Радыё Свабода — Беларусь
17.5K subscribers
49.9K photos
7.62K videos
2 files
39.3K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Радыё Свабода — Беларусь
Беларуская сьпявачка Анжаліка Агурбаш прыйшла на акцыю пратэсту да пасольства Беларусі ў Маскве
Акцыя салідарнасьці 13 верасьня ля амбасады Беларусі ў Маскве🇷🇺. Фота Свабодзе даслалі ўдзельнікі акцыі
Радыё Свабода — Беларусь
Відэа падзеяў у Драздах. На адным з кадраў відаць, як каля плота выбухае нешта і ляцяць іскры Відэа: канал Антона Матолькі
ЦВК: Ярмошына не жыве ў Драздах

Старшыня
Цэнтральнай выбарчай камісіі не знаходзілася і не жыве ў сваім доме ў Драздах, куды ў нядзелю 13 верасьня дайшла частка дэманстрантаў, расказалі ў яе прыёмнай. «Іншых камэнтароў ня будзе»
Радыё Свабода — Беларусь
Памежны камітэт Беларусі адказаў мітрапаліту Кандрусевічу, ён па-ранейшаму ня можа прыехаць на радзіму Як паведаміў Свабодзе афіцыйны прадстаўнік Памежнага камітэту Антон Бычкоўскі, ягонае ведамства выслала адказ кіраўніку Беларускага касьцёлу Кандрусевічу…
Памежны камітэт патлумачыў, чаму мітрапаліта Кандрусевіча не пусьцілі ў Беларусь: «Пашпарт прызналі несапраўдным»

Такое
тлумачэньне перадае Catholic.by. Як так склалася, што пашпарт грамадзяніна Беларусі прызналі несапраўдным, пакуль той быў за мяжой, і цяпер ён ня можа законна трапіць у краіну, грамадзянінам якой зьяўляецца, незразумела
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У менскую гімназію заявілася лектарка зь міліцыі. Бацькі выклікалі на размову дырэктара

Прычынай стаў пятнічны прыход у гімназію супрацоўніцы інспэкцыі ў справах непаўналетніх Фрунзэнскага РУУС Менска Вікторыі Рудой.

11 верасьня школьнікаў 8-х клясаў сабралі ў актавую залю, дзе прадстаўніца праваахоўных органаў папярэдзіла дзяцей пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, расказала пра «фашысцкія сымбалі», пад якімі ходзіць апазыцыя, а таксама папярэдзіла, каб больш за двое не зьбіраліся, бо гэта ўжо «масавая акцыя».

На ганак да бацькоў выйшла намесьніца дырэктара ў выхаваўчай працы Вольга Кулінковіч
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дудзінскі пра тое, чаму ня выпусьцілі раней
Радыё Свабода — Беларусь
🇷🇺 Лукашэнка прыбыў у Сочы Як піша БелТА, самалёт Лукашэнкі прызямліўся ў Сочы сёньня раніцай. Заплянаваныя перамовы з Пуціным «у фармаце адзін на адзін». Раней паведамлялася, што падпісваць дакумэнты або даваць прэс-канфэрэнцыі Пуцін і Лукашэнка ня будуць…
Лукашэнка неаднаразова палохаў Крэмль, што пратэсты ў Беларусі могуць перакінуцца на Расею. Яму пярэчыў прэсавы сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў: маўляў, у Расеі зусім іншая сытуацыя. Вынікі галасаваньня ў РФ на мінулым тыдні хутчэй пацьвердзілі рацыю Пяскова, — піша аналітык Юры Дракахруст
Радыё Свабода — Беларусь
Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да Пуціна🇷🇺: «Што б вы ні прынялі і пра што б вы ні дамовіліся падчас сустрэчы ў Сочы — гэта ня будзе мець законнай моцы» Паводле яе, усе дамовы, падпісаныя з Лукашэнкам, будуць перагледжаныя новай уладай, бо «беларускі народ…
Каардынацыйная рада зьвярнулася да Расеі 🇷🇺

«Падтрымка афіцыйнымі асобамі дзеяньняў сілавых органаў Беларусі, палітыкі рэпрэсіяў замест дыялёгу, безумоўна, пакіне сур'ёзны нэгатыўны адбітак на двухбаковых адносінах.

У той жа час шчырая падтрымка рэальнага, а ня штучнага, дыялёгу ўнутры краіны паміж рознымі палітычнымі сіламі будзе садзейнічаць больш хуткай нармалізацыі становішча ў Беларусі і разьвіцьцю адносінаў Беларусі і Расеі»
Сваё 100-годзьдзе Купалаўскі тэатар сустракае за зачыненымі дзьвярыма

Дырэктар, рэжысэры і большасьць актораў звольненыя. У тэатры афіцыйна аб’яўлены трохмесяцовы прастой. Дзеячы культуры і спартоўцы выступілі ў падтрымку спустошанага тэатру ў межах акцыі #купалаўскі100
«У галаве дзьве гематомы, а саджаюць у турму»

У
Ягора Сугойдзя, якога 9 жніўня зьбіў аўтазак (на фота), моцнае страсеньне мозгу, парвалася бубенная балона — правым вухам ня чуе, расказвае яго дзядзька. «Таксама пашкоджана шыйная хрыбетка, якая трымае чэрап. І зламана шэсьць рэбраў. Што тычыцца нагі, ня скардзіўся. Я да яго прыяжджаў, дык ён быццам хадзіў нармальна, не кульгаў. Што адразу кідаецца ў вочы, дык гэта проста неймаверна вялікія гузакі на лбе. Відаць, падаў галавой і грудзьмі, раз рэбры павыломваныя».

