Каардынацыйная рада
3.87K subscribers
2.52K photos
181 videos
4 files
1.24K links
Прадстаўнічы орган дэмакратычных сіл і арганізацый. Сайт: https://rada.vision/

Мэты:
— арганізацыя працэсу
пераадолення палітычнага крызісу

— забеспячэнне згоды ў грамадстве

— абарона суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь

@FeedbackDvizhBot
Download Telegram
Камюніке па выніках публічнай дыскусіі «Адукацыя ў дэмакратычнай Беларусі: палітычныя актары і камунікацыйная стратэгія»
https://rada.vision/kamjunike-pa-vynikah-publichnaj-dyskusii-adukacyya-demakratychnaj-belarusi-palitychnyya-aktary-i-kamunikacyjnaya-strategiya

Публічная дыскусія, арганізаваная Камісіяй па адукацыі, навуцы і грамадскай думцы Каардынацыйнай рады (КР), прайшла 6 лютага 2024 г. у анлайн-фармаце з удзелам ключавых зацікаўленых бакоў. Асноўныя спікеры абмяняліся думкамі аб прыярытэтах развіцця сектара, падзяліліся вопытам і праблемамі, прыкладамі паспяховых праектаў і ініцыятыў.

Удзел прынялі:
▪️Андрэй Ягораў (спікер КР)
▪️Таццяна Шчытцова (дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі)
▪️Андрэй Лаўрухін (Камісія па адукацыі, навукі і грамадскай думцы КР)
▪️Святлана Мацкевіч (Камісія па адукацыі, навуцы і грамадскай думцы КР)

Запрошаная на сустрэчу Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні АПК, не ўдзельнічала ў абмеркаванні з прычыны камунікатыўнага збою, аднак падзялілася сваімі тэзамі ў публічных крыніцах.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Якія вынікі працы Міжнароднай камісіі КР?

Пра гэта на стрыме Еўрарадыё падрабязна расказала чаліня Каардынацыйнай рады Роза Турарбекава. Згаданыя вынікі працы міжнароднай камісіі хутка будуць выкладзеныя на наш сайт разам з агульнай справаздачай КР за год.

У цэлым гаворка пра КР ідзе з 40-й хвіліны і далей, паглядзіце, калі ёсць час.

Ці лічыце вы важнай тую міжнародную працу, пра якую распавяла спадарыня Турарбекава? Пішыце ў каментарах!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Зварот віцэ-спікера Каардынацыйнай рады да беларускіх палітыкаў і актывістаў

Ян Рудзiк, віцэ-спікер КР: «Маю простую прапанову для ўсіх палітычных актараў, якія зацікаўленыя ў сапраўдны карысных справах дзеля вызвалення Беларусі: падтрымаць збор на FPV-дроны для палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова».

❗️Рэквізіты збору — па спасылцы.
Обращение Совещания фракций Координационного совета в связи с новостью о смерти Алексея Навального

Сегодняшняя трагедия с Алексеем Навальным, за которую целиком и полностью отвечает российский диктаторский режим, является одним из звеньев огромной цепи трагедий. Трагедий людей, жертвующих своими силами, свободой, здоровьем, а часто и жизнью — ради ценностей демократии и будущего своей страны.

В современной Беларуси в тюрьмах находится более 1400 политзаключенных. Известно как минимум о 4-х смертях политзаключенных в беларусских исправительных учреждениях: Витольд Ашурок, Алесь Пушкин, Николай Климович, Вадим Храсько. Только официально зафиксированы более 15 смертей от прямых политических действий режима с 2020 года.

В Беларуси есть крайне тревожащий список «пропавших без вести» людей, находящихся в аналогичных Алексею Навальному условиях, при этом информации об их здоровье и жизни на порядок меньше.

Полный текст обращения — на нашем сайте:
https://rada.vision/obrashhenie-soveshhaniya-frakcij-koordinacionnogo-soveta-v-svyazi-s-novostju-o-smerti-alekseya-navalnogo
⚡️Працоўная група па выбарах паміж ОСЦ, АПК, КР і партыямі дасягнула кансэнсусу.

Хутка варыянт будзе прадстаўлены агульнаму складу КР і пастаўлены на галасаванне ў КР. Таксама прапануемы варыянт будзе разгледжаны ў грамадскім камітэце. Пасля гэтага фінальны варыянт будзе напраўлены Ціханоўскай.

❗️Па папярэдняй інфармацыі, варыянт, які прапануе працоўная група, прадугледжвае толькі адзін голас у выбаршчыка, а пасля выбараў у КР будзе створаная кансультатыўная грамадская палата для НДА.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Мы заклікаем усіх беларускіх выбаршчыкаў у хуткім часе прыняць актыўны ўдзел у сапраўдных выбарах у склад Каардынацыйнай рады Беларусі.

Зараз ідзе няпросты, але шчыры публічны дыялог, каб падрыхтаваць якасна новае фармаванне трэцяга склада Каардынацыйнай рады праз прамыя выбары па прапарцыйнай сістэме са спісамі выбарчых суб’ектаў.

Выбарчая кампанія будзе грунтавацца на міжнародных стандартах, каб КР стала легітымным органам парламенцкага тыпу, які павінен садзейнічаць кансалідацыі, аб’яднанню беларускіх палітычных структур, арганізацый грамадзянскай супольнасці вакол праграмных мэт на аснове дэмакратычных каштоўнасцей. Сістэма электроннага галасавання будзе заснавана на прыярытэце свабоднага волевыяўлення і бяспекі выбаршчыкаў.

Чытайце зварот цалкам на нашым сайце:
https://rada.vision/by/zvarot-kaardynacyjnaj-rady-belarusi-vybarchaya-kampaniya-belarusi-legitymnaya-demakratychnaya-alternatyva-josc
Спікер КР Андрэй Ягораў, старшыня Міжнароднай камісіі Паліна Бродзік і яе намесніца Роза Турарбекава сустрэліся з украінскім паслом па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігарам Кізімам
22 лютага, у 20:00 па Менску — Агульнае паседжанне КР. Далучайцеся да стрыма!
https://www.youtube.com/watch?v=rspJ_O5gRyk

Парадак дня:
1. Выступ Анатоля Фёдарава ад Грамадскага Аргкамітэту
2. Прыняцце рашэнняў КР па выбарчай сістэме: актуальная сітуацыя, пытанні і адказы
3. Выступ Юліяны Шаметавец (Кіберпартызаны) наконт сістэмы выбраў і ўплыву гендарных квот на ўдзел арганізацыяў сілавога блоку
4. Рознае
Сустрэча з намеснікам памочніка дзяржсакратара па Усходняй Еўропе Крысам Смітам

Дэлегаты Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў, Роза Турарбекава, Юрый Рававы i Іван Краўцоў (сакратар КР), а таксама прадстаўніца АПК Аліна Коўшык абмеркавалі рэгіянальную сітуацыю ў кантэксце вайны ва Украіне i сітуацыю, якая склалася вакол абмежаванняў для беларускіх грамадзян на межах з ЕЗ. Таксама былі ўзняты пытанні культуры і адукацыі.

Гэта першы візіт Крыса Сміта ў Вільню, які праводзіцца ў рамках ініцыятывы стратэгічнага дыялогу паміж урадам ЗША і беларускай грамадзянскай супольнасцю.

Да гэтага Крыс Сміт быў намеснікам кіраўніка місіі ЗША ва Украіне.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Віталь Рымашэўскі паразважаў у белсатаўскім «Двубоі», чаму канфлікты ў дэмакратычных сілах карысныя рэжыму і чаму КР як інстытут здольны іх пераадольваць

Трапнае меркаванне ці не? Пішыце ў каментарах!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Старшыня Міжнароднай камісіі КР Паліна Бродзік распавяла ў эфіры Еўрарадыё, чаму супраца дэмакратычных сіл з Украінай дапаможа і беларусам, і самой Украіне

Калі паглядзіце эфір цалкам, даведаецеся крыху больш пра сустрэчу дэлегацыі КР з украінскім паслом па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігарам Кізімам: https://www.youtube.com/watch?v=zPyb5VGG6WU
Стратэгічныя камунікацыі, выбары і чым займаецца КР пасля 8 лютага: дайджэст навінаў КР
https://www.youtube.com/watch?v=O01H973izpU

У гэтым выпуску чальцы ды чаліні Каардынацыйнай рады распавядуць, якую дзейнасць вядуць камісіі, якія сустрэчы праводзяць і што будуць рабіць далей.
Андрэй Ягораў пракаментуе, калі будуць новыя выбары і чаму КР працягвае сваю дзейнасць, калі тэрмін дзеяння мандатаў мусіў быць скончаны.

Пішыце вашыя пытанні і прапановы ў каментарах!
⚡️Нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская падтрымала выбарчую сістэму ў КР.

Каардынацыйная рада атрымала адказ.
Каардынацыйная рада
⚡️Нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская падтрымала выбарчую сістэму ў КР. Каардынацыйная рада атрымала адказ.
Абавязковыя квоты для жанчын і закрытыя спісы. Якой у выніку будзе выбарчая сістэма ў КР?

Учора Каардынацыйная рада большасцю галасоў узгадніла, якой будзе працэдура выбараў у новы склад рады. Сёння Святлана Ціханоўская афіцыйна падтрымала такі падыход.

Сябра КР Павел Патапаў распавёў пра асноўныя палажэнні аб выбарах у трэці склад КР:

— выбары па прапарцыйнай сістэме з закрытымі спісамі;
— абавязковая квота ў выбарчых спісах на ўдзел жанчын не менш за 40%, з магчымасцю зніжэння гэтай квоты да 20% для тых выбарчых суб’ектаў, якія аб’ектыўна не могуць выканаць квоту ў 40% (арганізацыі ў сферы бяспекі, ветэранскія і іншыя падобныя арганізацыі);
— 1 голас у выбаршчыка;
— пасля выбараў трэці склад Каардынацыйнай рады сфарміруе кансультатыўную Грамадскую палату.

Гэтыя палажэнні былі ўзгоднены з Аб’яднаным пераходным кабінетам, Офісам Святланы Ціханоўскай і платформай палітычных партый.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🗳 Андрэй Ягораў: «Каардынацыйная рада не можа пакінуць пытанне арганізацыі выбараў каму-небудзь іншаму»

Спікер КР яшчэ раз адзначыў прычыны падаўжэння мандату КР і падкрэсліў, што выбары ў КР пройдуць 25 траўня.

Калі не КР, то хто мусіць займацца арганізацыяў выбараў? Пішыце ў каментарах!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Аляксандр Кныровіч — пра палітычныя перспектывы Вадзіма Пракоп'ева ў Каардынацыйнай радзе

Хацелі б бачыць спадара Пракоп'ева на пасадзе спікера КР? Пішыце ў каментарах!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Палітычны аглядальнік Віктар Цыганкоў станоўча ацэньвае фіналізацыю даты выбараў у КР

Наколькі аптымістычным вам падаецца меркаванне спадара Цыганкова? Пішыце ў каментарах!
▫️Политическое заявление Фемгруппы и ФемФракции КC: 8 марта для нас - это каждый день

Как и более 100 лет назад, 8 марта сегодня сохраняет свою актуальность как день солидарности женщин в борьбе за свои права и эмансипацию

Мы бы очень хотели жить в мире, где нет насилия и фемицида, системной дискриминации и нарушения прав, войн и конфликтов, бедности и неравенства, от которых страдают женщины во всем мире каждый день и каждую минуту. Мы бы очень хотели жить в мире, где 8 марта отмечается как исторический день с определенным контекстом, не имеющим отношения к происходящему сегодня. Но, к сожалению, это не так.

