Радыё Свабода — Беларусь
17.9K subscribers
49.3K photos
7.58K videos
2 files
38.7K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
«Як хлусілі пра маё затрыманьне». Піша Наста Захарэвіч

«Калі нехта ўсё ж прызнаўся, што я там, узяць для мяне плед гэты чалавек адмовіўся — сказаў, што ў будынку цёпла. Я ў гэты час спадзявалася, што насьціл нагрэецца ад майго цела хутчэй, чым я канчаткова адмарожу ныркі і лёгкія, бо вакно трымалі ўсю ноч адчыненым.

Калі ўжо ў ізалятар на Акрэсьціна маці змагла перадаць мне лекі і была ўпэўнена, што цяпер усё больш-менш пад кантролем, супрацоўнікі даволі хутка пераслалі іх у Жодзіна. Я пры гэтым засталася на Акрэсьціна»

Чытаць далей: https://bit.ly/32u2E8G
Сайт міністэрства падаткаў і збораў і электронныя сэрвісы «працуе ў штатным рэжыме», сьцьвярджае прэс-служба міністэрства ў камэнтары Tut.by.

У міністэрстве прызнаюць, што хакерскія атакі ідуць, але сьцьвярджаюць, што збояў у працы сэрвісаў няма, хіба «нязначныя праблемы з уваходам у асабістыя кабінэты карыстальнікаў». Паведамленьні пра збоі ад саміх карыстальнікаў былі неадназначныя: некаторыя пісалі і пра збоі ў асабістым кабінэце, і пра праблемы з АРІП.

Тым часам адключыўся сайт БРСМ
Радыё Свабода — Беларусь
Відэа падзеяў у Драздах. На адным з кадраў відаць, як каля плота выбухае нешта і ляцяць іскры Відэа: канал Антона Матолькі
👮 МУС расказала пра яшчэ адзін стрэл учора на пратэстах у Менску

Як сьцьвярджае міністэрства, 13 верасьня на вуліцы Ціхай у Менску «агрэсіўны натоўп аказаў непадпарадкаваньне», нападнікі мелі «гумавыя палкі і водаправодныя трубы», «закідалі міліцыянтаў камянямі і бутэлькамі». Адзін схапіў міліцыянта за куртку, паваліў на зямлю, дастаў траўматычны пісталет «Оса», але міліцыянт выхапіў у яго пісталет і зрабіў папераджальны стрэл уверх.

МУС публікуе відэа сьведкаў, на якім інцыдэнту ня бачна, але чуваць стрэлы. Стрэлы ў паветра з помпавага ружжа каля Драздоў, якія прызналі ўчора, у паведамленьні ня згадваюць
«Ланцуг салідарнасьці» ў Беластоку 13 верасьня. Фота: Polskie Radio Białystok
🇱🇹 Літва дазволіла ўезд 205 беларусам праз «гуманітарны калідор»

Зь
іх 54 ужо прыехалі ў краіну, піша Delfi. Даваць дапамогу і абарону гатовыя і далей.

Міністэрства замежных справаў перадае Міністэрству ўнутраных справаў «матываваныя прапановы» пускаць людзей з гуманітарных прычынаў — «у сувязі з палітычнымі абставінамі» або празь іншыя пагрозы
Радыё Свабода — Беларусь
🔇🇷🇺🇧🇾 Перамовы Пуціна і Лукашэнкі трываюць ужо больш за гадзіну. Навінаў адтуль няма, сустрэчу анансавалі ў фармаце «сам-насам»
Расейскі тэлеканал RT пачаў трансьляцыю сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі прыблізна праз гадзіну пасьля пачатку. Размаўляюць пра гандаль, каранавірус. Лукашэнка дзякуе Пуціну за падтрымку пасьля выбараў — за тое, што ён «паступіў парадачна, па-чалавечы».

