Каардынацыйная рада
3.72K subscribers
2.54K photos
181 videos
5 files
1.26K links
Прадстаўнічы орган дэмакратычных частцы грамадсвта. Сайт: https://rada.vision/

Бот для зваротная сувязі: @Coordination_Council_Support_Bot
Download Telegram
Праграма Яна Рудзіка

Ад «Моладзевай фракцыі» быў вылучаны кандыдат Ян Рудзік.

Дзелімся ў картках яго бачаннем ролі спікера КР і мэтамі, якія ён плануе ставіць перад сабой падчас працы на дадзенай пазіцыі.
Чацвёрты кандыдат — Андрэй Ягораў

Ад фракцыі «Грамадзянская салідарнасць вылучылі Андрэя Ягорава.

Дзелімся прыярытэтамі, якія кандыдат бачыць на пасадзе спікера КР у нашых картках.
Сябры КР прайшлі навучанне ў Бруселі

На мінулым тыдні паліталагіня Аліна Харысава і праектны менеджар Яўген Караулаў прайшлі ў Бруселі 4-дзённую адукацыйную праграму «How Europe works» для прадстаўнікоў і прадстаўніц краін Усходняга Партнёрства.

У рамках курса сябры Каардынацыйнай рады навучаліся сістэмам працы еўрапейскіх органаў. Яны наведалі такія інстытуцыі, як Еўрапарламент, Еўракамісія, Еўрапейскі Камітэт Рэгіёнаў, штаб Еўрапейскай Народнай Партыі — найвялікшай партыі ў Еўрапарламенце.

А таксама падчас праграмы сябры КР камунікавалі з еўрапейскімі палітыкамі пра падтрымку беларусаў і беларусак і пра супрацоўніцтва з дэмакратычным рухам.
Вынікі выбараў спікера КР

Галасаванне сяброў і сябровак рады за спікера КР скончылася!

Па выніках галасавання, спікерам КР стане Андрэй Ягораў.

На другім месцы – віцэ-спікерам КР – апынулася Алена Жываглод.

Ян Рудзік і Вольга Кавалькова на трэцім і чацвёртым месцах адпаведна.

Тэрмін паўнамоцтваў спікера і віцэ-спікера — адзін год. Падрабязней пра паўнамоцтвы можна прачытаць у Статуце КР.

Віншуем пераможцаў і зычым плённай працы!
Як праходзіла галасаванне за спікера КР?

Галасаванне праходзіла ў 3 раўнды. Напрыканцы кожнага з тураў кандыдат ці кандыдатка з найменшай колькасцю галасаў сыходзілі з далейшага ўдзелу ў выбарах.

Як размеркаваліся галасы?

Першы тур:
Алена Жываглод — 33 голаса.
Вольга Кавалькова — 12 галасоў.
Ян Рудзік — 22 голаса.
Андрэй Ягораў — 31 голас.

Другі тур:
Алена Жываглод — 34 голаса.
Ян Рудзік — 24 голаса.
Андрэй Ягораў — 40 галасоў.

Трэці тур:
Алена Жываглод — 36 галасоў.
Андрэй Ягораў — 62 голаса.
Андрэй Ягораў пра наступныя крокі КР

Новы спікер КР падзякаваў калегам за давер. А таксама распавёў пра наступныя задачы, якія стаяць перад Каардынацыйнай рады, у тым ліку зацверджанне парадку ўзаемадзеяння з Аб'ядныным пераходным Кабінетам.

Падрабязней — у відэапаведамленні Андрэя Ягорава.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Чалавечыя рэсурсы ў Беларусі вельмі добрыя. Трэба проста не перашкаджаць гэтым рэсурсам рэалізоўвацца». Вынікі эфіру пра моладзевую палітыку

Чаму ў Беларусі дзяржава хутчэй шкодзіць моладзі, чым дапамагае? Хто павінен вызначаць моладзевую палітыку? Што трэба змяніць у нацыянальнай сістэме адукацыі? «Маланка» правяла дыскусію з удзелам прадстаўнікоў моладзевых арганізацый і прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі, прафесарам ЕГУ Таццянай Шчытцовай.

– Не трэба быць «суперрозумам», каб наладзіць сістэму адукацыі. Трэба проста паглядзець прыклады іншых краін, што спрацавала і якія рэсурсы для гэтага патрэбныя, – падсумоўвае вынікі размовы сакратар Беларускага нацыянальнага моладзевага савета РАДА Зміцер Герыловіч. – Чалавечыя рэсурсы ў Беларусі вельмі добрыя. Трэба проста не перашкаджаць гэтым рэсурсам рэалізоўвацца. Стварыць тыя ўмовы, якія дапамогуць рэалізоўвацца, самае важнае.

Тэзісы з дыскусіі:
– Улады задумваюцца аб тым, што ёсць рызыка «ўцечкі мазгоў».
– Адукацыя, якую атрымліваюць людзі ў Беларусі, не вельмі звязана з рынкам працы.
– Студэнты павінны ўдзельнічаць у дыягностыцы галоўных праблемаў у сістэме адукацыі.
– Карысныя ідэі проста валяюцца на зямлі і ніхто іх не рэалізоўвае. Такім чынам людзі з добрай адукацыяй і добрымі ідэямі аказваюцца за бортам гэтай сістэмы і гэтай палітыкі.
– Не трэба хаваць галоўнага слана ў пакоі. У Беларусі татальнае парушэнне правоў чалавека і студэнтаў у тым ліку.
– Свабода, нацыянальная арыентаванасць, ініцыятыва, канкурэнцыя, міжнароднае супрацоўніцтва – прынцыпы, з якіх трэба пачынаць перабудову сістэмы адукацыі ў Беларусі.

Эфір цалкам – па спасылцы.
Заява Еўрапейскай народнай партыі па Беларусі

10 сакавіка Еўрапейская народная партыя прыняла Заяву па Беларусі, у якой адзначаецца, што «стварэнне Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі і Каардынацыйнай рады ў якасці надзейных і канструктыўных партнёраў дапаможа вырашыць праблемы як рэгіянальных адносін, так і двухбаковых паміж ЕЗ і Беларуссю».

Для ўзмацнення беларускага прадстаўніцтва на міжнароднай арэне і ў працы міжнародных арганізацый ЕНП заклікае да «фармалізацыі адносін паміж беларускімі дэмакратычнымі сіламі і Еўрапейскім парламентам» і стварэння «абноўленага афіцыйнага дэмакратычнага беларускага прадстаўніцтва ў Парламенцкай асамблеі «Еўранест» і ў Дэлегацыі па сувязях з Беларуссю».

Прачытаць Заяву цалкам — па спасылцы.
Алена Жываглод пра сваё абранне віцэ-спікеркай

Алена Жываглод таксама выражае падзяку сябрам і сяброўкам КР за давер. Віцэ-спікерка адзначае праблему нябачнасці вынікаў працы КР станам на зараз, пакуль ідзе ўнутраная структурызацыя і завяршэнне рэформы:

«Упэўнена, што калі мы адладзім эфектыўныя працэсы, мы маем шанец стаць зразумелай і карыснай для Беларусі структурай».

Падрабязней – у відэапаведамленні віцэ-спікеркі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Нас яднае агульная мэта і агульнае бачанне будучыні нашай краіны». Ціханоўская павіншавала Ягорава і Жываглод з новай пасадай

«Віншую Андрэя Ягорава і Алену Жываглод з абраннем на такія адказныя пасады, як спікер і віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады. З Андрэем і Ленай мы даўно супрацоўнічаем, і я ўпэўненая, што іх энергія, досвед і канструктыўны падыход дапамогуць Каардынацыйнай радзе працаваць эфектыўна, а ўсім нам – дамагчыся пераходу Беларусі да дэмакратыі.

