Рада БНР: афіцыйны канал
330 subscribers
936 photos
25 videos
3 files
396 links
Паведамленьні ад Рады БНР, найстарэйшай дзеючай беларускай палітычнай і дзяржаўнай інстытуцыі
Download Telegram
У чацьвер, 28 верасьня, у Вільні адбудзецца ўручэньне Мэдаля да стагодзьдзя БНР грамадскаму дзеячу Аляксандру Мілінкевічу
Намесьнік Старшыні Рады БНР Мікалай Пачкаеў апублікаваў навуковы артыкул, прысьвечаны парушэньню правоў карыстальнікаў беларускай мовы ў Беларусі. Артыкул выйшаў у зборніку "The Contemporary Human Rights Situation in Central and Eastern Europe", выдадзеным Institute Novum і Фундацыяй Фрыдрыха Наўмана.

Ніжэй абраныя цытаты:

"Within the overall Belarusian human rights problem, linguistic and cultural rights infringements have been noted in human rights reports and in academic literature for a long time, albeit the issue may appear typically overshadowed there by more universally familiar aspects of human right breaches found in the country. A likely reason for the field being relatively unpopular in the literature seems because it's being viewed as part of a very domestic agenda as opposed to more universal human rights and familiar human rights problems. The closest regional analogies to the discrimination of Belarusian speakers could be suggested in the suppression of Moldovan-Romanian language educational rights in Transnistria. The ECHR found Russia ultimately responsible for the language and education rights violations in Transnistria. While terms such as “Lukashenka’s ‘cultural genocide’” or “ethnocide” in Belarus have been used in academic literature since the late 1990s (Marin, 2019a:34), those concepts have not been universally recognized within the human rights community, even less so by the legal community.

(...)

Discriminatory policies and practices by the Lukashenka authorities prejudicing the interests and infringing the rights of Belarusian-speakers have been noted since the mid-1990s in academic literature. Comprehensive descriptions of human rights violations, including linguistic and cultural rights violations, have been included, e.g., in the reports of the UN Special Rapporteur on the situation of human rights in Belarus. Relevant observations have also been included in the US State Department’s country human rights annual reports over many years, etc. A significant Belarusian source in that regard is a book by Alina Nahornaja titled “Language 404” published in Belarusian in 2021. The book is a commented collection of personal testimonies of persons who have witnessed or experienced discrimination of different kinds, including violent, against Belarusian speakers in Belarus (Nahornaja, 2021). Also, PEN Belarus has been releasing extensive and detailed monitoring records of cultural, linguistic and academic rights violations by the Lukashenka regime over recent years.

(...)

From the viewpoint of the subject at hand, the situation in Belarus following the presidential election and mass protests of summer-autumn 2020 featured both continuity and change. On the continuity side, the Report of the Special Rapporteur on the Situation of Human Rights in Belarus dated 4 May 2021 noted the same issues of discrimination against the speakers of Belarusian in state education and most public institutions (Marin, 2021). Likewise, the observation on the denial of court interpreting into Belarusian in the US State Department’s 2021 report was repeated from previous years’ reports (US State Department, 2021). On the change side, the police violence and political repression, and politically motivated prosecutions, as well as political persecution in various other forms, reached an unprecedented scale. While this happened across the board, Belarusian speakers and those involved in promoting the Belarusian language have found themselves more predisposed to being targeted for a combination of reasons, as explained in the next section. One can take the fact that PEN Belarus has issued a special report (dated 20 July 2022) dedicated specifically to recent “violations linguistic rights” as evidence that the post-2020 deterioration has been far more intense than the pre-2020 political era in Belarus (PEN Belarus, 2022a).

// Violence and Coercion against the Use of National Language: Seeking a Correct Perspective on the Context of Human Rights Violations in Belarus and Lessons for a Future Strategy - by M. Packajeu
У Вільні адбылося ўручэньне Мэдаля да стагодзьдзя БНР Аляксандру Мілінкевічу, беларускаму грамадзкаму дзеячу, навукоўцу і палітыку.

Фота – “Новы Час“, Белсат
27 верасьня ва Ўкраіне адбылося ўрачыстае ўзнагароджаньне налепшых байцоў-беларусаў Першай асобнай дэсантна-штурмавой роты, якія праявілі сябе ў баях супраць расейскіх агрэсараў.

