Беларуская Рада культуры
779 subscribers
397 photos
26 videos
300 links
Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/
Download Telegram
👁 Беларускі поп & рок: #аналітыка таго, што адбывалася ў музычнай сферы ўнутры і за межамі краіны ў жніўні-кастрычніку 2023.

Асноўныя трэнды:

▪️Вайна дзяржавы з непаслухмяным мастацтвам: прысуд TOR BAND як факт, што музыкі для ўлады больш небяспечныя, чымся забойцы. Што наперадзе? Творчасць патройнае фільтрацыі, татальная цэнзура і самацэнзура.

▪️Канцэртавая дзейнасць у Беларусі адфільтраваная да неабходнага дзяржаўнай ідэалогіі максімуму: у спісах арганізатараў — толькі патрэбныя людзі, што радыкальным чынам паўплывае на ўжо амаль няісную індустрыю.

▪️Эмігранцкія альбомы, сярод іншага, два лонґплэі — "Там" гурта Leibonik і праект Emihranty Лявона Вольскага. Жанр эмігранцкае песні ўзмацняе міфічны водападзел паміж тымі, хто з’ехаў, і тымі, хто застаўся.

👉 Падрабязней — у аглядзе ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Чытаць музычную аналітыку за люты-красавік і травень-ліпень 2023.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
👁 Тэатральная #аналітыка — агляд за жнівень-кастрычнік 2023.

Прорва паміж беларускім тэатрам у краіне і за мяжой з цягам часу становіцца ўсё шырэйшай і глыбейшай.

▪️Дзяржаўны падыход да тэатру: ніякае сучаснасці. Пастаноўкі мусяць быць пра вайну, іскрыць патрыятызмам, арыентавацца на Расію. Гэта размывае адметнасць айчыннага тэатру і ўсё больш ператварае яго ў глыбока правінцыйны.

▫️Тэатральная эміграцыя акрэсліла два падыходы да развіцця: захаванне ўласнай адметнасці ці ўбудоўванне ў мясцовую сістэму. Тэатр у замежжы працягвае сутыкацца з нястачаю фінансавання, нязначным падтрыманнем ад інстытуцыяў і г.д. Найбольш эфектыўным шляхам пераадолення праблемаў пакуль ёсць дзейнасць Свабоднага тэатру, убудаванага ў брытанскую тэатральную сістэму.

Падрабязней — у аглядзе ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Чытаць аналітыку тэатральнага жыцця за люты-красавік і травень-ліпень 2023.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні ЕЗ.
👁 Літаратура: #аналітыка, тэндэнцыі і назіранні.

Літаратурныя працэсы ў межах Беларусі і за мяжой кардынальна розныя.

▪️У краіне функцыянеры прыбіраюць з паліцаў бібліятэк хрэстаматыйныя творы. Так, Мінская пракуратура ў жніўні прызнала экстрэмісцкімі два творы Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча і прадмову Язэпа Янушкевіча да аднаго са збораў твораў пісьменніка. Стэрыльнасць паліцаў у кнігарнях цяпер адцяняюць прагалы на стэлажах бібліятэк, "няправільныя" кнігі адпраўляюцца ў спецсховішчы.

▫️Відавочныя плюсы "тамвыдату": адсутнасць абсурднае цэнзуры ў параўнанні з тым, што адбываецца ў індустрыі ўнутры, у тым ліку магчымасць выдаваць табуяваныя ў Беларусі тэмы. Мінус таксама ёсць: дарагавізна высылкі кніг ад рэлакаваных выдавецтваў да чытачоў па ўсім свеце.

Больш — ў аглядзе ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Аналітыка за люты-красавік і травень-ліпень 2023.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні ЕЗ.
👁 Беларускае мастацтва: #аналітыка таго, што адбываецца ўнутры і за межамі краіны.

▪️Мастацкая супольнасць у Беларусі зазнае значныя страты, пераслед і спробы сцерці грамадскую памяць пры цяперашнім рэжыме. Зрэшты, застаюцца і тыя, хто не бачаць нічога заганнага ў супрацы з Расіяй. А імпрэзы кшталту Восеньскага салону з “Белгазпрамбанкам” выклікаюць заклапочанасць наконт аўтэнтычнасці мастацкага выказвання ў дзяржаўных сцэнарах.

▫️Артысты, працуючы ў розных краінах Еўропы, не спыняюць сваіх думак пра Беларусь. 16–17 верасня адбыўся Першы Кангрэс беларускае культуры ў эміграцыі, дыскусіі на якім былі прысвечаныя гістарычнаму і сучаснаму досведу беларускіх мастакоў у эміграцыі, фармаванню культурніцкіх супольнасцяў і разрыву культурніцкіх сувязяў паміж Беларуссю і дыяспараю.

Больш — у аглядзе ад аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.

Пра галоўныя трэнды мастацтва летняга сезону 2023 чытайце тут.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні ЕЗ.
👁 Беларускае кіно: #аналітыка, тэндэнцыі і назіранні.

Жнівень-кастрычнік 2023 сталіся для беларускай кінасферы багатымі на падзеі. Тым не менш, не пакідае адчуванне калі не стомы, дык пэўнага прыпынку ў развіцці індустрыі. Што гэта за прыпынак і адкуль такія дваістыя "ашчушчэнія" ўзяліся — разбіраецца аналітычная група Беларускай Рады культуры.

Асноўныя трэнды:

▪️Беларусь становіцца зонаю змоўчвання, і гэта робіцца інструментам падзелу і ўлады.
▪️Дзяржаўнае кіно перараджаецца ў сімуляцыю.
▪️Эмігранцкае кіно распадаецца, але працягвае інстытуцыялізавацца.

Падрабязна пра падзеі са свету кіно Беларусі — у аглядзе.

Чытайце таксама аналітыку за люты-красавік і травень-ліпень.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні ЕЗ.
Круглы стол "Культурніцкія вынікі 2023 года: падзеі, тэндэнцыі, прагнозы" прайшоў у Гасцёўні Беларускай Рады культуры.

Пагутарыць пра здабыткі і абмеркаваць праблемы сабраліся эксперты і прадстаўнікі медыя.

Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін адзначыў:

Адзін з істотных для нашай дзейнасці вынікаў года — гуртаванне экспертаў. Аналітычная група Рады працуе ўжо 2 гады, адсочвае тэндэнцыі і рыхтуе перыядычныя агляды. У межах праграмы #ArtPowerBelarus з намі папрацавала 35 адмыслоўцаў. Рада паспрыяла стварэнню 4-х экспертна-прафесійных супольнасцяў.

Ірэна Кацяловіч, Аляксандр Чарнуха, Саша Рэйзар, Андрэй Хадановіч, Ціхан Чарнякевіч, Анастасія Панкратава і Дзяніс Марціновіч адзначылі розныя дасягненні ў культуры. Гэта поспехі ў кіно, рост чытацкай аўдыторыі, росквіт галіны аўдыякніг, бум незалежнай музыкі.

Прагучалі і супольныя трывогі: рэпрэсіі, павелічэнне адлегласці паміж аўдыторыяй "тут" і "там".

Вынікі круглага стала чытайце неўзабаве на сайце.

Фота: Вадзім Заміроўскі, @radakultury.
Плануеце ўдзел у праграме мабільнасці, але не ведаеце, з чаго пачаць? Запрашаем на афлайн-інфасесію ў Вільні, дзе будуць прадстаўленыя адразу тры праекты, што падтрымліваюць прафесійныя вандроўкі беларускіх дзеячаў культуры.

Прадстаўнікі EU4Culture, MOST+ i #ArtPowerBelarus (фінансаваных Еўрапейскім Саюзам праектаў, скіраваных на падтрымку грамадска-культурніцкай супольнасці Беларусі) раскажуць пра адметнасці кожнай з праграм і адкажуць на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.

