Радыё Свабода — Беларусь
17.4K subscribers
50K photos
7.63K videos
2 files
39.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
На сустрэчы з народам дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі прызнаў: прэзыдэнцкія выбары «былі праведзеныя так, што выклікаюць недавер грамадзянаў», што стала трыгерам цяперашняга крызісу. Сарваў авацыі. Таксама гучалі аплядысмэнты, калі Варанецкі сказаў, што людзі маюць права на мірны пратэст.

Трансьляцыю вядзе «Эўрарадыё»
Радыё Свабода — Беларусь
Photo
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Журналісты ідуць да Міністэрства інфармацыі
Мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч, які 1 верасьня зьехаў з Беларусі ў Кіеў, прыгадаў зьдзекі і катаваньні на Акрэсьціна

У дзень прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня Кузьміч правёў акцыю на выбарчым участку. Ён выйшаў з кабінкі для галасаваньня ў насьцёгнавай павязцы, а на грудзі прымацаваў бюлетэнь з намаляваным на ім фалічным сымбалем. Вочы ён завязаў чырвонай павязкай і ўстаў у выглядзе ўкрыжаваньня. Такую ж акцыю ён паўтарыў перад АМАПам на праспэкце Машэрава.

Назаўтра пасьля акцыі пратэсту да яго ў кватэру ўварваўся АМАП і адвёз на допыт.

Вось што ён распавёў карэспандэнту «Настоящего времени» (ёсьць відэа): https://bit.ly/2QQth0T
Радыё Свабода — Беларусь
На сустрэчы з народам дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі прызнаў: прэзыдэнцкія выбары «былі праведзеныя так, што выклікаюць недавер грамадзянаў», што стала трыгерам цяперашняга крызісу. Сарваў авацыі. Таксама гучалі аплядысмэнты, калі Варанецкі сказаў…
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі на сустрэчы з выбарнікамі:

«Людзі мелі права абурыцца тым, як былі арганізаваныя выбары. І людзі маюць права на мірны пратэст. Мы ўсе павінны разумець, што гэтая краіна, гэтая зямля належыць народу. І некалі нашыя продкі абаранялі яе з кроўю, з потам, каб мы жылі на гэтай зямлі будучы гаспадарамі.

Народ — крыніца ўлады — мае права вызначаць, як жыць на гэтай зямлі. Я салідарны з тым, што людзі абураныя. Людзі маюць права сваё абурэньне паказаць дзяржаве.

На жаль, замест таго, каб з разуменьнем падысьці да гэтага, выйсьці на дыялёг, улады паказалі сілу. Быў пяройдзены рубікон. Тая чырвоная рыса, за якую пераходзіць было нельга. Канстытуцыя гарантуе нам павагу да нас, грамадзян. І катэгарычна не дапускае гвалту, катаваньняў».

На сустрэчы прысутнічаюць 150 чалавек
Радыё Свабода — Беларусь
🇷🇺 «Неабходна цалкам выключыць вонкавае ўмяшаньне ва ўнутраныя справы Беларусі», — заявіў прэмʼер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін на перамовах беларускай і расейскай урадавых дэлегацый у Менску. «Перш за ўсё хацеў бы яшчэ раз падкрэсьліць важнасьць забесьпячэньня…
Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком расейскага ўраду Міхаілам Мішусьціным

«Я заўсёды казала і паўтараю, што сувэрэнітэт ня можа быць прадметам перамоваў ці торгу. Я сумняваюся, што любыя рашэньні і дамовы, якія могуць быць падпісаны Лукашэнкам, будуць прызнаныя новым урадам. Прычына гэтага вядомая: народ адмовіў Лукашэнку ў даверы», — цытуе Ціханоўскую яе Тэлеграм-канал «Пул Первой».

У выніку сёньняшняй сустрэчы ў Менску Лукашэнка падзякаваў Расеі, якая «падключылася ў цяжкую хвіліну і дапамагла сур’ёзна стабілізавацца». У сваю чаргу Мішусьцін заявіў: «У нас у многіх пытаньнях прагрэс, у тым ліку аб будучыні саюзнай дзяржавы, якая заснавана на абсалютна незалежнай пазыцыі нашых краін, але з адпаведнымі захадамі эканамічнага характару, пра якія мы дамаўляліся»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Калёна журналістаў працягвае рухацца ў бок плошчы Незалежнасьці.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Каля 80 журналістаў рухаюцца да РУУС Кастрычніцкага раёну, дзе цяпер знаходзіцца затрыманы фатограф TUT.BY Зьміцер Брушко
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
19:37 Плошча Незалежнасьці некалькі хвілін таму

Відэа чытача
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Журналісты прыйшлі да Кастрычніцкага РУУС
Журналісты каля Кастрычніцкага РУУС
Міністэрства энэргетыкі Расеі чакае, што перамовы паміж «Газпромам» і беларускімі кампаніямі аб пастаўках і цане газу налета пачнуцца неўзабаве пасьля таго, як Беларусь пагасіць цяперашнюю запазычанасьць у $ 328 млн. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на міністра энэргетыкі РФ Аляксандра Новака.

«Ёсьць з аднаго боку запазычанасьць у $ 328 млн, якая за пастаўкі газу існуе, у тым ліку ёсьць перадаплата $101 млн. ...Вось гэтыя дзьве лічбы, якія сёньня ўлічваюцца ва ўзаемаразьліках», — цытуе ТАСС міністра.

Гаворачы аб цэнах на газ для Беларусі налета, Новак падкрэсьліў, што яны таксама ёсьць прадметам перамоваў, у першую чаргу на ўзроўні кампаніяў — пастаўнікоў газу, г. зн. «Газпрому», і пакупнікоў газу, то бок спажыўцоў Беларусі.

«Я думаю, што гэтыя перамовы неўзабаве ўжо пачнуцца пасьля пагашэньня запазычанасьці за газ», — сказаў ён.

Чытаць цалкам
Узламалі сайт Міністэрства ўнутраных спраў
Паліттэхноляг Віталь Шкляраў, які знаходзіцца пад арыштам, напісаў ліст пра свайго сына, які пайшоў ў першую клясу.

«Ёсьць рэчы, якія можна зрабіць толькі адзін раз за ўсё жыцьцё. Калі страціш момант — вярнуць яго немагчыма. Ніколі.

Сярод іх — праводзіць сына ў школу 1 верасьня. Я сяджу ў СІЗА, хоць мусіў быць зь ім. Цяпер гэты ўспамін назаўжды застанецца, яго ніяк і ніколі нельга будзе выправіць.

Дагэтуль не ўкладаецца ў галаве. Я заўсёды быў вольным чалавекам — свабодным фізычна і свабодным унутрана. Але раптам нейкія людзі вырашылі, што ім выгадна будзе пасадзіць мяне ў клетку. Без усялякай прычыны: проста таму, што ім падалося добрай ідэяй лавіць на жыўца».

Чытаць ліст цалкам
Рада адвакатаў і юрыдычных супольнасьцяў Эўропы заклікала Лукашэнку вызваліць Лілію Ўласаву

https://bit.ly/32RMPaQ