Гісторыі гвалту сілавікоў у жніўні: https://bit.ly/353Tb9E
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇸🇪 Бел-чырвона-белы сьцяг у швэдзкай Ляпляндыі. Кадры ад чытачоў Свабоды
Радыё Свабода — Беларусь
Лукашэнка неаднаразова палохаў Крэмль, што пратэсты ў Беларусі могуць перакінуцца на Расею. Яму пярэчыў прэсавы сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў: маўляў, у Расеі зусім іншая сытуацыя. Вынікі галасаваньня ў РФ на мінулым тыдні хутчэй пацьвердзілі рацыю Пяскова…
«Саюзнай дзяржавы» Пуціну🇷🇺 дастаткова, каб наблізіцца да аншлюсу», — мяркуе аглядальнік Свабоды Сяргей Навумчык

«Вяртаньне блуднага сына» будзе суправаджацца падзякай Пуціну за падтрымку, безь якой, найхутчэй, гэтую восень Лукашэнка сустракаў бы ня ў статусе кіраўніка дзяржавы.

«Ніякіх дакумэнтаў сёньня падпісана ня будзе», але «Пуцін запатрабуе больш энэргічнага прасоўваньня інтэграцыі і напаўненьня рэальным зьместам» так званай «саюзнай дзяржавы», якая, калі б былі выкананыя ўсе раней падпісаныя пагадненьні, азначае фактычны аншлюс
Радыё Свабода — Беларусь
Жодзіна. На відэа бачна, як міліцыянт б’е жанчыну, якая падышла да яго. Усьлед за гэтым да пацярпелай кінуліся людзі з натоўпу
МУС праводзіць праверку таго, як жодзінскі міліцыянт ударыў жанчыну

«Мы абавязкова гэты інцыдэнт пракамэнтуем і не пакінем яго без увагі. Цяпер праводзіцца праверка. Самае галоўнае, каб уся гэта сытуацыя, якая сёньня актыўна абмяркоўваецца ў інтэрнэц,е атрымала абʼектыўную ацэнку», — сказала прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава
У Гомлі супрацоўнікі АМАП пры затрыманьні пашкодзілі нагу 22-гадовай мэдсястры

13 верасьня пасьля «Маршу герояў» у Гомлі затрымалі 27 чалавек, у тым ліку траіх байкераў і іх пасажыраў.

«Нас схапілі супрацоўнікі АМАП і жорстка цягнулі ў мікрааўтобус, „сіні бус“. Мяне штурхалі і пашкодзілі нагу. Аднаго майго прыяцеля білі пры затрыманьні. З Цэнтральнага РАУС мяне забралі на „хуткай“, дыягнаставалі расьцяжэньне зьвязак. Цяпер я хаджу на мыліцах», — расказала Ганна Астаф’ева.

Яна напісала заяву на супрацоўнікаў АМАП. Ноччу 13 верасьня Ганну ўжо апытвалі супрацоўнікі Сьледчага камітэту
🇷🇺Чаму расейская інтэлігенцыя маўчыць пра падзеі ў Беларусі? Журналістка расейскай службы Радыё Свабода спрабавала знайсьці адказ на пытаньне Сьвятланы Алексіевіч:

https://youtu.be/YMcy17Et_Lo
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Марш герояў» у Менску 13 верасьня. Відэа з вышыні, раён «Мінск-Арэны» і Драздоў. Пік калёны ў 17.30. У 17.38 толькі паказаўся хвост.

Відэа: @natbelographic
Гомельскую Гандлёва-прамысловую палату ўзламалі «кібэр-партызаны»

Скрыншоты ўзламанага сайту апублікавала «Брестская газета» . Сайт пасьля адключалі, цяпер вярнулі да ранейшага стану
Чаму ў Беларусі не «каляровая рэвалюцыя», а зусім новая «тэхналёгія», піша Дзьмітры Гурневіч:

«Стараўладны лідэр кажа: „Калі ня я, то пачнецца вайна“. У новага лідэра ўсё інакш: „Мы і ёсьць перамены, да якіх мы імкнёмся“. Рухальная сіла „новай улады“ — гэта калегіяльнае ўзаемадзеяньне роўных. Адкрытасьць і празрыстасьць – адна зь яе галоўных прыкметаў»