Forwarded from Наступ (Jaŭhien Karaułaŭ)
Правёў працоўную сустрэчу з Лінкальнам, ха!
Як вы маглі заўважыць, я, Яўген Караулаў, таксама ўдзельнічаю ў праграме «Open world»: праграма Кангрэса ЗША, у межах якой мы спачатку паехалі ў Вашынгтон на азнаямляльны візыт, а потым у амэрыканскую сям'ю на тыдзень, каб убачыць сапраўднае жыцьцё амэрыканскай сям‘і й папрацаваць над тэмай праграмы. Большую частку праграмы прывядзем Дэ-Мойн (Аёва), а тэма - Мясцовае самакіраваньне.
У Вашынгтоне ў нас была сустрэча зь Міраславай Гангадзэ - памочніцай рэспубліканскага кангрэсмэна Брайна Фітцпатрыка. Я прадставіў пазыцыю нашага сьпіса "Наступ": важна вызваляць людзей. І калі за ўмоўнае "дзякуй" ці візыт Лукашэнкі ў Мар-а-Лага выпусьцяць людзей, то добра, галоўнае выратаваць людзей.
@mnastup

👍14🙈10❤5👎4🔥3🤯1💅1🦄1
Жывы эфір пра будучыню Беларусі і выбары ў Каардынацыйную Раду. Адкрытая дыскусія без сцэнару: розныя пазіцыі, вострыя пытанні і шчыры дыялог пра ролю беларускіх дэмакратычных сіл, сцэнары развіцця краіны і ўнутраныя рознагалоссі апазіцыі.
https://www.youtube.com/live/YLJQ3M1kWYI

YouTube
ДЕБАТЫ О БУДУЩЕМ БЕЛАРУСИ: БРУХАН VS ЩИГЕЛЬСКИЙ / ПРОКОПЧИК VS КОЛОС / ВЫБОРЫ В КС
Прямое включение с обсуждением будущего Беларуси и выборов в Координационный совет.
В эфире сразу две дискуссии с разными позициями: Артем Брухан и Дмитрий Щигельский, а также Лизавета Прокопчик и Андрей Колос. Формат — открытый диалог без заранее прописанного…

👍23🤣5🙊3🦄2👎1🔥1💅1
Дэпутат Францыі Фрэдэрык Пеці стане назіральнікам на выбарах у КР: падтрымка, якая доўжыцца з 2020 года
«Каардынацыйная Рада — важны інструмент балансу», — лічыць Фрэдэрык Пеці. У інтэрв’ю «Белсату» французскі палітык, які сочыць за беларускім дэмакратычным рухам з жніўня 2020-га, падкрэсліў: хоць Каардынацыйная Рада — гэта не парламент у поўным сэнсе, яна з’яўляецца важным крокам для мацавання дэмакратычных інстытутаў.
Менавіта Фрэдэрык Пеці стаў адным з ініцыятараў прыцягнення міжнародных назіральнікаў да выбараў. Ён настойвае: нягледзячы на ўнікальнасць сітуацыі — выбары ў выгнанні і праз інтэрнэт — увесь працэс адбываецца згодна з класічнымі дэмакратычнымі працэдурамі. Назіральнікі ацэньваюць справядлівасць кампаніі, роўнасць умоў і празрыстасць разгляду скаргаў, каб зафіксаваць адпаведнасць выбараў міжнародным стандартам.
Удзел еўрапейскіх палітыкаў у назіранні — гэта яшчэ і засцярога ад папулізму. Фрэдэрык Пеці заклікае беларусаў да адказнага выбару:
— Трэба быць моцнымі і не верыць тым, хто толькі гаворыць, але нічога не робіць. Я называю іх «балбатакратамі». Яны шмат гавораць, не думаючы, але людзі ўсё роўна за іх галасуюць. Гэта небяспечна. Вось чаму для мяне важна ўдзельнічаць у гэтым працэсе як назіральнік.
Поўны тэкст з каментарамі Фрэдэрыка Пеці можна пачытаць па спасылцы.
Выбары ў КР запланаваныя на 11–17 траўня. Усе праграмы і спісы кандыдатаў апублікаваныя на сайце КР і на платформе «Тры Сланы». Калі вы ў Беларусі, на «Тры Сланы» лепей заходзіць па гэтай спасылцы (не забывайце чысціць гісторыю і закрываць укладкі).

belsat.eu
Французскі дэпутат будзе назіральнікам на выбарах у Каардынацыйную раду. Навошта яму гэта?
Кіраўнік парламенцкай групы датычна сітуацыі ў Беларусі ў парламенце Францыі Фрэдэрык Пэці будзе назіральнікам на сёлетніх выбарах у Каардынацыйную раду. У каментары...
👍26🙈5🔥2❤1👎1🤬1🦄1
Forwarded from REFORM.news :: Новости Беларуси
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍3🔥3
Пра беларускія праблемы гучна і на ўсю Еўропу
Сёння – 20 красавіка – у Страсбургу пачалася чарговая сесія Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. Там працуе беларуская дэлегацыя, сфармаваная з прадстаўнікоў Каардынацыйнай Рады. У склад дэлегацыі ўваходзяць Павел Латушка, Маргарыта Ворыхава, Аляксандра Мамаева, Валерый Мацкевіч, Павел Церашковіч, Рыта Гаціх, сакратарка дэлегацыі – Ксенія Луцкіна.
Аляксандра Мамаева, чаліня спіса ‘Еўрапейскі выбар’, кіраўніца міжнароднай камісіі Каардынацыйнай Рады і кіраўніца дэлегацыі ў ПАРЕ, адзначае:
Беларуская дэлегацыя ўжо шосты раз будзе прымаць удзел. Гэта таксама такі паказчык ужо сталай інстытуцыйнай працы з Парламенцкай Асамблеяй Рады Еўропы. Наша дэлегацыя працуе цэлы тыдзень. У нас увесь тыдзень нейкія івенты, паседжанні і сустрэчы. З таго, што заўсёды запланавана – гэта сустрэчы з нацыянальнымі дэлегацыямі, мы ўжо правялі больш за 25 такіх сустрэч, і зараз плануем такі каляндар.
Вясновая пленарная сесія працягнецца да 24 красавіка, традыцыйна яна праходзіць ў Палацы Еўропы ў Страсбургу. Дадзеная пляцоўка дазваляе гучна казаць пра ўсе беларускія праблемы перад прадстаўнікамі 46 нацыянальных дэлегацый.
Падчас брыфінгаў на палітычных групах кожны з дэлегатаў мае магчымасць грунтоўна прадставіць праблемы, над якіямі працуе. Кіраўнік фракцыі ‘Еўрапейскі выбар’ Валерый Мацкевіч традыцыйна прадстаўляе пытанні еўраінтэграцыі Беларусі і беларусаў.
Сярод практычных пытанняў, якія неабходна вырашаць ужо сёння – візавае. Візы для беларусаў – гэта не проста магчымасць пры жаданні прыехаць у ту ці іншую краіну Еўрапейскага звязу, гэта магчымасць рэалізаваць сваё права пабачыць родных, якія вымушана пакінулі Беларусь, гэта свабода атрымання еўрапейскай адукацыі, гэта магчымасць пераймаць найлепшыя практыкі, і свой рабіць еўрапейскі выбар асэнсавана.
Аляксандра Мамаева засяроджваецца на міграцыйных пытаннях, сакратарка дэлегацыі, чаліня спіса ‘Еўрапейскі выбар’ Ксенія Луцкіна – на пытаннях адвакацыі інтарэсаў палітычных зняволеных, як тых, хто пакуль за кратамі, так і тых, хто сёння ўжо на волі.

👍14❤3❤🔥2🔥2😁1
Санкцыйная палітыка ЕС у дачыненні да Беларусі застанецца нязменнай
Еўрапейскі саюз не мае намеру змякчаць санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік ЕС па санкцыях Дэвід О’Саліван, адказваючы на пытанне дэлегата Каардынацыйнай Рады, чальца дэлегацыі КР у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Паўла Латушкі.
Падчас пасяджэння Камітэта па палітычных пытаннях і дэмакратыі на вясенняй сесіі ПАРЕ Павел Латушка падчас дэпутацкіх пытанняў да прадстаўніка ЕС паставіў пытанне: «Ці будуць уведзены новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ў бліжэйшы час? І ці існуюць на сённяшні дзень якія-небудзь перашкоды для гэтага?» Таксама падкрэсліў, што рэжым Лукашэнкі працягвае дэстабілізаваць сітуацыю на межах з суседзямі Беларусі, якія з'яўляюцца членамі Еўрапейскага саюза: Латвіяй, Літвой і Польшчай.
Адказваючы на пытанне Паўла Латушкі, Дэвід О’Саліван адзначыў:
«Усе санкцыі, якія ЕС уводзіць супраць Расіі, аўтаматычна распаўсюджваюцца і на Беларусь. ЕС паслядоўна прытрымліваецца гэтай палітыкі і не плануе яе змяняць. ЗША пачалі змякчаць санкцыі супраць Беларусі, што выклікае занепакоенасць у ЕС, бо гэта стварае «шчыліны» ў санкцыйным рэжыме супраць Расіі. Еўрасаюз лічыць гэта праблематычным і не мае намеру ісці па такім шляху».
Па завяршэнні мерапрыемства Павел Латушка і Дэвід О’Саліван правялі асобную размову, прысвечаную неабходнасці далейшага ціску на рэжым. Падчас размовы Павел Латушка акцэнтаваў увагу на тым, што пакуль Лукашэнка не зменіць унутраную рэпрэсіўную і знешнюю агрэсіўную палітыку, еўрапейскія санкцыі не павінны здымацца.

🔥12👍6❤4😢1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Без сілы не будзе волі»
Так заяўляюць беларускія добраахвотнікі ва Украіне і заклікаюць дэмакратычныя сілы і беларусаў рыхтавацца да вызвольнай вайны.
Пра тое, што Беларусь будзе ўцягнутая ў вайну Расеі з Украінай гэта днямі заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Самапрызначаны кіраўнік Беларусі Лукашэнка неаднаразова заявіў, што Беларусь рыхтуецца да вайны.
Ёсць усе падставы гэтым заявам верыць, перакананы Мікіта Забуга – старшыня Часовай вайсковай камісіі Беларускай вызвольнай арміі і старшыня камісіі ў пытаннях бяспекі КР Генадзь Манько.
Усю размову слухайце ў праграме «Студыя Белсат».

👍25😁11🤔3🤬2💯2😨2🥱1
Forwarded from Суполка Беларусы Уроцлава
Сустрэча Паўла Латушкі з беларусамі Уроцлава
У пятніцу, 24 красавіка, а 17:00 Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду» сустрэнецца з беларускай дыяспарай Уроцлава.
Мерапрыемства пройдзе па адрасе Tadeusza Kościuszki 169/2 (KOD).
Сустрэча будзе прысвечана палітычнай сітуацыі, а таксама іншым пытанням, якія хвалююць беларусаў.
Мы абмяркуем, якой можа быць будучыня Беларусі, ролю Каардынацыйнай Рады — прадстаўнічага органа беларусаў, прызнанага Сенатам Польшчы, і чаму важна прыняць удзел у выбарах з 11 па 17 траўня.
Таксама абмяркуем актуальныя пытанні, звязаныя з легалізацыяй беларусаў у Польшчы, падзелімся вынікамі працы кааліцыі ў гэтым кірунку.
Прыходзьце, задавайце пытанні, дзяліцеся сваімі меркаваннямі і запытамі.
Будуць радыя бачыць кожнага і кожную.
⏰ 24 красавіка (пятніца) | 17:00 – 19:00.
📍 Tadeusza Kościuszki 169/2, KOD.
Сустрэча арганізавана пры падтрымцы Суполкі Беларусаў Уроцлава.

👍9🔥4🥱4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Харвацкім парламенце пададзена афіцыйная заяўка на стварэнне групы сяброўства з дэмакратычнай Беларуссю
Падчас вясновай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы дэлегат Каардынацыйнай рады, чалец дэлегацыі КР у ПАРЕ Павел Латушка правёў сустрэчу з дэпутатам парламента Харватыі, членам харвацкай дэлегацыі ў ПАРЕ Іванам Рачанам. У ходзе размовы харвацкі дэпутат праінфармаваў, што па выніках папярэдніх сустрэч ён накіраваў афіцыйны запыт па фарміраванні групы сяброўства з дэмакратычнай Беларуссю ў парламенце яго краіны.
Таксама падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні важнасці падтрымкі выбараў у Каардынацыйную Раду Беларусі як інстытута, які фарміруецца шляхам выбару беларусаў і беларусак.
Іван Рачан адзначыў:
«Для беларусаў, як і для любога іншага народа, важна, каб выбары былі свабоднымі, каб яны праходзілі без ціску пры прыняцці рашэння і важна, каб у людзей была магчымасць гэтага выбару».
Пра выбары ў Кардынацыйную Раду:
«Ваша сітуацыя складаная, яна патрабуе нестандартных мер, і гэта адзін з такіх выпадкаў».
На сённяшні дзень у дэмакратычных краінах працуюць ужо 25 груп сяброўства з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Павел Латушка адзначыў, што важную ролю ў камунікацыі з замежнымі парламентарыямі адыгрывае магчымасць працы афіцыйнай дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ.
У ходзе сесій гэтай міжнароднай парламенцкай арганізацыі беларуская дэлегацыя ўжо правяла сустрэчы з прадстаўнікамі Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі і іншых краін.

