🚑 У Марыі Калесьнікавай пагоршылася здароўе ў турме
Пачалася алергія — моцна кашляе, нос закладзены, ацёк насаглоткі, сьвярбяць вочы, перадае The Village словы адвакаткі.
Алергія, верагодна, на пыл — ёй далі нясьвежыя матрацы і падушкі. Калесьнікавай просяць памяняць інвэнтар і перадаць лекі. Лісты да яе не даходзяць

Радыё Свабода — Беларусь
«Мы ня можам пацьвердзіць інфармацыю аб выкарыстаньні сьвятлашумавых гранат у Менску. «Эўрарадыё» разьмясьціла фэйкавую інфармацыю ў сетцы інтэрнэт пра гэта», — заявіла Свабодзе афіцыйная прадстаўніца МУС Беларусі Вольга Чамаданава
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Чытач падзяліўся са Свабодай кадрамі, на якіх, верагодна, бачны выбух шумавой гранаты ўчора ў Драздах
🇷🇺 Расейскія навукоўцы выказаліся за новыя выбары ў Беларусі
Каля 200 расейскіх навукоўцаў выказалі салідарнасьць з пратэстоўцамі ў Беларусі, якія дамагаюцца новых, сумленных выбараў.
«Мы абураныя рашэньнем кіраўніцтва Расеі аб прызнаньні Аляксандра Лукашэнкі абраным прэзыдэнтам Беларусі. Мы патрабуем адмяніць гэтае рашэньне і ўстрымацца ад любога сілавога ўмяшаньня ў справы суседняй краіны», — пішуць навукоўцы ў заяве, адкрытай для новых падпісантаў

Расейскі тэлеканал RT пачаў трансьляцыю сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі прыблізна праз гадзіну пасьля пачатку. Размаўляюць пра гандаль, каранавірус. Лукашэнка дзякуе Пуціну за падтрымку пасьля выбараў — за тое, што ён «паступіў парадачна, па-чалавечы». Паводле…
🇷🇺 Лукашэнка паабяцаў «пачухаць рукі» тым, хто ўмешваецца ў справы Беларусі, Пуцін пахваліў пляны канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі
Наконт замежнага ўмяшаньня ўва ўнутраныя справы Беларусі Лукашэнка падчас сустрэчы з Пуціным заявіў: «Калі некаму з-за мяжы хочацца пачухаць рукі — можам пачухаць».
Пуцін паабяцаў крэдыт у 1,5 мільярда даляраў, а таксама ўхваліў ідэю Лукашэнкі пачаць працу па зьмене Канстытуцыі: «Лічу, што гэта лягічна, своечасова і мэтазгодна», — сказаў ён.
Такія вынікі «публічнай» часткі перамоваў: трансьляцыю ўключылі прыблізна праз гадзіну пасьля іх пачатку

«Між сабой яны выхваляліся, што для іх забава — гвалціць затрыманых дзяўчат»
«Пік быў, калі нас у камэры было 43 чалавекі, — расказвае Алег Сьвістун, генэральны дырэктар швэдзкай кампаніі Silver Energy. — І прыпадкі эпілепсіі, і страты прытомнасьці. Вельмі шмат людзей не вытрымлівалі такога жорсткага абыходжаньня. Былі там і мэдыкі, у гэтым ІЧУ, якія пасьля нам казалі, што хацелі аказаць нам дапамогу, але ім проста не давалі гэтага зрабіць.
Асабіста я бачыў мяхі цёмныя, якія выносілі. Я не магу сьцьвярджаць, бо ня бачыў зьмесьціва гэтых мяхоў, але вельмі было падобна, што там маглі быць палеглыя. І тыя калецтвы, што я бачыў, яны былі надзвычай цяжкія, гэта было відаць адразу».
Гісторыі гвалту сілавікоў у жніўні: https://bit.ly/3k9Eq9I

