Радыё Свабода — Беларусь
Міліцыя з дубінкамі б’е шкло і зьбівае людзей Некалькі міліцыянтаў у цывільным з дубінкамі пабілі шкло ў краме на Нямізе і затрымалі там людзей. Яны таксама жорстка зьбівалі хлопцаў.
У кавярні, дзе сілавікі разьбілі шыбу, прадалі ўжо ня менш за 300 кубкаў кавы
У нядзелю шкляныя дзьверы ў менскую кавярню O’Petit на праспэкце Пераможцаў, дзе схаваліся ўдзельнікі Маршу Адзінства, разьбілі сілавікі. Сярод іх быў і Мікалай Карпянкоў, кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС.
Сёньня тут з самай раніцы чарга па каву. Людзі прыйшлі падтрымаць уладальніка і працаўнікоў кавярні.
«Чакаць кавы трэба ня менш за гадзіну. Я ўжо сваю адстаяла, але бачу, што цяпер яна стала яшчэ даўжэйшаю», – расказала Свабодзе жыхарка Менску, якая даслала некалькі здымкаў зь месца падзеяў

У шэрагу ўнівэрсытэтаў Беларусі цяпер праходзяць сьпеўныя акцыі салідарнасьці. Пад БДТУ зьявіліся міліцыянт і «людзі ў цывільным»
Адзіночны пікет у падтрымку затрыманай 1 верасьня студэнткі ў БНТУ (цяпер адбывае 7 сутак у Жодзіне). Падышоў ахоўнік і прыгразіў выклікаць сілавікоў. Фота ад чытача
Мітрапаліт Кандрусевіч зьвярнуўся з-за мяжы: «Пралілася кроў, тысячы людзей зняволеныя, шмат пакалечаных»
«Духам і малітвай яднаюся з усімі ўдзельнікамі сённяшніх урачыстасьцяў. Адлегласьць паміж намі ня можа аслабіць нашае адзінства, — заявіў мітрапаліт.— Гэта нам так патрэбна сёньня, калі сучасны крызіс ужо прывёў да адкрытага супрацьстаяння розных палітычных і грамадзкіх пазыцый на вуліцах і плошчах нашых гарадоў. Грамадзяне адной Бацькаўшчыны, якая зьяўляецца нашай сям’ёй, паднялі руку адзін на аднаго

Мітрапаліт Кандрусевіч зьвярнуўся з-за мяжы: «Пралілася кроў, тысячы людзей зняволеныя, шмат пакалечаных» «Духам і малітвай яднаюся з усімі ўдзельнікамі сённяшніх урачыстасьцяў. Адлегласьць паміж намі ня можа аслабіць нашае адзінства, — заявіў мітрапаліт.—…
Пазыцыя Памежнага камітэту адносна Кандрусевіча не памянялася
У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі 7 верасьня а 14 гадзіне Свабодзе паведамілі, што да іх паступіла скарга мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на забарону яму прыехаць на радзіму.
«Скарга разглядаецца, ці падрыхтаваны ўжо адказ, на гэты момант сказаць не магу. Паводле закону мы маем на гэта 15 дзён», — сказаў Свабодзе афіцыйны прадстаўнік Памежнага камітэту Антон Бычкоўскі.
Тлумачэньняў, на якой падставе дзейнічае забарона на ўезд грамадзяніну Беларусі ў сваю краіну, там па-ранейшаму няма

«Служыць бы рад…» Як можна працаваць у Адміністрацыі прэзыдэнта пасьля таго, што адбылося на Акрэсьціна
Менскаму музыку Яўгену Кулічкіну яшчэ нядаўна мусілі б зайздросьціць ягоныя аднакурсьнікі з Унівэрсытэту культуры і мастацтваў. Пагадзіцеся, празь некалькі гадоў пасьля дыплёму трапіць не ў музычную школу, ня ў дом культуры аграгарадка, а быць запрошаным у прэзыдэнцкі аркестар — удача, якая рэдка каму ўсьміхаецца. Раскошныя ўмовы для рэпэтыцый, высокапрафэсійныя калегі, разнастайны рэпэртуар, добры заробак, абласканасьць уладай. Але нічога зь пералічаных плюсаў і профітаў не стрымала ўдачлівага музыку. Хоць ён ня граў у тым аркестры першую скрыпку і на ягоныя партыі ўжо знайшлі выканаўцу, ягоны галоўны канцэрт, упэўнены ён, яшчэ наперадзе.
Яго гісторыя: https://bit.ly/3h1faR6

«Мяне ўжо вялі ў аўтазак, таму мама зь сястрой паехалі са мной». У Менску затрымалі маці з дочкамі-студэнткамі
«Мяне ўжо вялі ў аўтазак, таму мама зь сястрой паехалі са мной». У Менску затрымалі маці з дочкамі-студэнткамі. Вось іх гісторыя: https://bit.ly/35c83mH

