This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Дням беларускай культуры-23 быць!
Па традыцыі святкуем у ліпені, а слоганам прапануем словы "Расказаць Беларусь", хэштэг #SpeakBelarus.
"Расказаць Беларусь" — гэта:
▪️Расказваць, чым жывуць сёння беларусы;
▪️Мовай мастацтва казаць пра нашых палітвязняў;
▪️Пра нацыянальныя традыцыі і багаты жывы фальклор;
▪️Пра тое, чым ганарымся, у чым нашая годнасць і што адрознівае нас ад іншых нацый.
Больш — у канцэпцыі святкавання.
🔻За кампаніяй #ByCultureGlobal23, правядзенне якой ініцыявала @radakultury, сёлета сачыце праз прыладу "Новая Беларусь".
Запрашаем беларусаў з усіх куткоў свету дадаваць імпрэзы да агульнай мапы.
Як гэта зрабіць: "Новая Беларусь", галоўная старонка — Падзеі — Усе падзеі — значок ➕ у правым верхнім куце. У апісанні пазначайце "Падзея ў межах Дзён беларускай культуры".
*Калі распрацоўваеце афішу свайго свята і хочаце змясціць на ёй лога гэтай кампаніі, скарыстайцеся брэндбукам.
Па пытаннях пішыце на bycultureweek@gmail.com
🙌 Далучайцеся, раскажам Беларусь разам!
🎥 arthur_ignatov

🔥Тры сцэны, больш як 30 музыкантаў, Арт-маркет, праграма на 18 гадзін нон-стоп, пляж і возера на тэрыторыі фэсту. І ўсё гэта — у Варшаве.
Ужо заўтра, 1 ліпеня, купальскі VARUŠNIAK адкрывае праграму Дзён беларускай культуры ды запрашае ўсіх!
"Фармат фестывалю адпавядае яго назве: "Купалле — ад батлейкі да рэйву". Гэта спалучэнне народных беларускіх традыцый і сучаснай культуры. Мы хочам паказаць, што традыцыі і сучасная культура, якую нясуць беларускія творцы і музыкі, — частка агульнаеўрапейскіх традыцый, а нашая культура арганічна ўпісваецца ў еўрапейскі кантэкст", — кажуць арганізатары.
📍Калі вы сумавалі па вялікім фестывалі ў горадзе, то вам у Rejs Club, Piotra Bardowskiego 2A.
Уваход: Ахвяраванні ад 20 PLN (сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры).
Фэст ладзіцца ў межах праграмы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу. Партнёры: Беларускі моладзевы хаб, German Marshall Fund.
#SpeakBelarus #ByCultureGlobal23

🙌 Запрашаем творцаў і арганізатараў дадаваць свае імпрэзы да агульнай мапы Дзён беларускай культуры-23!
Гучны і шумны старт гэтай шырокай кампаніі даў варшаўскі фэст VARUŠNIAK. Але ж святкуем увесь ліпень! Калі ў гэты час вы ладзіце выстаўку, канцэрт, выступаеце ў гарадскім парку ці плануеце пікнік для дыяспары — далучайцеся.
☑️ Адмысловая форма дадавання імпрэзы ўжо працуе на сайце Дзён беларускай культуры. Тут жа вы знойдзеце канцэпцыю свята і наш фірмовы брэндбук. Нагадаем, што слоганам сёлета з’яўляюцца словы "Расказаць Беларусь". Фірмовы хэштэг #SpeakBelarus.
Глабальную кампанію #ByCultureGlobal23 @radakultury сёлета каардынуе разам з "Новай Беларуссю". У гэтай прыладзе таксама можна сачыць за афішай падзей.

⚡️7 ліпеня – Дзень беларускай культуры!
Вось ужо трэці год гэтае свята яднае тысячы беларусаў. І чарговы раз сцвярджае тэзу: Беларусь там, дзе беларусы!
Слоган глабальнай кампаніі #ByCultureGlobal23 — "Расказаць Беларусь":
🔸Пра нашае актуальнае: рэпрэсіі і палітвязняў, што мы робім, каб дамагчыся волі — у краіне і за яе межамі;
🔸Пра мінуўшчыну — выбітных персон і легендарныя падзеі;
🔸Пра традыцыі і фальклор, сучасны арт і новую літаратуру, якасную музыку і актуальнае кіно;
🔸Пра тое, чым мы ганарымся і што адрознівае нас ад іншых нацый, але і яднае таксама.
Беларусы (Святлана Ціханоўская, Лявон Вольскі, Сяргей Будкін, Аляксандр Чахоўскі) і не толькі ужо пачалі #SpeakBelarus у сацсетках — далучайцеся і вы!
Мы сабралі ў відэа моманты леташняга святкавання і спадзяемся, што сёлета яно пройдзе гэтак жа натхняльна!
⏰ Ужо сёння — канцэрт Naviband у Варшаве, 9 ліпеня — Hučna Fest, а праз тыдзень пад Беластокам — Тutaka.
❣️Яшчэ больш падзей — у прыкладанні "Новая Беларусь" і на нашай мапе belarusis.art.

🌟Прамінуў ліпень, а разам з ім завяршыліся і Дні беларускай культуры-2023, якія @radakultury каардынавала ў супрацы з "Новай Беларуссю".
Сёлета слоганам акцыі былі словы “Расказаць Беларусь”. Яны гучалі на трох дзясятках імпрэзаў у 5 краінах свету. У святочных івэнтах бралі ўдзел тысячы беларусаў і замежнікаў, арганізатарамі святаў сталі дзясяткі культурніцкіх менеджараў і актывістаў, а ў сацсетках з’явілася ці не сотня пастоў з хэштэгам #SpeakBelarus.
Хтосьці дзяліўся незвычайнымі фактамі пра Беларусь і беларусаў, нехта казаў пра родныя мясціны, іншыя ж — проста спявалі песні ці чыталі вершы па-беларуску. Былі і вялікія, гучныя імпрэзы — фэст Varušniak у Варшаве, фестываль абуджаных Tutaka на Падляшшы, пікнік беларусаў у Кракаве.
❤️ Мы дзякуем усім партнёрам, артыстам і актывістам, якія зрабілі гэты месяц напраўду святочным.
Развітваемся з #ByCultureGlobal23, але спадзяемся, што #SpeakBelarus застанецца з беларусамі надоўга. Бо хто ж тады раскажа Беларусь як не мы?
📷 savitskipavel, ruslan_sereduk