Паводле РИА Новости, Расея пагадзілася даць Беларусі крэдыт на $1,5 млрд
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На біялягічным факультэце БДУ правялі акцыю салідарнасьці з рабочымі, якія цzрпяць ад рэпрэсіяў. Відэа ад чытачоў
🚑 У Марыі Калесьнікавай пагоршылася здароўе ў турме

Пачалася алергія — моцна кашляе, нос закладзены, ацёк насаглоткі, сьвярбяць вочы, перадае The Village словы адвакаткі.

Алергія, верагодна, на пыл — ёй далі нясьвежыя матрацы і падушкі. Калесьнікавай просяць памяняць інвэнтар і перадаць лекі. Лісты да яе не даходзяць
🇷🇺 Расейскія навукоўцы выказаліся за новыя выбары ў Беларусі

Каля 200 расейскіх навукоўцаў выказалі салідарнасьць з пратэстоўцамі ў Беларусі, якія дамагаюцца новых, сумленных выбараў.

«Мы абураныя рашэньнем кіраўніцтва Расеі аб прызнаньні Аляксандра Лукашэнкі абраным прэзыдэнтам Беларусі. Мы патрабуем адмяніць гэтае рашэньне і ўстрымацца ад любога сілавога ўмяшаньня ў справы суседняй краіны», — пішуць навукоўцы ў заяве, адкрытай для новых падпісантаў
Радыё Свабода — Беларусь
Расейскі тэлеканал RT пачаў трансьляцыю сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі прыблізна праз гадзіну пасьля пачатку. Размаўляюць пра гандаль, каранавірус. Лукашэнка дзякуе Пуціну за падтрымку пасьля выбараў — за тое, што ён «паступіў парадачна, па-чалавечы». Паводле…
🇷🇺 Лукашэнка паабяцаў «пачухаць рукі» тым, хто ўмешваецца ў справы Беларусі, Пуцін пахваліў пляны канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі

Наконт замежнага ўмяшаньня ўва ўнутраныя справы Беларусі Лукашэнка падчас сустрэчы з Пуціным заявіў: «Калі некаму з-за мяжы хочацца пачухаць рукі — можам пачухаць».

Пуцін паабяцаў крэдыт у 1,5 мільярда даляраў, а таксама ўхваліў ідэю Лукашэнкі пачаць працу па зьмене Канстытуцыі: «Лічу, што гэта лягічна, своечасова і мэтазгодна», — сказаў ён.

Такія вынікі «публічнай» часткі перамоваў: трансьляцыю ўключылі прыблізна праз гадзіну пасьля іх пачатку
«Між сабой яны выхваляліся, што для іх забава — гвалціць затрыманых дзяўчат»

«Пік быў, калі нас у камэры было 43 чалавекі, — расказвае Алег Сьвістун, генэральны дырэктар швэдзкай кампаніі Silver Energy. — І прыпадкі эпілепсіі, і страты прытомнасьці. Вельмі шмат людзей не вытрымлівалі такога жорсткага абыходжаньня. Былі там і мэдыкі, у гэтым ІЧУ, якія пасьля нам казалі, што хацелі аказаць нам дапамогу, але ім проста не давалі гэтага зрабіць.

Асабіста я бачыў мяхі цёмныя, якія выносілі. Я не магу сьцьвярджаць, бо ня бачыў зьмесьціва гэтых мяхоў, але вельмі было падобна, што там маглі быць палеглыя. І тыя калецтвы, што я бачыў, яны былі надзвычай цяжкія, гэта было відаць адразу».

Гісторыі гвалту сілавікоў у жніўні: https://bit.ly/3k9Eq9I
Радыё Свабода — Беларусь
Гомель. У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце транспарту прайшла акцыя ў падтрымку арыштаванага выкладчыка Выкладчыка БелДУТ Яўгена Малікава міліцыя затрымала 11 верасьня. Ён быў на акцыі ў падтрымку іншага затрыманага выкладчыка — Вадзіма Бельскага. Ён працуе…
У Гомлі асудзілі выкладчыкаў унівэрсытэтаў

11 верасьня Вадзім Бельскі, выкладчык Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя П. Сухога, выйшаў да ВНУ з адзіночным пікетам у падтрымку шахтара Юрыя Корзуна. Яго затрымала міліцыя, а суд пакараў арыштам на 3 дні.

