Каардынацыйная рада
3.69K subscribers
2.55K photos
181 videos
6 files
1.26K links
Прадстаўнічы орган дэмакратычных частцы грамадсвта. Сайт: https://rada.vision/

Бот для зваротная сувязі: @Coordination_Council_Support_Bot
Download Telegram
КР прыняла заяву «Аб вызваленні зняволеных у Беларусі»

Нагода для заявы — вызваленне некаторых палітвязняў раней заканчэння прызначаных тэрмінаў зняволення.

Каардынацыйная рада Беларусі, прытрымліваючыся прынцыпаў абароны правоў чалавека і сцвярджаючы, што жыццё і свабода грамадзян з'яўляюцца галоўнымі каштоўнасцямі дэмакратычнага грамадства, вітае і падтрымлівае намаганні міжнародных партнёраў, праваабарончых арганізацый, усіх дэмакратычных сіл Беларусі, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, накіраваныя на пошук і выкарыстанне ўсяго спектру эфектыўных механізмаў па вызваленні беларускіх палітвязняў, — гаворыцца ў дакуменце.

Пры гэтым сябры КР звяртаюць увагу, што ў беларускіх турмах працягвае сядзець больш за 5000 чалавек, асуджаных па палітычных матывах, таму Каардынацыйная рада заклікае да аб'яднання ўсёй грамадзянскай супольнасці Беларусі, палітыкаў і міжнародных партнёраў па пашырэнні гуманітарнага кірунку вызвалення палітзняволеных.

Тэкст заявы цалкам — па спасылцы.
⚡️Каардынацыйная рада 3 склікання прыняла статут у новай рэдакцыі. Бліжэйшым часам будзе абраны Спікер.

🗳️ “За” прагаласавала 58 дэлегатаў, што больш за 2/3, ці 81.7% ад 71 — колькасці прыняўшых удзел у галасаванні.

📄 Статутам прадугледжваецца:

🔄 Магчымасць сумяшчэння пасады ў АПК і мандату дэлегата КР (акрамя выпадкаў, калі дэлегат займае пасаду ў КР).

📊 Абранне спікера, віцэ-спікера, сакратара простай большасцю (іншыя пасады абіраюцца праз рэйтынгавую сістэму).

⚖️ Абмежаваныя правы і функцыі Нарады Фракцый — усе пытанні, акрамя асобных, прымаюцца агульным складам.

👥 Прадугледжана магчымасць прыцягваць да працы памочнікаў.

🔀 Пераход з фракцыі ў фракцыю ці выхад з фракцыі.

Поўная версія статуту будзе хутка апублікавана ў каналах КР.
Заўтра аб'явяць кандыдатаў у спікера і віцэ-спікера КР. Пасля адразу пачнецца галасаванне

Пачатак паседжання для прэзентацыі і абмеркавання кандыдатураў на пасады спікера і віцэ-спікера Каардынацыйнай рады адбудзецца 10 ліпеня а 19:00 па Менску. Трансляцыя мерапрыемства будзе арганізавана праз YouTube-канал КР. Прыблізная працягласць — 2 гадзіны.

Пасля агалошвання імёнаў кандыдатаў і кандыдатак пачнецца галасаванне.

На галасаванне адведзена 24 гадзіны. Пры неабходнасці будзе арганізаваны другі тур галасавання, на які таксама будуць адведзены роўна адны суткі.
Абранне спікера і віцэ-спікера Каардынацыйнай рады. Трансляцыя сёння, 10 ліпеня, а 19:00 па Менску
https://www.youtube.com/live/iJoB5WtgdD0

Рэгламент пасяджэння:
1. Выступы кандыдатаў на пасады: спікера — да 10 хв., віцэ-спікера — да 7 хв.
2. Пытанні кандыдатам — да 2 хв., ад кожнага выбарчага спісу агулам да трох пытанняў.
3. Адказы кандыдатаў на пытанні — да 3 хв.
4. Выступы ў абмеркаванні — да 3 хв. Ад кожнага выбарчага спісу да двух выступаў.
5. Заключныя словы кандыдатаў — да 3 хв.
Заява_Каардынацыйнай_рады_Беларусі_«Аб_асуджэнні_злачыннага_ракетнага.pdf
146.6 KB
🔈Заява Каардынацыйнай рады Беларусі «Аб асуджэнні злачыннага ракетнага ўдару па дзіцячай лякарні Охматдіт»

Каардынацыйная рада Беларусі ад імя беларускага грамадства і дэмакратычных сілаў выказвае спачуванні блізкім загінулых, а таксама ўсім пацярпелым ад варварскіх ракетных нападаў з боку Расійскай Федэрацыі па мірных украінскіх гарадах, адным з самых чорных і злачынных прыкладаў якіх з'яўляецца ўдар па дзіцячай лякарні Охматдіт у Кіеве 8 ліпеня 2024 года.

