Беларускае Радыё Рацыя
1.26K subscribers
31.8K photos
101 videos
10 files
25.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 “Сігналаў пра гатовасць працаваць з намі вельмі шмат. Санкцыі, якія ўводзяцца і ў дачыненні да Расеі, і Беларусі, рыкашэтам б’юць па тых, хто гэта робіць”.

Кажа прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.

📌Ён лічыць, што „недружалюбныя краіны”, нягледзячы на санкцыі, гатовыя працаваць з Беларуссю.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Галоўчанка #Расея #Беларусь #санкцыі
⁉️ Як жывуць людзі ў сталіцы Украіны?

“Бясконцыя трывогі, сірэны спрацоўваюць, гэта так, канешне ёсць. Многа вайскоўцаў на вуліцах, але ў цэлым абстаноўка адносна спакойная, адносна іншых частак Украіны”.

Кажа беларуска, якая жыве ў Кіеве.🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Кіеў #Украіна #вайна #Расея #вайскоўцы
‼️ Сёння суд над журналістам Дзянісам Івашыным

🔻 КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацы з украінскай выведкай. Журналісту пагражае ад 7 да 15 гадоў няволі. Судовы працэс будзе весці суддзя Валерый Раманоўскі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Івашын #суд #суддзя #Раманоўскі #КДБ
⁉️ Пінчука будуць судзіць за шпіянаж?

📌 У Пінску 33-гадовага мясцовага жыхара вінавацяць не толькі ў перадачы ў прызнаны ўладамі экстрэмісцкім Telegram-канал здымкаў вайсковых самалётаў, што падпадае пад „садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”.

📌 Па версіі следства ён наўмасна збіраў інфармацыю пра размяшчэнне вайскоўцаў у рэгіёне, выязджаў у розныя кропкі, рабіў адпаведныя пазнакі на мапе і перадаў іх ва Украіну. Гэта ўжо падпадае пад „шпіянаж”.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#пінчук #суд #шпіянаж #Украіна #вайна #Расея
⁉️ Ці спадзяваецеся вы на перамены?

📌“У Беларусі няма падстаў спадзявацца на перамены: пакуль нязменным застаюцца „моцныя рэпрэсіўныя абцугі” беларускага грамадства, падтрымка Расеяй свайго сатэліта, а таксама павольныя падзеі ў расейска-ўкраінскай вайне”.

📌 Контррэвалюцыяй, як аналогію падзей пачатку 20-га стагоддзя, назваў сучасны момант у Беларусі „Госць Рацыі” палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Класкоўскі #Беларусь #Расея #вайна #Украіна
⚡️ У Мазырскім раёне пачаліся вайсковыя вучэнні. Над Гомельскай вобласцю заўважылі знішчальнік⚡️

🔸Вучэнні пройдуць з 15 да 25 жніўня ў раёне вёскі Слабада, дзе месціцца вайсковая частка. Будуць выкарыстоўваць дымавыя шашкі, халастыя патроны, выбуховыя пакеты, якія называюць „сродкамі імітацыі дзеянняў праціўніка”, паведамляе газета „Жыццё Палесся”.

🔸Сёння ўпершыню з канца сакавіка жыхары Гомельшчыны зафіксавалі палёт знішчальніка, падобнага да Су-7, піша „Флагшток”.

🔸„Беларускі Гаюн” паведамляе пра палёт знішчальніка над Баранавічамі, Гомлем, Рэчыцай, які накіроўваўся на поўнач і „выйшаў са сваёй звычайнай трэнавальнай зоны”.

#вучэнні #Гомель #Мазыр #знішчальнік
🎸🎤Вольскі, Стыльскi, Памiдораў, Дзянiсаў і Шпакоўская зайграюць на оўпэн-эйры “Грай”, які адбудзецца 3 верасня ў Варшаве🎤🎸

📌Падзея размесціцца на беразе Віслы і стане дабрачыннай: сродкі ад яе будуць накіраваныя беларускім музыкам, пацярпелым і рэпрэсаваным дыктатарскім рэжымам.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#оўпэн_эйр #Варшава #Вольскі #Стыльскі #Памідораў #Грай
📌 Беларускі Варшавы выйшлі на акцыю «НЕ» лукашызму!

Яны лічаць сябе жанчынамі Новай Беларусі.🤍❤️🤍

📌Акцыя прайшла 14 жніўня ў цэнтры Варшавы.🇵🇱 Удзельніцы акцыі нагадалі ўсяму свету пра Маршы беларусак у 2020.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#акцыя #Варшава #беларускі #марш #жанчыны
📌 Памяці Лявона Баразны

😢 Пяцьдзясят год таму 15 жніўня ў Менску забілі Лявона Баразну (1929-1972) – беларускага мастака і дысідэнта, захавальніка гістарычнай беларускай спадчыны.

📌 Ён быў родам з Талачынскагат раёна. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Моцна сябраваў з Уладзімірам Караткевічам.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Баразна #мастак #дысідэнт #забойства #Караткевіч
‼️ З пачатку вайны больш за 5,5 млн чалавек прыбылі з Украіны ў Польшчу

Агулам з пачатку расейскага ўварвання ва Украіну, польска-ўкраінскую мяжу перасеклі 5 мільёнаў 519 тысяч чалавек, паведамляе Памежная служба Польшчы.

