Беларуская Рада культуры
796 subscribers
459 photos
27 videos
336 links
Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/
Download Telegram
▪️“Поўнамаштабная вайна падкрэсліла, што ў нас агульны фронт супраціву і супольны вораг – расейскі імперыялізм”

У снежні нашая прадстаўніца ў сувязях з грамадскасцю Ірэна Кацяловіч была спікеркай на Беларуска-ўкраінскім экспертным форуме імя Астрожскіх у Львове.

Якім чынам магчымае культурніцкае супрацоўніцтва паміж беларусамі і ўкраінцамі ва умовах вайны і пасля яе, абмяркоўвалі эксперты.

▪️“Нядаўна арганізатарка фэсту беларускага кіно ва Украіне “1084. На мяжы” Таццяна Гацура-Яворская сказала мне, што не змагла перакласці назву фільма пра нашыя пратэсты як “Смеласць” і назвала “Кураж”. Бо, маўляў, як сёння паказваць украінцам мірныя беларускія пратэсты і называць іх смеласцю?" — расказала Ірэна падчас размовы.

Тады украінская філалагіня Зарана Рыбчыньска прапанавала варыянт “Одвага”: удзельнікі панэлі пагадзіліся, што хоць культурніцкія сувязі паміж краінамі і не трэба будаваць з нуля, давядзецца сімвалічна абнуліць іх, каб знайсці новыя наратывы і фармулёўкі.

#чымвытамзаймаецеся

📷 ucu.edu.ua
#чымвытамзаймаецеся

Нядаўна нашыя кансультантка ў аргразвіцці і фандрайзе Таццяна Пашавалава і куратарка хакатону "Культурны код" Кацярына Раманчык ўдзельнічалі ў Міжнароднай лабараторыі ў Кішынёве.

Сустрэча з доўгай назвай "Пераасэнсаванне інстытуцыйнай структуры праектнага дзяржаўнага фінансавання культуры ў рэгіёне Усходняга суседства" сабрала каля 30 спецыялістаў/-к ад культуры з Малдовы, Беларусі, Грузіі, Эстоніі, Украіны, Польшчы, Харватыі і Румыніі.

▪️"Разам з калегамі прапрацавалі тэмы дзейнасці культурніцкіх фондаў, інструментаў адбору ў праграмах фінансавання культуры, абмеркавалі грамадскую каштоўнасць культурніцкай дзейнасці", — падсумоўвае Таццяна.

Лабараторыя была арганізавана ў партнёрстве з Беларускай Радай культуры і грузінскай Лабараторыяй культуры і менеджменту пры фінансавай падтрымцы Платформы культурніцкіх адносін і Дацкага інстытута культуры.

▪️У межах гэтай ініцыятывы ўжо паўстала даследванне пра мадэлі культурніцкай палітыкі ва Усходняй Еўропе — яго можна пачытаць тут 👈
Што мы зрабілі ў 2022 годзе? Падсумоўваем нашую дапамогу за цэлы год.

🔻360
культурніцкіх дзеячаў звярнуліся да нас у пошуках падтрымкі.

▪️Мы правялі 342 кансультацыі па розных пытаннях: рэлакацыя і эвакуацыя, творчыя праекты, суправаджэнне ў падачы дакументаў, пошук адвакатаў, атрыманне падтрымкі з іншых фондаў, арт-рэзідэнцыі, працаўладкаванне і інш.

▪️Паспрыялі ў атрыманні 150 віз.

▪️107 беларусаў скантактавалі з псіхолагам.

▪️127 культурніцкім дзеячам дапамаглі фінансава: аплатай паслуг адвакатаў, страховак, іншых тэрміновых выдаткаў.

▪️56 творчых праектаў пры нашым спрыянні ўвасобіліся ў жыццё.

▪️Летась мы падтрымалі 27 заявак на творчыя рэзідэнцыі.

Наш кірунак дапамогі існуе дзякуючы вашым данатам: зрабіце свой унёсак у супольную справу падтрымкі ✔️

👉 Падпішыцеся на @radakultury

#чымвытамзаймаецеся
Схадзілі ў офіс нацыянальнай лідаркі Святланы Ціханоўскай.

На сустрэчы паразмаўлялі з самой Святланай, яе старшым дарадцам Франакам Вячоркам ды прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Алінай Коўшык. Сышліся на тым, што культура мусіць заставацца і ў прыярытэтах палітыкаў.

Таксама ў размове:

▪️Расказалі, што ў нас атрымалася зрабіць за мінулы год і якая ў Рады культуры стратэгія на бягучы;
▪️Абмеркавалі старт нашага буйнога праекта ArtPower Belarus;
▪️Пагадзіліся, што трэба рабіць так, каб ArtPower Belarus стаў толькі першым крокам да больш шырокай падтрымкі дзеячаў культуры;
▪️Дамовіліся разам прыкладаць намаганні ў культурніцкай дыпламатыі;
▪️Сышліся ў неабходнасці пашырэння кірунку экстраннай дапамогі і распрацоўкі праграмы рэабілітацыі рэпрэсаваных дзеячаў культуры.

️ Падпісвайцеся на @radakultury

#чымвытамзаймаецеся
Наш дырэктар у справе культурніцкай дыпламатыі Алесь Чахоўскі ў снежні аб’ехаў Вашынгтон, Нью-Ёрк, Сан-Францыска, Осцін і Дэтройт, дзе знаёміўся з культурніцкай індустрыяй ЗША.

🔻Топ вынікаў паездкі:

▪️Намацаў спосабы адвакацыі сусветна вядомых творцаў беларускага паходжання, такіх, як Марк Шагал, каб іх сувязь з Беларуссю станавілася вядомай шырэй.

▪️Даследаваў механізмы фінансавання арт-праектаў у ЗША ды ролю ў гэтым прыватнага капіталу, а таксама досвед таго, як з дапамогай мастацтва можна ўплываць на грамадства ды адаптоўваць і сацыялізаваць людзей у цяжкіх жыццёвых абставінах.

▪️Абмеркаваў з амерыканскімі калегамі, як зрабіць беларускую культуру больш заўважнай у ЗША.

▪️Сустрэўся з беларускімі творцамі ЗША і арт-актывістамі дыяспары: падзяліліся ідэямі на Дні беларускай культуры, абгаварылі стварэнне беларускімі мастакамі муралаў па ўсёй Амерыцы ды асобную беларускую арт-пляцоўку на буйным фестывалі Burning Man.

📷 З прадстаўніцай Detroit Public Theatre.

#чымвытамзаймаецеся
Правялі анлайн-брыфінг з замежнымі партнёрамі і донарамі, падчас якога расказалі пра Раду, што рабілі 2 гады і падзяліліся сваімі планамі.

▪️"У нашы задачы ўваходзіць не толькі клопат пра творцаў і спрыянне ў рэалізацыі праектаў, але і праца па прадстаўленні беларускай культуры на міжнародным палітычным узроўні, каб нават у выгнанні мы мелі падмурак для захавання сябе як нацыі", — адзначыў кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін.

Лабіяваць інтарэсы беларускіх творцаў, аргументаваць важнасць вялікіх праграм падтрымкі беларускай культуры (накшталт ArtPower Belarus), павялічваць магчымасці для фінансавання праектаў — сярод нашых прыярытэтаў.

✔️Абмяркоўвалі таксама: чаму культура абавязкова мусіць быць у агульных праграмах падтрымкі грамадзянскай супольнасці?

▪️Бо так зможам спрыяць стварэнню якасных культурніцкіх прадуктаў, якія будуць грунтавацца на блізкіх нам каштоўнасцях. Каб беларусы не спажывалі прыхаваную прапаганду "рускага міра" разам з расейскімі культурніцкімі прадуктамі.

#чымвытамзаймаецеся
🔻Завіталі да прадстаўнікоў місіі ў Амбасадзе ЗША ў Менску.

За мінулы год пры дапамозе місіі Беларуская Рада культуры змагла падтрымаць каля двух дзясяткаў праектаў, у тым ліку ў межах нашых Дзён культуры. Шчыра падзякавалі за падтрымку ды файную супрацу і абмеркавалі, што б мы маглі зрабіць разам у бягучым годзе.

▪️На фотаздымку наш дырэктар у справе культурніцкай дыпламатыі Алесь Чахоўскі з часовым павераным Амбасады ЗША Рубэнам Аруцюнянам.

#чымвытамзаймаецеся
У Малдове распрацоўваюць закон аб фондзе культуры. Працэс пачаўся ў тым ліку дзякуючы @radakultury.

Летась у Кішынёве Рада стала партнёрам і ўдзельнікам міжнароднай лабараторыі, сфакусаванай на стварэнні будучага культурніцкага фонда Малдовы.

▪️"У 2021-м мы прапанавалі калегам з краін Усходняга партнерства ўкласці сваю экспертызу ў культурніцкую палітыку, — кажа ўдзельніца ад Рады Таццяна Пашавалава. — У малдаўскай Кааліцыі незалежнага сектара культуры акурат была мара пра культурніцкі фонд, а у калег з Украіны і Грузіі — досвед стварэння такіх фондаў. Мы вырашылі дапамагчы Малдове правесці эксперымент — і зладзілі серыю лекцый, зрабілі даследаванне пра фінансаванне культуры і сумесна с калегамі напісалі канцэпцыю лабараторыі".

На лабараторыі прысутнічаў міністр культуры Малдовы Сэрджу Прадан, якога ўдалося пераканаць у неабходнасці стварэння фонда.

"Мы зыніцыявалі сам гэты рух. Малдаване мелі мару, а мы натхнілі пакласці яе ў практычную плоскасць".

#чымвытамзаймаецеся
🔻 Падвялі вынікі дзейнасці Беларускай Рады культуры за паўгода.

Статус дабрачыннай і праваабарончай арганізацыі, праграма ArtPower Belarus і Гасцёўня ў Вільні, магістраты і аналітыка культурніцкай сферы, Дарожная мапа развіцця беларускай культуры для Еўракамісіі і нэтўоркінг-група "Культурны код", кампанія #art_born_Belarus і ўдзел у канферэнцыях, а таксама іншыя актыўнасці.

Чытайце нашую справаздачу за студзень-чэрвень 2023 года:

▪️ па-беларуску — на сайце ці ў .pdf
▪️ па-ангельску — на сайце ці ў .pdf.

#чымвытамзаймаецеся