Гомель. У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце транспарту прайшла акцыя ў падтрымку арыштаванага выкладчыка Выкладчыка БелДУТ Яўгена Малікава міліцыя затрымала 11 верасьня. Ён быў на акцыі ў падтрымку іншага затрыманага выкладчыка — Вадзіма Бельскага. Ён працуе…
У Гомлі асудзілі выкладчыкаў унівэрсытэтаў
11 верасьня Вадзім Бельскі, выкладчык Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя П. Сухога, выйшаў да ВНУ з адзіночным пікетам у падтрымку шахтара Юрыя Корзуна. Яго затрымала міліцыя, а суд пакараў арыштам на 3 дні.
У падтрымку Вадзіма Бельскага выйшлі студэнты, выкладчыкі і неабыякавыя людзі. Пасьля акцыі былі затрыманыя выкладчык БелДУТ, гісторык і краязнаўца Яўген Малікаў і намесьнік дэкана тэхнічнага ўнівэрсытэту імя П. Сухога Ўладзімер Быстранкоў. Намесьніка дэкана, па сьведчаньні тых, хто быў зь ім у ізалятары часовага ўтрыманьня, забралі проста зь лекцыі супрацоўнікі міліцыі. Сёньня суд Навабеліцкага раёну пакараў намесьніка дэкана штрафам у памеры 270 рублёў.
У будынку Чыгуначнага РАУС сёньня судзілі шэраг затрыманых, у тым ліку выкладчыка БелДУТ Яўгена Малікава. Ён атрымаў 5 дзён арышту

🇷🇺 Навальны ўжо можа ўставаць з ложка, — клініка «Шарытэ»
Стан Аляксея Навальнага працягвае паляпшацца, ён адключаны ад апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх і ўжо можа на кароткі час уставаць з ложка, сказана ў афіцыйным паведамленьні бэрлінскай клінікі «Шарытэ», у якой палітык лечыцца пасьля атручэньня.
У паведамленьні падкрэсьліваецца, што яно публікуецца з дазволу Навальнага і яго жонкі

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇬🇧 Зварот беларускай дыяспары Вялікай Брытаніі аб вызваленьні палітычных зьняволеных і рэпрэсаваных у Беларусі
‼️ Затрымалі гомельскіх журналістаў Марыну Драбышэўскую і Яўгена Меркіса
Пра гэта паведаміла Драбышэўская на Facebook — «вязуць у Чыгуначны РАУС». Іншых падрабязнасьцяў невядома

🇪🇪 Прэзыдэнтка Эстоніі нагадала беларускаму кіраўніцтву пра Гаагу
Адказныя за гвалт у Беларусі павінны ўсьведамляць магчымасьць таго, што іх прыцягнуць да Міжнароднага крымінальнага суду, але ўмяшаньне ў справы Беларусі звонку недапушчальнае, заявіла прэзыдэнтка Эстоніі Кэрсьці Кальюлайд.
«Вельмі важна, каб асобы, якія прымаюць рашэньні ў Менску, разумелі, што Гаага ў сапраўднасьці знаходзіцца ня так ужо далёка», — сказала Кальюлайд.
Паводле яе, «вінаватыя ў гвалце супраць беларускай апазыцыі павінны быць як мага хутчэй пакараныя»

Жодзіна. На відэа бачна, як міліцыянт б’е жанчыну, якая падышла да яго. Усьлед за гэтым да пацярпелай кінуліся людзі з натоўпу
МУС растлумачыла, чаму міліцыянт у Жодзіне ўдарыў жанчыну ў твар: падумаў, што можа ўдарыць яна
«Нечакана з натоўпу выйшла жанчына і накіравалася да супрацоўніка міліцыі, — тлумачыць МУС. — Наблізіўшыся, яна рэзка накіравала камэру тэлефона міліцыянту ў твар. Зыходзячы з сытуацыі, той выказаў здагадку, што пасьледуе ўдар. Імгненнай рэакцыяй зьявілася ўжываньне фізычнай сілы для самаабароны і затрыманьня»

Ціханоўская: Лічу сябе народна выбраным прэзыдэнтам
Пра гэта Сьвятлана Ціханоўская заявіла 14 верасьня ў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время», адказваючы на пытаньне пра свой «статус».
Ціханоўская пацьвердзіла сваю ранейшую пазыцыю, што найлепшы выхад зь цяперашняга супрацьстаяньня ў Беларусі — дыялёг, вынікам якога стануць новыя прэзыдэнцкія выбары.
Апазыцыю ў дыялёгу павінна прадстаўляць Каардынацыйная рада, якая цяпер праходзіць «трансфармацыю»

