💔 Беларускія ўлады працягваюць ціск на культурніцкую супольнасць. Паводле інфармацыі Беларускага ПЭН-цэнтра: па стане на 30 чэрвеня 2024 года ў Беларусі за кратамі знаходзілася не менш за 164 дзеячы культуры.
🔸Вынесены завочны вырак паводле крымінальнай справы ўдзельнікаў сатырычнага праекту “Рудабельская паказуха”, аўтара літаратуры нон-фікшн Ігара Карнея ўключылі ў пералік грамадзян, “якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, прызналі “экстрэмісцкімі” кнігі палітзняволенага грамадскага дзеяча і літаратара Паўла Севярынца. Больш — у “Хроніцы парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры”.
🔸 Працуе інфармацыйна-кансультацыйная платформа “Адно акно”, дзе акумулюецца інфармацыя аб магчымай дапамозе для людзей, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій у Беларусі. Гэта праект Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.
❤️ Агульны збор Беларускай Рады культуры на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.

🤍 Сябры, з Сусветным Днём беларускай культуры!
❤️ Усе #людзірады шлюць усім беларусам ва ўсім свеце шчырыя ўсмешкі і промні радасці. Мы шчаслівыя, што свята жыве, а беларусы гуртуюцца вакол сваіх нацыянальных традыцый і слаўных імёнаў, дарагіх нашым сэрцам.
🤍Жыве Беларусь! Жыве беларуская культура!
#ByCultureGlobal #Speak_Belarus
Намесніца кіраўніка @radakultury Надзея Гарэцкая запісала для вас кружочак-віншаванне:

❕Незалежная беларуская культура і супрацьстаянне прапагандзе, дэкаланіяльнае мысленне і ўвага да сваіх герояў. Прадстаўніца Рэсурснага цэнтру Беларускай Рады культуры Эліна Калнібалоцкая ўзяла ўдзел у міжнародных форумах, прысвечаных штучнаму інтэлекту і свабодзе медыя ў постсавецкіх краінах, што прайшлі ў Таліне.
"Падчас шэрагу брэйншторм-сесій мы з калегамі з іншых краінаў абмяркоўвалі пытанні змагання з дэзынфармацыяй з дапамогай ШІ, навуковых здабыткаў і крэатыву, — кажа Эліна. — Я распавяла пра праект @radakultury, прысвечаны дэкаланізацыі, і прывяла паспяховыя прыклады супрацьстаяння расейскай павестцы праз незалежную беларускую культуру. Гэта, напрыклад, увага да ўласных лідараў меркаванняў, прасоўванне сваіх зорак, сваіх наратываў у інфаполі. І, вядома, праз паказ Беларусі ў еўрапейскім кантэксце. У гэтым кірунку мы працуем у праграме #ArtPowerBelarus і не толькі".
Падчас сустрэч удзельнікі таксама дзяліліся досведам працягу працы пасля рэлакацыі і вяртання да жыцця ў іншых краінах.

🖤 Год без мастака Алеся Пушкіна.
Піша Андрэй Дурэйка, мастак і куратар, сябар Алеся:
…у гэты дзень год таму прагна лапаў паветра,
не верыў,
дзірка ў страўніку –
не веру.
дзірка так і засталася.
ёсць тыя пустэчы, якія немагчыма запоўніць і не праз год, і не пазней,
яны як чорныя дзіры
на тле Беларусі,
яны як белыя плямы на мапе краіны таго,
што ніколі не стане.
Ці нешта прынцыпова змянілася за гэты год? Можа, спынілася вайна? Можа, скончылася дыктатура? Можа, выпусцілі невінаватых з турмаў і перасталі забіваць? Можа, перасталі граць і маляваць?
Таму няма чаго і казаць пра смерць, а лепей, — адсвяткаваць Дзень нараджэння, што мы і збіраемся зрабіць ў Варшаве 6 жніўня. Ales Pushkin. AFTERLIFE — так называецца выстава, што ў гэты дзень адкрыецца ў Музеі Вольнай Беларусі.
У мастака ёсць вялікі прывілей доўжыць жыццё сваіх думак і ідэй, насуперак смерці прысутнічаць далей. Акцыя працягваецца! Будзе вам і “Дзень Волі”, і “Падарунак Прэзідэнту”, і “Свята са Святымі”, і “Беларускі рэзістанс насуперак вайне”.
Што, думаеце, голас сціхне, не будзе дзёрзкасці сяброў? Маўчаць не будуць словы і дзеі МАСТАКА. Будзьце з намі!
▫️Выстава падтрыманая #ArtPowerBelarus

