Каардынацыйная рада
3.9K subscribers
2.5K photos
181 videos
4 files
1.24K links
Прадстаўнічы орган дэмакратычных сіл і арганізацый. Сайт: https://rada.vision/

Мэты:
— арганізацыя працэсу
пераадолення палітычнага крызісу

— забеспячэнне згоды ў грамадстве

— абарона суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь

@FeedbackDvizhBot
Download Telegram
❤️ 19 мая — Вялікая палітычная канферэнцыя 2024. Другі блок: Сілавы сцэнар ці мірныя перамены. Кароткі план.

Напярэдадні выбараў у КР палітычныя групы сустрэнуцца разам з выбаршчыкамі, каб падзяліцца сваімі планамі і стратэгіямі і зарадзіць энергіяй сваіх прыхільнікаў.

У другім блоку канферэнцыі (з 13:00 па 14:00 з-за невялікіх змен у перапынку) прадстаўнікі выбарчых спісаў коратка выступяць з асвятленнем бачання перамен у Беларусі:

1. Iгар Валяеў, #1 Салiдарнасць
2. Генадзь Манько, #2 Воля
3. Аляксандр Дабравольскі, #3 Еўрапейскі выбар
4. Роза Турарбекава, #4 Наша Справа
5. Сяргей Макар, #5 Закон i правапарадак
6. Раман Кісляк, #6 Голас дыяспар (анлайн)
7. Максім Шабуцкі, #7 Незалежныя Беларусы
8. Андрэй Кушнераў, #8 Блок Пракоп'ева-Ягорава
9. Міхаіл Кірылюк, #9 Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»
10. Яўген Анкудзiнаў, #10 Хопiць Баяцца
11. Уладзімір Лаўранюк, #11 Краіна для жыцця
12. Лізавета Пракопчык, #12 Моладзевы Наступ

Дата і месца: 19 мая з 10:45 (Targowa 56, Варшава, Centrum Kreatywności Targowa). Канферэнцыя будзе транслявацца ў жывым эфіры.

📌 Для рэгістрацыі запоўніце форму. Бліжэй да мерапрыемства мы дашлем вам дэталі.

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту elections@rada.vision. Падрабязнасці пра выбары — па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎤 Запрашаем гледачоў на дэбаты ў жывым эфіры Belsat!

24 мая а 20:00 па Варшаве / 21:00 па Мінску адбудуцца галоўныя дэбаты кампаніі перад самім днём галасавання. Яны будуць арганізаваныя тэлеканалам Белсат і будуць транслявацца ў жывым эфіры.

Мы запрашаем гледачоў дэбатаў на студыю Белсата ў Варшаве ў афлайн-фармаце. Каб трапіць на дэбаты гледачом, калі ласка, запоўніце форму.

19 мая адбудзецца Вялікая палітычная канферэнцыя беларускіх дэмакратычных сіл, дзе прагучаць планы і стратэгіі выбарчых суб'ектаў на выбарах у КР. Прыміце ўдзел і ўнясіце свой уклад у фарміраванне будучыні!

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту
elections@rada.vision. Падрабязнасці пра выбары — па спасылцы.
⚡️⚡️Старшыня ВК Алена Прыходзька: заўтра ў эпплстор і гуглстор з'явяцца дадаткі для галасавання на выбарах ў КР
⚡️⚡️⚡️Павел Латушка: Я шкадую, што не пачуў сёння выступу Святланы Ціханоўскай
Напрыканцы канферэнцыі прадстаўнікі выбарчых спісаў адкажуць на пытанні, якія беларусы і беларускі пакінулі ў каментарах, у чаце трансляцыі і у Slido
https://www.youtube.com/watch?v=E-fZYoHlSYU

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту elections@rada.vision. Падрабязнасці пра выбары — па спасылцы.
Вялікая палітычная канферэнцыя скончылася. Наперадзе выбары ў КР

Сябры, дзякуй за гэты прадуктыўны дзень – за вашыя пытанні, прагляды, лайкі, актыўнасць у чаціку трансляцыі Вялікай палітычнай канферэнцыі.

Калі вы не змаглі далучыцца да мерапрыемства ці прапусцілі нейкую частку, то можаце паглядзець запіс канферэнцыі – па спасылцы https://www.youtube.com/watch?v=E-fZYoHlSYU

Заклікаем вас быць актыўнымі і падчас саміх выбараў у КР, якія пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая.

Галасаванне будзе праходзіць на платформе Паўла Лібера Belarus ID, доступ да якой з'явіцца ўжо заўтра.

Пытанні наконт выбараў можна дасылаць на электронную пошту elections@rada.vision. Падрабязнасці пра выбары — па спасылцы http://bit.ly/rada2024
Маеце пратэрмінаваны пашпарт? Можаце галасаваць!

Выбарчая камісія зацвярджае, што галасаваць на выбарах у КР можна толькі з наяўным пашпартам грамадзяніна Беларусі незалежна ад тэрміну дзеяння.

Хутка ў сацсетках КР з'явяцца спасылкі на пампаванне мабільнага дадатка для галасавання.

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту elections@rada.vision. Падрабязнасці пра выбары — па спасылцы.
Эканомім ваш час. Падрабязныя таймкоды да Вялікай палітычнай канферэнцыі

Сябры, калі вы не змаглі далучыцца да мерапрыемства ці прапусцілі нейкую частку, то можаце паглядзець запіс канферэнцыі – па спасылцы https://www.youtube.com/watch?v=E-fZYoHlSYU

Мы разумеем, што ўсе 7 гадзін трансляцыі здужаюць толькі адзінкі, таму расставілі падрабязныя таймкоды, каб вы не гублялі час на прагляд перапынкаў і маглі паглядзець абраныя выступы.

Чакаем вашай актыўнасці на выбарах у КР, якія пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў можна дасылаць на электронную пошту elections@rada.vision. Падрабязнасці пра выбары — па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM