Каардынацыйная рада
3.84K subscribers
2.52K photos
181 videos
5 files
1.25K links
Прадстаўнічы орган дэмакратычных сіл і арганізацый. Сайт: https://rada.vision/

Мэты:
— арганізацыя працэсу
пераадолення палітычнага крызісу

— забеспячэнне згоды ў грамадстве

— абарона суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь

@FeedbackDvizhBot
Download Telegram
Задай пытанне спікеру КР
https://www.youtube.com/watch?v=UrIty9BDBhI

Сёння а 20:00 па Менску пачнецца стрым са спікерам Каардынацыйнай рады Андрэем Ягоравым, на якім ён адкажа на ўсе пытанні, якія вас цікавяць.

Калі вы ў бяспецы, пакідайце свае пытанні ў каментарах, мы абавязкова перадамо іх спікеру ⤵️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Навіны Каардынацыйнай рады ўжо на нашым Youtube-канале!
https://youtube.com/watch?v=dtv1Lwdl0es

▪️ Святлана Ціханоўская VS Каардынацыйная Рада. Меркаванне Аляксандра Кныровіча
▪️Справаздача КР. Як гэта будзе? Алена Жываглод
▪️Дэмакратычныя выбары ў Каардынацыйную Раду. Павел Патапаў
▪️Хельсiнкскі дыялог: будучыня Беларусі
Заўтра адбудзецца анлайн-мерапрыемства па тэме адукацыі ў дэмакратычнай Беларусі. Запрашаем да ўдзелу

6 лютага з 11:00 да 14:00 ладзіцца круглы стол КР «Адукацыя дэмакратычнай Беларусі: палітычныя актары і стратэгія камунікацыі». Спікеры мерапрыемства: Аліна Коўшык, Павел Церашковіч, Таццяна Шчытцова.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы: https://forms.gle/Urv5RS99L6Q5DahA8

Падчас мерапрыемства эксперты абмяркуюць:

– Ключавыя кірункі і прыярытэты ў галіне адукацыі на бягучы год і на перспектыву

— Прыклады паспяховых адукацыйных праектаў і ініцыятыў

— Планы па далейшым развіцці адукацыйнай інфраструктуры

— Павышэнне кваліфікацыі і даследванні 

— Узаемадзеянне з адукацыйнымі арганізацыямі і ініцыятывамі, настаўнікамі і навуковай супольнасцю ў працэсе распрацоўкі і рэалізацыі адукацыйных ініцыятыў

— Выклікі ў сферы адукацыі і стратэгіі для іх пераадолення.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў тэме. Пытанні да спікераў можна задаць праз форму рэгістрацыі: https://forms.gle/Urv5RS99L6Q5DahA8
❤️ Далучайцеся да Пашыранай працоўнай групы па вызваленні палітзняволеных

Па выніках рэзалюцыі і слуханняў Каардынацыйнай рады па пытанню вызвалення палітвязняў ствараецца працоўная група па вызваленні.

Запрашаем прадстаўнікоў і прадстаўніц дэмакратычных сіл, праваабарончых арганізацый, грамадзянскіх ініцыятыў і экспертнай супольнасці далучыцца да працы групы: https://forms.gle/o6Jur3h82x74s7Lu8

У рамках працы групы плануецца:
▪️распрацоўка і рэалізацыя стратэгіі па вызваленні палітвязняў
▪️вывучэнне досведу вызвалення палітвязняў у іншых краінах
▪️кансультаванне міжнародных партнёраў, прадстаўнікоў, сумеснае праектаванне перагаворнага працэсу па вызваленні палітзняволеных.

Перш чым запоўніць анкету, азнаёмцеся з тэкстам рэзалюцыі Каардынацыйнай рады, прынятай па выніках слуханняў, якія адбыліся 2-3 снежня 2023 года.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Андрэй Лаўрухін, палітычны аналітык і сябра Каардынацыйнай рады, у размове з Радыё Свабода разглядзеў аргументы, якія гучаць падчас дыскусіі вакол ролі і паўнамоцтваў КР

Прачытаць інтэрв'ю цалкам можна тут: https://www.svaboda.org/a/32807954.html

Як вы лічыце, ці атрымалася ў спадара Лаўрухіна растлумачыць сітуацыю наконт КР? Пішыце ў каментарах!
‼️КР працягвае свой мандат. Статут пакінулі практычна без зменаў

Устаўны дакумент КР дзейнічаў да 8 лютага бягучага года. Учора сябры КР прагаласавалі за працяг Статута ў бягучай версіі.

Адзіная папраўка ў новай рэдакцыі Статута КР тычыцца выбараў новага складу. У ёй пазначана, што паўнамоцтвы бягучага складу рады завяршацца ў дзень правядзення першага агульнага пасяджэння новага складу, то бок пасля выбараў у КР.

Зараз усе высілкі накіраваны на фіналізацыю працэдуры выбараў у новы склад Каардынацыйнай рады. Хутка будзе абвешчана і дата саміх выбараў.
Спікер КР Андрэй Ягораў: «Сітуацыя склалася складаная»

7 лютага мы прынялі рашэнне аб падаўжэнні паўнамоцтваў КР да моманту абрання трэцяга складу КР. Не ўсе падтрымалі гэтае рашэнне, некаторыя дэлегаты склалі свае паўнамоцтвы. Сітуацыя ўскладняецца тым, што агульнае кансалідаванае рашэнне аб выбарчай сістэме і вызначэнні тэрмінаў выбараў намі не было прынятае.

Каардынацыйная рада зрабіла стаўку на дасягненні кампрамісу аб выбарчай сістэме з Офісам Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаным пераходным кабінетам і групай палітычных партый. Для гэтага мы доўга, з 8 лістапада, адкладалі прыняцце канчатковага рашэння, вялі кансультацыі, сфарміравалі Упаўнаважаную групу з прадстаўнікоў гэтых структур (КР, ОСЦ, АПК, партыі). Тым не менш ва Упаўнаважанай групе нам не ўдалося выйсці на ўзгодненае рашэнне.

Далейшае адкладанне толькі пагаршае нашае становішча.

• Каардынацыйная рада павінна ў бліжэйшыя дні прыняць рашэнне аб сістэме выбараў і накіраваць яго на зацвярджэнне Святлане Ціханоўскай.
• Мы таксама павінны прыняць рашэнне аб даце выбараў, якія, з майго пункту гледжання, павінны прайсці не пазней за канец мая гэтага года.

Я таксама лічу, што нам неабходна выставіць прыярытэты працы КР, засяродзіўшыся на задачах:

1. Арганізацыі выбараў.
2. Завяршэння працэсу кансультацый і стварэння «дарожных мап» па знешняй дапамозе, які мы вядзем з Еўрапейскай камісіяй.
3. Арганізацыі груп стратэгічнага дыялогу з ЗША.
4. Прадастаўленне публічнай гадавой справаздачы аб дзейнасці КР, уключаючы фінансавую справаздачу Сакратарыята.
5. Завяршэння планаў працы камісій і груп КР (канцэпцыі міжнароднай дзейнасці дэмакратычных сіл, слуханняў па адукацыі, фарміраванні адказнай групы па палітычных зняволеных з прадстаўнікоў дэмакратычных сіл).

❗️Калі нам трэба перагледзець лідэрства ў КР для завяршэння гэтых задач, то я гатовы паставіць пытанне аб перавыбарах спікера і віцэ-спікера КР.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Алена Жываглод прыняла рашэнне скласці свае паўнамоцтвы і выйсці з КР

Алена, дзякуй за супрацу! Жыве Беларусь! ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM