Радыё Свабода — Беларусь
17.5K subscribers
49.9K photos
7.62K videos
2 files
39.3K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Пратэст пад зямлёй, праборка пракуратуры, затрыманьне былога кіраўніка прэзыдэнцкага пулу. Найважнейшае за 10 верасьня.

Салігорскі шахтар Юры Корзун прыкаваў сябе кайданкамі да горназдабыўнага абсталяваньня ў шахце на глыбіні 305 мэтраў. Корзун патрабаваў спыненьня перасьледу рабочых, вызваленьня сяброў страйкаму, сыходу Аляксандра Лукашэнкі.

Адміністрацыя ААТ «Беларуськалій» пракамэнтавала сытуацыю з Корзунам.

У Менску і іншых гарадах Беларусі 10 жніўня працягваліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія адбываліся з 27 жніўня па 9 верасьня.

Беларуская дызайнэрка Вольга Кардаш зьехала зь Беларусі ў Польшчу. Пра прычыны гэтага ўчынку яна расказала 10 верасьня ў сваім Інстаграме.

Прэм’ер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш наклаў вэта на прапанову Польшчы запрасіць Сьвятлану Ціханоўскую на пятнічны саміт кіраўнікоў дзяржаў Цэнтральнай Эўропы, заявіўшы, што такі крок будзе «пасьпешлівым».

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, былы міністар культуры, пасол і дырэктар Купалаўскага тэатру Павал Латушка сустракаецца з прадстаўнікамі ўрадаў эўрапейскіх дзяржаваў.

Літоўскі сэйм 10 верасьня прызнаў Сьвятлану Ціханоўскую нацыянальна абраным лідэрам. Аляксандра Лукашэнку назвалі нелегітымным кіраўніком.

Лідэры 10 беларускіх партыяў падпісалі рэзалюцыю з патрабаваньнямі спыніць гвалт, расьсьледаваць забойствы і катаваньні, правесьці новыя выбары прэзыдэнта цягам 6 месяцаў.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Дзьмітрыя Семчанку, які да нядаўняга часу працаваў на тэлеканале АНТ і ўзначальваў прэзыдэнцкі пул афіцыйных журналістаў.

«Беларусбанк» прыпыняе ўсе віды крэдытаваньня, акрамя будаўнічых зьберажэньняў і льготнага жыльля, паведамілі ў кол-цэнтры банку.

Чальцы Кааардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава, Максім Знак і Ільля Салей прызнаныя палітычнымі зьняволенымі. Агулам колькасьць палітвязьняў у Беларусі наблізілася да 60 чалавек.

Зьняволеная сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава напісала заяву аб завядзеньні крымінальнай справы, апісаўшы падзеі 7 і 8 верасьня. Яна кажа, што можа апазнаць усіх, каго пералічыла ў заяве аб выкраданьні, псыхалягічным ціску, пагрозах пазбаўленьня жыцьця і спробах вывезьці яе за межы Беларусі.
Начное Ўручча. Бел-чырвона-белыя стужкі ўпрыгожылі вуліцу
Раніца на адной з бабруйскіх вуліц
🎥 Праграміст з Горадні, які стаў на калені за пацярпелую дзяўчынку, расказаў, што адбылося пасьля

Уладзімер Родчанка і яшчэ трое паплечнікаў сталі на калені на плошчы Леніна з партрэтам дзяўчынкі, што пацярпела ў аварыі з вайсковай тэхнікай. Перад імі на гэтым жа месцы затрымалі калегу з падобным плякатам. Усіх затрымалі і зьбілі. https://www.youtube.com/watch?v=Ysv4RkV3cEY&feature=youtu.be
Фотаздымкі ад нашых чытачоў у Берасьці, Горадні і Менску.
💻 Беларускія ацішнікі запісалі зварот у падтрымку затрыманых калег з кампаніі PandaDoc.

«Мы не павінны баяцца, што нас выкрадуць людзі ў балаклавах. Людзі не павіныя сядзець у турме за сваё жаданьне дапамагчы. Жыве Бнларусь! Жыве PandaDoc!»

https://www.youtube.com/watch?v=jn1BQuz4YWM&app=desktop
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Затрыманьнi каля Менскага абласнога суду

Людзі прыйшлі падтрымаць удзельнікаў страйкаму «Беларуськалію». Перад гэтым затрымалі яшчэ 2 чалавек.
‼️ Ізноў Менскі абласны суд. Праз 10 сэкундаў прыехаў бус. Сілавікі затрымалі Інгу і Вэраніку Ліндарэнкаў
📝 Беларускія навукоўцы і творцы просяць міжнародную супольнасьць дапамагчы наладзіць перамовы ў краіне

Аўтары звароту пералічваюць патрабаваньні:

👉спыненьне гвалту
👉вызваленьне палітвязьняў
👉новыя прэзыдэнцкія выбары

«Беларускае грамадзтва гатовае самастойна вырашаць будучыню сваёй краіны і спадзяемся на ваша садзейнічаньне ў ініцыяваньні перамоўнага працэсу паміж Каардынацыйнай радай і з прадстаўнікамі дзейнай улады»

Зварот адкрыты для подпісу, пад ім ужо падпісаліся пісьменьнікі Сьвятлана Алексіевіч, Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Дзьмітры Строцаў, Тацяна Нядбай, Сяргей Харэўскі, выдавец Ігар Логвінаў ды іншыя.
Яшчэ трошкі ранішняга Менску ад нашых чытачоў
«„Таварыш падпалкоўнік“ забараніў называць званьні пры затрыманых»

«12 жніўня мы з двума сябрамі гулялі каля чыгуначнага вакзала, — расказвае 16-гадовы Мікіта з Горадні. — Мы былі непадалёк ад батальёну міліцыі. Адтуль выбеглі, можа, чалавек 20 АМАПу. Зь іншага боку пад’ехаў бусік, зь якога таксама чалавек 10 амапаўцаў выбегла. Нас затрымалі, паклалі тварам у падлогу, павялі ў батальён міліцыі. Калі вялі, мне ўдарылі каленам у твар, у мяне засталіся сінякі.

Нас завялі ў батальён, паклалі за машыны, там пазначылі зялёнкай, пабілі. Пра зялёнку яны нічога не тлумачылі, проста сказалі нас пазначыць, і ўсё. Я ня ведаю, што гэта значыць».

Гісторыі гвалту сілавікоў у жніўні: https://bit.ly/353Tb9E
🇷🇺 RT прызнаў, што ў Беларусі цяпер 32 іх супрацоўнікі, ня лічачы Sputnik

У афіцыйным Telegram-канале падкантрольнага расейскаму ўраду выданьня зьявілася паведамленьне пра колькасьць работнікаў у Беларусі (архіўная копія).

Супрацоўнікі каналу, сьцьвярджае RT, «кансультуюць беларускіх калегаў» «гэтаксама, як рабілі гэта ў Тунісе, Вэнэсуэле, на Кубе», але афіцыйна «ніхто з супрацоўнікаў RT на беларускай ТВ не працуе».

Лукашэнка прызнаваў тры тыдні таму, што запрасіў расейцаў на БТ пасьля таго, як некаторыя з супрацоўнікаў тэлекампаніі, «якіх ён на руках насіў», «выскачылі на вуліцы і пачалі мітынгаваць». Але тады ён казаў, што «гэта 6 або 9 чалавек»