Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️У МЗС Расеі задумаліся аб перасяленні беларусаў на Далёкі Усход

🔻«Беларусь і расейскі Далёкі Усход: дружалюбны дыялог». Падчас круглага стала з такой назвай першы сакратар прадстаўніцтва МЗС Расеі ў Прыморскім краі Ігар Лапіцкі выказаў думку, што грамадзяне Беларусі адносна хутка могуць адаптавацца ў Прыморскім краі, заняцца тут бізнесам і здабыць другую радзіму. А такім чынам — паўплываць на міграцыйныя патокі, звязаныя з адтокам жыхароў Прыморскага краю ў заходнія рэгіёны Расеі.

🔻„Было б пажадана, каб рэгіён атрымаў такіх спецыялістаў, якія хацелі б адкрыць тут сваю справу, знайсці тут другую Радзіму”, — сказаў ён.

📷 ИА PrimaMedia

#Расея #МЗС #Далёкі_Усход #перасяленне #міграцыя