Каардынацыйная рада
3.87K subscribers
2.52K photos
181 videos
4 files
1.24K links
Прадстаўнічы орган дэмакратычных сіл і арганізацый. Сайт: https://rada.vision/

Мэты:
— арганізацыя працэсу
пераадолення палітычнага крызісу

— забеспячэнне згоды ў грамадстве

— абарона суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь

@FeedbackDvizhBot
Download Telegram
‼️КР працягвае свой мандат. Статут пакінулі практычна без зменаў

Устаўны дакумент КР дзейнічаў да 8 лютага бягучага года. Учора сябры КР прагаласавалі за працяг Статута ў бягучай версіі.

Адзіная папраўка ў новай рэдакцыі Статута КР тычыцца выбараў новага складу. У ёй пазначана, што паўнамоцтвы бягучага складу рады завяршацца ў дзень правядзення першага агульнага пасяджэння новага складу, то бок пасля выбараў у КР.

Зараз усе высілкі накіраваны на фіналізацыю працэдуры выбараў у новы склад Каардынацыйнай рады. Хутка будзе абвешчана і дата саміх выбараў.
Спікер КР Андрэй Ягораў: «Сітуацыя склалася складаная»

7 лютага мы прынялі рашэнне аб падаўжэнні паўнамоцтваў КР да моманту абрання трэцяга складу КР. Не ўсе падтрымалі гэтае рашэнне, некаторыя дэлегаты склалі свае паўнамоцтвы. Сітуацыя ўскладняецца тым, што агульнае кансалідаванае рашэнне аб выбарчай сістэме і вызначэнні тэрмінаў выбараў намі не было прынятае.

Каардынацыйная рада зрабіла стаўку на дасягненні кампрамісу аб выбарчай сістэме з Офісам Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаным пераходным кабінетам і групай палітычных партый. Для гэтага мы доўга, з 8 лістапада, адкладалі прыняцце канчатковага рашэння, вялі кансультацыі, сфарміравалі Упаўнаважаную групу з прадстаўнікоў гэтых структур (КР, ОСЦ, АПК, партыі). Тым не менш ва Упаўнаважанай групе нам не ўдалося выйсці на ўзгодненае рашэнне.

Далейшае адкладанне толькі пагаршае нашае становішча.

• Каардынацыйная рада павінна ў бліжэйшыя дні прыняць рашэнне аб сістэме выбараў і накіраваць яго на зацвярджэнне Святлане Ціханоўскай.
• Мы таксама павінны прыняць рашэнне аб даце выбараў, якія, з майго пункту гледжання, павінны прайсці не пазней за канец мая гэтага года.

Я таксама лічу, што нам неабходна выставіць прыярытэты працы КР, засяродзіўшыся на задачах:

1. Арганізацыі выбараў.
2. Завяршэння працэсу кансультацый і стварэння «дарожных мап» па знешняй дапамозе, які мы вядзем з Еўрапейскай камісіяй.
3. Арганізацыі груп стратэгічнага дыялогу з ЗША.
4. Прадастаўленне публічнай гадавой справаздачы аб дзейнасці КР, уключаючы фінансавую справаздачу Сакратарыята.
5. Завяршэння планаў працы камісій і груп КР (канцэпцыі міжнароднай дзейнасці дэмакратычных сіл, слуханняў па адукацыі, фарміраванні адказнай групы па палітычных зняволеных з прадстаўнікоў дэмакратычных сіл).

❗️Калі нам трэба перагледзець лідэрства ў КР для завяршэння гэтых задач, то я гатовы паставіць пытанне аб перавыбарах спікера і віцэ-спікера КР.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод прыняла рашэнне скласці свае паўнамоцтвы і выйсці з КР

Алена, дзякуй за супрацу! Жыве Беларусь! ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Скончылася галасаванне па выбарчай сістэме і даце выбараў у КР. Вызначана як пройдуць выбары. Хутка падрабязнасці 🔜
❗️Каардынацыйная рада прыняла рашэнне: выбары ў КР будуць прамымі і без выключэнняў

Большасцю галасоў было вырашана зацвердзіць выбарчую сістэму наступнай канфігурацыі:

✔️Прапарцыйная сістэма
✔️Закрытыя спісы (фіксаваны парадак, кандыдаты бачныя)
✔️Тры галасы ў кожнага выбаршчыка, не больш за адзін голас за суб'ект, выбаршчык мае права ўжыць ад 1 да 3 галасоў
✔️Гендэрная квота ў наступнай фармулёўцы:
гендэрная квота 40% (у кожнай пяцёрцы кандыдатаў не менш за дзве жанчыны) з магчымасцю зніжэння квоты да 20% рашэннем выбарчай камісіі для тых выбарчых суб'ектаў, якія аб'ектыўна не могуць выканаць квоту 40% (арганізацыі ў сферы бяспекі, ветэранскія і іншыя падобныя арганізацыі)

✔️Без спісу самавылучэнцаў
✔️Без квот для НДА

Ліст з абранай выбарчай сістэмай будзе накіраваны ў Офіс Святланы Ціханоўскай.

Наступным пытаннем на галасаванне вынесена дата правядзення выбараў. Вынікі будуць ужо зусім хутка. Сачыце за навінамі на нашым канале.
⚡️ Каардынацайная рада атрымала адказ ад офісу Святланы Ціханоўскай на зварот аб узгадненні даты і прынцыпу правядзення выбараў.

Згодна з адказам на данны момант не зразумела, ці падтрымлівае Святлана Ціханоўская правядзнне выбараў 25 мая ці не.
Камюніке па выніках публічнай дыскусіі «Адукацыя ў дэмакратычнай Беларусі: палітычныя актары і камунікацыйная стратэгія»
https://rada.vision/kamjunike-pa-vynikah-publichnaj-dyskusii-adukacyya-demakratychnaj-belarusi-palitychnyya-aktary-i-kamunikacyjnaya-strategiya

Публічная дыскусія, арганізаваная Камісіяй па адукацыі, навуцы і грамадскай думцы Каардынацыйнай рады (КР), прайшла 6 лютага 2024 г. у анлайн-фармаце з удзелам ключавых зацікаўленых бакоў. Асноўныя спікеры абмяняліся думкамі аб прыярытэтах развіцця сектара, падзяліліся вопытам і праблемамі, прыкладамі паспяховых праектаў і ініцыятыў.

Удзел прынялі:
▪️Андрэй Ягораў (спікер КР)
▪️Таццяна Шчытцова (дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі)
▪️Андрэй Лаўрухін (Камісія па адукацыі, навукі і грамадскай думцы КР)
▪️Святлана Мацкевіч (Камісія па адукацыі, навуцы і грамадскай думцы КР)

Запрошаная на сустрэчу Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні АПК, не ўдзельнічала ў абмеркаванні з прычыны камунікатыўнага збою, аднак падзялілася сваімі тэзамі ў публічных крыніцах.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Якія вынікі працы Міжнароднай камісіі КР?

Пра гэта на стрыме Еўрарадыё падрабязна расказала чаліня Каардынацыйнай рады Роза Турарбекава. Згаданыя вынікі працы міжнароднай камісіі хутка будуць выкладзеныя на наш сайт разам з агульнай справаздачай КР за год.

У цэлым гаворка пра КР ідзе з 40-й хвіліны і далей, паглядзіце, калі ёсць час.

Ці лічыце вы важнай тую міжнародную працу, пра якую распавяла спадарыня Турарбекава? Пішыце ў каментарах!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Зварот віцэ-спікера Каардынацыйнай рады да беларускіх палітыкаў і актывістаў

Ян Рудзiк, віцэ-спікер КР: «Маю простую прапанову для ўсіх палітычных актараў, якія зацікаўленыя ў сапраўдны карысных справах дзеля вызвалення Беларусі: падтрымаць збор на FPV-дроны для палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова».

❗️Рэквізіты збору — па спасылцы.
Обращение Совещания фракций Координационного совета в связи с новостью о смерти Алексея Навального

Сегодняшняя трагедия с Алексеем Навальным, за которую целиком и полностью отвечает российский диктаторский режим, является одним из звеньев огромной цепи трагедий. Трагедий людей, жертвующих своими силами, свободой, здоровьем, а часто и жизнью — ради ценностей демократии и будущего своей страны.

В современной Беларуси в тюрьмах находится более 1400 политзаключенных. Известно как минимум о 4-х смертях политзаключенных в беларусских исправительных учреждениях: Витольд Ашурок, Алесь Пушкин, Николай Климович, Вадим Храсько. Только официально зафиксированы более 15 смертей от прямых политических действий режима с 2020 года.

В Беларуси есть крайне тревожащий список «пропавших без вести» людей, находящихся в аналогичных Алексею Навальному условиях, при этом информации об их здоровье и жизни на порядок меньше.

Полный текст обращения — на нашем сайте:
https://rada.vision/obrashhenie-soveshhaniya-frakcij-koordinacionnogo-soveta-v-svyazi-s-novostju-o-smerti-alekseya-navalnogo
⚡️Працоўная група па выбарах паміж ОСЦ, АПК, КР і партыямі дасягнула кансэнсусу.

Хутка варыянт будзе прадстаўлены агульнаму складу КР і пастаўлены на галасаванне ў КР. Таксама прапануемы варыянт будзе разгледжаны ў грамадскім камітэце. Пасля гэтага фінальны варыянт будзе напраўлены Ціханоўскай.

❗️Па папярэдняй інфармацыі, варыянт, які прапануе працоўная група, прадугледжвае толькі адзін голас у выбаршчыка, а пасля выбараў у КР будзе створаная кансультатыўная грамадская палата для НДА.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Мы заклікаем усіх беларускіх выбаршчыкаў у хуткім часе прыняць актыўны ўдзел у сапраўдных выбарах у склад Каардынацыйнай рады Беларусі.

Зараз ідзе няпросты, але шчыры публічны дыялог, каб падрыхтаваць якасна новае фармаванне трэцяга склада Каардынацыйнай рады праз прамыя выбары па прапарцыйнай сістэме са спісамі выбарчых суб’ектаў.

Выбарчая кампанія будзе грунтавацца на міжнародных стандартах, каб КР стала легітымным органам парламенцкага тыпу, які павінен садзейнічаць кансалідацыі, аб’яднанню беларускіх палітычных структур, арганізацый грамадзянскай супольнасці вакол праграмных мэт на аснове дэмакратычных каштоўнасцей. Сістэма электроннага галасавання будзе заснавана на прыярытэце свабоднага волевыяўлення і бяспекі выбаршчыкаў.

Чытайце зварот цалкам на нашым сайце:
https://rada.vision/by/zvarot-kaardynacyjnaj-rady-belarusi-vybarchaya-kampaniya-belarusi-legitymnaya-demakratychnaya-alternatyva-josc
Спікер КР Андрэй Ягораў, старшыня Міжнароднай камісіі Паліна Бродзік і яе намесніца Роза Турарбекава сустрэліся з украінскім паслом па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігарам Кізімам
22 лютага, у 20:00 па Менску — Агульнае паседжанне КР. Далучайцеся да стрыма!
https://www.youtube.com/watch?v=rspJ_O5gRyk

Парадак дня:
1. Выступ Анатоля Фёдарава ад Грамадскага Аргкамітэту
2. Прыняцце рашэнняў КР па выбарчай сістэме: актуальная сітуацыя, пытанні і адказы
3. Выступ Юліяны Шаметавец (Кіберпартызаны) наконт сістэмы выбраў і ўплыву гендарных квот на ўдзел арганізацыяў сілавога блоку
4. Рознае
Сустрэча з намеснікам памочніка дзяржсакратара па Усходняй Еўропе Крысам Смітам

Дэлегаты Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў, Роза Турарбекава, Юрый Рававы i Іван Краўцоў (сакратар КР), а таксама прадстаўніца АПК Аліна Коўшык абмеркавалі рэгіянальную сітуацыю ў кантэксце вайны ва Украіне i сітуацыю, якая склалася вакол абмежаванняў для беларускіх грамадзян на межах з ЕЗ. Таксама былі ўзняты пытанні культуры і адукацыі.

Гэта першы візіт Крыса Сміта ў Вільню, які праводзіцца ў рамках ініцыятывы стратэгічнага дыялогу паміж урадам ЗША і беларускай грамадзянскай супольнасцю.

Да гэтага Крыс Сміт быў намеснікам кіраўніка місіі ЗША ва Украіне.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Віталь Рымашэўскі паразважаў у белсатаўскім «Двубоі», чаму канфлікты ў дэмакратычных сілах карысныя рэжыму і чаму КР як інстытут здольны іх пераадольваць

Трапнае меркаванне ці не? Пішыце ў каментарах!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Старшыня Міжнароднай камісіі КР Паліна Бродзік распавяла ў эфіры Еўрарадыё, чаму супраца дэмакратычных сіл з Украінай дапаможа і беларусам, і самой Украіне

Калі паглядзіце эфір цалкам, даведаецеся крыху больш пра сустрэчу дэлегацыі КР з украінскім паслом па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігарам Кізімам: https://www.youtube.com/watch?v=zPyb5VGG6WU
Стратэгічныя камунікацыі, выбары і чым займаецца КР пасля 8 лютага: дайджэст навінаў КР
https://www.youtube.com/watch?v=O01H973izpU

У гэтым выпуску чальцы ды чаліні Каардынацыйнай рады распавядуць, якую дзейнасць вядуць камісіі, якія сустрэчы праводзяць і што будуць рабіць далей.
Андрэй Ягораў пракаментуе, калі будуць новыя выбары і чаму КР працягвае сваю дзейнасць, калі тэрмін дзеяння мандатаў мусіў быць скончаны.

Пішыце вашыя пытанні і прапановы ў каментарах!