Рада БНР: афіцыйны канал
330 subscribers
936 photos
25 videos
3 files
396 links
Паведамленьні ад Рады БНР, найстарэйшай дзеючай беларускай палітычнай і дзяржаўнай інстытуцыі
Download Telegram
Сяргей Дубавец: "Рада БНР — захавальніца сакруму незалежнасьці Беларусі, найвялікшага дасягненьня нацыі, калі нашы пасіянарныя героі зрабілі, здавалася б, неверагоднае: заявілі ўсяму сьвету, што Беларусь ёсьць і што яна роўная сярод іншых краін. Лукашэнка бачыць незалежнасьць тоеснай сваёй уладзе, пакуль ён кіруе, ён незалежны, а там хоць трава не расьці. Той, хто жыве «по понятиям», ня здольны зразумець каштоўнасьці сакруму, і, як той бальшавіцкі багаборац, лезе зь сякерай на бажніцу — скідаць крыжы. Нічым добрым для багаборца гэта звычайна не сканчаецца, а крыжы вяртаюцца на месца."

https://www.svaboda.org/a/32626566.html
Беларусы на Дзяды наведалі Альшанскія могілкі ў Празе і ўсклалі веткі на магілы заснавальнікаў БНР

Праскія беларусы разам зь беларусамі з Варшавы, Антвэрпэну, Рэгэнсбургу і ўдзельнікамі Міжнароднага сымпозіюму, прысьвечанага 100-годзьзю пераезду ў Прагу Рады БНР, усклалі кветкі на магілы старшыняў Рады БНР Пётры Крачэўскага і Васіля Захаркі, а таксама на магілу сьпевака Міхася Забэйды-Суміцкага (яе, апроч гэтага, упарадкавалі).

Пачынаючы з другой паловы 1990-х праскія беларусы апекуюцца магіламі заснавальнікаў БНР і дзеячаў беларускай дыяспары, за ўласныя сродкі робяць патрэбныя ўпарадкаваньні.
Беларуская праваслаўная царква ў лягеры для перамешчаных асобаў Windischbergerdorf, Баварыя🇩🇪. Дзясяткі тысячаў беларускіх уцекачоў апынуліся пасьля Другой сусьветнай вайны ў Заходняй Нямеччыне, дзе яны разам з прадстаўнікамі іншых народаў пражывалі ў лягерах, створаных ААН. Цэрквы былі для большай часткі таго пакаленьня важнымі цэнтрамі супольнасьці і крыніцай маральнай падтрымкі на чужыне.

Фота з калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане
Forwarded from RADYJO ČAJČYC
Зрабіў ударны суботнік у Скарынаўскай бібліятэцы ў Лёндане, засканаваў больш за 150 гістарычных фотаздымкаў і пару дзясяткаў архіўных дакумэнтаў.

Падпісвайцеся на канал Рады БНР, цяпер буду паступова там вывешваць гэтыя здабыткі.
Карціны Івонкі Сурвіллы ў калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане
Рым, Італія 🇮🇹🇻🇦

Беларускія пілігрымы, кастрычнік-лістапад 1954 г.

З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане
Кастусь Мерляк (1919–2007), радны БНР, дзяяч беларускае дыяспары ў Аргентыне і ЗША, разам зь сям’ёй.

З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане
Пячатка Сакратарыяту фінансаў Рады БНР у выгнаньні. З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане
Лёндан, Вялікая Брытанія 🇬🇧

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла з а. Аляксандрам Надсанам, пачатак 2000-х гадоў.

З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане
Францыя (?) 🇫🇷

Мерапрыемства беларускае дыяспары, верагодна, 1950-я гг. Прамаўляе Лявон Рыдлеўскі, Заступнік Старшыні Рады БНР, удзельнік Слуцкага збройнага чыну і францускага антынацыстоўскага супраціву.

З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане
"З глыбокім смуткам даведалася пра сьмерць шаноўнага Карла Шварцэнбэрга — выбітнага змагара за свабоду і дэмакратыі Чэхіі, вялікага сябра Беларусі.

Зь цеплынёй прыгадваю сустрэчы зь ім у Празе, нашыя гутаркі пра тое, як лепей дапамагчы беларускай дэмакратыі. Ягоныя парады заўсёды былі слушнымі і каштоўнымі. На знак прызнаньня заслугаў перад беларускай Незалежнасьцю і дэмакратыяй у 2018 падпісала дэкрэт аб узнагароджаньні спадара Карла Мэдалём да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Шчыра спачуваю сям’і і сябрам шаноўнага Карла Шварцэнбэрга, усяму чэскаму народу, які страціў свайго выбітнага сына."

Івонка Сурвілла
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

12 лістапада 2023 г.
Канада