👍18🔥5❤3
Forwarded from Рух Воля
Перадвыбарчая сустрэча з прадстаўнікамі спісу Рух Воля
📍 Дзе: Варшава, офіс аўташколы Denis Drive, ul. Ossowskiego 11, lok U14
🕰️ Калі: 24 красавіка, а 18:30
Запрашаем пазнаёміцца з нашай праграмай і нашай камандай. Разам набліжаем перамены ў Беларусі!
✅ Галасуйма за спіс №4 — Рух Воля.
🗓️ 11–17 траўня 2026 года. Выбары ў Каардынацыйную раду IV склікання

👍10🤣2
Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы плануе ўзмацняць падтрымку рэпрэсаваным беларусам
У ходзе вясенняй сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ Павел Латушка правёў сустрэчу з Генеральным сакратаром Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы Мацьё Мары.
Падчас сустрэчы Павел Латушка выказаў удзячнасць за нядаўняе рашэнне Бюро Кангрэса падоўжыць удзел дэлегацыі Каардынцыйнай Рады ў сесіях Кангрэса яшчэ на два гады.
Таксама Павел Латушка адзначыў, што высока цэніць ініцыятыву Бюро Кангрэса па падрыхтоўцы спецыяльнага даклада пад назвай «Роля мясцовых і рэгіянальных улад у падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці». Гэты дакумент будзе мець важнае значэнне для пашырэння магчымасцяў беларускай грамадзянскай супольнасці ў перыяд вымушанай эміграцыі.
Акрамя таго, Павел Латушка падзякаваў за магчымасць, прадстаўленую чальцам дэлегацыі КР у Кангрэсе, удзельнічаць у місіях па назіранні за выбарамі ў краінах-членах Рады Еўропы.
Генеральны сакратар адзначыў актыўную працу дэлегацыі КР у Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы, плённае супрацоўніцтва паміж дэлегацыяй КР і Кангрэсам, а таксама павіншаваў з дасягненнямі па выніках працы ў 2025–2026 гадах.
У ходзе сустрэчы была падкрэслена асаблівая роля і важнасць мясцовых і рэгіянальных улад у падтрымцы вызваленых беларускіх палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў. Генеральны сакратар заявіў, што дадзенае пытанне знаходзіцца ў фокусе ўвагі Кангрэса, і плануецца ўзмацніць працу ў гэтым кірунку. У якасці прыкладу паспяховага ўзаемадзеяння Мацьё Мары прывёў рэгіён Таскана ў Італіі, дзе дзейнічаюць праграмы падтрымкі і наладжана камунікацыя з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і Народнай амбасадай Беларусі ў Італіі.
Павел Латушка асобна звярнуў увагу на праблему немагчымасці атрымання пенсій беларусамі сталага веку, якія былі вымушаныя пакінуць краіну, на тэрыторыі еўрапейскіх дзяржаў. Адным са шляхоў вырашэння гэтай праблемы Паўлам Латушкам былі прапанаваныя праграмы сацыяльнай падтрымкі, якія рэалізуюцца мясцовымі органамі ўлады.
Таксама падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні транснацыянальных рэпрэсій, якія здзяйсняюцца рэжымам Лукашэнкі. Бакі абмеркавалі, як мясцовыя ўлады могуць дапамагаць беларусам, якія сутыкнуліся з пераследам, а менавіта ў пытаннях легалізацыі і сацыяльнай сферы на муніцыпальным узроўні (прадастаўленне жылля, дапамога патрабуючым і г.д.).
Генеральны сакратар адзначыў, што Кангрэс таксама можа аказваць прадметную падтрымку ў кантактах з мясцовымі органамі ўлады. Дэлегацыя КР у Кангрэсе можа накіроўваць звароты грамадзян, якія паступаюць да іх, у Кангрэс для аказання садзейнічання ў вырашэнні праблем.

