Беларуская Рада культуры
790 subscribers
455 photos
27 videos
333 links
Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/
Download Telegram
🔻Марк Шагал, Надзея Хадасевіч-Лежэ, а цяпер яшчэ і Ян Хруцкі — мы працягваем расказваць пра #art_born_Belarus і "вяртаць" Беларусь у сусветны мастацкі кантэкст.

Прапануем вам, беларусам свету, дзейнічаць супольна!

У біяграфіі Яна Хруцкага часта можна пабачыць згадку Расіі ці Польшчы. Дзе там! Мусіце ведаць, што Яна Хруцкага мы маем поўнае права лічыць беларускім мастаком, бо і паводле паходжання, і паводле месца нараджэння ён быў беларусам. У сваёй сядзібе Захарнічы на роднай Полаччыне мастак пражыў амаль усё жыццё.

▪️Тут вы можаце пачытаць аргументацыю ад мастацтвазнаўцы, чаму з Хруцкім усё досыць адназначна.
▪️А тут — шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс да твораў мастака.

Беларуская Рада культуры па-ранейшаму стаіць за тое, што беларусы мусяць ведаць сваё і прамаваць яго ў свеце.
🔻Фэрдынанда Рушчыца часта называюць польскім і толькі польскім мастаком, але мы, беларусы, мусім з гэтым спрачацца!

З гледзішча @radakultury,  Рушчыца карэктней называць беларускім мастаком, звязаным з мастацкаю традыцыяй Польшчы, Літвы і Расіі. Давайце разам даводзіць гэта свету!

▪️Фэрдынанд Рушчыц нарадзіўся ў родавым фальварку Багданаў недалёка ад Валожына, дзяцінства і юнацтва правёў у Мінску, а на сваіх палотнах паказваў беларускія краявіды ды адлюстроўваў жыццё і побыт народа. Большая частка біяграфіі ды творчасці мастака звязаная менавіта з Беларуссю.

Сам Рушчыц сапраўды не адрываў сябе ад польскае культурнае традыцыі, але што да самаідэнтыфікацыі, то, паводле дачкі мастака Яніны, лічыў сябе “тутэйшым” і падкрэсліваў свае беларускія карані.

Тут мы прыводзім аргументацыю экспертаў, чаму Рушчыц — беларускі мастак.

Тут знойдзеце шаблон ліста, які можна накіраваць выставачнай пляцоўцы, дзе ёсць некарэктны подпіс спадчыны Рушчыца.

Заклікаем бараніць сваё і прамаваць яго ў свеце!

#art_born_Belarus
🔻Працягваем расказваць пра #art_born_Belarus і "вяртаць" Беларусь у сусветны мастацкі кантэкст.

Гэтым разам увага да Хаіма Суціна, аўтара знакамітай "Евы", сімвала беларускіх пратэстаў 2020-га.

"Russian" — вельмі частая пазнака ля палотнаў нашага земляка ў замежных музеях. Але мастацтвазнаўцы ўпэўненыя, што Суціна справядліва называць французскім і беларускім мастаком.

▪️Хаім Суцін нарадзіўся ў Беларусі, дзе жылі пакаленні ягоных продкаў, любіў гэты край і часта згадваў пра яго, тут атрымаў сваю першую мастацкую адукацыю і пакінуў краіну ўжо ў дарослым веку. У ягоных родных Смілавічах ёсць музейная экспазіцыя, а тры карціны мастака (у тым ліку "Ева") улучаныя ў Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Тут чытайце аргументацыю, чаму Хаім Суцін — і беларускі мастак таксама.

А тут знойдзеце шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс да твораў ці месца паходжання мастака.

Мы ўпэўненыя: беларусы мусяць ведаць сваё і прамаваць яго ў свеце!
⚡️#art_born_Belarus у дзеянні — наведалі культурніцкія арганізацыі ў Вашынгтоне.

Наш дырэктар у справе культурніцкай дыпламатыі Алесь Чахоўскі завітаў у нацыянальную мастацкую галерэю і Смітсанаўскі інстытут (Smithsonian Institution), каб перадаць матэрыялы аб беларускім паходжанні творцаў, чые працы прадстаўленыя ў сусветных галерэях.

▪️На сустрэчы з прадстаўнікамі гэтых інстытуцый абмеркавалі неабходнасць змены подпісаў у архівах і пад працамі мастакоў беларускага паходжання: агучылі просьбу пазначаць замест Russian — born in Belarus. Па выніках Алесь атрымаў абяцанне перадаць матэрыялы і інфармацыю адпаведным куратарам і архівістам. Чакаем далейшых навінаў!

