Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🚌 У Беларусі аднавіўся бязвізавы рэжым для замежных грамадзянаў.

📌 Ён дазваляе іншаземцам на ранейшых прынцыпах уязджаць у Беларусь, аформіўшы толькі пропуск і набыўшы страхоўку.

#бязвіз #паездкі_замежных_грамадзян_у_Беларусь #пропуск_у_Беларусь

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Беластоку заклікаюць польскія ўлады стрымаць рост цэнаў на паліва.

📌 Дэпутат Кшыштаф Трускаляскі і намеснік прэзідэнта Беластока Збігнеў Нікітаровіч падчас прэс-канферэнцыі прэзентавалі супольны зварот да прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага на тэму абмежаванняў росту коштаў на паліва ў Польшчы.

#Польшча #рост_цэн_на_паліва #Кшыштаф_Трускаляскі #Збігнеў_Нікітаровіч #Беласток

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📖14 красавіка ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань».

📕Кніга «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань» была выдадзена ў двухмоўным варыянце ў 2021 г. (Warsztaty Kultury, Lublin). Дзеянні балад, змешчаных у кнізе, адбываюцца на працягу стагоддзяў, праз якія праходзіць цэлая плеяда гістарычных і сучасных асобаў – ад ката ў родным для аўтара Полацку, праз мастакоў Адраджэння з Падуі і да сучасных украінскіх паэтаў.

📌Для ўдзелу ў мерапрыемстве ў Варшаве неабходна зарэгістравацца па спасылцы.
🚀 Лукашэнка адмовіўся ляцець у космас

📌 Аляксандр Лукашэнка на Далёкім Усходзе Расеі ў горад Благавешчанск сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Разам яны наведалі пляцоўку, на якой будуецца касмадром “Восточный” у Амурскай вобласці, і правялі перамовы.

#Лукашэнка #Пуцін #вайна_ва_Украіне #Благавешчанск #касмадром_Усходні

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⚡️ 13 чалавек паранены на станцыі 36th Street у раёне Сансэт-Парк у Брукліне.

⚡️ Амерыканскія СМІ паведамляюць пра страляніну ў метро Нью-Ёрка раніцай у гадзіну пік. Паліцыя шукае мужчыну ў процівагазе і аранжавай камізэльцы будаўніка.

#Бруклін #ЗША #страляніна_ў_метро_Нью_Ёрка #Нью_Ёрк

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📛 Муку, крупы, алей, цукар, макароны, мясныя і рыбныя кансервы і соль нельга вывозіць з Беларусі.

‼️ Урад Беларусі ўвёў абмежаванні. Нельга вывозіць больш за 1 кг вышэйназваных прадуктаў, або больш 3 кансерваў.

🚛 «Пастанова прынятая ў мэтах абароны ўнутранага рынку ў сувязі з павышаным попытам у памежных раёнах на бакалейныя тавары, якія фізічныя асобы набываюць камерцыйнымі партыямі для вывазу за межы Рэспублікі Беларусь», — удакладнілі ў прэс-службе.


#вайна_ва_Украіне #мука #крупы #алей #макароны #сол
💣 Менчукі пра вайну ва Украіне: Думалі, будзе як у Крыме. Другі Аўганістан. Вайна дабярэцца і да Беларусі.

🧨 Што гавораць пра вайну менчукі на вуліцах горада.

#вайна_ва_Украіне #Беларусь_і_вайна #Мінск #што_думаюць_пра_вайну_у_Беларусі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Тры гады «хіміі» за тое, што маці анархіста

У судзе Фрунзенскага раёну Менска да трох гадоў «хіміі» асудзілі 57-гадовую палітзняволеную Гаянэ Ахціян — маці актывіста анархічнага руху Рамана Халілава.

#Гаянэ_Ахціян #пераслед_анархістаў #Раман_Халілаў #Мінск

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⚡️ Папярэднія падлікі ахвяр у Марыупалі: 22 тысяч чалавек.

⚡️ Пра гэта заявіў кіраўнік Данецкай абласной адміністрацыі Павел Кірыленка ў каментары CNN.

#вайна_ва_Украіне #Павел_Кірыленка #Марыупаль #ахвяры_вайны

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⚡️ Ва Украіне затрыманы прарасійскі палітык Віктар Медвядчук

⚡️ Яго затрыманне стала магчымым дзякуючы спецаперацыі СБУ.

#Украіна #вайна #Віктар_Медвядчук #СБУ #прарасейскі_палітык

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 З 9 красавіка пачаў дзейнічаць пяты пакет санкцый ЕЗ, які спыніў рэйсы ў Еўропу для беларускіх і расейскіх аўтамабільных грузаперавозчыкаў.

📌 Літва разглядае магчымасць увесці паслабленне для беларускіх і расейскіх грузаперавозчыкаў, якія трапілі пад санкцыі і мусяць выехаць за межы ЕЗ да 16 красавіка.

#санкцыі #Літва #вайна_ва_Украіне #Еўразвяз #беларускія_і_расейскія_грузаперавозчыкі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📷📖 У беластоцкім клубе Fama абмеркавалі альбом «Ніва. Фотаархіў»

📷📖 Выданне ўвабрала ў сябе каля 350 фотаздымкаў, якія публікаваліся на старонках тыднёвіка «Ніва» ў розныя часы ад 1956 па 2000 гады.

#Беласток #тыднёвік_Ніва #беларусы_Польшчы #фоталетапіс #Яўген_Вапа

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларусь не Расея: чаму ЕЗ не павінен адмаўляцца ад Беларусі.
📌 Канцлер Аўстрыі наведаў Пуціна.
📌 Борыс Джонсан у Кіеве: проста шоу?
📌 Паядынак Макрона і Ле Пэн: у чым адрозненне ад 2017 года?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #Борыс_Джонсан #Макрон #Ле_Пэн #Кіеў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Кіеў прымае чарговых ганаровых гасцей.

‼️ 🚈 Прэзідэнты Літвы, Латвіі, Польшчы і Эстоніі едуць цягніком у Кіеў. Яны ўжо знаходзяцца ва Украіне.

#вайна_ва_Украіне #Літва #Латвія #Эстонія #Польшча #Кіеў

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ ⚡️ Віктара Медведчука могуць абмяняць на палонных украінцаў. ‼️ З такой прапановай выступіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

#вайна #Украіна #Медведчук #абмен_палоннымі #Зяленскі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ "Тое, што адбылося цяпер, мне дагэтуль здаецца кашмарным сном. Самыя блізкія – расейцы, беларусы, мы ўсе былі адзінай сям’ёй. Аказалася, што давялося ўцякаць ад сваіх, якія ўжо на ўсё жыццё сталі чужымі," - распавядае бежанка з Чарнігава Таццяна Рудоўская.

#вайна_ва_Украіне #бежанства #Чарнігаў #генацыд #салідарансць

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларускаму добраахвотніку, які загінуў пад Кіевам 13 сакавіка, Уладзімір Зяленскі прысвоіў званне Героя Украіны.

📌 Алексей Скобля атрымаў пасмяротна ордэн “Залатая Зорка” за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў абароне дзяржаўнай незалежнасці і тэрытарыяльнай еднасці Украіны.

Крыніца: reform.by. Фота з сацсетак.
📌 10 тон гуманітарнай дапамогі, сабранай у грузінскім Батумі, накіраваныя ва Украіну.

📌 Гэта ўжо трэці канвой, дасланы з Батумі цягам вайны Расеі з Украінай.

#вайна_ва_Украіне #Батумі #Грузія #салідарнасць #дапамога

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⚡️ Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларус.

⚡️ Зміцер Рубашэўскі, з пазыўным "Ганс", з'яўляўся байцом 24-й механізаванай брыгады ўкраінскіх Узброеных сіл.

#вайна #Украіна #беларусы_на_вайне #Зміцер_Рубашэўскі #ахвяры_вайны

Больш на сайце Радыё Рацыя. Фота з сацсетак.
📌 Ці дастаткова аказвае Захад дапамогу Украіне ў яе змаганні з расейскім агрэсарам? - на такое пытанне спрабуе адказаць у сваім блогу Уладзімір Хільмановіч. Па-ранейшаму неба над Украінай не закрыта і не ўведзена нафта-газавае эмбарга ў дачыненні да Расеі, - наракае аўтар.

#вайна_ва_Украіне #Захад #закрыць_неба #нафта_газавае_эмбарга #дапамога

Больш на сайце Радыё Рацыя.