▫️Калі? 24 студзеня 18:00 ЕET
▫️Дзе? Гасцёўня Беларускай Рады культуры (Šv. Ignoto g. 5)

🎯Праект EU4Culture прысвечаны падтрымцы культурніцкага і крэатыўнага сектараў як рухавіка росту і сацыяльнага развіцця ва ўсім рэгіёне Усходняга партнёрства. Каманда праекта прадставіць актыўнасці праекта і бягучы конкурс на атрыманне грантаў мабільнасці.

🎯Таксама вы зможаце даведацца ўсе падрабязнасці пра:
⁃ Праект MOST+
⁃ Праграму мабільнасці ArtPower Belarus

👉Каб узяць удзел у імпрэзе, трэба зарэгістравацца

Прадумвайце план вандроўкі, рыхтуйце пытанні і #сустрэнемся_ў_Гасцёўні
@radakultury ініцыявала вялікае даследаванне базавых умоваў існавання беларускай культуры сёння.

Мэтамі навукоўцаў сталі апісанне поля арганізацый і ініцыятыў, чыя дзейнасць скіраваная на развіццё і прасоўванне беларускай культуры, аналіз праблем і ўмоў развіцця з пункту гледжання актыўных удзельнікаў працэсу.

Вынікам гэтай працы стаўся дакумент, дзе сабраная інфармацыя пра тое, якая яна, беларуская культура сёння, хто галоўныя гульцы на культурніцкім полі і якія праблемы стаяць перад імі.

Мы вырашылі змясціць гэтыя даследчыя матэрыялы ў адкрыты доступ для агульнага карыстання, а асноўныя яго моманты паказалі на картках. Бо разуменне кантэксту — гэта першы крок да ўсведамлення цяжкасцяў і пачатак пошуку супольных рашэнняў.

З мэтай захавання бяспекі актараў першасны тэкст прайшоў рэдактуру.

Чытаць даследаванне

✔️Праца выкананая ў межах #ArtPowerBelarus
⚡️У нас вакансіі!

Беларуская Рада культуры абвяшчае набор на вакансіі выкладчыкаў(-ц) адукацыйнай праграмы па арт-менеджменце ў межах міжнароднага праекту #ArtPowerBelarus.

🔺Арыентацыйны пачатак працы: красавік 2024 года.
🔺Тып кантракту: частковая занятасць.
🔺Месца працы: онлайн.

Мы шукаем дынамічных і дасведчаных выкладчыкаў і выкладчыц, якія будуць адказваць за правядзенне онлайн-лекцыяў, семінараў і практыкумаў у красавіку – чэрвені 2024 года.

Падрабязна пра ўмовы і абавязкі

✔️Заяўкі (CV і кароткі суправаджальны ліст) прымаем на электронную пошту: education@byculture.org да 6 сакавіка 2024 года.
📢 Працягваем працу па вызначэнні прыярытэтных кірункаў і ацэнцы аб’ёму неабходнага падтрымання для розных сектараў беларускай культуры.

Вы можаце далучыцца да гэтай справы!

@radakultury ужо мае паспяховы досвед адвакатавання галіны на міжнародным узроўні. Вынікам такой дзейнасці сталася праграма #ArtPowerBelarus, якую мы рэалізоўваем другі год. А цяпер разам з партнёрскімі культурніцкімі арганізацыямі і ініцыятывамі пры падтрымцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады зноў ладзім ацэнку патрэбаў сферы культуры Беларусі ў знешняй дапамозе.

Вы можаце спрычыніцца да гэтай працы, запоўніўшы анкету да 1 сакавіка (уключна).

Спадзяемся на вашую шчырасць, бо “кропкі болю”, якія вы акрэсліце сёння, могуць стацца зонамі росту заўтра. Вітаем таксама ідэі, якія мы не прадбачылі і не ўключылі ў анкету.

📌 Вынікі апытанкі лягуць у аснову “Дарожнай мапы па падтрыманні культуры Беларусі”-2024, што будзе выкарыстоўвацца для адвакатавання патрэбаў беларускай культуры на еўрапейскім узроўні.