Мэдалі за баявыя заслугі па ўпаўнаважаньні Рады БНР уручыў Валеры Сахашчык, кіраўнік Дэпартамэнту нацыянальнай бясьпекі ў складзе Аб'яднанага пераходнага кабінэту беларускіх дэмакратычных сілаў.

Беларуская дэсантна-штурмавая рота ўжо паўгады знаходзіцца на фронце, на адным з самых складаных яго ўчасткаў. Кожны дзень і кожную ноч ваяры роты змагаюцца, наносяць уражанне агрэсару і набліжаюць перамогу.

Мэдаль за баявыя заслугі надаецца за асабістую адвагу, праяўленую ў абставінах, зьвязаных з рызыкай для жыцьця і з абаронай свабоды, сувэрэнітэту й дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу Беларусі на грунце ідэалаў 25 сакавіка.

Ад заснаваньня мэдаля яго ўжо атрымалі 38 беларусаў, якія ў складзе розных вайсковых аддзелаў ваююць на баку Ўкраіны супраць расейскіх акупантаў.
Рада Беларускае Народнае Рэспублікі прымае да ведама інфармацыю пра незаконны крымінальны перасьлед, распачаты карніцкімі органамі нелегітымнага рэжыму на чале з А. Лукашэнкам.

Дадзены факт ніякім чынам не паўплывае на дзейнасьць Рады БНР, яе ўзаемадзеяньне з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і яе падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за свабоду і незалежнасьць Украіны.

Больш за тое, заведама незаконныя і абгрунтаваныя экстрэмісцкай ідэалёгіяй рэжыму Лукашэнкі рашэньні і дзеяньні, у тым ліку псэўдаюрыдычнага характару, папаўняюць сьпіс злачынстваў, якія могуць быць падставай для крымінальнага перасьледу датычных да іх асобаў пасьля аднаўленьня законнасьці на тэрыторыі Беларусі.

Абвінавачваньні супраць Рады БНР, у тым ліку заявы пра адмаўленьне Радай БНР незалежнасьці беларускай дзяржавы, носяць заведама ілжывы і абсурдны характар, асабліва з улікам таго, што менавіта Рада БНР 25 сакавіка 1918 году абвесьціла пра дзяржаўны сувэрэнітэт Беларусі, ад чаго вядзе свой адлік гісторыя сучаснай сувэрэннай Беларусі.

Таксама Рада БНР нагадвае, што неаднаразова асуджала таталітарныя рэжымы, якія зьдзяйсьнялі злачынствы на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку рэжым нямецкіх нацыянал-сацыялістаў.

У прыватнасьці, у сваёй заяве ад 22 чэрвеня 2021 г., прынятай з нагоды васьмідзясятых угодкаў ад пачатку гітлераўскай акупацыі Беларусі, Рада БНР казала пра наступнае:

"Рада БНР салідарызуецца з рашэньнямі Нюрнбэрскага трыбуналу ў асуджэньні даказаных вайсковых злачынстваў, зьдзейсьненых на тэрыторыі Беларусі нямецкімі войскамі і іхнымі хаўрусьнікамі, у тым ліку як беларусамі, так і расейскімі нацыяналістамі і прадстаўнікамі іншых краінаў. Рада БНР асуджае ўсе арганізацыі, прызнаныя злачыннымі рашэньнем Нюрнбэрскага трыбуналу.

Разам з тым, Рада БНР асуджае прапагандысцкае злоўжываньне тэмаю трагедыі Другой Сусьветнай вайны з боку таталітарнага савецкага рэжыму і ягоных сучасных спадкаемцаў.

Камуністычныя ўлады выкарыстоўвалі калясальную траўму беларускага народу ад вайны дзеля маніпуляваньня нашым народам, распальвання варажнечы да іншых краінаў, прыхаваньня памяці пра масавы савецкі палітычны тэрор і масавыя савецкія вайсковыя злачынствы, а таксама дзеля ўмацаваньня сваёй злачыннай антыбеларускай улады.

Рада БНР заяўляе, што былы прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ёсьць адзіным галавой сучаснай эўрапейскай дзяржавы, які зьяўляецца адкрытым ідэйным пасьлядоўнікам як савецкага, так і гітлераўскага рэжымаў.

