Радыё Свабода — Беларусь
17.7K subscribers
49.6K photos
7.6K videos
2 files
39.1K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Менск. Калёна пратэстаўцаў ідзе па праспэкце Незалежнасьці з Якуба Коласа да плошчы Перамогі
Радыё Свабода — Беларусь
Менск. Калёна пратэстаўцаў ідзе па праспэкце Незалежнасьці з Якуба Коласа да плошчы Перамогі
Некалькі сотняў дэманстрантаў з воклічамі «Жыве Беларусь!» рушылі па ходніках ад Нямігі ў бок Палацу спорту. Да іх далучаюцца іншыя людзі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. З вуліцы Якуба Коласа ідзе калёна людзей да плошчы Перамогі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. Вялікая калёна пратэстоўцаў цяпер знаходзіцца на праспэкце Пераможцаў на падыходзе да Палаца Спорту
У Гомлі пачаўся «Марш герояў» па вуліцы Савецкай
Менск. Шматтысячная калёна, якая рушыла з плошчы Якуба Коласа, цяпер ідзе праспэктам Машэрава, да яе ўвесь час далучаюцца людзі. Скандуюць «Лукашэнку ў аўтазак!» Шмат бел-чырвона-белых сьцягоў, сьцяг мікрараёну «Ўсход» з трыма сланамі, які нядаўна зрабілі актывісты.

Каля Палацу спорту калёна вырашыла ўнікнуць затрыманьняў, людзі пераходзяць на другі бок праспэкта, да гандлёвага цэнтру «Галерэя».

Такая ж сытуацыя і на праспэкце Машэрава. Там сілавікі бягуць за людзьмі, калёна разьвярнулася зноў у бок праспэкта Незалежнасьці
Менск. Калёну з праспэкту Машэрава сілавікі выціснулі ізноў у бок плошчы Якуба Коласа. У бок плошчы Перамогі паехалі аўтазакі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пакуль у Менску зацішша, паглядзіце, колькі людзей выйшла ў Горадні!
Менск, праспэкт Незалежнасьці ў раёне плошчы Якуба Коласа. ДАІ перакрылі для руху вуліцу Чырвоную, што злучае плошчу Якуба Коласа і вуліцу Машэрава
Радыё Свабода — Беларусь
Менск, праспэкт Незалежнасьці ў раёне плошчы Якуба Коласа. ДАІ перакрылі для руху вуліцу Чырвоную, што злучае плошчу Якуба Коласа і вуліцу Машэрава
‼️ Сілавікі разьбілі калёну ў раёне плошчы Якуба Коласа, пачынаюцца жорсткія затрыманьні каля дома па Незалежнасьці, 44. Загналі людзей у кут паміж дамамі, атачылі з усіх бакоў. Кардон сілавікоў стаіць каля гімназіі №23 на праспэкце Незалежнасьці
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Шматтысячная калёна паварочвае на праспэкт Машэрава з Незалежнасьці
Радыё Свабода — Беларусь
Мікрааўтобусы і аўтазакі насупраць «Галерэі». Людзі перабягаюць на супрацьлеглы бок
Аўтазакі і сілавікі перасьледуюць людзей на праспэкце Пераможцаў, людзі спрабуюць мяняць кірунак руху. Частку пратэстоўцаў заблякавалі каля былой крамы «Алеся» на праспэкце Пераможцаў, сілавікі з дубінкамі выштурхоўваюць пратэстоўцаў
Горадня. Некалькі соцень пратэстоўцаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі прыйшлі да моладзевага цэнтру «Гродна» на Савецкай вуліцы. Скандуюць «Жыве Беларусь», «Верым, можам, пераможам», «Горадня, выходзь», «Хімвалакно». Побач з цэнтрам у шэрагу стаяць амапаўцы, прыйшлі міліцыянты з рупарам. Каля Савецкай вуліцы стаіць некалькі аўтазакаў і аўтамабіляў міліцыі.

Марш рушыў на плошчу Леніна. Скандуюць «Гэта наш горад», «Далучайся»