Беларуская Рада культуры
790 subscribers
455 photos
27 videos
333 links
Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/
Download Telegram
⚡️Запрашаем на прэзентацыю-чытанне 4-га і 6-га выпускаў часопіса беларускай прозы "Мінкульт".

"Мінкульт" сёння — сапраўдная з’ява беларускай культпрасторы. Ён задумваўся і працягвае існаваць як часопіс альтэрнатыўны, з флёрам панкаўскай эстэтыкі, якая зусім не выглядае састрэлай і несвоечасовай. Хутчэй наадварот: часопіс супраць цэнзуры і камітэтаў, якія спрабуюць кантраляваць мастацтва, мае ўласны голас, якім размаўляе з розным чытачом на розныя тэмы.

👁 На імпрэзе вас чакаюць чытанне тэкстаў пра "Вірус і Выбары", "Эміграцыю і падарожжа", шчырыя размовы пра актуальнае ды балючае і развагі пра будучыню.

"Сустракацца і чытаць нават такія складаныя тэксты абавязкова трэба, каб адчуваць падтрымку і катарсіс ад тэмаў, мастацкіх твораў і настрою, гэта неабходна для камунікацыі, культурнага росту і ўзмацнення беларускага коду", — кажа галоўны рэдактар "Мінкульта", пісьменнік Сяргей Календа.

📍25 траўня, 19.00
Гасцёўня @radakultury / Šv. Ignoto g. 5

Пазначайце ў календары і #сустрэнемся_ў_гасцёўні!
🔻Як іх запомніць: любімыя мнематэхнікі Наталкі Харытанюк.

Запрашаем у нашу Гасцёўню на сустрэчу з настаўніцай ангельскай мовы і літаратаркай Наталкай Харытанюк.

Гаворка пойдзе пра ваш ангельскі слоўнік і пра тое, як яго пашырыць. Наталка падзеліцца сваімі самымі ўлюбёнымі тэхнікамі (іх 7!) — і ўдзельнікі імпрэзы тут жа гэтымі тэхнікамі скарыстаюцца (калі захочуць!).

Сустрэча будзе карыснай падлеткам і дарослым, з узроўнем ангельскай ад А2 і да бясконцасці.

📍16 чэрвеня, 18.00
Гасцёўня @radakultury / Вільня, Šv. Ignoto g. 5
Уваход вольны.

✔️Пазначайце ў календары і #сустрэнемся_ў_гасцёўні!

Адукацыйны YouTube-канал Наталкі і яе сайт.
🙌 Запрашаем на вечар cалідарнасці з праваабаронцамі "Вясны".

14 ліпеня спаўняецца роўна 2 гады, як старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна схопленыя і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне.

🔻Што вядома пра зняволеных вясноўцаў на гэты момант? У якіх умовах утрымліваюцца праваабаронцы і з якімі праблемамі сутыкаюцца? Што іх падтрымлівае ў зняволенні?

#сустрэнемся_ў_гасцёўні Беларускай Рады культуры, каб абмеркаваць гэтыя і іншыя пытанні ды проста пабыць разам, падтрымаць адно аднаго.

📍14 ліпеня, пачатак у 18.00
Гасцёўня @radakultury / Вільня, Šv. Ignoto g. 5
Запрашаем на прэзентацыю кнігі Алеся Аркуша "Тастамент Рагвалода".

Сабраныя пад адной вокладкай два невялікія раманы "Захоп Беларусі марсіянамі" і "Сядзіба" ды апавяданне, што дало назву кнізе, утвараюць адзіны тэкст пра Полацк. Гэты горад напоўнены міфамі, легендамі, асобамі і іх адметнымі гісторыямі. Але аўтар не абмяжоўваецца выключна вядомымі сюжэтамі, а дадае да іх свае. Напрыклад, пра кубак Баторыя ці сімвалічны дракар лёсу Беларусі.

▪️Ва ўсіх тэкстах з кнігі ёсць рысы дэтэктыву, кроплі метафізікі, каліва таямніц і абсалютна рэальныя асобы і здарэнні — ад гісторыка і мовазнаўцы Вацлава Ластоўскага да паэта Алеся Дудара; ад мастака Івана Хруцкага да паэта Кастана Навадворскага; ад княза Рагвалода да Торвальда.

#сустрэнемся_ў_гасцёўні — у самым сэрцы Вільні будзем слухаць прозу і вершы Алеся Аркуша, гутарыць пра Полацк, разгадваць загадкі беларускай гісторыі.

📍18 жніўня, 18.00
Вільня, Šv. Ignoto g. 5
Можна будзе набыць кнігі і атрымаць аўтограф аўтара.

👉 Як зладзіць сваю падзею ў Гасцёўні?
📢 Запрашаем у Гасцёўню Беларускай Рады культуры на літаратурна-музычную вечарыну, што пройдзе ў межах міжнароднай акцыі памяці "Ноч паэтаў".

У праграме:

▪️ Літаратуразнаўчы экскурс.
▪️ Тэатральны перфоманс ад актораў студыі Razam.
▪️ Музычныя нумары.
▪️ Кароткая прэзентацыя кнігі "1937. Ноч расстраляных паэтаў" (укл. Наста Чарнова).
▪️ Паэтычныя чытанні ў фармаце адкрытага мікрафона з падарункамі ўдзельнікам (рэгіструйцеся па спасылцы).

#сустрэнемся_ў_гасцёўні 27 кастрычніка, 17.00
Вільнюс, Šv.Ignoto g.5

📌Далучайце сваю падзею ў межах "Ночы Паэтаў" да агульнай мапы падзей на сайце. Там жа даведаецеся больш пра акцыю #ночпаэтаў і трагічныя падзеі ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
📢 Запрашаем у Гасцёўню Беларускай Рады культуры на літаратурна-музычную вечарыну Юстыны Карпіловіч і Змітра Бартосіка.

Гісторыя сямейнага гурта распачалася летам 2020 года. Бадай, найлепшымі выступленнямі гэтага маленькага калектыву можна лічыць утульныя канцэрты ў восеньскіх менскіх дварах.

▪️"Тады мы спявалі народныя, аўтарскія, перакладныя песні. І нас слухала ці не самая ўважлівая і ўдзячная публіка ў свеце, — кажуць музыканты. — Мы вельмі сумуем па тых натхняльных вечарынах, таму і на сваім новым канцэрце ў Вільні хочам аднавіць атмасферу вольнага менскага двара".

Падчас вечарыны прагучаць і аўтарскія песні-рэфлексіі Юстыны Карпіловіч. Маладая спявачка ў сваіх творах вельмі шчыра і непасрэдна расказвае пра тое, што адбываецца з яе краінай, як падзеі на радзіме адбіваюцца на яе сябрах і родных.

Уваход: вольны, данаты выступоўцам вітаюцца.

#сустрэнемся_ў_гасцёўні 9 лістапада а 18:00 (Vilnius, sv. Ignoto g.5).
📢 Запрашаем у Гасцёўню Беларускай Рады культуры на прэзентацыю блоку даследаванняў "Беларуская культура: стан і патрэбы актараў, перспектывы рэфармавання".

Пагаворым пра вынікі даследаванняў, якія ладзіліся незалежнымі інстытуцыямі, па тэмах:

▪️Ключавыя актары незалежнай беларускай культуры: на памежжы прасторы і часу.
▪️Асноўныя кірункі рэфармавання менеджменту дзяржаўных арганізацый сферы культуры.
▪️Патрэбы дзеячаў культуры ў адукацыі і павышэнні кампетэнцый у галіне менеджменту культурніцкіх праектаў.

Спікеры:
▫️Таццяна Пашавалава, дырэктарка міжнароднай арганізацыі "ЕўраБеларусь", кансультантка @radakultury.
▫️Вадзім Мажэйка, кандыдат культуралогіі, рэдактар "Беларускага Штогодніка".
▫️Кацярына Раманчык, менеджарка праектаў @radakultury, фаўндарка @sekktor.

Рэгістрацыя на офлайн- і онлайн-удзел адкрытая да 10:00 24 лістапада.

🙌 Запрашаем даведацца больш пра тое, як працуе беларуская культура сёння!

Па пытаннях пішыце на maryna@byculture.org.

#сустрэнемся_ў_гасцёўні
📢 Запрашаем на калядны прэс-ланч і дыскусію "Стаўленне да адукацыі, ідэалогія ў гарадскім ландшафце і музеях, тэндэнцыі ў кнігавыданні і кнігаспажыванні".

Вас чакаюць прэзентацыі вынікаў чатырох даследаванняў ад каманды вядомых беларускіх навукоўцаў з Інстытута "Палітычная сфера":

▪️"Беларуская адукацыя сёння: стаўленне, ацэнка эфектыўнасці”;
▪️"Гарадскі ландшафт: чыя памяць прадстаўлена ў беларускай гарадской прасторы";
▪️"Музеі: сучасныя ідэалагічныя акцэнты";
▪️"Кнігавыданне і спажыванне кніг беларускім чытачом".

Сустрэча пройдзе ў нязмушанай атмасферы, з пачастунакамі ды каляднымі прысмакамі.

18 снежня а 13:00
📍 Гасцёўня Рэсурснага цэнтру Беларускай Рады культуры (Vilnius, Šv. Ignoto g.5).

Больш падрабязная інфармацыя ды рэгістрацыя (колькасць месцаў абмежаваная, магчымы онлайн-удзел).

🙌 Рыхтуйце пытанні, бярыце з сабою добры настрой ды #сустрэнемся_ў_Гасцёўні
📢 Запрашаем у Гасцёўню Беларускай Рады культуры на майстар-клас Вольгі Барышнікавай па калядных спевах беларусаў.

Што вас чакае на імпрэзе?

Мы даведаемся пра традыцыйныя песні каляднага перыяду на беларускіх землях, паглядзім фрагменты этнаграфічных фільмаў і паслухаем песні ў іх сапраўдным аўтэнтычным гучанні. Таксама нас чакае практычны спеўны майстар-клас, падчас якога вывучым некалькі калядных песень, папрацуем над гукам і, канешне ж, атрымаем добры святочны настрой, — дзеліцца планамі Вольга.

30 снежня (субота), а 13:00
📍 Vilnius, Sv. Ignoto g. 5
🎫 Уваход: 10 €

Вольга Барышнікава — магістр музычнага мастацтва, этнамузыколаг, музыка, выкладчыца традыцыйнага спеву.

#сустрэнемся_ў_Гасцёўні, каб спяваць, як спявалі нашыя продкі.
Плануеце ўдзел у праграме мабільнасці, але не ведаеце, з чаго пачаць? Запрашаем на афлайн-інфасесію ў Вільні, дзе будуць прадстаўленыя адразу тры праекты, што падтрымліваюць прафесійныя вандроўкі беларускіх дзеячаў культуры.

Прадстаўнікі EU4Culture, MOST+ i #ArtPowerBelarus (фінансаваных Еўрапейскім Саюзам праектаў, скіраваных на падтрымку грамадска-культурніцкай супольнасці Беларусі) раскажуць пра адметнасці кожнай з праграм і адкажуць на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.

▫️Калі? 24 студзеня 18:00 ЕET
▫️Дзе? Гасцёўня Беларускай Рады культуры (Šv. Ignoto g. 5)

🎯Праект EU4Culture прысвечаны падтрымцы культурніцкага і крэатыўнага сектараў як рухавіка росту і сацыяльнага развіцця ва ўсім рэгіёне Усходняга партнёрства. Каманда праекта прадставіць актыўнасці праекта і бягучы конкурс на атрыманне грантаў мабільнасці.

🎯Таксама вы зможаце даведацца ўсе падрабязнасці пра:
⁃ Праект MOST+
⁃ Праграму мабільнасці ArtPower Belarus

👉Каб узяць удзел у імпрэзе, трэба зарэгістравацца

Прадумвайце план вандроўкі, рыхтуйце пытанні і #сустрэнемся_ў_Гасцёўні