«Яны ратавалі людзей». Кіраўніцтва Менскай станцыі ратаваньня на вадзе шукае работнікаў, якія перавозілі дэманстрантаў
У Менскай гарадзкой станцыі ратаваньня на водах не камэнтуюць зьвестак пра лёс 6 супрацоўнікаў станцыі, якіх затрымалі 6 жніўня. Яны выцягнулі з вады і перавезьлі на другі бераг Сьвіслачы некалькі дэманстрантаў, якія ратаваліся ад АМАПу. Пры гэтым на станцыі кажуць, што самі высьвятляюць, дзе цяпер іх супрацоўнікі і ці можна іх лічыць затрыманымі. Імёнаў работнікаў, якія цяпер у міліцыі, на станцыі не паведамляюць.
Свабодзе ўдалося пагаварыць на ўмовах ананімнасьці з адным з ратавальнікаў станцыі: https://bit.ly/3lZOa8c

У БарДУ прайшла акцыя салідарнасьці зь менскімі ўнівэрсытэтамі — студэнты сьпявалі «Перемен» і «Воины света» ў холе. Сьпяваюць і ў Менску: напрыклад, у Інстытуце культуры, на юрыдычным факультэце БДУ, і ў МДЛУ
Канал «отчислено» сьцьвярджае, што пасьля гэтай акцыі ў БарДУ затрымалі трох студэнтаў
Менск. Невядомыя мужчыны, якіх жыхары дому называюць «ціхарамі», зрэзалі стужкі некалькі дзён таму. Але людзі ізноў упрыгожылі дом нацыянальнымі колерамі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як учора на прыпынку затрымлівалі мужчыну з нацыянальным сьцягам. Гэта каля мэтро «Барысаўскі тракт» у Менску, яшчэ да «Маршу адзінства». Відэа ад чытача
Каардынацыйная рада: «Улада замест спробы дыялёгу з грамадзтвам пачала выкарыстоўваць мэтады тэрору»
«Невядомыя людзі ў цэнтры Менску выкралі сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву, прэс-сакратара Антона Раднянкова, выканаўчага сакратара Івана Краўцова. Іх месцазнаходжаньне невядомае.
Пры гэтым органы, закліканыя ў нашай краіне абараняць парадак і законнасьць, да гэтага часу не далі інфармацыі пра месцазнаходжаньне нашых калег і адмаўляюць сваё дачыненьне.
У суботу была гвалтоўна вывезена з краіны сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова. Раней было прад’яўлена абвінавачаньне сябру прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Ліліі Ўласавай, пад адміністрацыйным арыштам знаходзіцца сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі.
Відавочна, што такія мэтады зьяўляюцца незаконнымі і ня могуць прывесьці ні да якага іншага выніку, акрамя абвастрэньня сытуацыі ў краіне, паглыбленьня крызісу і далейшага нарастаньня пратэстаў»
Чытаць далей: https://bit.ly/2ZgYeQq

У БарДУ працягваюцца затрыманьні пасьля студэнцкай акцыі салідарнасьці, піша Tut.by. Студэнтаў забірае на «размову зь міліцыяй» намесьнік дэкана ў выхаваўчай працы, пасьля студэнтаў звозіць міліцыя
💸🇷🇺 Менск паабяцаў Расеі пагасіць доўг за газ да канца верасьня ці раней
Пра гэта заявіў журналістам міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак. На мінулым тыдні Новак у складзе расейскай урадавай дэлегацыі ўдзельнічаў у перамовах у Менску.
Ён паведаміў, што запазычанасьць беларускага боку за пастаўкі газу вырасла да $328 млн

🇬🇪 Тым часам у Грузіі партыя Саакашвілі вылучае яго на прэм’ера, а міністар юстыцыі абяцае асобную камэру ў турме
Увечары ў панядзелак Саакашвілі мае паведаміць пра сваё рашэньне вярнуцца ў Грузію. Рашэньнем судау Грузіі ён завочна асуджаны па некалькіх крымінальных справах і знаходзіцца ў вышуку

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прэс-служба штабу Віктара Бабарыкі апублікавала відэа, на якім, мяркуе штаб, відаць сёньняшняе выкраданьне Марыі Калесьнікавай
🇪🇺 «Самавольныя арышты і выкраданьні людзей з палітычных матываў у Беларусі, у тым ліку жорсткія дзеяньні сёньня супраць Андрэя Ягорава, Ірыны Сухій і Марыі Калесьнікавай, непрымальныя.
Улады павінны спыніць запалохваньне грамадзян і парушэньне ўласнага заканадаўства і міжнародных праўных абавязаньняў», — напісаў у Twitter Жузэп Бурэль, высокі прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі