Выбары ў КР: агітацыя і камунікацыя цяпер на платформе «Тры Сланы»!
Каардынацыйная Рада стварыла свой лічбавы офіс на новай пляцоўцы — tryslany.com. Гэтая платформа стане асноўным месцам для перадвыбарчай агітацыі: тут будзе сабрана ўся інфармацыя пра кандыдатаў, іх праграмы і дыскусіі.
Чаму гэтая пляцоўка і чаму зараз?
Напярэдадні выбараў у КР ужо традыцыйна ўзнікаюць праблемы з сайтам. Каб у выбаршчыкаў падчас перадвыбарчага перыяду заўсёды была магчымасць знайсці актуальную інфармацыю, спатрэбілася альтэрнатыўная пляцоўка. Праект «Тры Сланы» створаны камандай Паўла Лібера, адказнасці і прафесійнасці якой КР цалкам давярае. Платформа пабудаваная на прынцыпах бяспекі, даступнасці і непрадузятасці.
Данііл Гаркавы, прадстаўнік платформы «Тры Сланы» і каманды «Новая Беларусь», падкрэслівае:
— Мы загадзя прадумалі магчымасць працы платформы ўнутры Беларусі. Каб людзям у Беларусі было адносна бяспечна карыстацца рэсурсам — і я заўсёды падкрэсліваю: менавіта адносна — акрамя стандартнай спасылкі tryslany.com мы запускаем люстэрка на Google Cloud. Калі людзі ў Беларусі будуць праходзіць па гэтай спасылцы, карыстацца платформай, а потым чысціць гісторыю і закрываць укладкі, то ўсё павінна быць ок.
У чым ідэя «Трох Сланоў»?
Гэта незалежная беларуская лічбавая платформа, створаная для аб'яднання грамадзянскіх і палітычных ініцыятыў і развіцця палітычнай культуры. Яна гарантуе бяспеку, ананімнасць карыстальнікаў і палітычную нейтральнасць.
Любая беларуская арганізацыя ці ініцыятыва можа стварыць на платформе свой офіс і распавядаць пра сваю дзейнасць. Падчас выбараў выбарчыя суб'екты змогуць стварыць свае старонкі на платформе і выкладваць свае праграмы, распавядаць пра ўдзельнікаў спісаў, ствараць мерапрыемствы (з рэгістрацыяй і QR-кодамі), выпускаць артыкулы (з аўтаматычнай сінхранізацыяй каналаў), ствараць апытанні і формы зваротнай сувязі з AI-мадэрацыяй.
Што гэта дае выбаршчыкам?
У беларусаў і беларусак будзе доступ да актуальнай інфармацыі пра кандыдатаў у беларускі протапарламент — Каардынацыйную Раду. Будзе магчымасць пачытаць перадвыбарчыя праграмы і нават задаць свае пытанні палітыкам.
Платформа не збірае ніякіх прыватных даных. Карыстацца рэсурсам можна ананімна без рэгістрацыі. Калі ж вы хочаце пакінуць каментарый або адказаць у формах, спатрэбіцца мінімальная аўтарызацыя праз электронную пошту, на якую прыходзіць аднаразовы код.

👍26🖕6🙉3👎1🔥1
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Ці будзеце вы галасаваць на выбарах КР?
Anonymous Poll
22%
Так (галасаваў/ла і ў мінулы раз)
4%
Так (буду першы раз)
5%
Не (у мінулы раз галасаваў/ла)
62%
Не
7%
Яшчэ думаю
🖕22👍8🙈5👎2🔥2👏2🤔1🥴1🦄1
«Не адмова ад адказнасці, а прынцыповая пазіцыя». Заява фракцыі «Наша Справа» / БХД аб неўдзеле ў выбарах у Каардынацыйную Раду
Фракцыя «Наша Справа» / Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную Раду ў яе сённяшнім фармаце. Гэта крок, накіраваны на сумленную ацэнку эфектыўнасці дэмакратычных інстытутаў.
— У сённяшняй мадэлі Каардынацыйная Рада не валодае дастатковай роляй, паўнамоцтвамі і рэальным палітычным уплывам, каб стаць паўнавартасным прадстаўнічым органам беларускага дэмакратычнага руху, — гаворыцца ў заяве.
Пры гэтым удзельнікі фракцыі заяўляюць, што застаюцца адкрытымі да супольнай працы дзеля ўзмацнення беларускага дэмакратычнага руху.
🔗 Заяву цалкам можна пачытаць па спасылцы.

👎20❤6🦄3🤷2👍1👏1😢1
Выбары ў Каардынацыйную Раду IV склікання: вынікі прыёму заявак
31 сакавіка афіцыйна завяршыўся этап падачы дакументаў. Выбарчая камісія падвяла папярэднія вынікі: атрыманы заяўкі ад 9 выбарчых спісаў.
Агулам на 80 месцаў у КР прэтэндуюць 175 кандыдатаў і кандыдатак. Гэта значыць, што конкурс складае больш за 2 чалавекі на месца.
✅ Ужо зарэгістраваныя спісы:
— «Еўрапейскі выбар» — 17 чалавек (лідар — Валер Мацкевіч).
— «ЗАКОН і Правапарадак» — 12 чалавек (лідар — Сяргей Макар).
⏳ Спісы, якія праходзяць верыфікацыю:
Зараз Выбарчая камісія праводзіць праверку дакументаў наступных аб’яднанняў:
— Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду» — 38 чал. (лідары — Павел Латушка і Юрый Губарэвіч).
— Рух «Воля» — 28 чал. (лідар — Мікіта Забуга).
— «Аб’яднаная грамадзянская платформа» — 22 чал. (лідар — Мікалай Казлоў).
— «Ваш Голас» — 20 чал. (лідар — Андрэй Колас). —
«Хватит Бояться!» — 13 чал. (лідарка — Таццяна Мартынава). —
«Наступ» — 13 чал. (лідарка — Лізавета Пракопчык).
— Блок беларускіх палітычных зняволеных «Беларусы дзеяння» — 12 чал. (лідар — Юрась Зянковіч).
У кожнага зарэгістраванага спіса будзе магчымасць прэзентацыі сваіх праграмаў і камунікацыі з патэнцыйнымі выбаршчыкамі праз платформу «Тры сланы». Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, вы можаце бяспечна заходзіць на гэты сайт па гэтай спасылцы (пасля не забывайцеся чысціць гісторыю і закрываць укладкі).
Галасаванне запланавана на 11–17 траўня.

👍26🙈6❤4👎1🔥1😁1🖕1
«Калі дойдзем да 10 тысяч, то гэта будзе поспех» — Спікер Каардынацыйнай Рады пра патэнцыйную яўку на выбары
У жывым эфіры тэлеканала «Белсат» Спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан пракаментаваў крытыку КР з боку «шумных» палітыкаў, а таксама адказаў на пытанні пра бяспеку галасавання і магчымую яўку.
Ключавыя цытаты з эфіру:
Пра альтэрнатыўныя структуры, якія могуць стварыць вядомыя палітыкі, што не ідуць на выбары ў КР:
— Выбары — лепшая зваротная сувязь. Ніхто ў дэмакратычных краінах не прыдумаў нічога лепшага за выбары. Гэта магчымасць атрымаць водгук ад грамадзян, ад сваіх выбаршчыкаў. Калі яе не атрымліваць, а проста казаць, што мы будзем штосьці праводзіць — гэта іх права і іх магчымасць, але я лічу, што гэта цалкам няправільна і несправядліва.
Пра перанос выбараў, каб моцныя кандыдаты паспелі падрыхтавацца:
— Усе ведалі, што кадэнцыя Каардынацыйнай Рады — два гады, то-бок выбары будуць у маі ці крыху пазней. Мы ўжо столькі разоў распавядалі пра важнасць Каардынацыйнай Рады, чаму варта ўдзельнічаць у выбарах; і незалежныя медыя, і палітыкі вялі гэтую адвакацыйную і адукацыйную кампанію. Я не думаю, што 2–3 месяцы вырашаць гэтае пытанне крытычна.
Пра нецікавасць КР як «прадукту» для беларусаў:
— Можна ісці на гэтыя выбары з праграмай, як зрабіць «прадукт» Каардынацыйную Раду цікавай, як зрабіць яе такой, каб людзі за яе прагаласавалі. Гэта задача тых спісаў, якія хочуць рэфармаваць орган. Гэта ж класіка жанру: людзі ідуць на выбары менавіта для гэтага. Пазіцыя «мы не будзем, бо нам не падабаецца» — гэта недарослы падыход, я лічу.
Пра магчымую яўку:
— Мяркую, што можа быць яўка ад 5 да 10 тысяч чалавек. Разлічваю, што як мінімум паўторым мінулы вынік — гэта будзе добра. А калі будзе больш, калі дойдзем да 10 тысяч, то гэта будзе поспех.
Пра бяспеку галасавання:
— Галасаванне зноў будзе праходзіць на платформе, падрыхтаванай камандай Паўла Лібера. Як мы памятаем, у мінулы раз усё прайшло бяспечна, не было ніякіх зліваў. Гэта цалкам працуючая бяспечная сістэма, якая адпавядае міжнародным стандартам.
Эфір цалкам глядзіце на «Белсаце».