У Парыжы на акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю зрабілі тэатралізаваную пастаноўку дзеяньняў «людзей у цывільным». Відэа ад чытачоў
Міліцыя затрымала Дзяніса Каляду, былога кансультанта юрыдычнага ўпраўленьня Міністэрства фінансаў Беларусі
Ён спачатку абвясьціў страйк, а потым сышоў з пасады на знак пратэсту супраць гвалту ў краіне пасьля выбараў.
Днём 13 верасьня ў Менску яго і жонку спынілі міліцыянты. Дзяніс і Тацяна гулялі ўдалечыні ад шэсьцяў, але зь бел-чырвона-белымі сьцягамі на плячах. Ім сказалі, што яны ўдзельнічаюць у несанкцыянаваным мітынгу. Жонку ўвечары адпусьцілі, бо ў хаце засталося непаўналетняе дзіця, а Дзяніса павезьлі ў турму нумар 8 гораду Жодзіна.
Што расказала жонка: https://bit.ly/2E2gGFe

«Сябе абараніць ён яшчэ ў стане. А вось найвышэйшых чыноўнікаў, якія забясьпечваюць яму ўладу, ужо не», — так аналітык Валер Карбалевіч камэнтуе той факт, што пратэстоўцы ў Менску ўчора ўвайшлі ў Дразды
🛑 Лукашэнка пра «чырвоныя лініі» падчас пратэстаў
«З усьмешкай гляджу: у нас у суботу марш жанчын і дзяўчат, а ў нядзелю агульны марш. У звычайныя дні краіна жыве звычайным жыцьцём. Дый у суботу і ў нядзелю. Частку Менску мы вызваляем для таго, каб людзі маглі, калі ў іх ёсьць жаданьне, прайсьціся», —
расказаў Лукашэнка пра пратэсты ў Беларусі падчас перамоваў з Пуціным.
Лукашэнка дадаў, зьвяртаючыся да Пуціна: «Але галоўнае, я гэта ўвесь час кажу, не пераходзіць рысу. Ёсьць „чырвоная лінія“. Вам таксама гэта знаёма і вядома больш, чым мне, вам давялося гэтыя лініі крэсьліць па Чачні перш за ўсё, калі вы сталі яшчэ зусім маладым прэзыдэнтам.
Барані Бог, вядома, гэта ў Беларусі. Але тым ня менш ёсьць пэўныя „чырвоныя лініі“, якія ніхто не мае права пераходзіць. Пакуль гэтых „чырвоных ліній“ ніхто не парушаў»

🇷🇺 Расейская акторка Лія Ахеджакава выканае адну з роляў у новай п'есе беларускага драматурга Андрэя Курэйчыка пра апошнія падзеі ў Менску і на Акрэсьціна Дзеяньне адбываецца ў камэры на Акрэсьціна. Яе роля — жанчына, якая трапіла за краты разам зь іншымі…
Курэйчык напісаў пʼесу пра беларускую рэвалюцыю. Прататыпы — Лукашэнка з сынам, Ціханоўская, Калесьнікава, Тарайкоўскі ды іншыя рэальныя асобы
Драматург і рэжысэр, сябра Каардынацыйнай Рады Андрэй Курэйчык скончыў працу над пʼесай «Пакрыўджаныя. Беларусь(сія)», прысьвечанай падзеям апошніх месяцаў.
У тэксьце выкарыстоўваюцца рэальныя інтэрвію палітыкаў, гісторыі, расказаныя пратэстоўцамі, зьлітыя ў сетку размовы чальцоў выбарчых камісіяў.
Першым месцам, дзе прайшлі прэзэнтацыі, сталі найбуйнейшыя тэатральныя фэстывалі Ўкраіны. Пʼеса ўжо перакладаецца на ангельскую, польскую і літоўскую мовы, а ў Расеі тэлеспэктаклем па гэтай пʼесе займаецца рэжысэр Аксана Мысіна.
Відэафрагмэнт чытаньня глядзіце тут: https://youtu.be/pWO6P4ShPx4