У падтрымку Вадзіма Бельскага выйшлі студэнты, выкладчыкі і неабыякавыя людзі. Пасьля акцыі былі затрыманыя выкладчык БелДУТ, гісторык і краязнаўца Яўген Малікаў і намесьнік дэкана тэхнічнага ўнівэрсытэту імя П. Сухога Ўладзімер Быстранкоў. Намесьніка дэкана, па сьведчаньні тых, хто быў зь ім у ізалятары часовага ўтрыманьня, забралі проста зь лекцыі супрацоўнікі міліцыі. Сёньня суд Навабеліцкага раёну пакараў намесьніка дэкана штрафам у памеры 270 рублёў.

У будынку Чыгуначнага РАУС сёньня судзілі шэраг затрыманых, у тым ліку выкладчыка БелДУТ Яўгена Малікава. Ён атрымаў 5 дзён арышту
🇷🇺 Навальны ўжо можа ўставаць з ложка, — клініка «Шарытэ»

Стан Аляксея Навальнага працягвае паляпшацца, ён адключаны ад апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх і ўжо можа на кароткі час уставаць з ложка, сказана ў афіцыйным паведамленьні бэрлінскай клінікі «Шарытэ», у якой палітык лечыцца пасьля атручэньня.

У паведамленьні падкрэсьліваецца, што яно публікуецца з дазволу Навальнага і яго жонкі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇬🇧 Зварот беларускай дыяспары Вялікай Брытаніі аб вызваленьні палітычных зьняволеных і рэпрэсаваных у Беларусі
‼️ Затрымалі гомельскіх журналістаў Марыну Драбышэўскую і Яўгена Меркіса

Пра гэта паведаміла Драбышэўская на Facebook — «вязуць у Чыгуначны РАУС». Іншых падрабязнасьцяў невядома
🇪🇪 Прэзыдэнтка Эстоніі нагадала беларускаму кіраўніцтву пра Гаагу

Адказныя за гвалт у Беларусі павінны ўсьведамляць магчымасьць таго, што іх прыцягнуць да Міжнароднага крымінальнага суду, але ўмяшаньне ў справы Беларусі звонку недапушчальнае, заявіла прэзыдэнтка Эстоніі Кэрсьці Кальюлайд.

«Вельмі важна, каб асобы, якія прымаюць рашэньні ў Менску, разумелі, што Гаага ў сапраўднасьці знаходзіцца ня так ужо далёка», — сказала Кальюлайд.

Паводле яе, «вінаватыя ў гвалце супраць беларускай апазыцыі павінны быць як мага хутчэй пакараныя»
Радыё Свабода — Беларусь
Жодзіна. На відэа бачна, як міліцыянт б’е жанчыну, якая падышла да яго. Усьлед за гэтым да пацярпелай кінуліся людзі з натоўпу
МУС растлумачыла, чаму міліцыянт у Жодзіне ўдарыў жанчыну ў твар: падумаў, што можа ўдарыць яна

«Нечакана з натоўпу выйшла жанчына і накіравалася да супрацоўніка міліцыі, — тлумачыць МУС. — Наблізіўшыся, яна рэзка накіравала камэру тэлефона міліцыянту ў твар. Зыходзячы з сытуацыі, той выказаў здагадку, што пасьледуе ўдар. Імгненнай рэакцыяй зьявілася ўжываньне фізычнай сілы для самаабароны і затрыманьня»
Ціханоўская: Лічу сябе народна выбраным прэзыдэнтам

Пра гэта Сьвятлана Ціханоўская заявіла 14 верасьня ў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время», адказваючы на пытаньне пра свой «статус».

Ціханоўская пацьвердзіла сваю ранейшую пазыцыю, што найлепшы выхад зь цяперашняга супрацьстаяньня ў Беларусі — дыялёг, вынікам якога стануць новыя прэзыдэнцкія выбары.

Апазыцыю ў дыялёгу павінна прадстаўляць Каардынацыйная рада, якая цяпер праходзіць «трансфармацыю»