🔖 @radakultury далучылася да Адкрытай дэкларацыі беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Літве ў адрас дэпутатаў Сейма Літоўскай Рэспублікі. Гэты дакумент быў падпісаны 18-цю арганізацыямі з мэтай садзеяння ўзаемаразуменню паміж беларусамі і літоўцамі.
Дэкларацыя падкрэслівае:
▪️Мы ўдзячныя Літве за прытулак і за дапамогу, якая аказвалася і працягвае аказвацца ў цяжкія часы, калі мы былі вымушаныя пакінуць сваю радзіму з-за палітычнага пераследу; за магчымасць беларускай грамадзянскай супольнасці ў выгнанні працягваць сваю дзейнасць.
▪️Гэтая падтрымка дазваляе нам аб’яднаць намаганні ў барацьбе за правы чалавека і дэмакратычныя каштоўнасці, нягледзячы на ўсе цяжкасці і пагрозы.
▪️Мы выказваем сваё катэгарычнае непрыманне любых дзеянняў і выказванняў, якія штучна наносяць разлад у адносіны нашых народаў, мы паважаем нормы і стандарты міжнароднага права, для нас катэгарычна непрымальныя любыя прэтэнзіі на тэрытарыяльную цэласнасць Літвы.
✔️ Падрабязней пра прэс-канфэрэнцыю ў Сейме Літвы, дзе была прадстаўленая і абмеркаваная Дэкларацыя.

📚 Літаратурная аглядальніца склала для @radakultury падборку з 5️⃣ кніг беларускіх аўтарак для чытання ў часе вакацый. Атрымаўся трошкі лайтовы, трошкі хардкорны, а трошкі — настальгічны спіс літаратуры на лета для дарослых.
▫️Зараслава Камінская. Русалкі клічуць — аповесць-загадка, захапляльная кніжка, якую можна праглынуць літаральна за вечар. Падзеі адбываюцца ў двух часавых вымярэннях, тут ёсць п’янкая вясковая містыка, а адной з гераіняў з’яўляецца мастачка Алена Кіш.
Купіць на google.books
▫️Таццяна Барысік. Жанчына і леапард: апавяданні — зусім не сентыментальныя расповеды пра жыццё ў беларускай вёсцы на мяжы 1990-2000-х. Тут жывуць гультаі, злодзеі і ашуканцы, тут мужчыны п’юць, а жанчыны цяжка працуюць, тут дзеці недагледжаныя і старыя — самотныя. Беларуская вёска, якую цяжка прыняць і амаль немагчыма палюбіць.
Чытаць на “Беларускай палічцы”
▫️Данута Бічэль. Хадзі на мой голас — кніга ўспамінаў знакамітай гарадзенкі, паэткі, сучасніцы Васіля Быкава і Аляксея Карпюка. Калі такія Асобы як спадарыня Данута, пішуць аўтабіяграфіі, гэтыя творы становяцца дакументамі эпохі, сведчаннямі часу і няпростага жыцця чалавека ў ім. Чытво, што выклікае роздумы пра лёсы пакаленняў.
Чытаць на kamunikat
▫️Алена Брава. Каменданцкі час для ластавак — гісторыя эміграцыі, напісаная ў часы, калі слова “рэлакацыя” яшчэ не існавала. Паехаць за каханым аж на Кубу, каб пабачыць там не шчасце і сямейную ідылію, а галечу ды галоту краю, які будуе сацыялізм. Адзінота, моўны і культурны бар’еры, сямейныя непаразуменні і шмат невымоўнай роспачы.
Эл. версія кнігі ёсць у піратаў (зрабіце гэта самі)
▫️Людміла Дучыц, Ірына Клімковіч. Сакральная геаграфія Беларусі — зборнік легенд, паданняў і містычных гісторый. У цэнтры ўвагі — вірлівыя рэкі і бяздонныя азёры, густыя лясы і таямнічыя балоты, разложыстыя дрэвы і маўклівыя камяні, раскіданыя па краіне. Кніга выклікае моцную настальгію і валодае здольнасцю тэлепартаваць (у думках) на малую радзіму.
Спампаваць з “Беларускай палічкі”
#рада_раіць

