Беларуская Рада культуры
796 subscribers
459 photos
27 videos
336 links
Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/
Download Telegram
❗️Увага! Тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Гэта ўжо чацвёртае прызнанне Рады "датычнай да экстрэмізму". У чэрвені 2022 г. арганізацыя была абвешчаная "экстрэмісцкім фармаваннем", у жніўні 2022 г. сайт і сацсеткі Рады былі названыя "экстрэмісцкімі матэрыяламі", а ў красавіку 2023 г. спіс папоўніў інстаграм інфармацыйнай кампаніі #BelarusWithUkraine.

У @radakultury мы публікуем падборкі магчымасцяў для творцаў, дзелімся поспехамі ў міжнародных справах, разважаем пра актуальны стан і будучыню беларускай культуры. Менавіта гэта ўлады лічаць небяспечнымі для розумаў беларусаў.

▪️Ці будзе нам складаней працаваць з творцамі ў Беларусі? Так, небяспечны статус робіць адкрытую супрацу з намі немагчымай.
▪️Ці спыніць нас гэта? Не, бо культура мацнейшая за любыя забароны і межы.

❗️Калі вы чытаеце нас з Беларусі, калі ласка, адпішыцеся ад @radakultury. Але раз-пораз сачыце за нашымі абнаўленнямі, не забывайцеся, што мы працуем дзеля вас і ствараем новыя #магчымасці.
2️⃣ гады і 1️⃣ тыдзень мінулі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

2️⃣ гады і 1️⃣ тыдзень @radakultury дбае пра захаванне прыязных творчых стасункаў паміж беларусамі і ўкраінцамі.

З першых дзён гэтай жудаснай вайны мы стартавалі інфакампанію #BelarusWithUkraine, у межах якой штодзень распавядалі пра супрацу беларусаў і украінцаў, тлумачылі розніцу паміж беларусамі і рэжымам. За гэта профіль кампаніі ў Instagram быў прызнаны беларускімі ўладамі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Прадстаўнікі Беларускай Рады культуры бралі ўдзел у беларуска-ўкраінскіх форумах у Луцку і Львове.

Адзін з новых супольных праектаў — “РокРадыё BY” у межах “РокРадіо UA”. На гэтай хвалі — беларускамоўная незалежная музыка. У эфіры “РокРадыё BY” можна пачуць старыя хіты Лявона Вольскага, новыя трэкі Leibonik, гучаць Dymna Lotwa i Pomidor/Off.

Калі вы — музыка і хочаце, каб вашыя песні гучалі ў эфіры, дайце ведаць рэдакцыі і дасылайце трэкі ў добрай якасці сюды.

Хай гучыць вольная беларуская музыка ў вольнай Украіне!