This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Акцыя супрацоўнікаў 9-й лякарні ў Менску. Учора затрымалі пяць мэдыкаў, у тым ліку аднаго з гэтай лякарні
Кароткая гісторыя «плошчы Пераменаў» у Менску — выявы на сьцяне ў двары на вуліцы Чарвякова па матывах учынку дыджэяў, якія фактычна сарвалі праўладную акцыю, калі ўключылі песьню Цоя «Перемен». Тую акцыю ўлады ладзілі, каб ня даць правесьці мітынг кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай.
📲 А што адбываецца ў вашым двары, горадзе, сяле? Калі маеце цікавыя фота і відэа, падзяліцеся з намі: @SvabodaBelarus (публікуем ананімна, але можам пазначыць аўтарства, калі захочаце)

Радыё Свабода — Беларусь
⚡️ Затрыманьнi каля Менскага абласнога суду Людзі прыйшлі падтрымаць удзельнікаў страйкаму «Беларуськалію». Перад гэтым затрымалі яшчэ 2 чалавек.
На дзяўчыну, якая сарвала маску зь міліцыянта ў Менску, завялі крымінальную справу
11 верасьня мянчанка Юлія разам зь іншымі людзьмі прыйшла да будынку суду падтрымаць прадстаўнікоў страйкаму «Беларуськалію». Кіраўніцтва прадпрыемства патрабавала прызнаць страйк незаконным. Прыехалі сілавікі і пачалі затрымліваць людзей проста перад судом. Гэтаксама затрымалі і Юлію.
Як стала вядома Свабодзе, на Юлію завялі крымінальную справу за «гвалт супраць супрацоўніка органаў унутраных спраў». Дзяўчына выйшла на свабоду, але ўжо заўтра, 15 верасьня, павінна зьявіцца на допыт, расказала Свабодзе яе маці

Сваё 100-годзьдзе Купалаўскі тэатар сустракае за зачыненымі дзьвярыма Дырэктар, рэжысэры і большасьць актораў звольненыя. У тэатры афіцыйна аб’яўлены трохмесяцовы прастой. Дзеячы культуры і спартоўцы выступілі ў падтрымку спустошанага тэатру ў межах акцыі…
«Купалаўцы» выпусьцілі першы прадукт пасьля закрыцьця тэатру: пераасэнсавалі фрагмэнт «Сымона-музыкі»
«Мы ня маем магчымасьці сустрэцца з вамі сёньня ў нашым доме, на нашай сцэне, каб напоўніцу адсьвяткаваць гэты гістарычны дзень, — гаворыцца ў апісаньні відэа, выдадзенага ў дзень 100-годзьдзя Купалаўскага тэатру. — Так вызначыў лёс. Гэта наш шлях. Шлях праўды. Шлях Беларусі. Вы для нас зрабілі лепшы падарунак, падставіўшы сваё плячо, падаўшы руку ў цяжкі час. Цяпер наступае наша чарга»

🇷🇺🇧🇾 Што сказаў Пуцін падчас перамоваў з Лукашэнкам: крэдыт, АДКБ, канстытуцыйная рэформа ➖ Беларусы самі, без падказак звонку, павінны разабрацца ў сытуацыі, якая склалася ў краіне ➖ Масква застаецца прыхільная ўсім дамоўленасьцям зь Беларусьсю, у тым ліку…
Ціханоўская пракамэнтавала расейскі крэдыт Лукашэнку: «Гэта падоўжыць яго агонію»
«Я спадзяюся, што Пуцін разумее, што менавіта Лукашэнка, а ня наш народ, павінен будзе аддаваць гэты крэдыт. Мой камэнтар — гэта зварот да грамадзян Расеі: „Дарагія расейцы! Вашымі падаткамі будуць аплачаныя нашы пабоі. Мы ўпэўненыя, што вы гэтага не хацелі б“. Агонію Лукашэнкі гэта можа падоўжыць, але перамогі народу прадухіліць ня зможа»

Сайт міністэрства падаткаў і збораў і электронныя сэрвісы «працуе ў штатным рэжыме», сьцьвярджае прэс-служба міністэрства ў камэнтары Tut.by. У міністэрстве прызнаюць, што хакерскія атакі ідуць, але сьцьвярджаюць, што збояў у працы сэрвісаў няма, хіба «нязначныя…
💻 Ці могуць кібэрпартызаны ўзламаць падатковую сыстэму? Разьбіраемся з экспэртамі
Сьцісла:
➖ Узлом некалькіх дзяржаўных сайтаў паказаў, што рукі ў кібэрпартызан растуць «адкуль трэба».
➖ За ўвесь час падатковая не змагла наняць добрых спэцыялістаў, каб зрабіць сыстэму зручнай. Таму ўзломы выглядаюць «абсалютна ня дзіўна».
➖ З банкаўскай сыстэмай «усё складаней», бо там працуе шмат добрых і высокааплатных спэцыялістаў.
Падрабязна: https://bit.ly/2DYRsYe

💡 Аднаго зь лідэраў стачкаму МТЗ вызвалілі — не змаглі асудзіць, бо адключылася сьвятло
Вадзіма Пайвіна затрымалі вечарам 11 верасьня. Сёньня каля 16 гадзіны яго пачалі судзіць, але ў судзе адключылася сьвятло, расказвае стачкам МТЗ. Судзьдзя накіравала пратакол на дапрацоўку ў РУУС, але 72 гадзіны ад часу затрыманьня скончыліся — затрыманага мусілі адпусьціць
Вадзіма Пайвіна затрымалі вечарам 11 верасьня. Сёньня каля 16 гадзіны яго пачалі судзіць, але ў судзе адключылася сьвятло, расказвае стачкам МТЗ. Судзьдзя накіравала пратакол на дапрацоўку ў РУУС, але 72 гадзіны ад часу затрыманьня скончыліся — затрыманага мусілі адпусьціць
Радыё Свабода — Беларусь
🇷🇺🇧🇾 Што сказаў Пуцін падчас перамоваў з Лукашэнкам: крэдыт, АДКБ, канстытуцыйная рэформа ➖ Беларусы самі, без падказак звонку, павінны разабрацца ў сытуацыі, якая склалася ў краіне ➖ Масква застаецца прыхільная ўсім дамоўленасьцям зь Беларусьсю, у тым ліку…
🇧🇾🇷🇺 Перамовы Лукашэнкі з Пуціным завершыліся — ішлі больш за чатыры гадзіны, паведамляе блізкі да прэс-службы Лукашэнкі канал «Пул первого».
Гэтыя перамовы анансавалі ў фармаце «адзін на адзін», адкрытая частка была даволі кароткай. Па заканчэньні перамоваў не плянавалі падпісваць дакумэнты і даваць прэс-канфэрэнцыі

Бабруйскі апазыцыянэр расказаў, як яго затрымалі ў аптэцы
У Бабруйску выйшаў на волю з ізалятара былы дэпутат гарсавету, журналіст Аляксандар Чыгір. 14 верасьня яго асудзілі на трое сутак за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Арышт ён адбыў да суду.
Затрымалі Чыгіра ў аптэцы, дзе працуе жонка. Яна даслала мужу смс-паведамленьне, што прыйшла міліцыя. Ён кінуўся ратаваць жонку, а калі прыбег, то затрымалі яго самога. Жонцы выпісалі позву на допыт — яна чакае суду за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Польскі прэм'ер прадставіць «плян Маршала» для Беларусі на саміце ЭЗ
Кіраўнік ураду Польшчы Матэвуш Маравецкі мае намер на бліжэйшым саміце Эўразьвязу прадставіць своеасаблівы «плян Маршала» для Беларусі. Праект ухвалены дзяржавамі Вышаградзкай групы. Яго прапануецца рэалізаваць у выпадку правядзеньня ў Беларусі паўторных выбараў, паведамляе PAP

Пяскоў пракамэнтаваў выдзяленьне крэдыту Беларусі
«Беларусі будзе выдзелены новы крэдыт на $ 1,5 млрд, частка пойдзе на рэфінансаваньне ранейшых даўгоў, частка — новыя сродкі.
Сытуацыю з крэдытам Беларусі нельга трактаваць як умяшаньне ва ўнутраныя справы, крэдыт прадстаўляецца братэрскай краіне, якой Расея аказвала і будзе аказваць падтрымку», — сказаў прэс-сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў.