⚡️Зладзілі працоўную сустрэчу з Радай культуры Літвы (Lietuvos kultūros taryba). Гаворка ішла ў тым ліку пра конкурс на падтрыманне арганізацый сферы культуры, зарэгістраваных у Літве. Прэтэндаваць на фінансаванне могуць і беларускія ініцыятывы, @radakultury выступае ў якасці пасярэдніка ў кансультаванні па гэтым коле.
— Любая арганізацыя, якая мае афіцыйную рэгістрацыю і ажыццяўляе сваю дзейнасць у Літве на карысць развіцця культуры гэтай краіны можа ўдзельнічаць у нашых конкурсах, — падкрэсліла старшыня Рады культуры Літвы Аста Пакарлытэ.
▫️Дэдлайн: 9 верасня, вынікі адбору будуць вядомыя да канца 2024 г.
▫️Усе дакументы і заяўка падаюцца на літоўскай мове;
▫️Праект мусіць быць публічным, адпавядаць высокаму ўзроўню і мець дакладны план рэалізацыі;
▫️Рэгістрацыя ў сістэме ажыццяўляецца прадстаўніком арганізацыі, які мае легальны статус і банкаўскі рахунак у Літве,
❕Важна. Кожны лот мае асобнага куратара, да якога можна звярнуцца з пытаннем (па-літоўску). Сваё пытанне вы можаце задаць і з дапамогай Беларускай Рады культуры. Проста скіруйце яго на адрас resource@byculture.org з пазнакай "пытанні для Рады культуры Літвы".
Сачыць за навінамі, атрымаць датковую інфармацыю, паглядзець спіс пераможцаў папярэдніх колаў можна на сайце.
Не прапусціце выдатныя #магчымасці, бо напрыканцы жніўня адкрыецца таксама конкурс на атрыманне індывідуальных стыпендый для творцаў.

🎧 Экспертка @radakultury сабрала для нас бесклапотны беларускі плэйліст, каб прабавіць з ім рэшту лета.
Слухайце, дзяліцеся з сябрамі і дадавайце свае любімыя песні ў каментары
▶️ Dee Tree — Спякота
Лера Дэле з гуртом Dee Tree пад уплывам нейкага гарачага лета напісалі энергічны R'n'B-трэк. Прайшло пяць гадоў, але халадней не становіцца. “Спякота, сыдзі на Фядота” — тое, што нам цяпер так неабходна.
▶️ Вектор — 8:00 in Minsk
У гэтай песні Мікіта «Вектар» спалучыў хіп-хоп-флоў з адсылкамі да класікаў. Сюжэт наступны: чалавек пакідае свой дом і не ведае, калі вернецца. Але ў песні няма адчаю — гэта ўсё пра няспынны рух у сённяшнім дні.
▶️ Leibonik — Slimak
Пазітыўны бок Башлыкевіча — нашае сховішча бадзёрасці і добрага настрою. Гэта гісторыя слімака са звышскладанай дылемай — аб’ехаць усю зямлю і пабачыць цуды свету ці застацца дома? Усе мы крыху слімакі.
▶️ Palina — Июль
Незалежна ад таго, колькі засталося ад ліпеня, раім гэты плыўны лайв з летняй веранды. Лёгкая гітарная музыка і меланхалічны голас Паліны — найлепшае спалучэнне для павольных цёплых вечароў.
⏯ Lightmyfire Orchestra Service — Morphine
Джазавая кампазіцыя ад беларускага мультыінструменталіста — наш апошні прыпынак на сёння. Злёгку змрочная, яна добра пасуе для начных шпацыраў вуліцамі вашага гораду.

💔 Беларускі ПЭН апублікаваў вынікі маштабнага маніторынгу “4 гады рэпрэсій у Беларусі ў цэлым і ў сферы культуры”.
Фактура, сабраная ў гэтай працы, уражвае, старонка за старонкай, дакумент даводзіць: пераслед у Беларусі закрануў людзей усіх узростаў, гендараў, узроўняў здароўя, дастатку, статусу, сацыяльнай актыўнасці, прафесій – праз рэпрэсіі прайшлі і праходзяць дзеячы культуры, журналісты, прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці, вернікі і многія групы людзей.
Чытаць цалкам
🔸 Па стане на сярэдзіну ліпеня ў беларускіх турмах знаходзілася не менш як 163 дзеячы культуры. Затрыманні наведвальнікаў канцэртаў, выкладыкаў музыкі, завочныя суды над вядомымі журналістамі і культурніцкімі актывістамі. Больш абуральных фактаў па-за межамі здаровага сэнсу — у рэгулярнай Хроніцы парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры, якую публікуе Беларускі ПЭН.
Можна падтрымаць:
❤️ Кампанію “Збярэм у садок і школу дзяцей палітвязняў”, якую ладзіць BYSOL

