Каардынацыйная рада
3.71K subscribers
2.54K photos
181 videos
6 files
1.26K links
Прадстаўнічы орган дэмакратычных частцы грамадсвта. Сайт: https://rada.vision/

Бот для зваротная сувязі: @Coordination_Council_Support_Bot
Download Telegram
Лукашэнкі 3.0, культура выбараў, ананімныя палітыкі і дыстанцыя паміж беларусамі і дэмсіламі. 8 слушных думак пра (не)выбары ў КР

У пятніцу на YouTube-канале Каардынацыйнай рады адбыліся дэбаты пра выбары ў новы склад КР.

Абралі для вас па 4 аргументы абодвух бакоў.

А вам якая пазіцыя бліжэй? Дзяліцеся ў каментарах, калі ласка.
Pashpart.org і «Усё будзе легальна»: як беларус_кі вырашаюць праблемы з легалізацыяй
https://www.youtube.com/watch?v=tsrzCbDu03A

Мы ўжо расказвалі пра pashpart.org — сайт пра легалізацыю, які робяць «Народныя Амбасады Беларусі» сумесна з АПК і Офісам Святланы Ціханоўскай. Расказваем пра новы праект на гэтую тэму!

«Новая Беларусь» ў партнёрстве з «Народнымі амбасадамі» запусціла праект «Усё будзе легальна» пра легалізацыю за мяжой пасля забароны дыстанцыйна абмяняць беларускі пашпарт і атрымаць важныя даведкі.

Гэта будзе жывая вікіпедыя беларускіх эмігранта_к, пабудаваная на асабістым досведзе легалізацыі беларусаў і беларусак у розных краінах. Бо на практыцы тэарэтычныя рашэнні часам працуюць з нюансамі. Ці ўвогуле не працуюць. Ці так схаваныя, што трэба пашукаць. Ці іх няма, але разам можна нешта прыдумаць.

Праект існуе ў фармаце суполак у аплікацыі «Новая Беларусь». На першым этапе запусцілі суполкі па сямі краінах: Польшча, Літва, Грузія, Чэхія, Германія, Нідэрланды, Партугалія. Гэты спіс будзе пашыраны, калі ў людзей будзе такі запыт.

Каб далучыцца, спампуйце ці абнавіце аплікацыю «Новая Беларусь», зарэгіструйцеся або аўтарызуйцеся, зайдзіце ў раздзел суполак (правы ніжні кут на галоўнай старонцы), знайдзіце сваю краіну і будзьце карыснымі адзін аднаму. І няхай усё будзе легальна!
Міністр адукацыі Беларусі прапанаваў увесці абавязковую адпрацоўку для выпускнікоў платных аддзяленняў беларускіх ВНУ. Сяброўка Каардынацыйнай рады, удзельніца фракцыі «Моладзевы наступ» Аліна Харысава лічыць, што гэта чарговая спроба парушыць правы чалавека і захаваць існуючы рэжым:

— Раней у размовах с замежнікамі, нават з людзьмі з краін з савецкім мінулым, людзей здзіўляла існаванне ў Беларусі адпрацоўкі нават для тых, хто навучаецца «безкаштоўна». У большасці дзяржаўных ўніверсітэтаў Еўропы адукацыю можна атрымаць ці безкаштоўна, ці за невялікі ўнёсак. Унёсак у маім універсітэте, які на 30 месцы ў свеце — 100€ за паўгады, для студэнтаў усіх напрамкаў ён аднолькавы. І ніякіх адпрацовак і «дзяржава цябе адукавала» не існуе, — тлумачыць сваю пазіцыю Аліна Харысава. 

Сяброўка КР звярнула ўвагу на тое, што моладзь звычайна самая мабільная частка грамадства, якая можа хутка вучыцца і рэагаваць на нейкія падзеі.

— Універ і дзяржава павінны працаваць для яе, а не прымушаць да працы і абмяжоўваць магчымасці перамяшчэння і права выбару. Але, калі універсітэты будуць аўтаномнымі і дазволяць студэнтам развівацца, адстойваць свае інтарэсы і каштоўнасці, то гэта стане пагрозай аутарытарнаму рэжыму. Вось і з’яўляюцца новыя спробы прыгнёта, — робіць выснову удзельніца фракцыі «Моладзевы наступ».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Алесь Чайчыц: «Любы неідэальны варыянт лепш за ніякага варыянту»

Сябра Рады БНР, актывіст беларускай дыяспары Мюнхена Алесь Чайчыц разважае, чаму выбары у Каардынацыйную рады патрэбныя ў будзь-якім выглядзе і чаму неабходна прыцягнуць на выбары правакансерватыўныя сілы.

Ці згодныя вы з Алесем або ёсць чым дапоўніць? Пішыце ў каментарыях!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Аляксандр Кныровіч у эфіры Еўрарадыё — пра медыйных актывістаў і актывістак, якія выступаюць супраць выбараў у КР, і пра асаблівасці мажарытарнай сістэмы выбараў.

Спадар Кныровіч мае рацыю? Ці лепш галасаваць за асобы, а не за арганізацыі з «партыйнымі спісамі»? Пішыце ў каментарыях!
Андрэй Ягораў — пра бягучыя падзеі ў Ізраіле:

«Ваенная атака Хамаса супраць Ізраіля, што суправаджаецца жахлівымі забойствамі мірных жыхароў, захопам закладнікаў, масавымі ракетнымі абстрэламі паселішчаў адгукнулася болем у нашых сэрцах.

Мы спачуваем усім тым, чые родныя загінулі, хто быў паранены, зведаў разбурэнні сваіх дамоў, пагрозу свайму жыццю і жыццю сваіх блізкіх, быў вымушаны хавацца ад абстрэлаў. Мы выказваем салідарнасць з народам Ізраіля, які мае поўнае права на самаабарону і абарону ад ганебнага тэрарыстычнага нападу злачынных груповак Хамас і Хезбала.

Беларусы Ізраіля, беражыце сябе! Нашыя думкі, нашыя спачуванні разам з вамі!
Тэрарызм мусіць быць канчаткова спынены!
»
Яшчэ адна сімвалічная ўзнагарода для нашай Машы ❤️

Мастацкая і навуковая супольнасць Нямеччыны і Аўстрыі ўжо тры гады прыдумляе, як стварыць дадатковы ціск на ўрады іх краін для вызвалення палітвязняў, напісаў у фэйсбуку рэжысёр Аляксей Палуян.

Вялікі дзякуй усім людзям, якім баліць за нашых палітвязняў і за Беларусь!
Галасаванне сярод дыяспары, усеагульнае галасаванне ці без выбараў. Круглы стол пра новы склад КР

У суботу Каардынацыйная рада зладзіла круглы стол па тэме «Выбары ў Каардынацыйную раду III склікання: якімі яны павінныя быць?». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дзеючыя сябры КР, прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета, прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, а таксама запрошаныя незалежныя эксперты.

Падчас мерапрыемства было агучана некалькі варыянтаў, якім чынам абраць новы склад рады: галасаванне сярод беларусаў за мяжой, усеагульнае галасаванне, дэлегаванне кандыдатаў ад арганізацый ці сумясціць нейкія варыянты. Сябры і сяброўкі КР, у тым ліку спікер і віцэ-спікерка рады, абмеркавалі плюсы і мінусы кожнага падыходу.

У хуткім часе сярод сяброў КР адбудзецца галасаванне, пасля чаго і будзе прынята канчатковае рашэнне наконт працэдуры выбараў новага складу Каардынацыйнай рады.

аўтар фота: Арцём Прыпісноў
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Надзея Нортан з Асацыяцыі беларусаў у Амэрыцы заклікае ўдзельнічаць у выбарах ў Каардынацыйную раду як выбаршчыкамі, так і кандыдатамі.

Варта паглядзець і ўвесь стрым на Еўрарадыё, атрымалася цікавая размова пра дзейнасць беларускіх дыяспар усяго света.

Ці падзяляеце вы энтузіязм Надзеі? Пішыце ў каментарыях!