Радыё Свабода — Беларусь
17.1K subscribers
50.5K photos
7.67K videos
2 files
39.9K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Радыё Свабода — Беларусь
Сайт міністэрства падаткаў і збораў і электронныя сэрвісы «працуе ў штатным рэжыме», сьцьвярджае прэс-служба міністэрства ў камэнтары Tut.by. У міністэрстве прызнаюць, што хакерскія атакі ідуць, але сьцьвярджаюць, што збояў у працы сэрвісаў няма, хіба «нязначныя…
💻 Ці могуць кібэрпартызаны ўзламаць падатковую сыстэму? Разьбіраемся з экспэртамі

Сьцісла:
Узлом некалькіх дзяржаўных сайтаў паказаў, што рукі ў кібэрпартызан растуць «адкуль трэба».
За ўвесь час падатковая не змагла наняць добрых спэцыялістаў, каб зрабіць сыстэму зручнай. Таму ўзломы выглядаюць «абсалютна ня дзіўна».
З банкаўскай сыстэмай «усё складаней», бо там працуе шмат добрых і высокааплатных спэцыялістаў.

Падрабязна: https://bit.ly/2DYRsYe
💡 Аднаго зь лідэраў стачкаму МТЗ вызвалілі — не змаглі асудзіць, бо адключылася сьвятло

Вадзіма Пайвіна затрымалі вечарам 11 верасьня. Сёньня каля 16 гадзіны яго пачалі судзіць, але ў судзе адключылася сьвятло, расказвае стачкам МТЗ. Судзьдзя накіравала пратакол на дапрацоўку ў РУУС, але 72 гадзіны ад часу затрыманьня скончыліся — затрыманага мусілі адпусьціць
Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Сіднэі. Фота ад чытача
Радыё Свабода — Беларусь
🇷🇺🇧🇾 Што сказаў Пуцін падчас перамоваў з Лукашэнкам: крэдыт, АДКБ, канстытуцыйная рэформа Беларусы самі, без падказак звонку, павінны разабрацца ў сытуацыі, якая склалася ў краіне Масква застаецца прыхільная ўсім дамоўленасьцям зь Беларусьсю, у тым ліку…
🇧🇾🇷🇺 Перамовы Лукашэнкі з Пуціным завершыліся — ішлі больш за чатыры гадзіны, паведамляе блізкі да прэс-службы Лукашэнкі канал «Пул первого».

Гэтыя перамовы анансавалі ў фармаце «адзін на адзін», адкрытая частка была даволі кароткай. Па заканчэньні перамоваў не плянавалі падпісваць дакумэнты і даваць прэс-канфэрэнцыі
За акцыю ў падтрымку салігорскага страйкаму Інга Ліндарэнка, Вераніка Ліндарэнка і Ірына Сьвірэйка атрымалі 10 дзён арышту. На фота яны пасярэдзіне.
Бабруйскі апазыцыянэр расказаў, як яго затрымалі ў аптэцы

У Бабруйску выйшаў на волю з ізалятара былы дэпутат гарсавету, журналіст Аляксандар Чыгір. 14 верасьня яго асудзілі на трое сутак за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Арышт ён адбыў да суду.

Затрымалі Чыгіра ў аптэцы, дзе працуе жонка. Яна даслала мужу смс-паведамленьне, што прыйшла міліцыя. Ён кінуўся ратаваць жонку, а калі прыбег, то затрымалі яго самога. Жонцы выпісалі позву на допыт — яна чакае суду за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
Польскі прэм'ер прадставіць «плян Маршала» для Беларусі на саміце ЭЗ

Кіраўнік ураду Польшчы Матэвуш Маравецкі мае намер на бліжэйшым саміце Эўразьвязу прадставіць своеасаблівы «плян Маршала» для Беларусі. Праект ухвалены дзяржавамі Вышаградзкай групы. Яго прапануецца рэалізаваць у выпадку правядзеньня ў Беларусі паўторных выбараў, паведамляе PAP
Пяскоў пракамэнтаваў выдзяленьне крэдыту Беларусі

«Беларусі будзе выдзелены новы крэдыт на $ 1,5 млрд, частка пойдзе на рэфінансаваньне ранейшых даўгоў, частка — новыя сродкі.

Сытуацыю з крэдытам Беларусі нельга трактаваць як умяшаньне ва ўнутраныя справы, крэдыт прадстаўляецца братэрскай краіне, якой Расея аказвала і будзе аказваць падтрымку», — сказаў прэс-сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў.
Масква падштурхоўвае Лукашэнку да канстытуцыйнай рэформы і новых выбараў, лічыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.

Падчас сустрэчы ў Сочы пра канстытуцыйную рэформу ў Беларусі гаварыў чамусьці Пуцін, а не Лукашэнка. Лукашэнка нібыта і пагаджаецца, але неахвотна. Здаецца, вакол гэтай канстытуцыйнай рэформы і будуць разгарацца палітычныя жарсьці бліжэйшым часам.
Свабодны тэатар абвясьціў кампанію за вызваленьне Калесьнікавай #freekalesnikava

«Гэта ня значыць, што мы патрабуем толькі яе вызваленьня — у яе асобе мы патрабуем вызваленьня ўсіх беларускіх палітвязьняў», — тлумачаць ініцыятары кампаніі.