🎭 Тэатральны аглядальнік склаў для @radakultury падборку з 5️⃣ беларускіх спектакляў, якія варта і можна паглядзець у інтэрнэце проста цяпер.
▶️ “Тутэйшыя”, Купалаўскі тэатр – культавы спектакль рэжысёра Мікалая Пінігіна (па п’есе Янкі Купалы), пастаўлены ў 1990 годзе. Савецкі Саюз яшчэ існаваў, а ў цэнтры Мінска расказвалі гісторыю беларусаў, вымушаных прыстасоўвацца пад чарговых акупантаў (у тым ліку камуністаў). У галоўнай ролі - Віктар Манаеў, у фінале на сцэне з’яўляўся бел-чырвона-белы сцяг, а заля дружна крычала “Жыве Беларусь!”
▶️ “Сфагнум”, “Вольныя купалаўцы” – пасля падзей 2020 года звольненыя акцёры Купалаўскага стварылі трупу “Вольныя купалаўцы”. У іх назапасіўся прыстойны архіў спектакляў, які па пэўных прычынах абнуліўся. Даступнымі засталіся толькі тры пастаноўкі – “Камедыя Юдзіфі”, “Дзяды” і “Сфагнум”. Апошняя разлічаная на самую шырокую аўдыторыю. Гэта бандыцкая камедыя, створаная ў 2023 годзе паводле аднайменнага рамана Віктара Марціновіча. На падставе гісторыі пра трох бандзюганаў-маладзёнаў, што вымушаныя «залегчы на дно» у адной з беларускіх вёсак, рэжысёр Аляксандр Гарцуеў ставіць спектакль у рэчышчы псіхалагагічнага тэатру (з адценнямі лёгкай містыкі).
▶️ Carmina Burana, Тэатр оперы і балета Беларусі – сёлета з пасады мастацкага кіраўніка Опернага сышоў харэограф Валянцін Елізар’еў. Гэта добрая нагода звярнуцца да вакальна-харэаграфічнага прадстаўлення 1983 года. З лацінскай назва перакладаецца як “Песні Баерна” – ад баварскага манастыра, дзе ў пачатку ХІХ стагоддзя быў знойдзены зборнік сярэднявечных тэкстаў. Кампазітар Карл Орф абраў 24 вершы і ў 1937-м напісаў на іх аснове музычны твор. Харэограф Валянцін Елізар'еў адным з першых прапанаваў тэатральнае ўвасабленне кантаты, захаваўшы трох салістаў і хор. Таксама ў сеціве можна паглядзець пастаноўку Елізар’ева “Стварэнне свету”.
▶️ “Адвечная песня”, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі – у 2002 годзе рэжысёра Сяргея Кавальчыка папрасілі зладзіць літаратурны вечар да 120-годдзя з Дня нараджэння Янкі Купалы. Замест гэтага ў рэпертуары тэатра з’явілася фольк-рок-опера кампазітара Цімура Каліноўскага, створаная на аснове аднайменнай паэмы класіка. У галоўнай ролі - цяперашні вольны купалавец Ігар Сігоў. Мужык, якога ён увасабляў, праходзіў у той рок-оперы ўсё жыццё ад нараджэння i дa caмaй cмepцi. Спектакль стаў прарывам для РТБД.
⏯ “Пачупкі”, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі – папярэднія спектаклі можна паглядзець бясплатна. А вось за “Пачупкі” давядзецца плаціць. Прычына ў тым, што гэта свежая пастаноўка 2022 года, якая дагэтуль збірае аншлагі. “Пачупкі” – спектакль-роздум на тэму нараджэння дзіцяці. Спектакль, у якім галоўным выяўленчым сродкам выступае гук.

⚡️ Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін узяў удзел у канферэнцыі Новая Беларусь.
Падчас адной з панэляў ён прапанаваў 4️⃣ культурніцка-адукацыйныя шляхі пераадолення разрыву паміж беларусамі ўнутры краіны і тымі, хто быў вымушаны яе пакінуць (мы паказалі іх на картках 👆).
Гаворка пра культуру ішла і падчас панэлі “Беларуская ідэнтычнасць у 2025 годзе: як захаваць і ўмацаваць”.
На думку Сяргея, сёння час рабіць высілкі і прыкладаць намаганні: каб штодня рабіць выбар на карысць якаснага кантэнту на беларускай мове, паступова засвойваць каштоўнасці мірнай Еўропы, рабіць беларускасць фонам паўсядзённага жыцця.
Чытаць падрабязней
❔❓❔А вы згодныя з Сяргеем? У чым, на вашую думку, аснова беларускай ідэнтычнасці сёння? І як не дапусціць глабальнага разрыву паміж беларусамі “тут” і “там”?

💥 @radakultury зладзіла тэматычны #круглы_стол, прысвечаны актуальным пытанням развіцця беларускай арт-крытыкі.
Сябры і сяброўкі нашай Аналітычнай групы — яны ж аўтаркі і аўтары штоквартальных аглядаў — падзяліліся сваімі клопатамі, балючымі кропкамі паўсядзённай працы і расказалі аб прафесійных марах.
Будзем шчырымі, заставацца ў прафесіі і займацца арт-крытыкай сёння атрымліваецца хіба толькі ў самых упартых. Спецыялізаваныя часопісы ліквідуюцца, інтэрнэт-платформы знікаюць, наяўнасць крытыка ў штаце медыяў робіцца раскошаю. Сама культура падаецца справаю збыткоўнаю, а таму і прафесіі людзей, закліканых даваць ацэнку гэтай культуры, застаюцца па-за плынню ракі выжывання. Разам з тым, для захавання высокага ўзроўню творчасці, аналітычнага абагульнення працэсаў і фіксацыі фактаў сучаснасці на патрэбы будучыні, праца крытыкаў усё ж важная.
▫️Ці можна змяніць сітуацыю амаль поўнага забыцця?
▫️Як заставацца ў прафесіі і – насуперак трэндам хуткага спажывання – цэліць у глыбіню і грунтоўнасць?
▫️Што можна зрабіць ужо сёння, каб для ўсіх арт-крытыкаў настала калі не адразу светлае паслязаўтра, дык крыху больш аптымістычнае заўтра?
Пра што ішла гаворка падчас сустрэчы, чытайце ў вялікім матэрыяле на нашым сайце.
Па-беларуску
Па-англійску

