Каардынацыйная рада
3.73K subscribers
2.54K photos
181 videos
5 files
1.26K links
Прадстаўнічы орган дэмакратычных частцы грамадсвта. Сайт: https://rada.vision/

Бот для зваротная сувязі: @Coordination_Council_Support_Bot
Download Telegram
Мы, дэлегаты і дэлегаткі Каардынацыйнай рады Беларусі, былі шакаваныя навінамі аб стральбе, якая адбылася ў сэрцы Прагі 21 снежня, у выніку якой загінула 14 чалавек і 25 былі параненыя.

Мы выказваем нашы шчырыя спачуванні сем'ям і сябрам загінуўшых і пацярпелых. Узброеная атака ў сценах найстарэйшага інтэлектуальнага і адукацыйнага цэнтра Еўропы — Карлава ўніверсітэта, толькі падкрэслівае страшны кантраст паміж высокімі ідэаламі гуманізму і нізкім варварскім прыкладам гвалту. Карлаў універсітэт, які стаў alma mater для многіх беларусаў і беларусак розных пакаленняў, у тым ліку і цяперашніх дэлегатаў Каардынацыйнай рады, застаецца для нас крыніцай святла, ведаў і ідэалаў.

Мы накіроўваем словы спачування, падтрымкі і салідарнасці чэшскаму народу і ўраду.

Мы лічым абсалютна недапушчальнай праява ўсіх форм гвалту і запалохвання ў дачыненні да мірных грамадзян і выказваем занепакоенасць адносна тэндэнцыі росту гвалтоўных дзеянняў і іх папулярызацыі сярод маладога пакалення.
🎄Дарагія беларусы і беларускі, апошнія гады былі для нас няпростымі: рэпрэсіі, тысячы зняволеных, войны і эміграцыя. Але святы — гэта нагода ўспомніць аб добрым, сабрацца ў коле сям'і, блізкіх і сяброў і паглядзець на будучыню з доляй аптымізму.

Каардынацыйная рада віншуе вас з надыходзячым Новым годам i Калядамi. Жадаем вам кахання, нягледзячы на ​​ўсе складанасці і несправядлівасць, якія кладуцца на нашы плечы і якія мы перажываем разам. Жадаем вам захаваць веру, умець адаптавацца да таго, што адбываецца, але не прымаць за норму тое, што ёсць дрэнна.

Часы зараз цёмныя, але мы верым, што будзе па-іншаму. Што Беларусь стане еўрапейскай краінай, у якой хочацца заставацца і вяртацца, займацца бізнесам, творчасцю ці навукай, гадаваць дзяцей.

Жадаем вам кахаць і з разуменнем ставіцца адзін да аднаго. Няхай 2024 год стане для нас годам мiру, прынясе нам больш цвёрдасці і мужнасці ў нашых кроках, больш светлай надзеі.

https://youtu.be/-GToXx1IUis?si=NQCV4vfo6F4LpYdz
📢 Пачынаюцца кансультацыі па ацэнцы патрэбаў Беларусі ў знешняй дапамозе

https://youtu.be/6BrW9jFXBXs

З 2022 года Еўрапейская камісія праводзіць штогадовыя кансультацыі па ацэнцы патрэбаў Беларусі ў знешняй дапамозе. Гэта робіцца, каб міжнародная дапамога адпавядала патрэбам краіны-партнера.

Пасля 2020 пераважная большасць міжнародных донараў спыніла супрацоўніцтва з беларускай дзяржавай і перанакіравала падтрымку на супрацу з недзяржаўнымі партнерамі.

Кансультацыі ўключаюць меркаванні арганізацый грамадзянскай супольнасці, дэмакратычных палітычных актараў, незалежных экспертаў, праваабарончых арганізацый, незалежных медыяў, прадстаўнікоў іншых арганізацый.

Асноўныя накірункі кансультацый:
🔹правы чалавека,
🔹грамадзянская супольнасць;
🔹адукацыя;
🔹культура;
🔹незалежныя медыя;
🔹бізнес.

✔️Таксама ў накірункі кансультацый уваходзяць кросс-сектаральныя тэмы гендару, моладзі, навакольнага асяроддзя і іншыя.

