Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.6K photos
102 videos
11 files
25.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️⚡️Наступнымі аб'ектамі Пуціна могуць стаць Краматорск і Касцянцінаўка – папярэджвае брытанская выведка.

«Выступ Пуціна ў аўторак падкрэсліў ягоную зацікаўленасць Данбасам, дзе расейская армія атакуе Узброеныя сілы і рыхтуецца да наступу», - піша Міністэрства абароны Вялікабрытаніі 🇬🇧ў Twitter. І гарады Краматорск і Касцянцінаўка, верагодна, стануць мішэнню расейскіх уладаў.

Адзначаецца, што Расея зноў спрабуе абʼяднаць масіраваныя ракетныя і артылерыйскія ўдары і сканцэнтраваць сілы для наступу. Міністэрства абароны Вялікабрытаніі нагадала, што значная колькасць расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі цяпер знаходзіцца ў Марыупалі.

📷 pavlokyrylenko_donoda / Telegram

#выведка #Краматорск #Пуцін #вайна #Украіна #Брытанія