Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
32.6K photos
102 videos
11 files
25.6K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⁉️“Нііхто не ведае, што далей будзе. Калі шчыра, сітуацыя дастаткова складаная. Расея без другой хвалі не спыніцца”, - кажа Сяргей Бульба, беларускі вайсковец, у 90-х – стваральнік “Белага легіёну”.

‼️Ён распавядае пра беларускіх добраахвотнікаў, пра сітуацыю на фронце і пра ролю Беларусі ў гэтай вайне.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Бульба #вайна #Расея #Украіна #беларусы #добраахвотнікі
🥔🥔 Дранікі атрымаюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі

📌 Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.

Пытанне аб наданні такога статусу традыцыям прыгатавання і ўжывання страў з таркаванай бульбы — дранікаў, бульбяных бліноў, бабкі — разгледзелі на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады ў пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкульце. Чальцы рады адзінагалосна прагаласавалі «за».

🥔🥔 Эксперты пераканаліся, што традыцыя прыгатавання страў з таркаванай бульбы распаўсюджана па ўсёй Беларусі — зафіксавана 235 народных рэцэптаў.

📷 Радыё Рацыя

#дранікі #бульба #каштоўнасць #Беларусь