Каардынацыйная рада
3.69K subscribers
2.55K photos
181 videos
6 files
1.26K links
Прадстаўнічы орган дэмакратычных частцы грамадсвта. Сайт: https://rada.vision/

Бот для зваротная сувязі: @Coordination_Council_Support_Bot
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Навіны Каардынацыйнай рады ўжо на нашым Youtube-канале!
https://youtube.com/watch?v=dtv1Lwdl0es

▪️ Святлана Ціханоўская VS Каардынацыйная Рада. Меркаванне Аляксандра Кныровіча
▪️Справаздача КР. Як гэта будзе? Алена Жываглод
▪️Дэмакратычныя выбары ў Каардынацыйную Раду. Павел Патапаў
▪️Хельсiнкскі дыялог: будучыня Беларусі
Заўтра адбудзецца анлайн-мерапрыемства па тэме адукацыі ў дэмакратычнай Беларусі. Запрашаем да ўдзелу

6 лютага з 11:00 да 14:00 ладзіцца круглы стол КР «Адукацыя дэмакратычнай Беларусі: палітычныя актары і стратэгія камунікацыі». Спікеры мерапрыемства: Аліна Коўшык, Павел Церашковіч, Таццяна Шчытцова.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы: https://forms.gle/Urv5RS99L6Q5DahA8

Падчас мерапрыемства эксперты абмяркуюць:

– Ключавыя кірункі і прыярытэты ў галіне адукацыі на бягучы год і на перспектыву

— Прыклады паспяховых адукацыйных праектаў і ініцыятыў

— Планы па далейшым развіцці адукацыйнай інфраструктуры

— Павышэнне кваліфікацыі і даследванні 

— Узаемадзеянне з адукацыйнымі арганізацыямі і ініцыятывамі, настаўнікамі і навуковай супольнасцю ў працэсе распрацоўкі і рэалізацыі адукацыйных ініцыятыў

— Выклікі ў сферы адукацыі і стратэгіі для іх пераадолення.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў тэме. Пытанні да спікераў можна задаць праз форму рэгістрацыі: https://forms.gle/Urv5RS99L6Q5DahA8
❤️ Далучайцеся да Пашыранай працоўнай групы па вызваленні палітзняволеных

Па выніках рэзалюцыі і слуханняў Каардынацыйнай рады па пытанню вызвалення палітвязняў ствараецца працоўная група па вызваленні.

Запрашаем прадстаўнікоў і прадстаўніц дэмакратычных сіл, праваабарончых арганізацый, грамадзянскіх ініцыятыў і экспертнай супольнасці далучыцца да працы групы: https://forms.gle/o6Jur3h82x74s7Lu8

У рамках працы групы плануецца:
▪️распрацоўка і рэалізацыя стратэгіі па вызваленні палітвязняў
▪️вывучэнне досведу вызвалення палітвязняў у іншых краінах
▪️кансультаванне міжнародных партнёраў, прадстаўнікоў, сумеснае праектаванне перагаворнага працэсу па вызваленні палітзняволеных.

Перш чым запоўніць анкету, азнаёмцеся з тэкстам рэзалюцыі Каардынацыйнай рады, прынятай па выніках слуханняў, якія адбыліся 2-3 снежня 2023 года.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Андрэй Лаўрухін, палітычны аналітык і сябра Каардынацыйнай рады, у размове з Радыё Свабода разглядзеў аргументы, якія гучаць падчас дыскусіі вакол ролі і паўнамоцтваў КР

Прачытаць інтэрв'ю цалкам можна тут: https://www.svaboda.org/a/32807954.html

Як вы лічыце, ці атрымалася ў спадара Лаўрухіна растлумачыць сітуацыю наконт КР? Пішыце ў каментарах!
‼️КР працягвае свой мандат. Статут пакінулі практычна без зменаў

Устаўны дакумент КР дзейнічаў да 8 лютага бягучага года. Учора сябры КР прагаласавалі за працяг Статута ў бягучай версіі.

Адзіная папраўка ў новай рэдакцыі Статута КР тычыцца выбараў новага складу. У ёй пазначана, што паўнамоцтвы бягучага складу рады завяршацца ў дзень правядзення першага агульнага пасяджэння новага складу, то бок пасля выбараў у КР.

Зараз усе высілкі накіраваны на фіналізацыю працэдуры выбараў у новы склад Каардынацыйнай рады. Хутка будзе абвешчана і дата саміх выбараў.
Спікер КР Андрэй Ягораў: «Сітуацыя склалася складаная»

7 лютага мы прынялі рашэнне аб падаўжэнні паўнамоцтваў КР да моманту абрання трэцяга складу КР. Не ўсе падтрымалі гэтае рашэнне, некаторыя дэлегаты склалі свае паўнамоцтвы. Сітуацыя ўскладняецца тым, што агульнае кансалідаванае рашэнне аб выбарчай сістэме і вызначэнні тэрмінаў выбараў намі не было прынятае.

Каардынацыйная рада зрабіла стаўку на дасягненні кампрамісу аб выбарчай сістэме з Офісам Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаным пераходным кабінетам і групай палітычных партый. Для гэтага мы доўга, з 8 лістапада, адкладалі прыняцце канчатковага рашэння, вялі кансультацыі, сфарміравалі Упаўнаважаную групу з прадстаўнікоў гэтых структур (КР, ОСЦ, АПК, партыі). Тым не менш ва Упаўнаважанай групе нам не ўдалося выйсці на ўзгодненае рашэнне.

Далейшае адкладанне толькі пагаршае нашае становішча.

• Каардынацыйная рада павінна ў бліжэйшыя дні прыняць рашэнне аб сістэме выбараў і накіраваць яго на зацвярджэнне Святлане Ціханоўскай.
• Мы таксама павінны прыняць рашэнне аб даце выбараў, якія, з майго пункту гледжання, павінны прайсці не пазней за канец мая гэтага года.

Я таксама лічу, што нам неабходна выставіць прыярытэты працы КР, засяродзіўшыся на задачах:

1. Арганізацыі выбараў.
2. Завяршэння працэсу кансультацый і стварэння «дарожных мап» па знешняй дапамозе, які мы вядзем з Еўрапейскай камісіяй.
3. Арганізацыі груп стратэгічнага дыялогу з ЗША.
4. Прадастаўленне публічнай гадавой справаздачы аб дзейнасці КР, уключаючы фінансавую справаздачу Сакратарыята.
5. Завяршэння планаў працы камісій і груп КР (канцэпцыі міжнароднай дзейнасці дэмакратычных сіл, слуханняў па адукацыі, фарміраванні адказнай групы па палітычных зняволеных з прадстаўнікоў дэмакратычных сіл).

❗️Калі нам трэба перагледзець лідэрства ў КР для завяршэння гэтых задач, то я гатовы паставіць пытанне аб перавыбарах спікера і віцэ-спікера КР.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод прыняла рашэнне скласці свае паўнамоцтвы і выйсці з КР

Алена, дзякуй за супрацу! Жыве Беларусь! ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Скончылася галасаванне па выбарчай сістэме і даце выбараў у КР. Вызначана як пройдуць выбары. Хутка падрабязнасці 🔜
❗️Каардынацыйная рада прыняла рашэнне: выбары ў КР будуць прамымі і без выключэнняў

Большасцю галасоў было вырашана зацвердзіць выбарчую сістэму наступнай канфігурацыі:

✔️Прапарцыйная сістэма
✔️Закрытыя спісы (фіксаваны парадак, кандыдаты бачныя)
✔️Тры галасы ў кожнага выбаршчыка, не больш за адзін голас за суб'ект, выбаршчык мае права ўжыць ад 1 да 3 галасоў
✔️Гендэрная квота ў наступнай фармулёўцы:
гендэрная квота 40% (у кожнай пяцёрцы кандыдатаў не менш за дзве жанчыны) з магчымасцю зніжэння квоты да 20% рашэннем выбарчай камісіі для тых выбарчых суб'ектаў, якія аб'ектыўна не могуць выканаць квоту 40% (арганізацыі ў сферы бяспекі, ветэранскія і іншыя падобныя арганізацыі)

✔️Без спісу самавылучэнцаў
✔️Без квот для НДА

Ліст з абранай выбарчай сістэмай будзе накіраваны ў Офіс Святланы Ціханоўскай.

Наступным пытаннем на галасаванне вынесена дата правядзення выбараў. Вынікі будуць ужо зусім хутка. Сачыце за навінамі на нашым канале.
⚡️ Каардынацайная рада атрымала адказ ад офісу Святланы Ціханоўскай на зварот аб узгадненні даты і прынцыпу правядзення выбараў.

Згодна з адказам на данны момант не зразумела, ці падтрымлівае Святлана Ціханоўская правядзнне выбараў 25 мая ці не.