Радыё Свабода — Беларусь
17.3K subscribers
50.2K photos
7.64K videos
2 files
39.6K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Магчымасьць пазбаўленьня грамадзянства можа быць адным з новаўвядзеньняў «канстытуцыйнай рэформы», — мяркуе аглядальнік Свабоды Сяргей Навумчык.

Высылка (будзем называць рэчы сваімі імёнамі) за межы краіны сяброў Каардынацыйнай рады Калесьнікавай, Краўцова і Раднянкова, а перад гэтым Ціханоўскай, і забарона на ўезд мітрапаліту Кандрусевічу адкрываюць новы этап аўтакратыі ў Беларусі. Цяпер любога няўгоднага ўладзе можна выкінуць за мяжу, як рабіла гэта КДБ часоў Андропава. Альбо не ўпусьціць (што, найхутчэй, адбудзецца і з Латушкам).

Усе вышэйназваныя маюць беларускае грамадзянства, і такія дзеяньні спэцслужбаў адназначна антыканстытуцыйныя.

Наступным крокам у тым, што на сучасным слэнгу атрымала назоў «прабіць дно», можа быць пазбаўленьне няўгодных грамадзянства. Пакуль што гэта забаронена Канстытуцыяй, але можна чакаць, што падчас «канстытуцыйнай рэформы» гэтая нязручнасьць будзе ліквідаваная, — лічыць аглядальнік Свабоды Сяргей Навумчык.
Тэлеграм-канал ATN_NEWS дзяржаўнай тэлевізіі ўначы напісаў, што Калесьнікава, Раднянкоў і Краўцоў прарываліся празь мяжу і што Калесьнікаву затрымалі «падчас незаконнага перасячэньня мяжы».

Тамсама апублікавана два відэа. На адным Іван Краўцоў кажа, што «прыняў рашэньне пакінуць Беларусь на некаторы час». На другім відэа бачна, як аўтамабіль BMW праходзіць памежны кантроль на беларускай частцы мяжы. Ані хто ў ім, ані спробаў «прарыву мяжы» ня бачна.

Сябра Каардынацыйнай рады Максім Знак паведаміў Свабодзе, што ня можа пацьвердзіць выезд Калесьнікавай, Краўцова і Раднянкова ва Ўкраіну. «Яны не выходзілі на сувязь. Акрамя таго, мы з Марыяй Калесьнікавай абмярковалі сытуацыю пасьля таго, што здарылася з Вольгай Кавальковай, якую вывезьлі ў Польшчу. І Марыя казала, што ні ў якім разе ня будзе згодная на выезд з краіны, калі такое здарыцца зь ёю».
Прадстаўнік Памежнага камітэту Антон Бычкоўскі пацьвердзіў Свабодзе, што Марыю Калесьнікаву затрымалі памежнікі: «Цяпер ідзе разбор, каб даць гэтай сытуацыі прававую ацэнку». У амбасадзе Ўкраіны ў Менску паведамілі Свабодзе, што ва Ўкраіне цяпер знаходзяцца толькі Краўцоў і Раднянкоў, Калесьнікавай там няма.
Беларуская асацыяцыя журналістаў паведамляе, што сілавікі спрабуюць трапіць у кватэру, дзе жывуць журналістка Tut.by Галіна Ўласік і яе дачка Валерыя Ўласік. Нібыта ў іх ёсьць санкцыя пракурора на вобшук.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны паведаміла, што Антон Раднянкоў і Іван Крацоў прыбылі ў адзін з украінскіх пунктаў пропуску ў межах Кіеўскай вобласьці для ўезду ва Ўкраіну. Цяпер яны праходзяць неабходны памежны кантроль у адпаведнасьці з заканадаўствам, якое вызначае парадак перасячэньня дзяржаўнай мяжы Ўкраіны.

Грамадзянка Беларусі Марыя Калесьнікава для праходжаньня памежнага кантролю не прыбывала.

Паводле інфармацыі Свабоды, Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў уяжджалі ва Ўкраіну праз пункт пропуску «Аляксандраўка — Вільча»
У кватэры рэдактаркі tut.by ператрус
Дачку супрацоўніцы tut.by Галіны Ўласік Валерыю Ўласік (якая працуе ў рэклямным бізнэсе) абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, а таксама ў парушэньні артыкулу 23.34 (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве). Валерыю вязуць у Маскоўскае РУУС.
Раніцай нехта званіў у дзьверы, жанчыны не адчынілі. Суседзі казалі, што бачылі ў двары трох сілавікоў у балаклавах. Урэшце ў кватэру яны трапілі і кажуць, што ёсьць пастанова аб завядзеньні крымінальнай справы ў дачыненьні Валерыі і санкцыя на ператрус, паведаміла Свабодзе Галіна Ўласік.
Кіраўніца RT у Менску. Лукашэнка дасьць «вялікае інтэрвію»
З раніцы ў твітэры кіраўніцы расейскага каналу Russia Today Маргарыты Сіманьян зьявіўся допіс: «Добрай раніцы, Менск! Дзе ў вас тут модна сьнедаць?»
Таксама раніцай тэлеграм-канал «Пул первого» анансаваў «вялікае інтэрвію» Аляксандра Лукашэнкі.
1 верасьня Лукашэнка падзякаваў расейцам за падтрымку ў арганізацыі працы беларускай дзяржаўнай тэлевізіі – пасьля масавага сыходу і страйку супрацоўнікаў.
Сіманьян тады адмаўляла, што супрацоўнікі каналу былі накіраваныя ў Менск для працы ў Белтэлерадыёкампаніі. Аднак Лукашэнка падзякаваў і ёй.
Міністар замежных спраў Польшчы Зьбігнеў Раў лічыць, што ў беларускім грамадзтве ўжо няма «бар’еру страху»:
«Відаць, што гэтыя зьмены незваротныя. У беларускім грамадзтве ўжо няма бар'еру страху. Быў таксама пераадолены і барʼер дазволенасьці. Больш няма легітымнасьці ўлады, якая зьяўляецца ўладай толькі таму, што яна можа фізычна кіраваць. Грамадзтва прызнала, што неабходная іншая легітымізацыя», – сказаў Раў у інтэрвію, апублікаваным 8 верасьня ў выданьні Gazeta Polska Codziennie.
Сьвятлана Ціханоўская выказалася пра затрыманьне Марыі Калесьнікавай:
«Марыя Калесьнікава павінна быць вызваленая неадкладна, як і ўсе раней затрыманыя сябры Каардынацыйнай рады і палітвязьні. Задача Каардынацыйнай рады – быць плятформай для перамоваў. Іншага рашэньня няма, і Лукашэнка павінен гэта ўсьвядоміць. Нельга трымаць народ у закладніках. Выкрадаючы людзей сярод дня, Лукашэнка дэманструе сваю слабасьць і страх».
Намесьнік міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка заявіў, што выезд сяброў беларускай Каардынацыйнай рады Антона Раднянкова і Івана Краўцова з краіны быў «гвалтоўным выгнаньнем».

«Ад сябе дадам – гэта ня быў добраахвотны выезд. Гэта было гвалтоўнае выправаджэньне з роднай краіны. Марыю Калеснікаву не ўдалося выправадзіць зь Беларусі, таму што гэтая адважная жанчына распачала дзеяньні для прадухіленьня яе перамяшчэньня церазь мяжу. Яна засталася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», – напісаў Герашчанка ў Facebook.
Прэсавы сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка абверг у інтэрвію Свабодзе інфармацыю БелТА пра затрыманьне ва Ўкраіне сябраў Каардынацыйнай рады Краўцова і Раднянкова: «Цяпер, як мы паведамлялі раней, яны праходзяць памежны кантроль, згодна з украінскім заканадаўствам». Дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на памежны камітэт Беларусі заявіла, што Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў нібыта затрыманыя «ў рамках узаемадзеяньня» на тэрыторыі Ўкраіны.
Сьвятлана Ціханоўская мае зараз выступіць па відэасувязі перад камітэтам у палітычных справах і дэмакратыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ).

Таксама ў дыскусіі, прысьвечанай сытуацыі ў Беларусі пасьля выбараў 9 жніўня, мае ўдзельнічаць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч.
Калесьнікава пры спробе гвалтоўнага вывазу зь Беларусі парвала свой пашпарт — Інтэрфакс-Украіна

«Пры спробе фактычнай дэпартацыі яна парвала пашпарт і не магла быць прапушчаная памежнікамі на тэрыторыю Ўкраіны», — сказаў суразмоўца агенцтва.
10 верасьня ў Беларусь пачнуць прыбываць удзельнікі беларуска-расейска-сэрбскіх тактычных вучэньняў «Славянскае братэрства — 2020», паведамляе Мінабароны.

Манэўры пройдуць на палігоне «Берасьцейскі».

«На вучэньнях вайскоўцы адпрацуюць пытаньні сумесных дзеяньняў падраздзяленьняў пры выкананьні задачаў у барацьбе з тэрарызмам», — адзначылі ў абаронным ведамстве.

Вучэньні «Славянскае братэрства» праходзяць штогод. Летась іх прымала Сэрбія. Раней кіраўніцтва Расеі запэўніла, што ў выпадку «актывізацыі экстрэмістаў» у Беларусь прышлюць «сілавую рэзэрву» расейскіх праваахоўнікаў.
Андрэй Савіных у ПАРЭ: пратэсты ў Беларусі каардынаваліся з-за мяжы

Старшыня камісіі міжнародных спраў Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, выступаючы ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы 8 верасьня, сказаў, што пратэсты ў Беларусі каардынаваліся з-за мяжы, у тым ліку праз Тэлеграм-канал Nexta, які, дадаў ён, паводле інфармацыі некаторых СМІ, кіруецца польскай вайсковай выведкай.
7 верасьня беларусы Таронта зладзілі пікет каля расейскага консульства. Супрацоўнікі адмовіліся выйсьці да пікету і прыняць ліст да пасла Расейскай Федэрацыі, замест гэтага вызвалі паліцыю. Яны забыліся, што Канада дэмакратычная краіна і дазвол на такія акцыі не патрэбен.