👍18🔥4❤2🥴1🤝1
Прамое ўключэнне пра будучыню Беларусі і выбары ў Каардынацыйную раду. Дзве дыскусіі: Міхаіл Кірылюк супраць Анатоля Міхноўца і Кацярына Баўрэ супраць Марыі Яфімавай. Адкрыты, жывы і прынцыповы дыялог без сцэнару: https://www.youtube.com/live/7qYJQ6Lj24M?is=d0M93SvHH-nuV4Qc
YouTube
БЕЗ КОМПРОМИССОВ / ПОЛИТИЧЕСКИЕ ДЕБАТЫ: КИРИЛЮК VS МЫШКОВЕЦ / БАУРЭ VS ЕФИМОВА / ВЫБОРЫ В КС
Прямое включение с обсуждением будущего Беларуси и выборов в Координационный совет.
В эфире сразу две дискуссии с разными позициями: Михаил Кирилюк против Анатолия Мышковца, а также Екатерина Баурэ против Марии Ефимовой. Формат — открытый диалог без заранее…

🔥9👍2🦄1
ПАРЭ заклікае Беларусь да мараторыя на смяротнае пакаранне
Сёння ў Парламенцкай асамблеі Рада Еўропы была прынята рэзалюцыя «Да ўсеагульнай адмены смяротнага пакарання пры любых абставінах». Дакумент пацвярджае нязменную пазіцыю Асамблеі: смяротнае пакаранне не сумяшчальнае з прынцыпамі правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права.
Дакладчыца, Gala Veldhoen, адзначыла, што Беларусь застаецца апошняй краінай на кантыненце, дзе дзейнічае гэтая практыка.
Асамблея асудзіла працяг прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі, падкрэсліўшы асаблівую занепакоенасць сакрэтнасцю, якая суправаджае выкананне прысудаў: адсутнасцю папярэдняга паведамлення зняволеным і іх сем’ям, невяртаннем целаў, а таксама недахопам гарантый справядлівага суда. Таксама адзначаецца пашырэнне сферы прымянення смяротнага пакарання як метада палітычнага ціску і рэпрэсій.
У прынятай рэзалюцыі ПАРЭ заклікае беларускі рэжым:
• неадкладна ўвесці мараторый на прымяненне і выкананне смяротнага пакарання;
• замяніць усе існуючыя смяротныя прысуды на пазбаўленне волі;
• спыніць практыку сакрэтнасці, забяспечыўшы паведамленне зняволеным, іх сем’ям і адвакатам, а таксама вяртанне целаў.
Асобна ў дакуменце адзначана роля беларускіх дэмакратычных сіл. ПАРЭ вітае прыняцце Каардынацыйная рада Беларусі у чэрвені 2025 года Мемарандума аб адмене смяротнага пакарання, падтрыманага таксама Аб’яднаным пераходным кабінетам і Офісам Святланы Ціханоўскай. Гэта разглядаецца як выразнае палітычнае абавязацельства будучай дэмакратычнай Беларусі.
Аляксандра Мамаева, кіраўніца міжнароднай камісіі і дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў ПАРЭ, адзначыла:
«Мемарандум аб адмене смяротнага пакарання — гэта пацверджанне палітычнага кансенсусу дэмакратычных сіл Беларусі аб неабходнасці адмены смяротнага пакарання ў Беларусі, і я заклікаю арганізацыі грамадзянскай супольнасці далучыцца да Мемарандума. Як прадстаўніцы спісу “Еўрапейскі выбар”, для мяне важна ўжо цяпер закласці асновы, каб Беларусь стала краінай без смяротнага пакарання і дэмакратычная Беларусь магла стаць часткай Рады Еўропы».
Прыняцце гэтай рэзалюцыі — важны міжнародны сігнал падтрымкі адмены смяротнага пакарання і пацверджанне таго, што будучая Беларусь павінна развівацца ў агульнаеўрапейскай прасторы каштоўнасцей.

🔥9👍3🥴3🙈1
Адкрытае пасяджэнне Выбарчай камісіі: гарачыя запыты і змены ў спісе
Заўтра, 23 красавіка, а 19:00 па Варшаве (20:00 па Мінску і Вільні) адбудзецца адкрытае пасяджэнне Выбарчай камісіі Каардынацыйнай Рады.
У павестцы дня:
— Заява ад выбарчага суб’екта «Кааліцыя Латушкі і Рух за Свабоду» аб выбыцці са спіса кандыдата.
— Запыт ад кандыдата Мікіты Семяненкі паводле арганізацыі стацыянарнага інфармацыйнага пункта галасавання.
— Запыт ад лідара выбарчага суб'екта «Ваш Голас» Андрэя Коласа аб размяшчэнні на сайце КР недакладнай інфармацыі пра дзейнасць фракцыі «Наступ» і стварэнні няроўных умоў для іншых спісаў.
Далучыцца да пасяджэння ў жывым эфіры можна на YouTube-канале Каардынацыйнай Рады.

👍8