YouTube
Бабарыка схлусіў? Што робіць Пракоп’еў? Ці патрэбны беларусам Каардынацыйны савет? / БРУХАН, Белсат
Абмеркоўваем выбары ў Каардынацыйную раду: чаму блок Пракоп’ева і каманда Бабарыкі адмовіліся ўдзельнічаць, ці былі маніпуляцыі і што гэта значыць для беларускай апазіцыі. Ці здольная рада стаць рэальным палітычным цэнтрам, або застанецца сімвалічным органам?…
❤16👍11🤣6🔥5👎2🦄2🤯1🙏1🖕1
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Гульня спісаў: хто ідзе ў КР і ў чым прайграюць тыя, хто не ідзе на выбары?
На гэтae ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.
https://www.youtube.com/watch?v=X7H-Q4b8dbE

Мельникова могла попасть в ловушку спецслужб — что известно / Выборы и агентура в КС // Брухан
Спикер Координационного совета Артём Брухан на Еврорадио. Обсуждаем последние новости, где Анжелика Мельникова — заявление Латушко по ситуации, выборы в КС и работу КГБ по демсилам.
💥 Сябры, вы можаце задаць пытанне праз данат, яго дакладна агучаць — у чаце…

🔥14👍3😈2👎1🖕1🤝1💅1😎1
Сябры дэлегацыі КР у Кангрэсе змогуць прымаць удзел у маніторынгавых місіях па назіранні за выбарамі ў дзяржавах-членах Рады Еўропы
Дэлегацыя Каардынацыйнай Рады ў складзе Ірыны Халопіцы (Каманда Латушкі і Рух «За свабоду»), Юрыя Губарэвіча (Каманда Латушкі і Рух «За свабоду») і Аляксандры Дойніч «Наступ» прыняла ўдзел у 50-й сесіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы.
Дэлегацыя ў цяперашнім складзе завершыла сваю працу ў Кангрэсе. Ад таго, як прагаласуюць беларусы, будзе залежыць наступны склад Каардынацыйнай Рады і магчымасць мець сваю афіцыйную дэлегацыю ў органе, які займаецца пытаннямі мясцовага самакіравання ў Еўропе.
Галоўнай падзеяй сесіі стала рашэнне Бюро Кангрэса аб падрыхтоўцы спецыяльнага даклада аб ролі мясцовых і рэгіянальных улад у падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці ў выгнанні. Важна адзначыць, што асобны даклад па сітуацыі ў Беларусі рыхтуецца ўпершыню ў гісторыі мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы.
Яшчэ адным беспрэцэдэнтным дасягненнем стала дамоўленасць аб тым, што сябры Каардынацыйнай Рады, новай дэлегацыі КР у Кангрэсе, змогуць прымаць удзел у маніторынгавых місіях па назіранні за мясцовымі выбарамі ў дзяржавах-членах Рады Еўропы. Гэта беспрэцэдэнтнае і вельмі важнае палітычнае рашэнне Кангрэса, якога ўпершыню ўдалося дабіцца дэлегацыі нашай краіны.
Упершыню ад Беларусі ў сесіі Кангрэса ў моладзевай дэлегацыі, у якую ўваходзяць прадстаўнікі ад усіх краін-членаў Рады Еўропы, прыняў удзел прадстаўнік беларускай моладзі. Гэта стала вынікам супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння з Кангрэсам дэлегацыі Каардынацыйнай Рады. У працэсе адвакацыі ўдзельнічаў БНМС РАДА.
Падчас сесіі прайшлі двухбаковыя сустрэчы з дэлегацыямі Бельгіі і Германіі, дзе абмяркоўвалі арганізацыю стажыровак для беларусаў у мясцовых органах улады гэтых краін. Гэта дапаможа атрымаць неабходны досвед для рэалізацыі рэформаў у новай Беларусі.
Таксама беларуская дэлегацыя прадставіла інфармацыю аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі падчас пасяджэння палітычнай групы Еўрапейская народная партыя (ЕНП), сябры якой уваходзяць у Кангрэс.
Прадстаўнікі ЕНП выказалі падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі і Каардынацыйнай Радзе ў яе працы. Таксама яны заявілі аб недапушчальнасці сітуацыі, калі ў цэнтры Еўропы існуе дыктатура, якая не турбуецца аб правах чалавека.
Намеснік Генеральнага сакратара Савета Еўропы Б’ёрн Бергэ падчас выступу на пленарнай сесіі Кангрэса адзначыў:
«Адзін ясны мэсадж, які мы павінны даць і паўтараць, — гэта тое, што мы падтрымліваем вас. Мы падтрымліваем дэмакратычную апазіцыю ў Беларусі праз розныя праекты, сустрэчы і палітычны дыялог. Мы тут, мы падтрымліваем вас, і давайце працягваць дыялог».

❤20👍6🔥2👎1
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Які са спісаў плануеце падтрымаць
Anonymous Poll
27%
Каманда Латушка і рух За Свабоду
4%
Наступ
4%
Еўрапейскі выбар
13%
Закон і правапарадак
2%
Хопіць баяцца
3%
Рух Воля
2%
Ваш голас
1%
Беларусы дзеяння
3%
Аб'яднаная грамадзянская платформа
40%
Глядзець вынікі / Пакуль думаю
👍19❤2👎1🤣1🖕1🦄1
Forwarded from Наступ (Ліза Пракопчык)
Зарэгістравалі.
Давайце хорам: навошта вам гэтая Каардыныцыйная Рада... (рэальна, запытайцеся, а мы рэальна адкажам).
Для нецерпялівых вось вам адразу ўсё:
• Каштоўнасці (без зменаў);
• Маніфэст (напісалі, лічым крута атрымалася);
• Праграма - Гэта можна зрабіць.
Для астатніх хутка ўсё падрабязна раскажам, калі не хочацца чытаць. Яшчэ паўтары месяцы ад нас гэта чуць будзеце.
Ну і галоўнае, новы склад Наступу:
На гэтым пакуль усё🤔
Ваш Наступ
@mnastup

1 Лізавета Пракопчык
2 Маргарыта Ворыхава
3 Яўгеній Караулаў
4 Аляксандр Лапко
5 Іван Краўцоў
6 Яўгеній Андрэйчык
7 Станіслава Цярэнцьева
8 Аляксандра Дойніч
9 Аляксей Грахоўскі
10 Аляксандр Аўтушка-Сікорскі
11 Кацярына Марэцкая
12 Уладзіслаў Антаненка
13 Алена Воўкава
На гэтым пакуль усё
Ваш Наступ
@mnastup
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11👍9👎7🍾5🙈4🔥1🖕1
Forwarded from Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду»
Наш спіс Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду» зарэгістраваны для ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную Раду!
Сябры, важны этап пройдзены. Мы афіцыйна ў кампаніі! У нашай камандзе 38 чалавек — смелых і матываваных, і зусім хутка мы пачнем падрабязна знаёміць вас з кожнай і кожным з нашага спіса, а таксама з нашай праграмай.
Нам вельмі патрэбная вашая падтрымка. Менавіта ваш голас дае нам мандат на рэальную барацьбу за змены ў Беларусі.
Калі? З 11 па 17 мая.
Што рабіць? Падтрымайце НАС!
У нас ёсць досвед, ёсць каманда і ёсць стратэгія. Мы ідзем працаваць абапіраючыся на нашыя галоўныя прынцыпы:
🤍 НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ
❤️ АДКАЗНАСЦЬ
🤍 СВАБОДА
Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду».
Разам мы мацнейшыя. Жыве Беларусь! ✌️

👍22😭3👎1🔥1🙈1
Выбары ў КР: Усе спісы зарэгістраваны!
Выбарчая камісія падвяла канчатковыя вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у Каардынацыйную раду. Афіцыйныя рашэнні атрымалі ўсе 9 спісаў. Усяго на 80 месцаў у складзе беларускага протапарламента прэтэндуюць 174 чалавекі.
✅ Поўны спіс зарэгістраваных кааліцый:
«Еўрапейскі выбар» — 17 чалавек (лідар — Валер Мацкевіч).
«ЗАКОН і Правапарадак» — 12 чалавек (лідар — Сяргей Макар).
Кааліцыя Латушкі і Рух «За Свабоду» — 38 чалавек (лідары — Павел Латушка і Юрый Губарэвіч).
Рух «Воля» — 28 чалавек (лідар — Мікіта Забуга).
«Аб’яднаная грамадзянская платформа» — 22 чалавекі (лідар — Мікалай Казлоў).
«Ваш Голас» — 19 чалавек (лідар — Андрэй Колас).
«Хватит Бояться!» — 13 чалавек (лідарка — Таццяна Мартынава).
«Наступ» — 13 чалавек (лідарка — Лізавета Пракопчык).
Блок беларускіх палітычных зняволеных «Беларусы дзеяння» — 12 чалавек (лідар — Юрась Зянковіч).
Усе рашэнні Выбарчай камісіі публікуюцца на афіцыйным сайце Каардынацыйнай Рады і дублююцца на платформе «Тры сланы».
У кожнага спіса будзе магчымасць прэзентаваць сваю праграму і камунікаваць з выбаршчыкамі праз платформу «Тры сланы».

👍27❤5🤣2🦄2🔥1🙈1🫡1💅1
Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы падрыхтуе даклад па сітуацыі ў Беларусі
Падчас удзелу дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў складзе Ірыны Халопіцы (Каманда Латушкі і Рух «За свабоду»), Юрыя Губарэвіча (Каманда Латушкі і Рух «За свабоду») і Аляксандры Дойніч («Наступ») у 50-й сесіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы, упершыню Бюро Кангрэса прыняло рашэнне аб падрыхтоўцы асобнага даклада па сітуацыі ў Беларусі.
Даклад мае назву «Роля мясцовых і рэгіянальных улад у падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці ў выгнанні».
Асноўная палітычная мэта дадзенага даклада заключаецца ў тым, каб вызначыць ролю еўрапейскіх мясцовых і рэгіянальных органаў улады ў абароне і падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці ў выгнанні, а таксама даць рэкамендацыі па інтэграцыі.
Дакумент будзе грунтавацца на рэзалюцыі ПАРЕ вядомай як «Люксембургскія рашэнні», каб на лакальным узроўні вырашаць праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы ў эміграцыі. Даклад будзе спрыяць стварэнню комплекснай мясцовай палітыкі ўключэння (local inclusion policies), прадастаўленню муніцыпальных паслуг і фармаванню спецыяльных кансультатыўных органаў.
Даклад мае на мэце заахвоціць актыўны ўдзел беларусаў у мясцовых працэсах еўрапейскіх супольнасцей. Гэта не толькі дапаможа інтэграцыі, але і стане практычнай школай мясцовай дэмакратыі.
Ініцыятыва накіравана на кансалідацыю мясцовых і рэгіянальных намаганняў па абароне дэмакратычных суб’ектаў у выгнанні. Досвед, атрыманы беларусамі ў еўрапейскіх муніцыпалітэтах, стане базай для дэцэнтралізацыі і пабудовы сапраўднага мясцовага самакіравання ў дэмакратычнай Беларусі.
Падрыхтоўка такога даклада — гэта вынік сістэмнай працы дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы і важны крок да прызнання беларускай грамадзянскай супольнасці паўнавартасным партнёрам на еўрапейскім узроўні.
Без прадстаўнічага органа беларусаў — Каардынацыйнай Рады — дзеянні па дапамозе беларусам у Еўропе будуць мінімізаваны.

👍10🔥7🙈3👎1
Апдэйты ад Выбарчай камісіі: лёсаванне кандыдатаў, назіральнікі, стан платформы для галасавання
Сёння а 20:00 па Мінску (19:00 па Варшаве і 20:00 па Вільні) адбудзецца адкрытае пасяджэнне Выбарчай камісіі Каардынацыйнай Рады.
У павестцы дня:
— Канчатковае рашэнне па рэгістрацыі выбарчых суб’ектаў.
— Лёсаванне: вызначэнне нумароў спісаў кандыдатаў выбарчых суб’ектаў.
— Актуальны стан з назіраннем за выбарамі.
— Стан гатоўнасці лічбавай платформы для галасавання.
— Платформа «Тры сланы», перыяд агітацыі, рэпрэзентаванасць.
Далучыцца да пасяджэння ў жывым эфіры можна на YouTube-канале Каардынацыйнай Рады.

Youtube
- YouTube
Enjoy the videos and music you love, upload original content, and share it all with friends, family, and the world on YouTube.
👍13🙈8👎3🔥1🖕1
Заява ад Выбарчай камісіі: Усе кандыдаты абавязаны зарэгістравацца на платформе «Тры Сланы»
Старшыня Выбарчай камісіі Алена Прыходзька падкрэсліла:
— Усім выбарчым суб’ектам неабходна завесці акаўнт на «Трох Сланах». Без яго яны не патрапяць на платформу для галасавання ў спіс суб’ектаў.
Гэта значыць, што кожны суб’ект павінен запоўніць на ўласнай старонцы на «Трох Сланах» мінімальную інфармацыю:
— Склад спіса з нумарамі па парадку.
— Палітычная праграма.
— Звесткі аб лідары з фота.
Гэтыя даныя будуць аўтаматычна падцягвацца на платформу для галасавання.

👍20🙈6👎4🔥1🖕1
Выбары ў КР: Лёсаванне ШІ і падрыхтоўка да галасавання
Выключна для парадку: Штучны інтэлект правёў лёсаванне выбарчых спісаў. На агульным пасяджэнні Выбарчай камісіі быў вызначаны парадак выбарчых суб’ектаў у спісе.
📌 Парадкавыя нумары спісаў:
1. «Ваш Голас» — 19 чалавек (лідар — Андрэй Колас).
2. «Еўрапейскі выбар» — 17 чалавек (лідар — Валер Мацкевіч).
3. «Хватит Бояться!» — 13 чалавек (лідарка — Таццяна Мартынава).
4. Рух «Воля» — 28 чалавек (лідар — Мікіта Забуга).
5. «Аб’яднаная грамадзянская платформа» — 22 чалавекі (лідар — Мікалай Казлоў).
6. «Наступ» — 13 чалавек (лідарка — Лізавета Пракопчык).
7. «ЗАКОН і Правапарадак» — 12 чалавек (лідар — Сяргей Макар).
8. Блок беларускі палітычных зняволеных «Беларусы дзеяння» — 12 чалавек (лідар — Юрась Зянковіч).
9. Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду» — 38 чалавек (лідары — Павел Латушка і Юрый Губарэвіч).
Афіцыйныя рашэнні атрымалі ўсе 9 спісаў. Усяго на 80 месцаў у складзе беларускага протапарламента прэтэндуюць 174 чалавекі.
Назіранне за выбарамі
Выбарчая камісія накіравала запрашэнні міжнародным суб’ектам. Ужо атрыманы пацверджанні ад:
— Міжпарламенцкай групы пад кіраўніцтвам Федэрыка Пеці. Яго каманда назірала за мінулымі выбарамі ў КР і рыхтавала вялікую справаздачу па выніках.
— Палітолага Яўгена Магды як прадстаўніка ўкраінскага боку.
Рэгламент назірання ўжо апублікаваны на сайце КР і на платформе «Тры Сланы».
Платформа «Тры Сланы» і платформа для галасавання:
Платформа для галасавання гатова да запуску і будзе дасяжная для правядзення тэхнічных тэстаў ужо ў сярэдзіне красавіка. Усе выбарчыя суб’екты абавязаны зарэгістравацца на платформе «Тры Сланы», якая будзе звязана з платформай для галасавання. На «Трох Сланах» ужо ёсць спісы «Еўрапейскі выбар» і «Закон і правапарадак».
У кожнага спіса будзе магчымасць прэзентаваць сваю праграму і камунікаваць з выбаршчыкамі напрамую праз платформу.
Калі вы ў Беларусі, заходзьце на «Тры Сланы» па гэтай спасылцы (не забывайце чысціць гісторыю і закрываць укладкі).

👍19❤8🖕4👎1🔥1
Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Павел Латушка заснаваў прэмію для лепшага настаўніка беларускай мовы і літаратуры ліцэя ў Гайнаўцы
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка заснаваў з уласных сродкаў штогадоваю грашовую прэмію для лепшага настаўніка беларускай мовы, літаратуры і гісторыі II Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Гэтая ініцыятыва заклікана адзначыць высокі прафесіяналізм і адданасць педагогаў, якія на Падляшшы захоўваюць і папулярызуюць беларускую культуру і гісторыю.
Рашэнне аб кандыдаце на атрыманне ўзнагароды ў гэтым годзе прынята і будзе прымацца ў будучым кіраўніцтвам Гайнаўскага ліцэя. Плануецца, што ўзнагарода будзе ўручана Паўлам Латушкам пераможцу падчас урачыстай цырымоніі заканчэння навучальнага года 26 чэрвеня.
«Настаўнікі адыгрываюць выключную ролю ў лёсе нацыі, бо менавіта яны з малых гадоў прывіваюць дзецям любоў да беларушчыны. Варта ўспомніць, што песняры беларускага слова — Купала і Колас — працавалі настаўнікамі. Асобную важнасць мае падтрымка беларускай меншасці на Падляшшы. Гэты рэгіён з’яўляецца ўнікальным асяродкам, дзе ў рамках польскага грамадства стагоддзямі жыве і развіваецца беларуская традыцыя і мова.
Для мяне, як беларускага палітыка, абранага дэлегата Каардынацыйнай Рады, вельмі важна падтрымліваць развіццё беларускай культуры і адукацыі, у тым ліку за мяжой.
Як малады беларускі дыпламат я ўпершыню наведаў Гайнаўскі ліцэй 30 гадоў таму, у 1996 годзе. Пазней як міністр культуры і пасол імкнуўся дапамагаць важнай місіі ліцэя — падтрымцы беларускасці. На жаль, сёння дзяржава ў асобе рэжыму Лукашэнкі адмаўляе ў беларускасці і адмаўляецца падтрымліваць беларускую культуру як унутры краіны, так і па-за яе межамі. Таму гэтая задача таксама кладзецца на нашы плечы. І таму я лічу важным як беларускі палітык працягваць гэтую місію», — адзначыў Павел Латушка.
Па ініцыятыве Паўла Латушкі таксама заснавана грашовая ўзнагарода для пераможцаў Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня». Упершыню ўзнагарода была ўручана Паўлам Латушкам 13 лютага 2026 года падчас гала-канцэрту XXXIII Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня — 2026» у Беластоку, а атрымала яе таленавітая дзяўчына з Бельска-Падляшскага Вікторыя Гаць.
Архіўнае відэа: выпускнікі ліцэя ў Гайнаўцы выконваюць «Лявоніху» падчас стаднёўкі 2026
@CabinetBelarus

👍18❤9🥱6🔥2👎1🙈1
Forwarded from Светлана Тихановская
«Каардынацыйная Рада — унікальны прыклад самаарганізацыі грамадства і супрацоўніцтва прадстаўнікоў самых розных арганізацыяў і людзей розных поглядаў дзеля агульных мэтаў»
11–17 траўня адбудуцца выбары ў Каардынацыйную Раду чацвёртага склікання — пляцоўку, дзе беларусы могуць уплываць на агульныя рашэнні і будучыню краіны. Напярэдадні гэтай падзеі мы паразмаўлялі са старшым палітычным дарадцам Святланы Ціханоўскай Аляксандрам Дабравольскім: пра ролю Рады, яе эфектыўнасць і матывацыю браць удзел у галасаванні.
Падрабязнасці — у картках.
👍13🔥11🙈5🖕2❤1👎1🤣1