А. Лукашэнка публічна рабіў антысэміцкія заявы і заявы пра непаўнавартаснасьць беларускай мовы, культуры і дзяржаўнасьці.

А. Лукашэнка публічна выказваў захапленьне палітычнымі практыкамі А. Гітлера і за амаль тры дзесяцігодзьдзя свайго незаконнага кіраваньня выбудаваў палітычную сыстэму Беларусі ў адпаведнасьці з гітлераўскімі прынцыпамі пагарды да дэмакратычных свабодаў і правоў чалавека, пагарды да парлямэнцкай дэмакратыі, а таксама канцэнтрацыі абсалютнае ўлады ў адных руках."

Акрамя гэтага, у сваёй заяве з нагоды сямідзясятых угодкаў ад заканчэньня Другой Сусьветнай вайны ад 8 траўня 2015 году Рада БНР сьцьвярджала наступнае:

"Перамога над нацыянал-сацыялістычнай Нямеччынай, важны ўнёсак у якую зрабілі беларусы, выратавала мільёны людзей ад прамой пагрозы фізычнага вынішчэньня. На жаль, у выніку вайны Беларусь не атрымала свабоды, але на амаль 50 гадоў засталася пад савецкай акупацыяй, якая суправаджалася русіфікацыяй і рэпрэсіямі супраць іншадумцаў, у тым ліку супраць прыхільнікаў дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі.

Чалавецтва павінна шанаваць памяць ахвяраў Другой Сусьветнай вайны і зрабіць усё, каб такая вайна ніколі больш не паўтарылася."

Ніжэй прыведзеныя спасылкі на заявы і публікацыі Рады БНР па дадзенай тэме:

Заява Рады БНР з нагоды 70-годзьдзя ад заканчэньня Другое Сусьветнае вайны (8.5.2015):
https://www.radabnr.org/ww2-70/

Дэклярацыя памяці і салідарнасьці (30.10.2016):
https://www.radabnr.org/?p=1540

Эўрапейскі дзень памяці ахвяраў нацызма і сталінізма (23.8.2017): https://www.radabnr.org/ussr-nazi-1939/
Заява Рады БНР да 80-х угодкаў Пакта Молатава-Рыбэнтропа (23.8.2019):
https://www.radabnr.org/molotov-ribbentrop-80/

Памяць пра Другую Сусьветную вайну павінна быць падмуркам міру, свабоды і дэмакратыі – Заява Рады БНР (22.6.2021):
https://www.radabnr.org/ww2-2021/
Небясьпечны сымбаль. Чым Лукашэнку замінае Рада БНР

Пра рашэньне завесьці крымінальныя справы супраць Рады БНР піша аналітык Валер Карбалевіч:

«Генпракуратура ў справе выкрыцьця «ворагаў» ідзе ў авангардзе. Але тут асаблівы выпадак. Гаворка ідзе пра адначасова гістарычны, палітычны і сымбалічны інстытут. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі існуе з 1918 году»:

https://smarturl.click/jY1l
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Можа, варта перадаць паўнамоцтвы Рады БНР Ціханоўскай? На гэтае пытанне у эфіры @euroradio адказаў сябра Рады БНР, актывіст беларускай дыяспары Мюнхена Алесь Чайчыц.

Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=ZVszoQv1u1U
У Славянскай бібліятэцы ў Празе распачалася выстава «Імем беларускага народу...», прысьвечаная 100-годзьдзю пераезду з Коўна ў Прагу Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

На выставе экспануюцца некалькі дзясяткаў унікальных дакумэнтаў, пэрыядычных выданьняў і мэмарыяльных рэчаў, зьвязаных зь дзейнасьцю як Рады БНР, гэтак і асобных актывістаў беларускай дыяспары ў 1920–30-я гады.

https://www.svaboda.org/a/32626329.html
🕯Яны жывыя, пакуль мы іх памятаем!

Праваабарончы цэнтр «Вясна», Free Belarus Center i «Мемарыял» распачынаюць серыю публікацый, прысвечаных паэтам, нявінна забітым у сумна вядомую «чорную ноч» — з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.

Тады савецкі рэжым расстраляў больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты.

Больш даведацца пра творчасць расстраляных беларускіх паэтаў можна з праекту FBC «Executed Poetry» ці з праекту Сяргея Будкіна «(НЕ)РАССТРАЛЯНЫЯ».