Бальніца Охматдіт з'яўляецца ўнікальнай медыцынскай установай, якая займаецца лячэннем асабліва складаных захворванняў у дзяцей з усёй Украіны намаганнямі лепшых медыцынскіх спецыялістаў. Больш за 7000 тысяч найскладаных аперацый і сотні тысяч выратаваных дзіцячых жыццяў робяць лякарню Охматдіт найважнейшай гуманітарнай установай у перыяд агрэсіўнай вайны Расіі супраць народа Украіны.
Анжаліку Мельнікаву абралі спікеркай КР. Станіславу Гліннік – віцэ-спікеркай

Галасаванне завяршылася сёння а 19:30.

— Я разумею, што гэта вялікая адказнасць перад выбаршчыкамі — у першую чаргу, а таксама перад усімі спісамі, дэлегатамі і партнёрамі. Галоўным прыярытэтам для ўсіх нас заўсёды будзе адстойванне інтарэсаў нашай Радзімы і кожнага Беларуса. Сёння зараджаецца сапраўдны дэмакратычны беларускі парламентарызм, гэта насамрэч гістарычны момант. Перад намі шмат выклікаў і задач, і я прыкладу ўсе намаганні, каб гарантаваць празрыстасць працы КР і забяспечыць правы кожнага спіса ўплываць на важныя рашэнні. Будзе няпроста, але ў нас ёсць усё для таго, каб дасягаць мэтаў, — расказвае пра бачанне будучай працы новая спікерка КР.

— Я ўдзячная за давер майму спісу Еўрапейскі выбар і ўсім, хто падтрымаў маю кандыдатуру. Наступным крокам мусіць стаць стварэнне прафіляваных камісій і механізму зваротнай сувязі для беларусаў, а таксама пагадненне з ОСЦ і АПК. Буду спрыяць гэтым напрамкам працы, і безумоўна вітаю ініцыятывы кожнага дэлегата КР, — сказала пасля абвяшчэння вынікаў Станіслава Гліннік.

Анжаліка Мельнікава — удзельніца Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Нарадзілася ў Нясвіжы, скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Да 2018 года была намесніцай генеральнага дырэктара «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь», пасля сышла ў дэкрэтны адпачынак. У 2020 годзе была вымушана пакінуць краіну праз ціск на сям'ю.

Станіслава Гліннік — асабістая памочніца Святланы Ціханоўскай, сузаснавальніца Беларускага Моладзевага Хаба ў Варшаве, унучка Станіслава Шушкевіча.
«Мэта павінна заключацца не ў барацьбе за намінальныя пасады». Чаму блок Пракоп'ева – Ягорава не ўдзельнічаў у выбарах спікера КР?

Удзельнікі Блока ў сваім тэлеграм-канале патлумачылі, чаму не выдвігалі сваіх кандыдатаў на пасты спікера і віцэ-спікера КР.

– Мы лічым, што мэта павінна заключацца не ў барацьбе за намінальныя пасады, а ў выкананні праграмы, за якую галасавалі нашыя выбаршчыкі, – гаворыцца ў заяве. – З асаблівай заклапочанасцю адзначаем, што дзеянні фракцыі Паўла Латушкі вядуць да ліквідацыі незалежнасці Каардынацыйнай рады і яе падпарадкавання Офісу Святланы Ціханоўскай і Аб'яднанаму пераходнаму кабінету пад яе кіраўніцтвам.

Пры гэтым сябры КР адзначылі, што намаганні ўдзельнікаў Блоку Пракоп'ева – Ягорава будуць накіраваныя на рэалізацыю ключавых пунктаў праграмы Блока, заяўленых падчас перадвыбарнай кампаніі, наколькі гэта дазваляюць бягучыя ўмовы.

Тэкст заявы цалкам — па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Выбары на пасаду спікеркі і віцэ-спікеркі, непаразуменні вакол адмены Статута і справаздача міжнародных назіральнікаў, якія сачылі за выбарамі ў КР

Пра ўсё гэта — у новым відэадайджэсце на Youtube-канале КР:
https://youtu.be/yutNaiIKBiI

Таксама паразмаўляем пра адкрыццё чата Каардынацыйнай Рады ў тэлеграме, каб зрабіць працу чальцоў ды чалінь празрыстай і сумленнай. Кожны і кожная з вас можа далучыцца да адкрытага чата КР па спасылцы: https://t.me/+v6zi--CSwMkyOThi
Каардынацыйная рада выбірае сакратара. Дэбаты сёння а 18 па Менску
https://www.youtube.com/live/uicyKtC9TcY

На пасяджэннi заслухаюць кандыдатаў на пасаду сакратара КР-3 i зададуць пытаннi.

Кандыдаты на пасаду сакратара:
— Іван Краўцоў (вылучаны ад спiса "Моладзевы наступ")
— Святлана Шацiлiна (вылучана ад спiса "Воля)
— Іван Паўлоўскі (вылучаны ад спiса "Хопiць баяцца!")
Іван Краўцоў працягне працаваць на пасадзе сакратара Каардынацыйнай рады

Па выніках галасавання, Іван Краўцоў атрымаў 68% галасоў, Святлана Шаціліна — 9%, Іван Паўлоўскі — 6%. Супраць усіх кандыдатаў прагаласавалі 4%, 11% устрымаліся. Усяго галасавала 66 дэлегатаў.

Паводле Статута, кіраўнік Сакратарыята не можа адначасова быць дэлегатам Каардынацыйнай рады.
Адкрытае пасяджэнне Каардынацыйнай рады — сёння а 19:00 па Менску
https://youtube.com/live/EUzBgjtSlHs

Рэгламент пасяджэння:
1) Стварэнне Міжнароднай камісіі КР — Аляксандра Мамаева
2) Абмеркаванне стратэгіі падчас электаральнай кампаніі 2025 — Арцём Брухан (Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду")
3) Ставрэнне Юрыдычнай камісіі — Яўген Караулаў (Моладзевы наступ)
4) Стварэнне камісіі па студэнтах — Ліза Пракопчык (Моладзевы наступ)
5) Стварэнне камісіі па адукацыі і навуцы — Наша Справа
6) Пратакол узаемадзеяння ОСЦ-АПК-КР — Стася Гліннік
Дарагія сябры!

Мы рады паведаміць вам, што падчас Канферэнцыі "Новая Беларусь" мы, сумесна з дэмакратычнымі сіламі, падпісалі "Пратакол узаемадзеяння". Гэты дакумент фармалізуе супрацоўніцтва паміж асноўнымі актармі дэмакратычных сілаў Беларусі.

💡 Чым важны гэты дакумент?

Пратакол умацоўвае ўзаемадзеянне структураў Каардынацыйнай рады i Аб'яднанага Пераходнага Кабінета. Кожная структура мае свае ўласныя рэгламенты і працоўныя планы. Гэта дазваляе пазбегнуць нязгоды і дублявання функцый у будучыні.

🔑 У чым сутнасць дакумента?

Галоўная мэта – дапамагчы акторам беларускіх дэмакратычных сілаў эфектыўна працаваць разам для дасягнення агульных мэт. Фармалізацыя супрацоўніцтва дазволіць згадзіць дзеянні для плённай працы.

🌟 У чым карысць "Пратакола"?

Пратакол зробіць працу дэмакратычных сілаў больш празрыстай і зразумелай для беларусаў. Гэта дапаможа хутчэй вырашаць актуальныя праблемы, абараняць правы беларусаў і спрыяць станоўчым зменам.

Поўны тэкст дакумента далучаны да гэтага паста. Ад Каардынацыйнай рады пратакол падпісала спікер Анжэліка Мельнікава. Раней пратакол быў прыняты праз галасаванне агульным паседжэннем Каардынацыйнай рады.


#беларусь #новаябеларусь #каардынацыйнаярада
Паважаныя калегі і падпісчыкі! 🌟

З сумам паведамляем, што з складу Каардынацыай рады выходзіць Роза Турарбекава. Гэтае рашэнне было прынята Розай па асабістых прычынах, і мы паважаем яе выбар.

Роза, якая была кандыдаткай ад фракцыі "Наша Справа", за кароткі час праявіла сябе як крыніца натхнення, смелых ідэй і нястомнай энергіі. Роза стала прыкладам для ўсіх нас сваім прафесіяналізмам, адказнасцю і шчырай адданасцю агульнай справе. 🙌

Хочам выказаць Розе нашу шчырую падзяку за яе адданасць і ўклад. Ад усяго сэрца жадаем Розе поспехаў у далейшых пачынаннях.

Выказваем надзею, што нашы шляхі яшчэ не раз скрыжуюцца, і Роза застанецца нашым сябрам і паплечнікам. Мы будзем рады бачыць яе ўдзел у нашых праектах у якасці эксперта, гатовага падтрымаць і падзяліцца сваімі ведамі і досведам для супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў. 🤝