Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
31.2K photos
100 videos
10 files
24.7K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
"Я сама з Чарнігава. 20 сутак я была ў горадзе. Той кашмар, які адбываўся ў горадзе – гэта вельмі страшна. Мы вельмі ўдзячныя беларусам за падтрымку" - распавяла на акцыі салідарнасці ў Варшаве украінская уцякачка.

Паслухайце, што яна кажа!

#WarinUkraine #АкцыяСалідарнасці
"Пад абстрэламі, калі гучаць сірэны, ляцяць самалёты, нам трэба было даехаць да вакзала. У гэты час як раз бамбілі цэнтр. Гэта як раз вось гэтыя дні – 3-4 сакавіка. Як раз напярэдадні быў разбіты Палац працы і іншыя гістарычныя будынкі ў цэнтры" - бежанка з Харкава, якая прымала ўдзел у акцыі ў Батумі, распавяла Рацыі пра жыццё пад бесперапыннымі абстрэламі

Фоты з акцыі ў якой прынялі ўдзел некалькі соцен чалавек, даслалі нашыя карэспандэнты

Чытай больш:


#Батумі #АкцыяСалідарнасці #WarinUkraine
У Варшаве прайшла акцыя памяці Вітольда Ашурка

Удзельнікі акцыі з жоўтымі нашыўкамі на адзенні гаварылі не толькі пра Ашурка, а таксама пра тых, каго катуюць у беларускіх турмах, кажа сяброўка Вітольда Вольга Лісіца з Ліды, якая зараз жыве і працуе ў шасцістах кіламетрах ад Варшавы, ва Уладыславове: "Прыехалі спецыяльна ў Варшаву, каб аддаць даніну памяці нашаму земляку, майму асабістаму сябру і вельмі харошаму, годнаму чалавеку, годнаму беларусу".

Арганізатары акцыі нагадалі прысутным пра лісты ды іншую падтрымку для палітвязняў.

#Варшава #АкцыяСалідарнасці