📌 Учора з Украіны ў Польшчу прыбыло больш за 24 тысячы чалавек, а сёння да 7.00 гадзіны раніцы польскія памежнікі прынялі 6,3 тысяч чалавек. Цягам мінулых сутак ва Украіну з Польшчы выехала 33,5 тысячы чалавек, а агулам з пачатку поўнамаштабнай вайны – 3 мільёны 667 тысяч.

📷 РАР

#Польшча #Украіна #бежанцы #вайна #памежнікі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⁉️ Як вы лічыце, ці трэба пашыраць досвед Гародні 2020 года?

📌 “Мы знайшлі агульную мову перш за ўсё паміж сабой, адкінулі ўласныя амбіцыі, дамовіліся працаваць разам. Прычым вельмі хутка і вельмі розныя бакі. Гэта, напэўна, адно з найвялікшых дасягненняў Гародні на той час”.

📌 Кажа намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Саранчукоў #досвед #Гародня #пратэсты #апазіцыя
⚡️⚡️ Ваеннае становішча і мабілізацыя ва Украіне падоўжаныя да 21 лістапада

🔸 Вярхоўная Рада Украіны🇺🇦 працягнула тэрмін ваеннага становішча яшчэ на 90 дзён – да 21 лістапада 2022 года. Таксама на гэты перыяд працягваецца агульная мабілізацыя.

🔸 Адпаведны законапраект накіраваў 12 жніўня ў Вярхоўную Раду прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

🔸15 жніўня Рада ўхваліла прапанову і працягнула ваеннае становішча і мабілізацыю на 90 дзён з 23 жніўня да 21 лістапада. Пра гэта паведамілі дэпутаты Аляксей Ганчарэнка і Яраслаў Жэлэзняк.

🔸 Ваеннае становішча ва Украіне было ўведзенае ў дзень поўнамаштабнага нападу Расеі – 24 лютага. 22 траўня яно было падоўжанае яшчэ на 90 дзён.

📷 zbirkom.org.ua

#Украіна #вайна #Расея #мабілізацыя #вайскоўцы
🇵🇱Польшча сёння адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Войска Польскага

Дата прымеркаваная да перамогі над бальшавікамі ў Варшаўскай бітве ў 1920 годзе, якая стала вырашальнай для незалежнасці Польшчы і сарвала планы Леніна пашырыць камунізм на Заходнюю Еўропу.

Падчас галоўных урачыстасцяў на плошчы Пілсудскага ў Варшаве прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў сваёй прамове сярод іншага падзякаваў жаўнерам за абарону мяжы з Беларуссю падчас міграцыйнага крызісу.

"Летась Польшча апынулася не толькі пад міграцыйнай пагрозай, але пад пагрозай гібрыднай атакі, якую здзяйсняе рэжым Беларусі, безумоўна, у супрацы з Масквой," - сказаў Дуда.

📷 fot. PAP/Paweł Supernak
🇬🇪🇺🇦Вялікая грузінска-украінская акцыя адбылася 14 жніўня ў Батумі

Грузіны ўзгадвалі падзеі 1992 году, калі распачалася вайна ў Абхазіі, а ўкраінцы патрабавалі вызваліць абаронцаў «Азоўсталі».

"Мы, грузіны, ведаем, як гэта, калі ў цябе забіраюць кавалак душы. І тыя героі, якія тады змагаліся і загінулі за сваю Радзіму, іх дзеці і ўнукі змагаюцца зараз за Украіну," - кажа палітык Ніка Кашэвадзэ.

Больш на Рады Рацыя
🏒Экс-брамнік зборнай Беларусі і менскага „Дынама” Дзмітрый Мільчакоў завяршыў кар’еру

Былы хакеіст будзе працаваць трэнерам у клубе „Ханальс Кінгс” з чацвёртага дывізіёна чэмпіянату Швецыі.

⚽️Віктар Ганчарэнка прызначаны галоўным трэнерам „Урала”

🎾Ілля Івашка выбыў у фінале кваліфікацыі турніру АТП-1000 у Цынцынаці

Больш навін спорту 👉 ў нашым аглядзе 📷 belarushockey
Сёння пачаўся працэс над журналістам Дзянісам Івашыным.

Журналіст трапіў на кадры прапагандысцкай хронікі БТ, калі яго пад канвоем вялі ў залу суда.

Суд праходзіць ў закрытым рэжыме ў будынку Гарадзенскага абласнога суда. Судовы працэс вядзе суддзя Валерый Раманоўскі.

📷 скрыншот з відэа
‼️У Беларусі па рашэнні Міністэрства інфармацыі заблакавалі сайт „Народнай Волі”

Рэдакцыя робіць усё магчымае для вырашэння праблемы і падкрэслівае, што прадаўжае знаходзіцца ў Беларусі і прытрымлівацца заканадаўства.

📌Пасля выбараў 2020-га года Беларускі дом друку адмовіўся друкаваць „Народную Волю”, а „Белпошта” выключыла выданне з падпіснога каталога. У 2021 годзе выданне адмовіліся друкаваць і расейскія друкарні.

Крыніца: reform.by
⁉️ Карэспандэнцыя не даходзіць да вязняў?

📌 Адзін з трох – такую ўласную статыстыку адказаў на лісты палітвязняў мае беларуска Алена Холасава.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#лісты #палітвязні #карэспандэнцыя #Холасава