Льлёса выказаўся пра Беларусь

«Літаратура павінна быць зброяй, з дапамогай якой мы можам весьці барацьбу супраць таго, што лічым няправільным у грамадзтве», — сказаў пісьменьнік.

Льлёса падкрэсьліў, што тое, што адбываецца ў Беларусі, а таксама ў Вэнэсуэле, Нікарагуа, на Кубе і ня толькі там, паказвае, як важна для мастацтва і літаратуры адкрываць магчымасьці, абуджаць прагу пераменаў.

«Мы пачынаем марыць, — сказаў ён, — а потым пачынаем рэалізоўваць нашыя мары. І самая вялікая мара — быць свабоднымі»