▪️Далучайцеся да Re:візіі беларускіх мастакоў. Мы падрыхтавалі аргументацыю ад экспертаў і лісты ў музеі аб паходжанні Марка Шагала, Надзеі Хадасевіч-Лежэ, Яна Хруцкага, Фэрдынанда Рушчыца і Хаіма Суціна. Дасылайце гэтыя матэрыялы пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктныя подпісы.

Ладзім кампанію адвакацыі беларускага мастацтва за мяжой разам!
Беларуская Рада культуры існуе і дзее ўжо трэці год.

▪️Як пачыналася Рада, яе тройчы "экстрэмізм", што зроблена, чым адметныя сумесны праект з Еўразвязам і Дацкім інстытутам #ArtPowerBelarus, якія мэты ў кампаніі #art_born_Belarus і чаго хочаць дасягнуць ініцыятыва @bielmahistrat, а таксама пра перспектывы беларускай культуры звонку і ўнутры краіны і ролю культуры ў грамадстве кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін распавеў "Радыё Рацыя".

👉 Чытаць і слухаць
#art_born_Belarus у дзеянні — маем адказ ад Нацыянальнай галерэі мастацтва ў Вашынгтоне наконт зменаў подпісаў пад працамі мастакоў беларускага паходжання.

Па выніках сустрэчы, наш дырэктар у справе культурніцкай дыпламатыі Алесь Чахоўскі атрымаў ліст ад кіраўніка аддзела калекцый выяваў галерэі Грэгары Моста:

▪️"Тэма абнаўлення нацыянальнасцяў мастакоў апошнім часам актыўна абмяркоўваецца ў бібліятэках і музеях свету і заўсёды прадстаўляла шмат складанасцяў. Мастакі, якія нарадзіліся ў адной краіне, працавалі ў розных мясцінах і мянялі сваё грамадзянства. Змяняліся геаграфічныя межы.

Мы будзем пераглядаць свае запісы па меры магчымасцяў. Спадзяюся,
@radakultury дапаможа ў стварэнні паказальніка беларускіх мастакоў, які будзе выкарыстоўвацца як даведка для ўсіх музеяў і бібліятэк".

⚡️Звяртайцеся да замежных пляцовак з просьбаю карэктна падпісаць работы і паходжанне беларускіх мастакоў: карыстайцеся нашымі аргументацыямі і шаблонамі лістоў.

🖼 Мазаіка Надзеі Хадасевіч-Лежэ партрэт Марка Шагала.
"Sluck", "Sluciae", "Mefecit Slutiae" — такімі меткамі пазначаліся слуцкія паясы, папулярныя ў 2-й палове XVIII ст. элементы шляхецкага строю, што вырабляліся на тэрыторыі Беларусі.

Пачаткова яны зваліся "персідскімі" і месца іх вытворчасці называлася "персіярня". У другой палове XVIII ст. тып "слуцкага пояса" канчаткова сфармаваўся, матывы мясцовай, беларускай, флоры цалкам выцеснілі персідскую арнаментыку.

🧵Вырабленыя ў Слуцку паясы істотна паўплывалі на стылістыку вытворчасці падобных паясоў у іншых гарадах Рэчы Паспалітай і Еўропы. Гэта дало падставу ўжываць тэрмін "слуцкія паясы" для агульнай назвы паясоў такога тыпу, не зважаючы на месца іх вытворчасці.

Сёння ў Беларусі захоўваюцца адзінкавыя экзэмпляры і фрагменты паясоў, а большая іх частка знаходзіцца ў музейных і прыватных калекцыях свету.

Давайце даводзіць да сусветных выставачных пляцовак, што слуцкія паясы — гэта #art_born_Belarus!

📃 Вось поўная аргументацыя паходжання вырабаў.
📩 Шаблон ліста, які можна накіраваць музеям.
Вядомы як скульптар, але таксама ствараў карціны і літаграфіі, вучыўся ў Юдэля Пэна і сябраваў з Шагалам.

Восіп Цадкін нарадзіўся 28 студзеня 1888 г. як Ёсель Аронавіч Цадкін у Віцебску ў Беларусі, што была тады ў Расійскай імперыі. Атрымаў спецыяльнасць токара і сталяра, што прыдалося яму ў творчасці, і пачаў прафесійную мастацкую адукацыю ў майстэрні Пэна.

У 15 гадоў бацька выправіў Ёселя ў Сандэрленд у Шатландыі. Пасля ён пераехаў у Лондан, а потым пасяліўся ў Парыжы, дзе далучыўся да кубістычнага руху, а пазней выпрацаваў уласны стыль. Да 1911 г. Восіп наведваў Віцебск, а потым атрымаў французскае грамадзянства, жыў у Парыжы, выкладаў скульптуру. На тэрыторыі сучаснай Расіі ён наогул ніколі не быў.

Мастацтвазнаўцы ўпэўненыя, што Цадкіна справядліва называць французскім і беларускім мастаком.

Заклікаем бараніць сваё і прамаваць яго ў свеце!

📃 Вось аргументацыя паходжання скульптара.
📩 Шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс прац Цадкіна.

#art_born_Belarus
Працягваем расказваць пра #art_born_Belarus і "вяртаць" Беларусь у сусветны мастацкі кантэкст.

🔻Сёння ўвага да Пітэра Блума, славутага амерыканскага мастака і скульптара беларускага паходжання.

Блум нарадзіўся ў Смаргоні, у габрэйскай сям'і, якая эмігравала ў Нью-Ёрк, калі будучаму мастаку было 6 гадоў. Уражанні ранняга дзяцінства адлюстраваліся ў некаторых творах Пітэра.

Пасля школы ён вывучаў мастацтва ў Адукацыйным альянсе і Інстытуце дызайну Beaux-Arts, стварыў студыю ў Нью-Ёрку, працаваў год у Італіі. У 1948-м стаў членам Нацыянальнай акадэміі дызайну. Таксама працаваў у Міністэрстве фінансаў ЗША і стварыў некалькі скульптурных твораў.

▪️Беларускі радавод Блума вымагае вывучэння. Як і ўплыў на ягоную творчасць уражанняў ад гадоў, праведзеных на радзіме. Але застаецца фактам, што творца нарадзіўся ў тутэйшай габрэйскай сям’і і правёў сваё дзяцінства ў Беларусі.

📃 Вось аргументацыя паходжання творцы.
📩 Шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс яго прац.
🔻 Падвялі вынікі дзейнасці Беларускай Рады культуры за паўгода.

Статус дабрачыннай і праваабарончай арганізацыі, праграма ArtPower Belarus і Гасцёўня ў Вільні, магістраты і аналітыка культурніцкай сферы, Дарожная мапа развіцця беларускай культуры для Еўракамісіі і нэтўоркінг-група "Культурны код", кампанія #art_born_Belarus і ўдзел у канферэнцыях, а таксама іншыя актыўнасці.

Чытайце нашую справаздачу за студзень-чэрвень 2023 года:

▪️ па-беларуску — на сайце ці ў .pdf
▪️ па-ангельску — на сайце ці ў .pdf.

#чымвытамзаймаецеся
"Вяртаем" Беларусь у сусветны мастацкі кантэкст.

🔻Сёння ўвага да Абрама Багданава, амерыканскага мастака-манументаліста, жывапісца і дызайнера беларускага паходжання.

Ён нарадзіўся ў Менску ў верасні 1888-га. Першыя 12 гадоў жыцця прайшлі ў Беларусі, тут Абрам пачаў маляваць і вучыцца, а дзіцячыя ўражанні засталіся з ім на ўсё далейшае жыццё. Потым сям'я мастака перабралася ў Нью-Ёрк.

▪️У гады навучання ў школе Купэр-Юньён, Лізе студэнтаў-мастакоў, Нацакадэміі дызайну ды Архітэктурнай школе пры Калумбійскім універсітэце, Багданаў маляваў рэкламу для нью-ёркскіх часопісаў. Атрымліваў прызы на выставах, напісаў фрэскі для шэрагу навучальных установаў Нью-Ёрку.

Працы Багданава захоўваюцца ў музеях і галерэях ЗША ды Еўропы.

Тут чытайце аргументацыю, чаму Абрам Багданаў — і беларускі мастак таксама.

А тут знойдзеце шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс да твораў ці месца паходжання творцы.

Беларусы мусяць ведаць #art_born_Belarus і прамаваць яго ў свеце!
Сцэнографка, мастачка, адна з заснавальніц сцэнічных традыцыяў сучаснага брытанскага балету.

Сафія Федаровіч
нарадзілася ў 1893 годзе ў Мінску ў інтэлігентнай каталіцкай сям’і. У сталіцы Беларусі прайшло ейнае дзяцінства, тут закончыла жаночую гімназію, дзе пачала займацца мастацтвам. У 1922 годзе Сафія пераехала ў Парыж: удзень займалася мастацтвам, а начамі працавала таксоўцай — яна адна з першых у Еўропе шафёрак.

