Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Падтрымліваючы Расею ў вайне, Беларусь звузіла сабе магчымасці для выбудоўвання самастойнай знешняй палітыкі і фактычна стала бяспраўным васалам Крамля.

Але праблемы на фронце знешняй палітыкі — гэта яшчэ кветачкі ў параўнанні з тым, што чакае рэжым у бліжэйшыя месяцы, улічваючы сумнеўную легітымнасць улады і да вайны.

Чытай блог Міколы Бянько "Чаму “пацыфісцкая” рыторыка беларускай апазіцыі прывядзе да перамогі" на сайце Радыё Рацыя
#Украіна #вайна #Беларусь #Расея #апазіцыя
Форум беларускіх дэмакратычных сіл у Варшаве

16-га траўня больш за 60 прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з розных краін прынялі ўдзел у першым дні форуму беларускіх дэмакратычных сілаў.

Мерапрыемства праходзіць у Варшаве. Актыў сабраўся, каб абмеркаваць беларускія вострыя праблемы і метады і вырашэння, кажа адна з арганізатараў мерапрыемства Вера Хортан:
"Анатоль Котаў, Аляксей Ярахавец адзін з суарганізатараў, Валерый Цапкала, Вераніка Цапкала. Яны ўсе вырашылі, што нам трэба штосьці рабіць для нашага народу Беларусі, вырашаць тыя пытанні, якія ніхто пакуль не вырашае. Трэба пачаць з гэтага і для гэтага мы сабраліся. Мы паглядзім, што будзе. Такіх канферэнцый не было ўжо шмат гадоў."

17-га траўня форум дэмакратычных сіл працягнецца. На форум не прыехалі прадстаўнікі старой апазіцыі, таксама не было нікога са штабу Святланы Ціханоўскай і з НАУ Паўла Латушкі.


#Варшава #Апазіцыя
‼️⚡️ У дачыненні да Андрэя Стрыжака дадаткова распачата крымінальная справа па ч.2 арт.361-3 Крымінальнага кодэкса за фінансаванне і іншае матэрыяльнае забеспячэнне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, узброеным канфлікце, ваенных дзеяннях.

📌 У Беларусі на Стрыжака ўжо распачата некалькі крымінальных спраў, у тым ліку за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці.

#Андрэяй_Стрыжак #апазіцыя #крымінальная_справа #пераслед_актывістаў #экстрэмісцкія_фармаванні
❗️«У беларусаў страчаны амаль цалкам рэвалюцыйны запал і жаданне змагацца далей,» - лічыць беларускі бізнесовец і былы паплечнік Ціханоўскіх Дзмітрый Скіндзелеў.

📌11-12 ліпеня ў Берліне пройдзе другі Форум дэмакратычных сіл. Першы адбыўся ў траўні, як пляцоўка для аб'яднання дэмакратычных сіл. Спадзяванні, на жаль, не спраўдзіліся. А пытанняў, якія трэба было б абмеркаваць, накапілася шмат, - адзначыў Дзмітрый Скіндзелеў.

Ці стане Форум жывой і добрай арганізацыяй – пакажа час. За гэты час падпісана некалькі зваротаў у міжнародныя арганізацыі. Апошні з іх, пад якім збіраюцца подпісы, зварот да Генеральнага сакратара ААН «Аб недапушчальнасці любых перамоў са злачыннай групай Лукашэнкі».

#штаб_Ціханоўскай #Форум_дэмсіл #пратэсты #апазіцыя #рэжым
❗️Адразу некалькі цэнтраў беларускай палітычнай эміграцыі намагаюцца давесці заходнім партнёрам і афіцыйнаму Кіеву тэзу пра “акупацыю” Беларусі.

📌Аргументацыйная база лідараў апазіцыі простая: з 24 лютага, калі тэрыторыя Беларусі была выкарыстаная РФ у якасці плацдарму для нападу на Украіну🇺🇦, гаварыць пра суверэнітэт Беларусі не выпадае.

На гэтым фоне ў экспертных колах распачаліся дыскусіі адносна таго, як акрэсліць актуальны статус Беларусі.

❗️Гэта вельмі важна як з пункту гледжання выбудоўвання стратэгіі ўзаемадзеяння з нашай краінай, так і для будучыні Беларусі як незалежнай дзяржавы.

Чытаем блог Міколы Бянько "Ахвяра альбо суагрэсар?"

#вайна #Украіна #акупацыя #апазіцыя #Беларусь
📌 “Усё ж такі прынцыпова нічога не памяняецца проста таму, што аб’ектыўна магчымасці абмежаваныя. Стварэнне кабінета – гэта хутчэй спроба пазбегнуць такога відавочнага расколу ў шэрагу беларускай апазіцыі, для стварэння балансу”.

📌 Каментуе стварэнне Святланай Ціханоўскай аб’яднанага пераходнага кабінета Госць Рацыі - гісторык Аляксандр Пашкевіч.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пашкевіч #гісторык #кабінет #апазіцыя #Ціханоўская
⁉️ Як вы лічыце, ці трэба пашыраць досвед Гародні 2020 года?

📌 “Мы знайшлі агульную мову перш за ўсё паміж сабой, адкінулі ўласныя амбіцыі, дамовіліся працаваць разам. Прычым вельмі хутка і вельмі розныя бакі. Гэта, напэўна, адно з найвялікшых дасягненняў Гародні на той час”.

📌 Кажа намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Саранчукоў #досвед #Гародня #пратэсты #апазіцыя