Праз гэтую кампанію тэатар спадзяецца «ўцягнуць у барацьбу з дыктатурай тысячы калег з розных краін — для таго, каб яны праявілі салідарнасьць зь беларусамі і ўзмацнілі наш голас у сьвеце».
"Ёсьць адчуваньне, што Крэмль атрымаў carte blanche ад Парыжу, Бэрліну і нават Вашынгтону на прымусовую дэмакратызацыю ў Беларусі", лічыць палітоляг Арсень Сівіцкі. Яны разам з маскоўскім палітолягам Максімам Самарукавым і аглядальнікам Свабоды Юрыем Дракахрустам абмяркоўваюць, пра што дамовіліся Лукашэнка і Пуцін і навошта Крамлю канстытуцыйная рэформа ў Беларусі. Паглядзіце тут
Расея здыме вайсковую рэзэрву для Беларусі

Пуцін і Лукашэнка дамовіліся, што засяроджаная на мяжы рэзэрва расейскіх сілавікоў будзе зьнятая, іх адправяць у месцы дысьлякацыі. Пра гэта паведамляе агенцтва РИА Новости.

27 жніўня прэзыдэнт Расеі паведаміў, што на просьбу кіраўніка Беларусі сфармаваў рэзэрву з супрацоўнікаў праваахоўных органаў РФ «для дапамогі Беларусі пры неабходнасьці».

«Расейскія сілы ня будуць выкарыстоўвацца да таго часу, пакуль экстрэмісцкія элемэнты ў Беларусі не пяройдуць межаў, не пачнуць разбой», — патлумачыў тады Пуцін.
Топ-мэнэджар EPAM Максім Баграцоў запісаў зварот да беларусаў ад імя Каардынацыйнай рады

«Яшчэ тры месяцы таму вы слухалі Віктара Бабарыку, потым ад імя штабу з вамі гаварылі Марыя Калесьнікава і Максім Знак, цяпер гэта раблю я.

Неўзабаве на маім месцы можа зьявіцца нехта іншы, а потым, магчыма, нехта яшчэ, але гэта ўсё не катастрофа. Колькі б людзей ні пазбавілася волі, немагчыма абысьці аб’ектыўныя законы разьвіцьця грамадзтва, эканомікі і проста арытмэтыкі», -- кажа ён.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Працоўная вахта ў «Двары пераменаў». Даслалі чытачы.
Перад сустрэчай з Лукашэнкам Пуцін абгаварыў беларускае пытаньне з Макронам

Крызіс у Беларусі павінен быць вырашаны палітычным шляхам з улікам «глыбокіх спадзяваньняў» народу і без умяшаньня звонку, заявіў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у тэлефоннай размове з Уладзімірам Пуціным, паведаміла прэс-служба Елісейскага палаца.

Гутарка адбылася перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, якое відэа даслалі чытачы з Парыжу. Гэта акцыя салідарнасьці і пэрформанс «Людзі ў масках»
18-гадовую дзяўчыну, якая размалявала сыстэму «Рубеж», адпусьцілі. У яе «крыміналка»

«Я выказала тое, што я думаю пра ўладу, — кажа Соня. — Вось колькі плякатаў і лёзунгаў, і ніводзін зь іх не пачуты. А мае словы былі пачутыя».

Дзяўчыну затрымалі 6 верасьня. Яе вінавацяць па двух артыкулах КК — 339 («Хуліганства») і 342 («Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Соня прызнае, што ўжывала ў выказваньні і нецэнзурныя словы.

«У інтэрнэце было вельмі шмат відэа, як я гэта раблю. У РУУС так і сказалі, што табе няма сэнсу падманваць, мы ўжо ўсе твае малюнкі бачылі». Максымальнае пакараньне па 342 артыкуле — да 6 гадоў зьняволеньня.
Вакалістка рок-гурту Evanescence назвала беларускія жаночыя пратэсты натхняльнымі і заклікала: «Запальвайце, сёстры!»
Памёр другі вакаліст гурту NEURO DUBEL Юрый Навумаў — адзін з сымбаляў беларускага року 2000-х і 2010-х.8 верасьня Юрый трапіў у лякарню з падазрэньнем на інсульт, у яго быў паралізаваны правы бок цела. Дактары высьветлілі, што параліч стаў вынікам чэрапна-мазгавой траўмы. Амаль тыдзень музыка змагаўся за жыцьцё, але 14 верасьня яго ня стала. Ён на два гады перажыў лідэра NEURO DUBEL Аляксандра Кулінковіча, які памёр ад пнэўманіі ў жніўні 2018-га.

Крыніца:
Эўрарадыё
«Купалаўскі сёньня жывы як ніколі», — Ганна Севярынец пра непераможных

Чамусьці цяпер, калі ў прэсе кажуць пра Купалаўскі тэатар, які сёньня адсьвяткаваў стагодзьдзе, дадаюць азначэньне «разгромлены». З пункту гледжаньня публіцыстычнага тэксту яно, здавалася б, і правільна: той Купалаўскі, куды можна было рэспэктабэльна прыйсьці па набытых квітках, прайсьціся па фае і калідорах, сесьці ва ўтульныя крэслы і глядзець спэктакль, аздоблены апошнімі тэхнічнымі навінкамі мадэрнізаванай сцэны — сапраўды разгромлены.

Але з пункту гледжаньня праўды жыцьця — Купалаўскі сёньня жывы як ніколі.

Працяг тут:
Затрыманы спартовы журналіст Сяргей Шчурко
Аўтар «Прэсболу» Сяргей Шчурко сёньня з гадзіны дня перастаў выходзіць на сувязь.

«Прэсбол» паведаміў са слоў Вольгі Хіжынковай, былой прэсавай сакратаркі ФК «Дынама-Берасьце», што журналіст пасьпеў напісаць, што да яго едуць на размову супрацоўнікі міліцыі, пасьля чаго тэлефон перастаў адказваць.

Увечары, як паведаміла «Наша Ніва», стала вядома, што Шчурко на Акрэсьціна. Пакуль невядома, у чым яго абвінавачваюць.