▪️Сусветную вядомасць Сафія здабыла як дызайнерка сцэнічных касцюмаў і тэатральная мастачка. Была мастачкаю першае сталае англійскае трупы Ballet Club, дзякуючы чаму атрымала прызнанне як адна з заснавальніц сцэнічных традыцыяў сучаснага брытанскага балету. Шматлікія яе эскізы і праекты захоўваюцца цяпер у калекцыі брытанскага Музею Віктор'і і Элбэрта.

📃 Тут чытайце аргументацыю паходжання мастачкі.
📩 Шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс прац Сафіі Федаровіч.

Беларусы мусяць ведаць #art_born_Belarus і прамаваць яго ў свеце!
Падвялі вынікі дзейнасці Беларускай Рады культуры за 2023 год

▫️Атрымалі статус дабрачыннай і праваабарончай арганізацыі.

▫️Штоквартал публікавалі аналітычныя матэрыялы пра стан культуры.

▫️Падрыхтавалі Дарожную мапу развіцця беларускай культуры для Еўракамісі і шэраг іншых дакументаў пра стан культуры для партнёраў.

▫️Дапамаглі агулам 309 чалавекам, якіх пракансультавалі, падтрымалі фінансава ці паспрыялі атрыманню візы ці віда на жыхарства.

▫️Падтрымалі 33 праекты на суму больш за 500 тыс. еўраў у межах ArtPower Belarus.

▫️150 дзеячаў беларускай культуры скарысталіся праграмай мабільнасці ArtPower Belarus.

▫️Правялі 31 сустрэчу ў Гасцёўні ў Вільні.

▫️Развіваем магістраты, нэтўоркінг-групу «Культурны код», «Васьміног» і ладзім кампанію #art_born_Belarus.


Чытайце нашую справаздачу за 2023 год:

▪️ па-беларуску – на сайце ці ў pdf.
▪️ па-ангельску – на сайце ці ў pdf.
⚡️#art_born_Belarus у дзеянні: работа Хаіма Суціна ў Нацыянальнай мастацкай галерэі ў Вашынгтоне цяпер падпісаная слушна!

Гісторыя, што пачалася мінулай вясною, мае пазітыўны вынік! Наш тагачасны дырэктар у справе культурніцкай дыпламатыі Алесь Чахоўскі тады наведаў Нацыянальную мастацкую галерэю ў Вашынгтоне, сустрэўся з куратарамі і прадставіў падрыхтаваныя намі аргументацыі для кампаніі #art_born_Belarus. Гаворка ішла пра работу Хаіма Суціна, дзе мастак быў падпісаны як “Russian”.

І вось цяпер — добрыя весткі са сталіцы ЗША. Дзякуючы спрыянню актывіста беларускай дыяспары Дзяніса Баранава, поруч з “Партрэтам хлопчыка” Хаіма Суціна з’явілася Беларусь.

Вы таксама можаце зрабіць свой унёсак у рэ:візію беларускіх артэфактаў у музеях свету. Разам з мастацтвазнаўцам мы падрыхтавалі лісты-аргументацыі пра паходжанне Марка Шагала, Надзеі Хадасевіч-Лежэ, Яна Хруцкага, Фэрдынанда Рушчыца, Хаіма Суціна, Пітэра Блюма, Восіпа Цадкіна, Абрама Багданава, Сафіі Федаровіч і Слуцкіх паясоў.

📷 Дзяніс Баранаў, Facebook
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін — госць шоу “Ноч з Чалым”.

Падчас інтэрв’ю гаворка ідзе пра:

🔺бюджэты на культуру і якіх грошай было б дастаткова, каб забяспечыць усе патрэбы беларускіх творцаў;
🔺строгія іерархіі ў кіраванні культурай і чаму Рада — не мінкульт;
🔺#ArtPowerBelarus як нашую візітоўку на сёння, але не адзіны праект, якім мы можам ганарыцца;
🔺важнасць культурніцкай дыпламатыі і поспехі нашай іміджавай кампаніі #art_born_Belarus;
🔺новы Клуб беларускіх мецэнатаў, які падчас праграмы публічна прадстаўлены ўпершыню.

Па меркаванні Сяргея, нацыянальная культура беларусаў і беларуская мова — моцны сродак яднання, крыніца эмпатыі, абарона ад жорсткасці і прышчэпка ад таталітарызму.

Ці згодныя вы з ім?

📺 Глядзець выпуск цалкам