Я з нецярпеннем чакаю, калі Каардынацыйная рада скончыць рэформу і зможа пачаць працу ў поўнай меры. Спадзяюся на цесную супрацу паміж прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў і грамадзянскіх ініцыятываў. Бо нас яднае агульная мэта і агульнае бачанне будучыні нашай краіны, а значыць мы павінны ўзмацняць і дапаўняць адно аднаго».
Аксане Зарэцкай прысудзілі 1,5 калоніі, Багдану Караўцу – 2 гады

Вырак трэнерцы па этыкеце і заснавальніку кампаніі Astronim агучылі сёння ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска. Такі ж тэрмін запрасіла абвінавачванне.

Аксану Зарэцкую і Багдана Караўца асудзілі па «народным» артыкуле – удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія груба парушаюць грамадскі парадак. У абодвух асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці.

Падчас судовых спрэчак абаронца падкрэсліла, што парушэнне закону, якое інкрымінуюць Аксане і Багдану адбылося больш за 2 гады таму. З таго часу абвінавачаныя ніякіх законаў не парушалі, працавалі на карысць краіне і не пераехалі, нягледзячы на такую магчымасць. У якасці змякчальных абставінаў абаронца таксама давяла сямейныя складанасці ў абодвух абвінавачаных. У бацькі Аксаны Зарэцкай праблемы са здароўем, Багдан выхоўвае дзіця з інваліднасцю. Таксама ў якасці хадайніцтваў да пісьмовых матэрыялаў справы былі далучаны шматлікія станоўчыя характарыстыкі на абодвух абвінавачаных з розных месц працы.

– Відавочна, Высокі суд бачыў ужо шмат справаў па гэтым артыкуле, і яшчэ больш людзей удзельнічалі ў гэтых мерапрыемствах. Але вы бачыце, што людзі, якіх сёння судзяць, інтэлігентныя і паважаныя. Гэта не злосныя хуліганы, якія прыносяць шкоду грамадству і, відавочна, калі іх пазбавіць волі, то ад гэтага будуць цярпець наступствы дзве сям’і з маленькімі дзецьмі. Высокі суд, зараз як раз у вас ёсць магчымасць праявіць міласэрнасць, – рэзюміравала адвакат.

У сваім апошнім слове Аксана Зарэцкая папрасіла прабачэння ў сям’і за тыя выпрабаванні, якія ім давялося вытрымаць у сувязі з яе пазбаўленнем волі.

– Я думала, што магу перажыць любое пакаранне, але развітанне з роднымі і іспыты для блізкіх – самае складанае, – адзначыла Аксана.
Станьце часткай «Кадравага рэзерву для новай Беларусі»

Адукацыйная праграма накіравана на падбор і прафесійную падрыхтоўку беларусаў і беларусак да ўдзелу ў рэалізацыі рэформаў на ключавых пасадах у сферы дзяржаўнага і мясцовага кіравання на працягу пераходнага перыяду.

З чаго складаецца праграма?

Праграма не толькі ўключае навучальныя курсы і дысцыпліны, але таксама прадугледжвае магчымасць праходжання стажыровак у краінах ЕЗ, вывучэння еўрапейскага досведу працы дзяржаўных служачых.
Працягласць — 60 акадэмічных гадзін (6 модуляў).

Як падацца на праграму?

Трэба запоўніць анкету на сайце – па спасылцы.
— Дэдлайн падачы заявак на першы набор — 19 сакавіка.
Старт навучання ў межах першай праграмы — 3 красавіка.

Але набор на праграму ідзе пастаянна, таму калі вы падасцеся пасля 19 сакавіка, вы зможаце далучыцца да наступнай праграмы, якая плануецца на другую палову 2023 года.

Да фармавання новай дэмакратычнай сістэмы варта рыхтавацца ўжо зараз. «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» — гэта магчымасць для кожнага і кожнай стаць часткай каманды рэфарматараў!