Масква падштурхоўвае Лукашэнку да канстытуцыйнай рэформы і новых выбараў, лічыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Падчас сустрэчы ў Сочы пра канстытуцыйную рэформу ў Беларусі гаварыў чамусьці Пуцін, а не Лукашэнка. Лукашэнка нібыта і пагаджаецца, але неахвотна. Здаецца, вакол гэтай канстытуцыйнай рэформы і будуць разгарацца палітычныя жарсьці бліжэйшым часам.

Свабодны тэатар абвясьціў кампанію за вызваленьне Калесьнікавай #freekalesnikava
«Гэта ня значыць, што мы патрабуем толькі яе вызваленьня — у яе асобе мы патрабуем вызваленьня ўсіх беларускіх палітвязьняў», — тлумачаць ініцыятары кампаніі.
Праз гэтую кампанію тэатар спадзяецца «ўцягнуць у барацьбу з дыктатурай тысячы калег з розных краін — для таго, каб яны праявілі салідарнасьць зь беларусамі і ўзмацнілі наш голас у сьвеце».

"Ёсьць адчуваньне, што Крэмль атрымаў carte blanche ад Парыжу, Бэрліну і нават Вашынгтону на прымусовую дэмакратызацыю ў Беларусі", лічыць палітоляг Арсень Сівіцкі. Яны разам з маскоўскім палітолягам Максімам Самарукавым і аглядальнікам Свабоды Юрыем Дракахрустам абмяркоўваюць, пра што дамовіліся Лукашэнка і Пуцін і навошта Крамлю канстытуцыйная рэформа ў Беларусі. Паглядзіце тут
Расея здыме вайсковую рэзэрву для Беларусі
Пуцін і Лукашэнка дамовіліся, што засяроджаная на мяжы рэзэрва расейскіх сілавікоў будзе зьнятая, іх адправяць у месцы дысьлякацыі. Пра гэта паведамляе агенцтва РИА Новости.
27 жніўня прэзыдэнт Расеі паведаміў, што на просьбу кіраўніка Беларусі сфармаваў рэзэрву з супрацоўнікаў праваахоўных органаў РФ «для дапамогі Беларусі пры неабходнасьці».
«Расейскія сілы ня будуць выкарыстоўвацца да таго часу, пакуль экстрэмісцкія элемэнты ў Беларусі не пяройдуць межаў, не пачнуць разбой», — патлумачыў тады Пуцін.

Топ-мэнэджар EPAM Максім Баграцоў запісаў зварот да беларусаў ад імя Каардынацыйнай рады
«Яшчэ тры месяцы таму вы слухалі Віктара Бабарыку, потым ад імя штабу з вамі гаварылі Марыя Калесьнікава і Максім Знак, цяпер гэта раблю я.
Неўзабаве на маім месцы можа зьявіцца нехта іншы, а потым, магчыма, нехта яшчэ, але гэта ўсё не катастрофа. Колькі б людзей ні пазбавілася волі, немагчыма абысьці аб’ектыўныя законы разьвіцьця грамадзтва, эканомікі і проста арытмэтыкі», -- кажа ён.
«Яшчэ тры месяцы таму вы слухалі Віктара Бабарыку, потым ад імя штабу з вамі гаварылі Марыя Калесьнікава і Максім Знак, цяпер гэта раблю я.
Неўзабаве на маім месцы можа зьявіцца нехта іншы, а потым, магчыма, нехта яшчэ, але гэта ўсё не катастрофа. Колькі б людзей ні пазбавілася волі, немагчыма абысьці аб’ектыўныя законы разьвіцьця грамадзтва, эканомікі і проста арытмэтыкі», -- кажа ён.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Працоўная вахта ў «Двары пераменаў». Даслалі чытачы.
Перад сустрэчай з Лукашэнкам Пуцін абгаварыў беларускае пытаньне з Макронам
Крызіс у Беларусі павінен быць вырашаны палітычным шляхам з улікам «глыбокіх спадзяваньняў» народу і без умяшаньня звонку, заявіў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у тэлефоннай размове з Уладзімірам Пуціным, паведаміла прэс-служба Елісейскага палаца.
Гутарка адбылася перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, якое відэа даслалі чытачы з Парыжу. Гэта акцыя салідарнасьці і пэрформанс «Людзі ў масках»