Беларуски здесь и сейчас подвергаются сексуализированному и гендерному насилию разных форм и погибают от него; сидят в тюрьмах в нечеловеческих условиях, находясь под постоянными пытками; получают на 30 процентов меньше от зарплаты мужчин и работают бесплатно примерно 3 часа в день; остаются финансово незащищенными и лишены экономических возможностей, особенно если у них есть дети; преодолевают множество барьеров, чтобы участвовать в политике, и на всех уровнях сталкиваются с сексизмом там; из-за гендерных стереотипов и предубеждений вынуждены следовать ожиданиям, которые не соответствуют их потребностям.

Мы хотим подчеркнуть, что права женщин и гендерное равенство - важны и релевантны всегда и не бывают второстепенными. Их нельзя решить “после по-настоящему серьёзных проблем”, поскольку гендерное неравенство - и есть главная из них. Эти вопросы становятся еще более актуальными во времена катаклизмов, будь то война, политические репрессии или пандемии и усиливают дискриминацию в отношении девочек и женщин.

Работа нашей группы и фракции, как и деятельность всего беларуского фем/квир сообщества часто остается незаметной, игнорируется или обозначается как незначимая, хотя мы ведем ее 24/7. И для того, чтобы сделать эту деятельность более видимой недостаточно только наших усилий. Любая гендерная проблема - это политическая проблема, которая требует системного и комплексного подхода для ее решения.

Мы призываем все беларуское демократическое сообщество и всех политиков вовлекаться в укрепление гендерного равенства через возможные инструменты. Не просто сказать «я за», а быть ролевыми моделями. Общество не может быть свободным и демократическим, пока в нем нарушаются права женщин и других уязвимых групп. Период трансформации дает нам уникальную возможность построить инклюзивную демократию.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Audio
Паседжанне Аргкамітэта па выбарах скончылася выхадам некалькіх яго ўдзельнікаў

8 сакавіка адбылося чарговае паседжанне Аргкамітэта па выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга склікання. Некалькі ўдзельнікаў камітэта прынялі рашэнне пакінуць Аргкамітэт, спасылаючыся на тое, што іх прапановы ў арганізацыі выбараў не былі разгледжаны, а рашэнні сабатаваны, і адмовіліся ад удзелу ў выбарах. Сярод іх: Анатоль Фёдараў, Дзмітрый Балкунец, Руслан Хазiн.

Анатоль Фёдараў (грамадска-палітычнае аб’яднанне «Нацыянальна-дэмакратычная платформа») на паседжанні Аргкамітэту:

«Мы маем справу з вельмі грубай і нахабнай палітычнай афёрай, дзе за гучнымі словамі аб дэмакратычных каштоўнасцях няма мейсца для палітычнага плюралізму, кампрамісу, дзе рэалізуюцца толькі карпаратывісцкія схемы i iнтарэсы. У сувязі з гэтым, мы выходзім з Грамадзкага аргкамітэту, каб не прыкрываць сабой гэту палітычную афёру і прапануем зрабіць гэта іншым суб’ектам грамадска-палітычнае поля».

Прапануем праслухаць запіс паседжання цалкам.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Роза Турарбекава: «Усебеларускі народны сход 2025 г. — гэта спроба рэжыма прадэманстраваць адзінства перад грамадствам, якое сказала яму «не»

Чаліня КР на стрыме Еўрарадыё распавяла, што лічыць анансаваныя «выбары» ў дэлегаты УНС падрыхтоўкай да прэзідэнцкіх выбараў 2025 года.

А як лічыце вы, у чым будзе функцыя УНС? Пішыце ў каментарах!