Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 ‼️ У Беларусі агучылі больш за 80 актаў тэрарызму і сабатажу на чыгунцы. 📌 Байкот газу на фоне вайны. 📌 Францыя выбірае прэзідэнта. 📌 Працэс па справе Хашогі пераносіцца ў Рыяд. 📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #Францыя_выбары #NATO #беларускія_партызаны

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🇫🇷 Фаварытамі прэзідэнцкай гонкі з’яўляюцца дзейны прэзідэнт Эманюэль Макрон і прыхільніца правых поглядаў Марын Ле Пен.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Францыя #выбары #палітыка #Макрон
‼️"Вялікабрытанія🇬🇧 будзе нарошчваць пастаўкі ўзбраенняў, у тым ліку гэта будуць не толькі ўзбраенні лакальнага ўзроўню, але, магчыма, і ўзбраенне, якое дазволіць Украіне🇺🇦 праводзіць атакі на расейскія пазіцыі", - кажа палітычны аналітык Павел Усаў.

‼️Паводле палітолага, цяпер найбольш важным з’яўляецца стратэгічная вайсковая падтрымка.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Усаў #Украіна #Францыя #Еўразвяз #дапамога
‼️Эмануэль Макрон выйграе першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Францыі.

Паводле экзіт-полу, Макрон атрымаў 28,6% галасоў у першым туры, Марын Ле Пэн – 23,9%. Яны абодва сустрэнуцца ў другім туры, які пройдзе 24 красавіка.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 lefigaro.fr

#Эмануэль_Макрон #Францыя #выбары #галасы
Ва Украіну🇺🇦 прыбылі французскія🇫🇷 жандары — дапамагчы ў расследаванні

Амбасадар Францыі ва Украіне Эцьен дэ Пансэн паведаміў, што ў Львоў прыбыла група французскіх жандараў, каб дапамагчы расследаваць ваенныя злачынствы расейскага войска, учыненыя вакол Кіева.

Францыя стала першай краінай, якая аказвае такую дапамогу Украіне. 12 красавіка французскія эксперты пачынаюць сваю працу.

Расейскія войскі з пачатку красавіка адступілі з Кіеўскай вобласці. Калі Украіна пачала аднаўляць кантроль над гэтымі тэрыторыямі, на іх было зафіксавана масавае знішчэнне мірнага насельніцтва.

📷 Twitter ETIENNE DE PONCINS

#Украіна #вайна #Расея #Францыя #раследаванне #жандары
⁉️Ці можа Ле Пэн перамагчы?

⁉️ Чаму Меланшон набраў столькі галасоў, пакуль Макрон займаўся знешняй палітыкай і тэлефанаваў Пуціну?

Госць Рацыі - палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман паразважаў пра французскія🇫🇷 выбары.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Фрыдман #Францыя #выбары #Ле_Пэн #Макрон #Меланшон
📌 Уладзімір Хільмановіч: Вечная Лё Пэн альбо макароны па-французску

📌 З краін так званай развітай дэмакратыі найбольш пацяшае палітычных аглядальнікаў і ўсіх, хто цікавіцца палітыкай, сваімі выбарамі канешне Францыя.

#Францыя #выбары #Макрон #Ле_Пэн

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️‼️Эмануэль Макрон адмовіўся назваць дзеянні Расеі ва Украіне генацыдам, як гэта зрабіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

«Слова генацыд азначае і павінна кваліфікавацца юрыстамі, а не палітыкамі», — сказаў прэзідэнт Францыі падчас перадвыбарчай паездкі ў Гаўр, паведамляе Le Point.

Паводле яго слоў, «дзяржавы, якія лічаць гэта генацыдам, павінны ўмяшацца ў адпаведнасці з міжнароднымі канвенцыямі. "Гэта тое, чаго хочуць людзі? Я так не думаю", — сказаў Макрон, дадаўшы, што такое ўмяшанне ператворыць іх у ваюючыя бакі.
«Кожны павінны ведаць, як захаваць розум, слоўная эскалацыя не дапамагае Украіне», — папярэдзіў ён.

Фота: © REUTERS / Thibault Camus/Pool

#Украіна #вайна #генацыд #Эмануэль_Макрон #Францыя #забойствы
📌 Не стала старэйшага прадстаўніка беларускай дыяспары ў Францыі.

📌 14 красавіка на 85-ым годзе жыцця памёр Лявон Шыманец, брат старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы.

Радыё Рацыя выказвае спачуванні сям'і.

#беларускі_рух #Францыя #Лявон_Шыманец #Івонка_Сурвілла #памяць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 СБУ Украіны спыніла атаку пад фальшывым сцягам з мэтай збіць авіялайнер над Расеяй альбо Беларуссю. 📌 Сябры
ЕЗ просяць растлумачыць ім рэкамендацыі па аплаце расейскага газу.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #расейскі_газ #СБУ #правакацыі_Расеі #Францыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ Ці варта заігрываць з дыктатарамі?

📌 Урокі гісторыі, якія праходзяць марна.

📌 Чым урэшце скончылася гэтае вілянне хвастом – сумнаведама. Францыя была захоплена гітлераўцамі, а фашызм распаўсюдзіўся амаль па ўсёй Еўропе, - піша Уладзімір Хільмановіч.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Францыя #вайна_ва_Украіне #урокі_гісторыі #Эманюэль Макрон #Эдуар_Даладзьё
‼️Германія і Францыя прыдумалі, як змагацца з прапагандай у Расеі

🔻 Яны мяркуюць, што ў план супрацьдзеяння дзяржпрапагандзе можна ўключыць „тэхнічныя захады супраць расейскай цэнзуры”, у тым ліку абыход блакаванняў. Прасцей кажучы, хочуць навучыць расейцаў карыстацца VPN і Proxy.

🔻 Акрамя таго, у Германіі і Францыі лічаць, што эфектыўным сродкам у барацьбе можа стаць распаўсюджванне рускамоўнага кантэнту для расейцаў, якія жывуць не ў Расеі. Краінам Еўразвязу таксама прапануюць фінансаваць курсы, на якіх людзей будуць навучаць медыяпісьменнасці на расейскай мове. Распаўсюджваць іх прапануецца праз блогераў у YouTube, Facebook, TikTok, Telegram і „ВКонтакте”.

📷 dw.com

#Германія #Францыя #Расея #прапаганада #VPN