Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
31.2K photos
100 videos
10 files
24.7K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
"Гэта найміты, якіх Зяленскі набраў і імі кіруе" - Як дыктатарскі рэжым адвучыў людзей думаць і аналізаваць?

Паглядзіце, што мяркуюць жыхары Беларусі пра расейскае ўварванне ва Украіну!

Чытай больш:


#WarinUkraine
У чым каардынальнае адрозненне Украіны ад Беларусі?
Якое яно сучаснае беларускае мастацтва і як у ім выражаецца пратэст?
Ці ўдзельнічае Польшча ў ратававанні мастацкіх каштоўнасцяў з Украіны і наколькі патрэбная дзяржаўная падтрымка для культуры?

🎤Слухайце і чытайце размову з Ганнай Лазар:


#Ukraine #Belarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦶🇷🇺Паглядзіце, як выганяюць "рускі мір" з Польшчы!

На відэа працаўнічка гатэлю высяляе жанчыну, якая распаўсюджвала хлусню пра ўкраінскае войска, якое нібыта «хацела страляць па мірных жыхарах.».

Жанчына карысталася дапамогай персанала. пакуль хлусня не высветлілася. Пасля гэтага яе папрасілі з гатэлю, на што яна адрэгавала лаянкай і мацюкамі😵

Крыніца: @Andrzej51667090
Пуцін заявіў, што было б лепш, каб вайна хутчэй скончылася

Адбыўся візіт канцлера Аўстрыі Карла Нехамера ў Маскву, дзе аўстрыйскі палітык сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Нехамер пасля сустрэчы працытаваў Пуціна: «Было б лепш, калі б яна — вайна — хутчэй скончылася»,

Але канцлер Аўстрыі прызнаў, што з кантэксту гутаркі не было зразумела, пра які метад спынення вайны ішла гаворка. З аднаго боку, гэтая фраза магла сігналізаваць аб тым, што Пуцін гатовы да мірных перамоваў, але нельга выключаць з боку прэзідэнта РФ і жадання хуткай перамогі.
Audio
Міліцыянты Пінску не ў стане распачаць адміністрацыйную справу супраць праваабаронцы - іх непрафесіяналізм паражае!

Яго вінавацяць у тым, што нібы ён зладзіў 3 красавіка адзіночны пікет, бо з’явіўся ў грамадскім месцы з нагрудным значкам “Пагоня”. Першае паседжанне адбылося яшчэ на мінулым тыдні, але тады справу накіравалі на дапрацоўку.

“Усё з-за памылак, якія нарабіў участковы міліцыянт”, – адзначае праваабаронца. Паслухайце, што ён кажа!


#Пінск #Рэпрэсіі #Belarus
‼️‼️ Яшчэ шэсць урачоў-траматолагаў затрымалі ў Беларусі, іх даставілі ў СІЗА КДБ.

‼️‼️ Сярод іх два загадчыкі аддзяленняў шостай Гарадской клінічнай бальніцы Менска, двое супрацоўнікаў РНПЦ артапедыі і траўматалогіі, загадчык кафедры БелМАПА і адзін урач 11-ай гарадской клінічнай бальніцы.

#траўматолагі #затрыманні_урачоў #СІЗА_КДБ #рэпрэсіі #РНПЦ_артапедыі_і_траўматалогіі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Беларусі інфляцыя б'е рэкорды

📌 У сакавіку цэны выраслі на 6,1% у адносінах да лютага. 📌 Гэта рэкордны месячны паказчык інфляцыі з лістапада 2011 года.

#інфляцыя #рост_цэн #месячны_паказчык_інфляцыі #мінпрацы

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Бандары, Белавежа, Беласток і Беларусь – гэта самыя важныя словы і месцы, якія вызначалі жыццёвы і творчы шлях Аляксандра Баршчэўскага. Літаратар, навуковец і паэт Алесь Барскі пайшоў з жыцця 28 саквіка. Апошняе развітанне прайшло на прыходскіх могілках у Юшкавым Грудзе, непадалёк ад яго родных Бандароў.

https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/repartaz-rr/na-belastochchyne-ya-vechny-repartazh-ul-2
📌 Уладзімір Хільмановіч: Вечная Лё Пэн альбо макароны па-французску

📌 З краін так званай развітай дэмакратыі найбольш пацяшае палітычных аглядальнікаў і ўсіх, хто цікавіцца палітыкай, сваімі выбарамі канешне Францыя.

#Францыя #выбары #Макрон #Ле_Пэн

Больш на сайце Радыё Рацыя.
😴 Карабль Расеі надзейна засеў у імперскіх пясках мінулага. 😓 Але пуцінская брыгада бурлакоў працягвае яго валачы ўжо нават не разумеючы куды і навошта.

Сайт Радыё Рацыя.
📖 📚 Фестываль PRADMOVA адкрыў збор заявак на ўдзел у сёлетнім выпуску.

✈️ Арганізатары анансуюць фестывальныя дні ў Тбілісі, Кракаве, Варшаве і Вільні.

#фестываль_Прадмова #Тбілісі #Кракаў #Варшава #Вільня

Больш на сайце Радыё Рацыя
‼️‼️700 тысяч пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі – новы улоў Падляшскай памежнай службы.

#кантрабанда #беларускія_цыгарэты #падляшская_памежная_служба

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Мікола Бянько: Якія шансы ў Масквы на перамогу?

📌 Паводле дадзеных украінскай выведкі, а таксама шматлікіх заяваў прадстаўнікоў NATO, РФ канцэнтруе вялікую ўдарную групоўку на усходзе Украіны.

#вайна_ва_Украіне #Расея_агрэсар #NATO #Данбас

Больш на сайце Радыё Рацыя.
😆 На ўкраінскіх паштовых марках з'явіўся расейкі карабель, які паслаў па адмысловым маршруце украінскі памежнік Раман Грыбаў у Чорным моры каля вострава Змяіны.

#вайна_ва_Украіне #востраў_Змяіны #расейскі_карабель #памежнік_Раман_Грыбаў
✈️ Лукашэнка прыляцеў на Далёкі Усход Расеі ў горад Благавешчанск падтрымаць Пуціна.

🚀 Разам яны наведалі пляцоўку, на якой будуецца касмадром “Восточный” у Амурскай вобласці і правялі перамовы.

#вайна_ва_Украіне #Пуцін #Лукашэнка #Благавешчанск #касмадром_Усходні

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🚌 У Беларусі аднавіўся бязвізавы рэжым для замежных грамадзянаў.

📌 Ён дазваляе іншаземцам на ранейшых прынцыпах уязджаць у Беларусь, аформіўшы толькі пропуск і набыўшы страхоўку.

#бязвіз #паездкі_замежных_грамадзян_у_Беларусь #пропуск_у_Беларусь

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Беластоку заклікаюць польскія ўлады стрымаць рост цэнаў на паліва.

📌 Дэпутат Кшыштаф Трускаляскі і намеснік прэзідэнта Беластока Збігнеў Нікітаровіч падчас прэс-канферэнцыі прэзентавалі супольны зварот да прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага на тэму абмежаванняў росту коштаў на паліва ў Польшчы.

#Польшча #рост_цэн_на_паліва #Кшыштаф_Трускаляскі #Збігнеў_Нікітаровіч #Беласток

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📖14 красавіка ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань».

📕Кніга «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань» была выдадзена ў двухмоўным варыянце ў 2021 г. (Warsztaty Kultury, Lublin). Дзеянні балад, змешчаных у кнізе, адбываюцца на працягу стагоддзяў, праз якія праходзіць цэлая плеяда гістарычных і сучасных асобаў – ад ката ў родным для аўтара Полацку, праз мастакоў Адраджэння з Падуі і да сучасных украінскіх паэтаў.

📌Для ўдзелу ў мерапрыемстве ў Варшаве неабходна зарэгістравацца па спасылцы.
🚀 Лукашэнка адмовіўся ляцець у космас

📌 Аляксандр Лукашэнка на Далёкім Усходзе Расеі ў горад Благавешчанск сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Разам яны наведалі пляцоўку, на якой будуецца касмадром “Восточный” у Амурскай вобласці, і правялі перамовы.

#Лукашэнка #Пуцін #вайна_ва_Украіне #Благавешчанск #касмадром_Усходні

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⚡️ 13 чалавек паранены на станцыі 36th Street у раёне Сансэт-Парк у Брукліне.

⚡️ Амерыканскія СМІ паведамляюць пра страляніну ў метро Нью-Ёрка раніцай у гадзіну пік. Паліцыя шукае мужчыну ў процівагазе і аранжавай камізэльцы будаўніка.

#Бруклін #ЗША #страляніна_ў_метро_Нью_Ёрка #Нью_Ёрк

Больш на сайце Радыё Рацыя.