Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Украінскі Славуціч🇺🇦, на мяжы з Беларуссю, занялі расейскія войскі

На пратэст супраць расейскай агрэсіі выйшлі людзі з украінскімі сцягамі. Яны сабраліся на галоўнай плошчы і скандуюць «Славутич – це Україна». У адказ у людзей паляцяцелі светлашумавыя гранаты, чутныя стрэлы ў паветра.

Чытай больш

📷 koda.gov.ua #Славуціч #Украіна #вайна #расейская_агрэсія #пратэсты
📌 Юлія Сівец: Пра забарону на ўсё

📌 Як паведамляюць СМІ, у Мазыры затрымалі трох жанчын і трох мужчын. І ведаеце за што? А ні за што. Яны проста стаялі на плошчы ў цэнтры горада і нічога не рабілі.

#рэпрэсіі #Мазыр #затрыманні #вайна #пратэсты

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
Берасцеец, якога затрымалі за ўскладанне кветак да помніка Тарасу Шаўчэнку🇺🇦, 12 сутак трымаў галадоўку.

Выйшаў на волю берасцейскі актывіст Алег Вялаў, які 12 сутак трымаў галадоўку супраць несправядлівага прысуду ў ізалятары Ленінскага РАУС Берасця, паведамляе «Новы Час». У камеры, дзе знаходзіўся актывіст, не было ні матраца, ні пасцельнай бялізны, ні магчымасці ляжаць днём, ні магчымасці чытаць. Кожнай ноччу двойчы адбываліся праверкі.

📷 Новы Час

#Берасце #катаванні #АлегВялаў #затрыманне #пратэсты