Па выніках кансультацый у кожным з сектараў распрацоўваюцца дарожныя карты, якія апісваюць стан развіцця сектара, існуючыя праблемы і патрэбы, напрамкі дзейнасці, агульны аб'ём патрэбаў у знешняй дапамозе. На падставе гэтай працы фарміруецца краінавая стратэгія у дачыненні Беларусі.

‼️Каб далучыцца да кансультацый па ацэнцы патрэбнаў у гэтым годзе, варта запоўніць анкету да 31 студзеня 2024.

Вынікі працы будуць прадстаўлены ўвесну 2024 у Бруселі на сустрэчы з прадстаўнікамі краін ЕЗ і Еўрапейскай камісіі. Вынікі ацэнкі патрэбаў улічваюцца краінамі-донарамі і інстытутамі ЕЗ у прыняцці рашэнняў адносна мэт, напрамкаў, структуры знешняй дапамогі на наступны год.

Падрабязна пра працэс кансультацый расказвае спікер КР Андрэй Ягораў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Яраслаў Бекіш — пра стратэгічны дыялог з ЗША, пра што ішла гаворка і якую тэндэнцыю ў стратэгіі ён бачыць.

Паглядзіце стрым на Еўрарадыё цалкам па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=XHA8fkHkYhw

Ці згодныя вы са спадаром Бекішам? Пішыце ў каментарах!
Ліза Пракопчык: «Любая вялікая справа складаецца з маленькіх крокаў»

Двіжбот спытаў у актывісткі Моладзевага блоку, чаму важны маленькія крокі, што дапамагае не спыняцца і да якіх мэт варта рухацца. Усе адказы — у кружках ад Лізы Пракопчык.
Сёння а 15:00 па Менску Аргкамітэт па выбарах у КР правядзе чарговае пасяджэнне
Анлайн-трансляцыя тут: https://youtube.com/live/IxA9l376E64

Якія тэмы прагучаць:
1️⃣ Абмеркаванне місіі, ролі і задач Каардынацыйнай рады Беларусі. Уступнае слова — спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў.
2️⃣ Пытанні і рэгламент узаемадзеяння Грамадскага Аргкамітэта і Упаўнаважанай працоўнай групы па выбарах у КСБ трэцяга склікання. Даклад Івана Краўцова, абмеркаванне.

Далучайцеся да трансляцыі па спасылцы
Сыход людзей з Каардынацыйнай Рады, выбары, перадвыбарная кампанія і ацэнка патрэбаў Беларусі ў знешняй дапамозе: выпуск навінаў КР
https://www.youtube.com/watch?v=tU0aJv7UMsw

Чарговыя відэанавіны з меркаваннямі Андрэя Ягорава, Алены Жываглод, Вадзіма Пракоп'ева і Яраслава Бекіша — ужо на Youtube-канале Каардынацыйнай рады. Падпісвайцеся!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ягораў vs Жываглод? Гарачая дыскусія ў эфіры Belsat 🔥

Спікер і віцэ-спікерка КР адказалі на вострыя пытанні вядоўцы і аўдыторыі на ток-шоў «План Б». Шмат каму запомніцца раптоўная пікіроўка паміж Андрэем Ягоравым і Аленай Жываглод, але і акрямя яе дыскусія атрымалася вельмі цікавай і пазнавальнай.

Раім паглядзець цалкам: https://youtu.be/j3UINkexq6w

Калі вы ўжо глядзелі гэты эфір, напішыце ў каментарах — ці атрымалася ў кіраўніцтва КР адказаць на пастаўленыя пытанні? І ці могуць увогуле быць простыя адказы на іх?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Задай пытанне спікеру КР

22 студзеня а 20:00 па Мінску мы правядзем стрым са спікерам Каардынацыйнай рады Андрэем Ягоравым, на якім ён адкажа на ўсе пытанні, якія вас цікавяць.

Калі вы ў бяспецы, пакідайце свае пытанні ў каментарах, мы абавязкова перадамо іх спікеру. Да сустрэчы ў панядзелак на YouTube-канале КР! 😉