🛑 Лукашэнка пра «чырвоныя лініі» падчас пратэстаў «З усьмешкай гляджу: у нас у суботу марш жанчын і дзяўчат, а ў нядзелю агульны марш. У звычайныя дні краіна жыве звычайным жыцьцём. Дый у суботу і ў нядзелю. Частку Менску мы вызваляем для таго, каб людзі…
🇷🇺🇧🇾 Што сказаў Пуцін падчас перамоваў з Лукашэнкам: крэдыт, АДКБ, канстытуцыйная рэформа
➖ Беларусы самі, без падказак звонку, павінны разабрацца ў сытуацыі, якая склалася ў краіне
➖ Масква застаецца прыхільная ўсім дамоўленасьцям зь Беларусьсю, у тым ліку дамоўленасьці па АДКБ і «саюзнай дзяржаве»
➖ Расея дасьць Беларусі крэдыт на $1,5 млрд
➖ Пасьля вучэньняў расейскія вайскоўцы вернуцца зь Беларусі дадому
➖ Крэмль ведае пра прапанову Лукашэнкі пачаць працу над рэформай Канстытуцыі. «Лічу, што гэта лягічна, своечасова, мэтазгодна», — сказаў Пуцін.
Пасьля гадзіны непублічных перамоваў гэта агучылі на «публічнай» частцы. Затым перамовы аднавіліся ў закрытым фармаце, трываюць тры зь лішнім гадзіны

МУС Беларусі заявіла пра затрыманьне ляснога атраду «Партызанаў Магілёва»
Як сьцьвярджае МУС, у сацыяльных сетках была створаная супольнасьць «Партызаны Магілёва», куды ўваходзілі 64 карыстальнікі. Удзельнікі нібыта зьбіраліся ў закінутым памяшканьні ў лесе, дзе трэніраваліся, адпрацоўвалі практычныя навыкі вулічных баёў, захопу памяшканьняў, штурмавога альпінізму і вядзеньня баявых дзеяньняў у лесе.
У Беларусі апошнія партызаны былі бачныя каля 70 гадоў таму. У часе нямецкай акупацыі на тэрыторыі краіны дзейнічалі чырвоныя партызаны, салдаты падпольнай Арміі Краёвай, прадстаўнікі антыкамуністычнай Беларускай вызваленчай арміі, якую часам таксама называюць групай «Чорны кот».
Пра дзейнасьць сучасных партызан у Магілёве ніхто ня чуў. Ёсьць прарасейскія арганізацыі, якія возяць у летнікі мясцовых школьнікаў
(фота ілюстрацыйнае)

Акцыя супрацоўнікаў 9-й лякарні ў Менску. Учора затрымалі пяць мэдыкаў, у тым ліку аднаго з гэтай лякарні
Кароткая гісторыя «плошчы Пераменаў» у Менску — выявы на сьцяне ў двары на вуліцы Чарвякова па матывах учынку дыджэяў, якія фактычна сарвалі праўладную акцыю, калі ўключылі песьню Цоя «Перемен». Тую акцыю ўлады ладзілі, каб ня даць правесьці мітынг кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай.
📲 А што адбываецца ў вашым двары, горадзе, сяле? Калі маеце цікавыя фота і відэа, падзяліцеся з намі: @SvabodaBelarus (публікуем ананімна, але можам пазначыць аўтарства, калі захочаце)
📲 А што адбываецца ў вашым двары, горадзе, сяле? Калі маеце цікавыя фота і відэа, падзяліцеся з намі: @SvabodaBelarus (публікуем ананімна, але можам пазначыць аўтарства, калі захочаце)
Радыё Свабода — Беларусь
⚡️ Затрыманьнi каля Менскага абласнога суду Людзі прыйшлі падтрымаць удзельнікаў страйкаму «Беларуськалію». Перад гэтым затрымалі яшчэ 2 чалавек.
На дзяўчыну, якая сарвала маску зь міліцыянта ў Менску, завялі крымінальную справу
11 верасьня мянчанка Юлія разам зь іншымі людзьмі прыйшла да будынку суду падтрымаць прадстаўнікоў страйкаму «Беларуськалію». Кіраўніцтва прадпрыемства патрабавала прызнаць страйк незаконным. Прыехалі сілавікі і пачалі затрымліваць людзей проста перад судом. Гэтаксама затрымалі і Юлію.
Як стала вядома Свабодзе, на Юлію завялі крымінальную справу за «гвалт супраць супрацоўніка органаў унутраных спраў». Дзяўчына выйшла на свабоду, але ўжо заўтра, 15 верасьня, павінна зьявіцца на допыт, расказала Свабодзе яе маці