“У сітуацыі знішчэння беларускасці, ліквідацыі няўрадавых арганізацый і беларускай адукацыі, закрыцця выдавецтваў, вымання беларускіх кніг з бібліятэк, парушэння правоў, дыскрымінацыі і нават пераследу беларускамоўных насельнікаў Беларусі канал “Белсат” супрацьстаіць тэндэнцыям маргіналізацыі роднай мовы беларусаў і працуе на падвышэнне яе прэстыжу ў грамадстве. Страта “Белсату” можа аказацца для Беларусі і беларусаў дадатковым штуршком да імперскай Расіі.
“Белсат” — адна з нямногіх пляцовак, дзе могуць афіцыйна працаваць, рэалізоўвацца незалежныя беларускія творцы: рэжысёры, музыкі, пісьменнікі, акцёры ды іншыя. Пасля рэпрэсій з боку афіцыйных уладаў у адказ на падзеі 2020 года многія з іх апынуліся ў эміграцыі з вельмі абмежаванымі магчымасцямі і рэсурсамі для любой мастацкай дзейнасці, а “Белсат” працягнуў ім руку дапамогі”, — гаворыцца ў лісце.
Спадзяемся, голас Беларускай Рады культуры, далучаны да галасоў многіх нашых калегаў з творчых суполак і іншых агранізацый грамадзянскай супольнасці, якія ўжо выказаліся ў падтрымку “Белсату”, узмацніць гэты агульны хор салідарнасці.
Спадзяемся, наш хор будзе пачуты і мы надалей будзем мець надзейнага інфапартнёра ў сваіх праектах, а для ўсе беларусы захаваюць доступ да аб’ектыўнай інфармацыі, якой сёння з’яўляецца “Белсат”.
🤍❤️🤍 Жыве Беларусь! Жыві, “Белсат”!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
▶️ Альбом “Узыйдзі, яснэе сонцэ (Песенная спадчына вёскі Мачуль і яе ваколіц)” гурта Kaliažanki са Столінскага раёна (Цэнтральнае Палессе). Складанка выйшла сёлета ў ліпені. Матэрыял для праекта запісаны ў 2019 і 2023 гг. Жанчыны родам з Мачуля, Рамля і Альшанаў выконваюць лірычныя і жніўныя песні, якім навучыліся ад сваіх матуль і бабуль. Цяпер акурат час збору ўраджаю, таму праслухоўванне песень, прымеркаваных да жніва, набывае дадатковы сэнс і далучае сучаснага гарадскога чалавека да рытмаў прыроды і беларускага традыцыйнага календара. У альбом таксама ўвайшлі танцавальныя найгрышы да полькі і Падэспана ў выкананні кіраўніцы гурта Ірыны Ляшкевіч.
📚 Кніга “Жніўныя песні” серыі “Беларуская Народная Творчасць” — зборнік тэкстаў з Архіва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі, а таксама з іншых архіваў і з этнаграфічных крыніц, апублікаваных у ХІХ – ХХ стст. Кніга 1974 года выдання дасюль застаецца найбольш поўным зборам песень гэтага жанру. Тэксты суправаджаюцца грунтоўнымі прадмовамі фалькларыста Арсеня Ліса і этнамузыколага Віктара Ялатава, якія знаёмяць чытача з паэтычнымі і музычнымі рысамі беларускіх жніўных песень, асаблівасцямі каляндарнага часу жніва.
📚 Кніга “Жніўныя песні” Арсеня Ліса (1993 года выдання) — для ахвочых паглыбіць веды пра гэты жанр. Аўтар разглядае паходжанне жніўных абрадаў і песень, сістэму іх вобразаў і паэтыку, гісторыю вывучэння і публікацый.
📹 Youtube-канал "Танцы ад Зінаіды Губаравай-Крупскай”. Як паведамляюць стваральнікі, “гэты праект прысвечаны традыцыйным беларускім танцам, узоры якіх былі сабраныя вядомай фалькларысткай і этнахарэографам Зінаідай Васільеўнай Губаравай-Крупскай (Вілейка). Танцы і найгрышы да іх запісваліся ад носьбітаў – жыхароў Вілейскага раёна (Мінская вобласць, Беларусь) у другой палове ХХ – пачатку ХХІ стст”. На канале сабрана ажно 105 танцаў! Сярод самых папулярных – Барыня-рассыпуха з чапялой і з прыпеўкамі, вальс "Аляксандр ІІІ", Полька "Міша".
📹 Відэазапісы публічных лекцый этнографа Аляксея Друпава “Жаночы строй” і “Мужчынскі строй”. Як вынікае ўжо з назваў, відэа акцэнтуюцца на асаблівасцях жаночага і мужчынскага беларускага традыцыйнага адзення. Працы Аляксея Друпава грунтуюцца на шырокім коле крыніц: музейных калекцыях, старых фотаздымках, экспедыцыйных матэрыялах, навуковых публікацыях. Ахвочым больш даведацца пра лакальныя комплексы адзення рэкамендуем ролікі і фота праекта “Традыцыйны строй”. Стваральнікі заяўляюць яго як “энцыклапедыю народнага адзення Беларусі канца ХІХ – сярэдзіны ХХ стагоддзя”.
#рада_раіць
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
"Мы не бярэмся ацэньваць у дадзеным выпадку мастацкія вартасці акцыі Аляксея, не выказваем меркавання ў дыскусіі “Мастацтва гэта ці вандалізм?” Нашым рэкамендацыйным лістом мы пастараліся ўратаваць мастака, бо здароўе, бяспека і жыццё чалавека для нас перадусім. Вельмі ўсцешаныя тым, што рашэнне суда на гэты раз прынятае на карысць Аляксея”, — кажа кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін.
Нагадаем, што Аляксей Кузьміч быў затрыманы французскай паліцыяй у канцы ліпеня пасля акцыі Renaissance на магіле выбітнага мастака Вінсэнта Ван Гога ў Овер-сюр-Уаз, што непадалёк ад Парыжа. Да далейшых рашэнняў, якія вызначаць яго лёс, мастака працягваюць утрымліваць у ізалятары часовага ўтрымання. На знак пратэсту творца ўжо дзявяты дзень трымае галадоўку.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM